Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
МАГІЛЁЎСКІ ГАРАДСКІ́ ТЭА́ТР Будынак т-ра пастаўлены ў 1886—88 паводле праекта арх. П.Камбурава і інж. У.Мільяноўскага. Сваёй трупы не меў. У 19 — пач. 20 ст. ў ім выступалі рус. трупы Пецярбургскага літ.-маст.т-ра і кабарэ «Лятучая мыш», Малога т-ра пад кіраўніцтвам А.Яблачкінай, трупы Г.Волгіна, Ф.Карскага, П.Максімава, С.Няволінай, Р.Неўскага, Ф.Корша, Ф.Хмары; польск. трупы В.Ашпергера, К.Фядзецкага, Ю.Кондрата, Я.Хелмікоўскага. Гастраліравалі буйныя майстры сцэны В.Камісаржэўская, П.Арленеў, бр. Адэльгеймы, В.Далматаў, Ю.Жукоўская, М.Занькавецкая, М.Петыпа. М.Садоўскі, Г.Фядотава, Ю.Юр’еў і інш. У 1910—16 выступала трупа рус. акцёраў пад кіраўніцтвам У.Кумельскага. Канцэрты і спектаклі наладжвалі аматарскія калектывы. З 1954 у будынку т-ра дзейнічае Магілёўскі абласны драматычны тэатр.
Будынак т-ра мае складаную кампазіцыю аб’ёмаў. Цэнтр. месца займае прамавугольная ў плане глядзельная зала з закругленай задняй сцяной. На гал. фасадзе выступаюць 2 вежападобныя чацверыковыя аб’ёмы і тамбур з тэрасай над ім пры ўваходзе, да якога вядзе 2-баковая крывалінейная ў плане лесвіца. Вакол глядзельнай залы згрупаваны вестыбюль, фае, кулуары, калідоры, службовыя памяшканні. У арх. вырашэнні фасадаў выкарыстана спалучэнне адкрытай чырвонай муроўкі і белых атынкаваных дэталей псеўдарускага стылю (зубчыкі, сухарыкі, абрамленні аконных праёмаў разнастайных форм). Інтэр’ер аздоблены разьбой па дрэве.
расійскі рэжысёр, акцёр. Нар.арт. Расіі (1984). Сын С.У.Міхалкова, брат А.С.Міхалкова-Канчалоўскага. Вучыўся ў тэатр. вучылішчы імя Б.Шчукіна (1963—66). Скончыў Усесаюзны дзярж.ін-т кінематаграфіі (1971). У кіно з 1961 (фільм «Хмары над Борскам»). Паставіў фільмы: «Спакойны дзень у канцы вайны» (1971), «Свой сярод чужых, чужы сярод сваіх» (1974), «Раба кахання» (1976), «Няскончаная п’еса для механічнага піяніна» (паводле А.Чэхава, 1977; гал. прыз Міжнар. кінафестывалю ў Сан-Себасцьяне; паставіў таксама ў Рымскім т-ры «Арджанціна» з удзелам М.Мастраяні, 1987), «Пяць вечароў» (паводле аднайм. п’есы А.Валодзіна, 1979), «Некалькі дзён з жыцця І.І.Абломава» (паводле рамана «Абломаў» І.Ганчарова, 1980), «Радня» (1982), «Вочы чорныя» (1987, Італія—СССР), «Урга — тэрыторыя кахання» (1991, Францыя — СССР, гал. прыз Міжнар. кінафестывалю ў Кёльне), «Стомленыя сонцам» (1994, Францыя—Расія, «Оскар» 1995), «Сібірскі цырульнік» (1999) і інш. Здымаўся ў сваіх фільмах і ў фільмах інш. рэжысёраў; «Я крочу па Маскве», «Жорсткі раманс», «Прыніжаныя і зняважаныя», «Сібірыяда», «Рэвізор» і інш. Творчасць М. адметная высокім прафесіяналізмам, разнастайнасцю жанрава-стылявых вырашэнняў, майстэрскім выкарыстаннем выразных сродкаў, вастрынёй пастаноўкі маральных праблем. Аўтар кінасцэнарыяў. Старшыня Саюза кінематаграфістаў Расіі (з 1998). Дзярж. прэмія Казахстана 1978. Дзярж. прэміі Расіі 1993, 1995.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
заху́тацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Шчыльна абхінуцца, укрыцца чым‑н. Захутацца ў кажух. □ Іван адразу лёг, захутаўся з галавой і пачаў думаць.Чарнышэвіч.//перан. Абвалачыся (хмарамі, дымам і пад.). Сонца зноў захуталася ў хмары, і ясны дзень адразу змяніўся шэрымі непрыветлівымі прыцемкамі.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
заху́таць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Шчыльна абхінуць, укрыць чым‑н. Стоцкі ўжо захутаў галаву ў жорсткую інтэрнацкую коўдру, маўчаў.Карпюк.Маёр паправіў на хлопчыку коўдру, захутаў.. дачку.Даніленка.//перан. Абвалачы (пра хмары, дым і пад.). Неба захутала суцэльная нерухомая хмара.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мая́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; незак.
Выступаць на фоне чаго‑н., узвышацца над наваколлем. Засталася ззаду шырокая балотная даліна, на якой, як вокам глянуць, усё маячылі стагі і стагі.Пестрак.А небаскроб перада мной — Стаіць пад месяцам, маячыць, Чапляе хмары ў вышыні.Броўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разрэ́дзіцца, ‑дзіцца; зак.
Стаць менш густым, шчыльным. Увесь той дзень імжэў дождж і перастаў, як зусім змерклася. Разрэдзіліся хмары, і дзе-нідзе бліснулі зоры.Галавач.Калі цяпер выйдзе хоць невялічкая затрымка, то разрэдзіцца змрок і немцы могуць заўважыць пластуноў на прагаліне.Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1.Разм. Валочучы, цягнучы, даставіць куды‑н. Продка завалаклі ў маёнтак і як мае быць адлупцавалі на стайні.Лупсякоў.Міхал так-сяк завалок ..[сынма] ў хату.Чарнышэвіч.
2. Закрыць, заслаць, зацягнуць (пра хмары, туман і пад.). Цяжкія алавяныя хмары завалаклі далягляд і сеюць-сеюць, як на частае сіта, дробны асенні дождж.Сабаленка.Сіні змрок Гусцеў над рэчкай, бераг завалок.З. Астапенка./убезас.ужыв., чым. У вачах успыхнулі і патухлі цікаўныя агеньчыкі, іх адразу завалакло туманам.Лупсякоў.Рыжым цагляным пылам завалакло вуліцу.Хомчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
надвига́тьсянесов.
1. насо́ўвацца;
надвига́ются ту́чи насо́ўваюцца хма́ры;
2.перен. (приближаться во времени) набліжа́цца, надыхо́дзіць;