хімічная рэакцыя, што прыводзіць да замены аднаго спіртавога ці кіслотнага астатку ў малекуле складанага эфіру на другі; адзін са спосабаў атрымання складаных эфіраў. Адбываецца пры ўзаемадзеянні эфіру са спіртам (алкалоліз), карбонавай к-той (ацыдоліз) ці інш. складаным эфірам (падвойны абмен) у прысутнасці каталізатара (алкагаляты, шчолачы, саляная к-та і інш.). Выкарыстоўваюць у прам-сці для атрымання полікарбанатаў, тэрэфталатаў, метылавага і бутылавага эфіраў вышэйшых тлустых кіслот, а таксама для сінтэзу складаных эфіраў, якія нельга атрымаць этэрыфікацыяй (напр., вінілавыя эфіры вышэйшых кіслот).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІМІНАКІСЛО́ТЫ,
арганічныя кіслоты, якія маюць імінагрупу (NH). Уваходзяць у склад многіх жывёльных, раслінных і мікробных бялкоў. Абмен І. у арганізме звязаны з абменам амінакіслот, з якіх І. ўтвараюцца ў выніку адшчаплення вадароду. Біялагічна найважнейшыя гетэрацыклічныя І. — пралін і аксіпралін. Бялкі, у якіх ёсць вял. колькасць праліну (праламіны і гліядзіны), не раствараюцца ў вадзе, раствараюцца ў спірце. Аксіпралін утвараецца з праліну; найб. яго ў калагене. Пры прыроджаным парушэнні актыўнасці ферментаў (пралінаксідазы і аксіпралінаксідазы) у сываратцы крыві і ў мачы павышаецца колькасць праліну і аксіпраліну, бываюць парушэнні функцый выдзяляльнай сістэмы і разумовая адсталасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
interchange
[,ɪntərˈtʃeɪndʒ]1.
v.
1) замяня́цца, мяня́цца між сабо́ю
2) абме́ньваць (-ца) (падару́нкамі)
3) зьмяня́ць (-ца), чаргава́цца
2.
n.
1) перастано́ўка f., пераста́ўленьне n. (лі́тараў у сло́ве)
2) абме́н -уm.
3) Gram. чаргава́ньне n., зьме́на f.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ВАЛЮ́ТНЫЯ ЗЛАЧЫ́НСТВЫ,
парушэнні ўстаноўленых правіл аб здзелках і аперацыях з валютнымі каштоўнасцямі. Паводле Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь валютнымі злачынствамі лічацца незаконныя здзелкі з каштоўнымі металамі і камянямі, а таксама скупка, продаж, абмен замежнай валюты або выкарыстанне плацежных дакументаў у замежнай валюце і інш. замежных грашовых дакументах, адкрыццё рахункаў за мяжой і вядзенне па іх аперацый службовай асобай суб’екта гаспадарання без спец. дазволу (ліцэнзіі), якія здзейснены на працягу года пасля накладання адм. спагнання за такія ж парушэнні (арт. 85, 851, 852).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́МБІЙ (ад позналац. cambium абмен, змена),
слой клетак утваральнай тканкі, з дапамогай якога здзяйсняецца другаснае патаўшчэнне сцёблаў і каранёў голанасенных і двухдольных раслін. Клеткі К. падоўжана-завостраныя на канцах, таблітчастыя (празенхімныя), з мяккімі цэлюлознымі абалонкамі. Размешчаны аднарадным цыліндрычным слоем (на папярочным зрэзе — у выглядзе кольца). Утварае ўнутр ад сябе драўніну (другасная ксілема), звонку — луб (другасная флаэма). Ва ўмераных шыротах на восень і зіму дзейнасць К. спыняецца. Сезонныя змены актыўнасці абумоўліваюць утварэнне гадавых кольцаў. Дзяленне некат. клетак К. на сцябле і корані дае корак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІЖНАРО́ДНАЯ ФЕДЭРА́ЦЫЯ ПА АЎТАМАТЫ́ЧНЫМ КІРАВА́ННІ (International Federation of Automatic Control ІФАК),
навуковая арганізацыя, якая садзейнічае развіццю тэорыі аўтам. кіравання і яе дастасаванняў. Засн. ў 1957. Асн. мэты: абменнавук.-тэхн. інфармацыяй паміж вучонымі і спецыялістамі розных краін, каардынацыя навук. даследаванняў, правядзенне міжнар. кангрэсаў і сімпозіумаў. На 1-м кангрэсе ІФАК (Масква, 1960) удзельнічала 29 краін, на 14-м кангрэсе (Пекін, 1999) — 68 краін. Сакратарыят — уг. Лаксенбург (Аўстрыя). Беларусь супрацоўнічае з ІФАК праз Нац. асацыяцыю па аўтам. кіраванні (з 1994).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІТРАБЕНЗО́Л, мірбанавы алей,
найпрасцейшае араматычнае нітразлучэнне, C6H5NO2. Зеленаватая алеепадобная вадкасць з пахам горкага міндалю, шчыльн. 1203,7 кг/м³, tпл 5,85 °C, tкіп 211,03 °C. Змешваецца з арган. растваральнікамі, маларастваральны ў вадзе. Атрымліваюць нітраваннем бензолу сумессю канцэнтраваных азотнай і сернай кіслот. Выкарыстоўваюць у вытв-сці аніліну, араматычных азотзмяшчальных рэчываў (напр., азабензолу, бензідыну, хіналіну), як растваральнік і кампанент паліравальнай сумесі для металаў. Атрутны, усмоктваецца скурай, уздзейнічае на ц. н. с., печань, парушае абмен рэчываў, акісляе гемаглабін да метгемаглабіну, ГДК 3 мг/м³.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІНЕРАЛАКАРТЫКО́ІДЫ,
гармоны кары наднырачнікаў, якія рэгулююць водна-салявы абмену арганізме чалавека і жывёл. Па хім. прыродзе — кортыкастэроіды. Да М. адносяць альдастэрон (найб. актыўны) і 11-дэзоксікортыкастэрон. Пад уплывам М. затрымліваецца выдзяленне іонаў натрыю, хлору і вады ныркамі, павялічваецца выдзяленне іонаў калію і кальцыю з мачой, узмацняюцца анабалічныя працэсы. Пры павышанай прадукцыі М. у арганізме з’яўляюцца ацёкі, павышаецца артэрыяльны ціск, узнікае гіпакаліямія і інш. Пры недахопе М. павялічваецца выдзяленне натрыю і вады, што вядзе да абязводжвання арганізма. Сінт. прэпарат М. — дэзоксікортыкастэрону ацэтат выкарыстоўваюць для лячэння наднырачнай недастатковасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КААДАПТА́ЦЫЯ (ад лац. co сумесна + адаптацыя) у біялогіі, 1) узаемная адаптацыя розных відаў у працэсе каэвалюцыі, калі адсутнічае абменгенет. інфармацыяй, але існуе цесная біял. сувязь паміж арганізмамі.
2) Узаемнае прыстасаванне розных органаў у цэласным арганізме ў працэсе індывід. развіцця і эвалюцыі.
3) У генетыцы — гарманічныя ўзаемадзеянні алеляўу генафондзе папуляцыі, дасягнутыя шляхам селекцыі і рэкамбінацыі. Забяспечвае макс. ўзгодненасць функцый органаў у працэсах жыццядзейнасці, магчымасць сумеснага існавання розных відаў, павялічвае ўстойлівасць біяцэнозу як біял. сістэмы. Класічны прыклад К. — спалучаная эвалюцыя кветкавых раслін і многіх насякомых, грызуноў і раслін і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕ́НЕЗІС ГЛЕ́БЫ,
паходжанне і развіццё глебы з мацярынскай горнай пароды пад уздзеяннем прыродных умоў (фактараў глебаўтварэння). Пры ўзаемадзеянні з глебай гэтыя ўмовы вызначаюць яе цеплавы, водна-паветраны, біял. і пажыўны рэжымы, а таксама абменмінер. рэчываў паміж глебай, раслінамі і грунтавымі водамі. Працэсы, што адбываюцца ў глебе, адлюстроўваюцца ў яе профілі, расчляняючы яго на генетычныя глебавыя гарызонты з адметнымі марфал. асаблівасцямі, фіз., фізіка-хім., хім. і біял. ўласцівасцямі. У глебе могуць быць выяўлены і рэліктавыя прыкметы, што сведчыць аб інш. працэсах глебаўтварэння, якія адбываліся ў мінулым, пры інш. комплексе прыродных умоў.