Дуда́ ’дуда, дудка’ (БРС, Нас., Касп., Шат., Сл. паўн.-зах.). *Duda, *dudъka вядома ва ўсіх слав. мовах (агляд форм гл. у Трубачова, Эт. сл., 5, 146) і з’яўляецца старым утварэннем гукапераймальнага характару. Сюды адносяцца і дзеясловы *dudati, *dudeti (утымліку і бел.дудзець), *duditi (параўн. і бел.дудзіць), якія маюць прасл. характар (гл. у Трубачова, там жа, 147). Таксама прасл. словам можна лічыць і *dudarь (параўн. і бел.дуда́р). Магчыма, сюды адносіцца і бел.ду́ды ’жарты, падман’ (Нас.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Заміна́ць ’перашкаджаць’. Рус.замина́ть ’перашкаджаць, прыпыняць’, укр.замина́ти (розмову) ’прыпыняць (размову)’, балг.замина̀вам ’ад’язджаць’, макед.замине ’ад’язджаць, мінаць’. Ст.-рус.заминати ’ўтойваць, перашкаджаць’ (XVII ст.). Параўн. рус.зами́нка ’затрымка’. Значэнне ’перашкаджаць’ у кораня, прадстаўленага ў дзеяслове мінаць ’праходзіць’ (гл.), вынікае пры спалучэнні з прэфіксам за‑, які мае шмат значэнняў, утымліку і значэнні прасторавага абмежавання (В. С. Ільїн. Префікси в сучасній українській мові, 1953, 87–94). Копечны, Zákl. zásoba, 206; Фасмер, 2, 624.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
По́ра ’маленькая адтуліна на скуры, сітавіна, кіпра’ (РБС). Запазычана ў славянскія мовы, утымліку іншыя еўрапейскія з лац.porus < грэч.πόρος ’шлях праз нешта, праход’ (Махэк₁, 384), магчыма, праз ням.Pore ’маленькая адтуліна на скуры’ (Сной, 472), рус.по́ра, польск.pora, чэш.pór, славен.pora ’тс’, літ.porà ’тс’. У беларускай, імаверна, праз рускую, дзе праз нямецкую (з XVIII ст.) (Фасмер, 3, 328; Цыганенка, 318). Роднаснае лац.porta ’вароты’, portus ’порт, гавань’ (Цыганенка, 318).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Буксінка ’бручка, Brassica napus L.’ (маг., Кіс.). Бясспрэчна, мясцовае ўтварэнне (няма ў іншых мовах і суседніх дыялектах). Паколькі бручка часта носіць розныя, яўна новыя назвы (параўн., напр., немка, чыгірынка), утымліку і па колеру (сінюха), то можна меркаваць пра сувязь з прыметнікам тыпу рус.дыял.букси́новый ’чырвона-жоўты або цёмна-аранжавы’ (< фукси́н < ням.). Адсюль буксінка ’бручка’. Параўн. бу́кса2 ’бручка’. Гл. Краўчук, БЛ, 1973, 3, 56.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Квадра́нец ’чвэрць гадзіны’ (Нас.). Параўн. адпаведнае значэнне квадра (гл.). Бел. і ўкр.квадранец(ь) ’чвэрць гадзіны’ — агульнае запазычанне з польск.kwadraniec < kwadranc < kwadrans. Тут наглядаецца працэс словаўтваральнай адаптацыі лацінскага па паходжанню слова да славянскіх з прадуктыўнай суфіксацыяй *‑ап‑ьcь. Утварэнне праходзіла па мадэлі аддзеяслоўнага дэрывата: kwadrować > kwadraniec; польск.kwadrans — з лац.quadrans ’чвэрць’ (утымліку ’чвэрць гадзіны’): Брукнер, 286; Слаўскі, 3, 454; ЕСУМ, 2, 413.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ро́ўніца, ‑ы, ж.
1.Спец. Пасма валакна, злёгку скручаная, з якой вырабляецца пража.
2.Разм. Тое, што і раўня. А вот ужо на весялосць ды прыткасць у скоках не было .. [Лукер’і] роўніцы.Ракітны.— Я казала і кажу: не роўніцу ўзяў сабе Даніла ў жонкі. Думаладая яна для яго.Сіняўскі.
3.Абл. Узровень (пры параўнанні). Войтава дарога і накіраванасць пераважнай большасці сялянства, утымліку і Аўгіні, ляжыць у розных роўніцах.Колас.Знайшлося і азначэнне [у К. Чорнага] — Камароўка, аднолькава трапнае, незалежна ад таго, прыкладаецца яно да мяшчанства ў местачковай ці ў сусветнай роўніцы.Лужанін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Жвінда ’чалавек, які бурчыць і ные’ (навагр., Нар. сл., 9), жвіндыць ’абаграваць’ (усх.-маг., Бяльк.), жві́ндзіць ’бедаваць’ (карэліц., Марц.). Укр.жви́ндіти ’бубнець’, жміндати ’скупіцца’ (Жэлях.). Параўн. жміндзіць ’бубнець; есці’, жмінда ’скупы’, жвянькаць ’надакучаць размовамі’. Форма і семантыка слова — вынік узаемадзеяння формы і семантыкі шэрагу каранёў, утымлікуžьv‑ (жаваць, жвякаць, жвяліць), gov‑ (гаварыць) з чаргаваннем галоснага, žьm‑ (жмінда, жаць2), якое стала магчымым у сувязі з эмацыянальна-экспрэсіўнымі адценнямі ў значэнні. Параўн. Лаўчутэ, Сл. балт., 109.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Га́музам ’агулам’ (БРС). Рус.дыял.га́музом, укр.га́музом. Паводле Фасмера (1, 391), адносіцца да дзеяслова гомза́ть ’кішэць’ < *gъmъz‑. Трубачоў (Эт. сл., 7, 195) пад *gъmъz‑ разглядае многа славянскіх лексем, утымлікурус.гомоз ’мноства’, го́мозом ’усе разам’, га́маз ’маса, мноства’, га́мазам ’разам, агулам’, укр.га́муз ’мякаць; бацвінне (ад буракоў, лісты капусты)’, га́музом ’агулам’, бел.га́музам ’тс’, гаму́з ’шум’. Што гэта слова адносіцца іменна да групы *gъmъz‑, можна не сумнявацца.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ПЛУТА́РХ (Plutarchos) з Херанеі
(каля 45 — каля 127 н.э.),
старажытнагрэчаскі гісторык, філосаф і пісьменнік. Вучыўся ў Афінах, жыў пераважна ў Беотыі. Быў архантам, вярх. жрацом Апалона Піфійскага ў Дэльфах. Як філосаф быў прыхільнікам вучэння Платона. Зведаў значны ўплыў піфагарэізму (вучэння аб манадзе, ліку і інш.) і акадэмічнага скептыцызму. Аднак не падзяляў матэрыяліст. і пантэістычных ідэй («Платонаўскія пытанні», «Аб псіхалогіі ў «Тымеі»); не прытрымліваўся адзінай, выразнай філас. лініі, схіляўся да пазіцый эклектыкі і дуалізму. Прызнаваў як нешта вечнае бясформенную, бяз’якасную матэрыю і божага Дэміурга, які ўпарадкоўвае «няўладжанасць» космасу, у выніку чаго матэрыя набывае гармонію і прыгажосць. Больш вядомы як гісторык. Угал. сваім творы «Параўнальныя жыццеапісанні» змясціў 50 біяграфій выдатных дзеячаў Стараж. Грэцыі і Рыма. Развіваў вучэнне аб нагляднасці, спецыфічнасці эстэт. сферы свядомасці і інш.; раскрыў сутнасць і ролю паэзіі і музыкі ў фарміраванні асобы («Аб тым як падабае юнаку чытаць паэтычныя творы», «Аб музыцы»). Разглядаў паэзію як сродак падрыхтоўкі да засваення філасофіі, музыку лічыў найважнейшым інструментам выхавання. У яго тэарэт. разважаннях філасофія, прыгажосць і мараль арганічна звязаны. Работы П. прасякнуты ідэямі гуманізму і чалавекалюбства.
Тв.:
Рус.пер. — Сравнительные жизнеописания. Т. 1—2. 2 изд. М., 1994;
Соч.М., 1983;
Застольные беседы. Л., 1990;
Избр. жизнеописания. Мн., 1998.
Літ.:
Аверинцев С.С. Плутарх и античная биография. М., 1973;
Лосев А.Ф. Эллинистически-римская эстетика I—II вв. н.э.М., 1979.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Жмы́хаць ’мыць бялізну’ (расон., Шатал.), жма́хаць ’тс’ (Сл. паўн.-зах.). Рус.дыял.жмы́хать ’тс’, укр.жминка́ти, жма́кати ’тс’, славац.žmýkať ’тс’, славен.žmikati ’сціскваць (утымліку вінаград, сыр, бялізну)’, žmúlja ’пральная дошка’. Ад. прасл.*žьm‑ (гл. жаць2) з суфіксамі ‑уха‑, ‑аха‑ (Слаўскі, SR, 1, 76) ці ‑ука‑ ўтварыліся дзеясловы з абазначэннем дэфарміруючага сцісквання; магчыма, менавіта на гэта ўказваў экспрэсіўны суфікс. Параўн. рус.жмакать ’неахайна сціскваць’, серб.-харв.жми̏кати ’выціскваць’ і інш. У гаворках адбывалася семантычная спецыялізацыя: пераход да ’праць’.