КАРАВЕ́ЛАЎ (Любен) (каля 1834, г. Капрыўшціца, Балгарыя — 2.2.1879),

балгарскі пісьменнік і грамадскі дзеяч, адзін з пачынальнікаў рэаліст. кірунку ў балг. л-ры. Вучыўся ў Плоўдзіўскай грэч. гімназіі (1850—53). У 1857—66 вольны слухач Маскоўскага ун-та. Зазнаў уплыў рус. рэвалюцыянераў-дэмакратаў. З 1867 у Бялградзе, з 1869 у Бухарэсце. Зблізіўся з В.Леўскім і Х.Боцевым. Займаўся рэв.-прапагандысцкай і асв. дзейнасцю. Друкаваўся з 1860. Выдаў «Помнікі народнага побыту балгар» (т. 1, 1861), зб. апавяд. і аповесцей «Старонкі з кнігі пакут балгарскага племя» (1868). Аўтар аповесцей «Ваявода» (1860), «Донча» (1864), «Балгары старых часоў» (1867), «Горкі лёс» (1869), «Пакутнік» (1870), «Мамчын сынок» (1875), вершаў, фельетонаў, памфлетаў, дарожных нататак, якія вызначаюцца рэв. накіраванасцю, эмацыянальнасцю, каларытнасцю мовы. Перакладаў з рус. і ўкр. моў. Асобныя яго вершы на бел. мову пераклалі Н.​Гілевіч, А.​Разанаў.

Тв.:

Бел. пер. — у кн.: Хай зорыць дзень. Мн., 1973;

Рус. пер. — Болгары старого времени. София, 1981;

Маменькин сынок. София, 1984.

Літ.:

Воробьев Л.В. Любен Каравелов. М., 1980.

С.​Дз.​Малюковіч.

т. 8, с. 43

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

абасса́цца, ‑ссуся, ‑ссешся, ‑ссецца; зак.

Разм. Ссучы, перабраць меру. Тут аднаго хачу, нарэшце, я: Над байкаю мая каб не прапала праца, — Хай помніць кожнае ліслівае цяля, Што можна ссаць, ды можна й абассацца. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бо́скі, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і божы. Хай сабе і так, але гэта справа не людзей, а боская справа, — ціхамірна казаў айцец Амброзіо. Маўр. Поп Мацей, падлізнік боскі, Павярнуць рашыў да вёскі Тварам. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

недапі́ты, ‑ая, ‑ае.

Выпіты не поўнасцю, не да канца. У шклянцы на стале асталася недапітая гарбата. Гартны. Іван Трафімавіч закаркаваў недапітую бутэльку. — Схавай, Андрэеўна, — сказаў ён Марылі. — Хай яшчэ на другі раз застанецца. Дайліда.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

самаздаво́ленне, ‑я, н.

Тое, што і самаздаволенасць. Пасля гэтага разважання з самім сабой у Смачнага зноў з’явілася самаздаволенне, што ён, камуніст Смачны, змог званне партыйца, рэвалюцыянера паставіць вышэй пачуццяў сяброўскіх, хай самых моцных. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

семсо́т, сямісот, Т сямюстамі, ліч. кольк.

Лік і лічба 700. // Колькасць, якая абазначаецца лічбай 700. Ды хто згадае, Колькі год Ён [дуб] тут стаіць нязменна? Семсот, Ну, можа, хай — шэсцьсот, Але ніяк не меней. Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хі́трыкі, ‑аў; адз. няма.

Хітрыя прыёмы, выверты. Усур’ёз [дзядзька Яўтух] гаворыць, а я ўсе яго хітрыкі бачу: хай, маўляў, нагаворацца сабе, хай адны пабудуць брыгадзір з трактарысткаю. Бялевіч. [Міця] добра бачыў хітрыкі рудога круцяля, які галасней за ўсіх крычаў, абвінавачваючы другіх у парушэнні правіл. Навуменка. // Круцельства, падман. Ёсць на хітрыкі майстры: Не рыхтуюцца да ўрокаў, А глядзяць, каб бокам-скокам Жыць шпаргалкай да пары. Кірэенка. [Мікола:] — Ты адгарадзіўся ад людзей высокім плотам, думаў лажыцца на хітрыках і махінацыях. Краўчанка. // Выбрыкі, гарэзлівыя штукі, свавольства. Хлапчукі пусціліся на хітрыкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чапа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

1. каго-што. Дакранацца, датыкацца да каго-, чаго-н.

Не чапай рукамі!

2. што. Браць, карыстацца (разм.).

Не чапай майго нічога.

3. каго-што. Закранаць, турбаваць каго-н.; крыўдзіць (разм.).

Не чапай яго, няхай спіць.

4. каго-што. Умешвацца ў чые-н. справы; перашкаджаць каму-н. (разм.).

Не чапай дзяцей, хай гуляюць.

5. каго-што. Знішчаць, вынішчаць; прыносіць шкоду каму-, чаму-н.

Нельга ч. птушыныя гнёзды.

6. Нападаць на каго-, што-н.

Воўк падышоў блізка, але авечак не чапаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Такве́ле ’столькі’ (гродз., ЛА, 5), такве́ля ’тс’ (карэліц., навагр., капыл., Жыв. сл., Скарбы, Сцяшк., Жд. 2, Сл. Брэс.; нясвіж., Жд. 2; стаўб., Нар. сл.), ’столькі (многа), так шмат’ (Сцяц. Сл.), ’ледзьве’ (клец., Жд. 1), такве́ля тагохай сабе’ (Марц.), такве́ля бяды́ ’такой бяды’ (узд., Мілк.). Штучны паланізм, утвораны на мясцовай глебе з так і веле (гл.) або на глебе “пальшчызны крэсовай” спалучэннем польск. tak і wiele з развіццём семантыкі: ’гэтак многа’ → ’столькі’. Параўн. такеля, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пакрыча́ць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак.

1. Крычаць некаторы час. Халуста пакрычаў яшчэ трохі і пасунуўся дадому. Чарнышэвіч.

2. Пасварыцца, насварыцца на каго‑н. «На мяне.. [сакратар] дужа не пакрычыць. Нораў свой дома хай паказвае», — падумаў Язэп. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)