не́сці¹, нясу́, нясе́ш, нясе́; нясём, несяце́, нясу́ць; нёс, не́сла і нясла́, не́сла і нясло́; нясі́; не́сены; незак.

1. каго-што. Узяўшы ў рукі, нагрузіўшы на сябе, перамяшчаць, дастаўляць куды-н.

Н. чамадан.

2. каго-што і без дап. Імкліва рухаць, перамяшчаць сілай свайго руху.

Вецер нясе па небе хмары.

3. каго-што (толькі ў 3 ас.). Прымушаць каго-н. ісці куды-н.; цягнуць (разм.).

Куды цябе нясе?

4. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Дзьмуць, павяваць, месці (пра халоднае паветра, завіруху і пад.).

Ад акна несла (безас.) холадам.

5. пераважна безас. Моцна пахнуць (у 1 знач.).

Нясе гарам.

6. перан., што. Выконваць якія-н. даручэнні, абавязкі па службе і пад.

Н. адказнасць.

Н. ахову.

Н. вахту.

7. перан., што. Пакутаваць ад чаго-н.; мець страты.

Н. пакаранне.

Н. страты.

8. перан., што. Гаварыць што-н. недарэчнае, бязглуздае (разм.).

9. перан., што. Мець, змяшчаць у сабе; быць носьбітам чаго-н.

Н. радасць людзям.

10. што. Быць аснашчаным чым-н.

Карабель нясе шэсць гармат.

|| зак. пане́сці, -нясу́, -нясе́ш, -нясе́; -нясём, -несяце́, -нясу́ць; -нёс, -не́сла і -нясла́, -не́сла і -нясло́; -не́сены.

П. кару.

П. страты.

|| наз. нясе́нне, -я, н. (да 6 знач.) і но́ска, -і, ДМ но́сцы, ж. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хо́лад, ‑у, М ‑дзе; мн. халады, ‑оў; м.

1. толькі адз. Нізкая тэмпература навакольнага асяроддзя (паветра, вады і пад.). Назаўтра ўранку, яшчэ раса пяклася холадам, Сівы [хлопчык] ужо ехаў верхам на парсюку — зноў на балота. Падганяў Белага парэпанымі пяткамі пад бакі і зноў смяяўся. Брыль. Калі няма хмар, неба бялее і ад гарачыні і ад холаду. Карпаў. // Халоднае паветра, струмень такога паветра. Сыры вецер дзьмухнуў.. [мельніку] вострым холадам у твар. Чорны. // Месца, дзе тэмпература паветра нізкая, дзе холадна. Паставіць цеста на холад.

2. Вельмі халоднае надвор’е; мароз. Тады перада мною ўставалі, як у вялікі холад, высока паднятыя і сціснутыя плечы. Скрыган. Ноч, працятая пругкім холадам, пазірала ў падвойныя вокны Пракопавай «станцыі». Колас. // звычайна мн. (халады́, ‑оў). Працяты перыяд з нізкай тэмпературай надвор’я. Не страшны смелым ім былі Спякота, халады. Купала. Зіма дужэла патроху. То ціснулі зямлю халады і чыстай беллю — аж адбірала вочы — шырыліся палі, то мокла адліга — снег цямнеў, і, нудны, беспрасветны, церусіў дождж. Мележ. А тут яшчэ наступілі халады і .. [Алёшку] загадалі апальваць кацельную. Лынькоў.

3. толькі адз. Адчуванне дрыжыкаў (ад хваробы, страху і пад.). Лукашык успомніў начных гасцей, і холад прабег у яго па целе. Дамашэвіч.

4. перан.; толькі адз. Душэўная раўнадушнасць, стрыманасць у праяўленне пачуццяў, увагі. А потым прыехала Соня, і як бы штось зрушылася ва мне і ў самой прыродзе: холад чужой бяды адышоў — прапаў неяк лёгка і проста. Вышынскі. // Раўнадушныя, абыякавыя адносіны да каго‑, чаго‑н. Сымон Ракуцька бачыў гэты холад на маладым твары невядомага падарожнага і пачаў траціць сваю ранейшую ажыўленасць. Чорны. Мінулага холаду паміж.. [тэатрам] і гледачом не засталося і ў паміне. Сяргейчык. Ад фільма [«Сад самых салодкіх пладоў»] вее холадам, абыякавасцю. «Маладосць».

•••

Полюс холаду — раён найніжэйшых зімовых тэмператур на Зямлі.

Штучны холад — нізкая тэмпература асяроддзя, цел або рэчываў, што ствараецца шляхам адводу ад іх пэўнай колькасці цеплыні.

Кінуць у холад — пачаць трэсці, калаціць.

Сабачы холад — вельмі моцная сцюжа.

Цярпець холад і голад гл. цярпець.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

серабро́, ‑а, н.

1. Хімічны элемент, каштоўных высакародны бліскучы метал шаравата-белага колеру (выкарыстоўваецца для вырабу ювелірных рэчаў, пасуды, для чаканкі манет і пад.). Сплавы серабра.

2. зб. Вырабы з гэтага металу. [Клопікаў:] — Хапіліся сталовага серабра — а таго след прастыў. Лынькоў.

3. Дробная разменная манета са сплаву, у які ўваходзіць гэты метал або нікель. Кашалёк намацаў, серабром пабразгаў, Заходжу — паважаны купец. Панчанка.

4. перан. Што‑н. бліскучае, белае, якое колерам ці бляскам нагадвае гэты метал. Кранеш незнарок галінку — і пасыплецца проста за каўнер халоднае серабро. Гамолка. А сняжынкі падаюць чыстым серабром. Хведаровіч. / Пра сівізну. — Як гэта ён цябе?.. — не зразумеў Сымон і заскроб чорнымі пальцамі серабро сівізны. Нікановіч. // Белы з бляскам колер, афарбоўка чаго‑н. Месяц, яркі і круглы, абліў хвойнік расплаўленым серабром. Бядуля.

5. перан. Меладычнасць, звонкасць (голасу, гуку і пад.). На адгоне квартала — рассыпалася серабро сігнальнага званка. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Га́за ’газа’ (БРС, Шат., Бяльк., Касп., Гарэц., Др.-Падб., Яруш.). Укр. гас, газ ’газа’. Польск. gaz, gaza, gas ’тс’. Для ўкр. гас Рудніцкі (579) прымае паходжанне ад слова газолін (і пад уплывам слова гасити, гаснути). Уся група слоў не вельмі яснага паходжання Зразумела, што ёсць сувязь з газ1 (гл.), але значэнне ’газа’ растлумачыць не проста. Параўн. яшчэ балг. газ ’нафта, газа’, якое БЕР (III, 224) лічыць запазычаннем з тур. gaz yaǧi (а гэта калька з англ. gas оіl). Можна ўказаць яшчэ на наяўнасць двух значэнняў і ў рум. gaz ’газ, газа’. Гэтыя значэнні ёсць і ў венг. gáz (гл. MESz, 2, 1037). Для надзейнай этымалагізацыі і значэнняў (яўна другасных) гэтага слова не хапае дакладных гістарычных даных і можна толькі меркаваць, што супадзенне значэнняў ’газ, газа’ тлумачыцца канкрэтнымі тэхналагічнымі дэталямі (можна, напр., меркаваць пра першапачатковы перанос назваў, звязаных з газавым асвятленнем пры дапамозе газы). Здаецца, што першапачаткова перанос назвы для газы меў месца іменна ў рум. мове, што, магчыма, тлумачыцца канкрэтнымі мясцовымі ўмовамі.

Ґаза́ ’лямпа’ (Сцяц.). Бясспрэчнае запазычанне (параўн. і выбухное ґ). Але слова ў такой форме і з такім значэннем няма ў іншых мовах. Таму можна меркаваць, што гэта новаўтварэнне на беларускай глебе: ґа́за ’лямпа’ атрымалася, відавочна, скарачэннем слоў тыпу газні́к, газніца, газоўка. Фармальна бел. слова супадае з польск. gaza ’газа’, але значэнні слоў разыходзяцца.

Газахалоднае і хмурае асенняе надвор’е’ (Кліх). Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мароз1, моро́з, муроз ’моцны холад, сцюжа’, ’іней’, ’наледзь на шыбах, раслінах, на зямлі’, маразы́халоднае надвор’е з вельмі нізкай тэмпературай’, марозіць, марозіць ’моцна ахалоджваць, замарожваць’ (ТСБМ, Бес., Бяльк., ТС, Сл. ПЗБ, Яруш., Др.-Падб.), марошчык ’марозік’ (рэч., Нар. сл.), марозны, маразлі́вы, маразя́ны, маразя́нны, марозены, марозіву ’вельмі халодны, з марозам’ (ТСБМ, Кліх, ТС, Сл. ПЗБ), ’яркі, бліскучы (пра зоркі)’ (мін., шальч., валож., Яруш., Сл. ПЗБ), кір. марозавы, ’мёрзлы’ (Нар. сл.), маразя́ка, маразя́га, мыразюга́н, маразю́ка, маразя́нка ’моцны мароз’ (Мат. Гом., Нар. Гом., ТС, Сцяшк. Сл.; глыб., Сл. ПЗБ), марозовіна ’наледзь, ледзяны’ (ТС), морозна ’холадна’ (Касп.). Укр., рус. мороз, польск. mróz ’мароз’, н.-луж. mroź ’іней’, в.-луж. mróz, чэш., славац. mróz ’мароз’, славен. mràz ’сцюжа, іней’, серб.-харв. мра̏з ’мароз, холад, іней, лёд’, макед. мраз ’лёд’, ’мароз’, балг. ’мароз’, ст.-слав. мразъ ’лёд’, ’сцюжа’. Прасл. morzъ. Роднаснымі і.-е. адпаведнікамі з’яўляюцца: алб. marth ’мароз’, mardhem ’мёрзну’, mardhë ’гусіная скура’ (Бернекер, 2, 80; Фасмер, 2, 656), ст.-в.-ням. murc ’трухлявы, гнілы’, murgfari ’крохкі, ломкі’, ст.-ірл. meirc ’іржа’, кімр. merydd ’вільготны’, якія да і.-е. *mergʼh‑ ’трухнець, гніць, мокнуць’ (Покарны, 739; Бязлай, 2, 199).

Мароз2 ’кветкі «бабіна лета»’ (нараўл., Мат. Гом.). Да мароз1 (гл.). Матывацыя: кветкі цвітуць у верасні, калі ўжо пачынаюцца замаразкі. Гэтаксама рус. зах.-каўк. мороз ’Mesembrianthemum cristallinum L.’, цвяр. морозка ’марошка прысадзістая, Rubus chamaemorus L.’, дан. мороз‑трава ’цмен, Helichrysum Mill. arenarium (L.) D. C.’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

праня́ць, прайму, праймеш, пройме; пр. праняў, ‑няла, ‑няло; заг. праймі; зак.

1. каго-што. Прабраць, пранізаць (пра мароз, холад, вецер і пад.). Пракосы ляжалі як горы, і іх трэба было варочаць некалькі разоў на дзень, каб сонца і вецер пранялі іх наскрозь. Паслядовіч. Праходзячы ля хаты Галаўнёва, [Горбікаў] раптам адчуў, што ледзяныя дрыготкі пранялі і без таго халоднае яго цела. Дудо. А я ляжу ўвесь мокры, і такі мяне холад праняў, што я ўскочыў на ногі ды даў такога драла, што і ваўкі, напэўна б, не дагналі. Каваль.

2. каго. Глыбока, моцна падзейнічаць, зрабіць вялікае ўражанне на каго‑н. І так .. [Мешчаракоў] праняў нечым на сходзе людзей, што прывялі яны потым не толькі коней, узятых у іх раней, а і тых, што хавалі да гэтага ў лесе. Мехаў. / у безас. ужыв. — Нічога, Арынка, дармо... Так, выпіў трошкі лішняга, яно і праняло да слёз... Хадкевіч.

3. безас. каго. Разм. Пранесці (аб паносе).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

халадзі́ць, ‑ладжу, ‑лодзіш, ‑лодзіць; незак., каго-што.

1. Рабіць халодным; ахалоджваць, астуджваць. Ралля дробна рассыпалася пад плугам і прыемна халадзіла босыя ногі. Чорны. На аўсе яшчэ не абсохла раса. Яна мочыць і халодзіць ногі. Крапіва. / у безас. ужыв. Сёння ў машыне не было да чаго прычапіцца, таму.. [Якаў] адчуў, як пачало халадзіць спіну, і хутка вылез. Кулакоўскі.

2. і без дап. Выклікаць адчуванне холаду. Два грузчыкі.. умасціліся спераду, каля самай кабіны, тварамі супроць ветру, які не пыліць ім у вочы, а толькі прыемна халодзіць. Брыль. Ніна прыпала да вады, якая здалася вельмі чыстай і прыемна халадзіла, — піла, піла і ўсё не магла задаволіцца. Мележ.

3. перан. (звычайна са словамі «сэрца», «душу», «кроў» і пад.). Агортваць холадам пры моцным хваляванні, страху і пад. [Сцяпан] моцна адчуў сваю самотнасць. Гэта пачуццё пракрадвалася і халадзіла яго душу і раней. Дуброўскі. / у безас. ужыв. Ад страху ўсяго.. [Лёньку] халадзіла, і ляцеў ён бы на крылах. Капыловіч.

4. безас. без дап. Пра халоднае надвор’е. Дні стаялі пагодлівыя, а па начах ужо халадзіла, сяды-тады націскаў марозік. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

му́тны, ‑ая, ‑ае.

1. Непразрысты, нячысты, змешаны з дробнымі часцінкамі чаго‑н.; каламутны (пра вадкасці). Паплыло ў кабінет волкае паветра дажджлівага лістападаўскага дня.. Па шыбах паўзлі мутныя кроплі. М. Ткачоў. Па вуліцы шалёна несліся патокі мутнай вады, змываючы ўсё, што ні пападалася на іх шляху. Васілевіч.

2. Пацямнелы, затуманены (аб бліскучых ці празрыстых прадметах). На покуце, перад вялікімі абразамі гарэла лампадка. Яе агеньчык адбіваўся ў мутных сярэбраных аправах. Хомчанка. Сляпыя вокны анямела Глядзяць на двор, на курганок, Ужо другі дзень вечарамі У іх не свеціцца лучнік, І толькі ў мутным шкле часамі Ад[а]б’ецца месяц-чараўнік. Колас. / Пра вочы, позірк. Дзед Купрыян прысеў на палатках і падняў на Васіля свае мутныя старэчыя вочы. Колас.

3. Зямліста-шэры, ахутаны імглою, туманам; туманны. [Неба] было нізкае, па-асенняму мутнае, халоднае і нічога, акрамя дажджу, не абяцала. Сачанка. Воз пакідаў за сабой лёгкі белаваты пыл, які хутка разыходзіўся па баках мутным туманам. Бядуля. // Няясны (пра святло). [Разведчыкі] спыніліся ў мутным святле з вялікага акна. Брыль.

4. перан. Разм. Недастаткова выразны, зразумелы, абгрунтаваны. Трэба заўважыць, што кожнае выступленне Фабрэгата працягвалася гадзінамі, і ў мутнай плыні слоў няцяжка было прыкмеціць загадзя абдуманае спаўзанне «радыкальнага» прафесара-дыпламата з адной пазіцыі на другую. Новікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

па́рыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; незак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Варыцца ў закрытай пасудзіне пры дапамозе пары.

2. Мыцца ў гарачай лазні з парай. Лазня была прасторная і выгодная. Адна палавіна была адведзена для раздзявальн[і], а ў другой мыліся і парыліся. Колас. Цікава.. [Людвіку] было паглядзець, што за лазня ў беларускай вёсцы і як у ёй трэба парыцца. Кулакоўскі.

3. Разм. Знемагаць, знясільвацца ад духаты, ад спякоты. Баравінчане не надта горача выказваліся за пабудову і не надта горача супярэчылі, хоць гадзіны дзве парыліся ў кажухах. Сташэўскі. З усіх, хто ў зале, бадай адзін.. [Веньямін] парыцца ў чорным пінжаку з вялікімі адвіслымі лацканамі. Навуменка. // перан. Доўга і старанна працаваць над чым‑н., што не ўдаецца. Парыцца над задачай. // перан. Марнавацца, пакутаваць. [Калатухін:] У цябе б, Сізоў, павінна быць светла. Вырваўся так удала! Іншыя там парацца на губе! Мележ.

4. Вылучаць пару пад уздзеяннем цяпла на што‑н. халоднае. Учора дождж.. прайшоў. Парыцца на сонцы вуліца. Колас. — Парыцца зямля, — неяк летуценна кажа Пятрок. — Самая пара сеяць. Хадановіч.

5. Зал. да па́рыць (у 1–5 знач.).

пары́цца, ‑ры́юся, ‑ры́ешся, ‑ры́ецца; зак.

Рыцца некаторы час. Падбяжыць [Бадзюля], адкіне дзверцы, прысядзе, парыецца на ніжняй паліцы, зноў устане і курыць. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

cold

[koʊld]

1.

adj.

1) хало́дны; сьцюдзёны

I am cold — Мне хало́дна

This coffee is cold — Гэ́тая ка́ва хало́дная

to get cold — астыва́ць

to get colder — халадне́ць

2) хало́дны, нячу́лы, беспачуцьцёвы

a cold greeting — хало́днае прывіта́ньне

3) абыя́кавы, без запа́лу

a cold nature — абыя́кавая нату́ра

4) бесстаро́нны, аб’екты́ўны

5) слабы́, кво́лы

cold comfort — слаба́я ўце́ха

cold scent of the fox — ледзь чу́тны лісі́ны пах

6) хало́дны (пра ко́лер)

2.

n.

1) хо́лад -у m., сьцю́жа f.; стынь f.

2) засту́да f.; ка́тар -у m.

- catch cold

- in cold blood

- in the cold

- pour cold water on

- throw cold water on

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)