Лука́вец ’ліслівец, хітрун’ (ТС), лука́ву ’ліслівы, хітры’ (ТС), лука́вы ’д’ябал’ (Нас.), смарг., шчуч., чэрв. лукава́ты ’звілісты’ (Сл. ПЗБ), ст.-бел. лукавый ’хітры’, ’падманны’, ’несправядлівы’, ’злы’ (Булахаў, Гіст. 115). Укр. лука́вий, рус. лука́вый, ст.-рус. лукавецъ ’каварны, вераломны, хітрун’, лукавный ’тс’, ’звілісты’, ’дрэнны’, лукавый ’тс’, ’грэшны’, ’д’ябал’, славен. lokȁv, серб.-харв. лу̀кав, лу̀кавац, макед., балг. лукав, лука́вец, ст.-слав. лѫкавъ ’благі, сапсаваны, клапатлівы, несумленны’. Утворана ад ст.-слав. лѫка ’падман, хітрасць’ — семантычны пераход ’гнуць’ > ’падманваць’ з’яўляецца нармальным (Міклашыч, 165; Бернекер, 739; Фасмер, 2, 532; Скок, 2, 328–329; Бязлай, 2, 148; БЕР, 3, 498).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сме́ласць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць смелага. Смеласць выступленне. □ А потым глядзіш, гэты факт, памножаны на смеласць думкі і дасціпнасць домыслу, становіцца ўжо тым грунтам, на якім вырастаюць нарысы, эсэ, манаграфіі. «Маладосць».

2. Смелыя паводзіны; храбрасць, адвага. Смеласць і бясстрашша, якімі валодаў Уладзімір Ільіч, перадаваліся і прысутным. Гурскі. Цяпер адна смеласць [падпольшчыкам] не памагала, патрэбна была яшчэ і хітрасць. Новікаў. У знішчальніка павінна быць дзёрзкая смеласць. Алешка. // Рашучасць. Нініна ўсмешка, мусіць, паддала хлопцу смеласці, ён таксама ўсміхнуўся і сеў каля Ніны. Арабей. А смеласці [у Антона] не хапала падысці, слова сказаць [Паліне]. Кавалёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Politk f -, -en

1) палі́тыка

2) разлі́к, хі́трасць;

darn steckt ~ гэ́та [тут] палі́тыка [хі́трасць];

die ~ der Nchteinmischung палі́тыка неўмяша́ння;

die ~ der Stärke палі́тыка сі́лы

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Панталы́к ’фанабэрыя, пыха’ (Нас.), ’розум, троп’ (Бяльк.), збіць(ца) з панталыку ’збіць(ца) з розуму’ (ТСБМ, ТС). Рус. панталы́к ’толк’, звычайна ў выразе сбить з панталы́ку, укр. збити з пантели́ку ’тс’. Пэўнай этымалогіі няма. Меркаванне Корша (гл. Праабражэнскі, 2, 12) аб запазычанні з азерб. pänd ’майстэрства, хітрасць, выкрут’. Фасмер (3, 199) лічыць неверагодным. Трубачоў (у Фасмера, там жа) падтрымлівае версію Гараева (Доп., 2, 28) аб паходжанні з ням. дыял. pandl̥ < Band ’завязка’ і ўдакладняе, што панталык сумесна з укр. дыял. карп. пантли́к, пантли́ка ’стужка’, польск. дыял. pętlik, pętlika ’пятля, завязка’, славац. pántlik, чэш. мар. pentlik мае крыніцай аўстрыйска-бавар. pantl ’завязка, стужачка’ (параўн. Балецкі, SSlav. 4, 1958; Крынжале, 354).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

наперарэ́з,

1. прысл. Перасякаючы чын‑н. шлях, напрамак руху каго‑, чаго‑н. Славік завыў ад шаленства і не падхапіўся, а папоўз да стрэльбы. Тарас кінуўся наперарэз. Шамякін. // Перасякаючы што‑н. Забегалі вочы ў Тамаша, ён наперарэз цераз пляц хутка пайшоў, каб паглядзець кароў. Гурскі.

2. прыназ. з Д. Спалучэнне з прыназ. «наперарэз» выражае прасторавыя адносіны: ужываецца пры назве асобы ці прадмета, шлях якіх хто‑, што‑н. перасякае. Бегчы наперарэз машыне. □ Аўгіня пускаецца на хітрасць: яна крута верне свой човен наперарэз Мартынаваму чоўну. Колас. [Клямт] раптам кінуўся ў поле, стараючыся дапасці да кустоў, але заўважыў, што справа наперарэз яму бягуць два байцы. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Schlich m -(e)s, -e

1) лазе́йка

2) вы́крут, хі́трасць; pl інтры́гі;

j-m auf die ~е kmmen* раскры́ць [разве́даць] усе́ хі́трыкі [выкрута́сы];

lle ~e knnen* ве́даць усе́ хады́ і вы́хады

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

изощре́ние ср.

1. (действие) вытанчэ́нне, -ння ср.; абвастрэ́нне, -ння ср.; развіва́нне, -ння ср.; удаскана́льванне, -ння ср.; рафінава́нне, -ння ср.; см. изощря́ть;

2. (состояние) вы́танчанасць, -ці ж.; абво́странасць, -ці ж.; удаскана́ленасць, -ці ж.; см. изощря́ться 1, 2;

3. (хитрость) хі́трасць, -ці ж.; хі́трыкі, -каў ед. нет;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

фарма́льнасць, ‑і, ж.

1. Фармальныя адносіны да чаго‑н.; праяўленне фармалізму ў чым‑н. Максім ведаў гэтую хітрасць: захоўваць фармальнасць там, дзе можна было б абысціся без яе, і парушаць, дзе выгадна. Машара.

2. Тое, што адлюстроўвае прыняты парадак; тое, што робіцца па традыцыі і не мае істотнага значэння. У памяці Лабановіча засталася апошняя споведзь яшчэ ў а. Мікалая. Гэта была проста фармальнасць. Колас. Для фармальнасці натарыус праверыў пашпарты. Пальчэўскі.

3. звычайна мн. (фарма́льнасці, ‑ей). Знешнія патрабаванне ўмовы, якія выконваюцца пры афармленні чаго‑н. У міліцыі Івана Дамінікавіча ведалі і адразу ж справілі ўсе фармальнасці, звязаныя з яго далейшым бытаваннем у сталіцы. Лужанін. Васіль Пятровіч .. зайшоў да начальніка санпрапускніка, каб уладзіць фармальнасці і атрымаць даведку. Карпаў.

4. Уласцівасць фармальнага (у 5 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

во́ўчы прям., перен. во́лчий;

~чыя зу́бы — во́лчьи зу́бы;

~чая хі́трасць — во́лчья хи́трость;

~чае фу́тра — во́лчий мех;

~чая зя́памед. во́лчья пасть;

~чая я́маохот., воен. во́лчья я́ма;

~чыя я́гады — во́лчьи я́годы;

в. біле́т (па́шпарт)ист. во́лчий биле́т (па́спорт);

в. апеты́т — во́лчий аппети́т;

~чая мара́ль — во́лчья мора́ль;

в. зако́н — во́лчий зако́н

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Kniff m -(e)s, -e

1) шчыпо́к

2) хі́трасць, фартэ́ль, шту́чка, прыём

3) фа́лда;

hnter j-s ~e kmmen* раскусі́ць каго́-н.;

~e nwenden* хітры́ць;

mit ~en und Pfffen усі́мі пра́ўдамі і няпра́ўдамі

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)