1. Разавае выяўленне чалавечай дзейнасці; учынак, падзея. Уз’яднанне Заходняй Беларусі з Усходняй — важны гістарычны акт. Агрэсіўны акт. Тэрарыстычны акт. □ Смельчакі, якія, зняўшы паставых, укралі Віцю.., завяршылі яшчэ адзін акт сапраўднай дружбы.Брыль.
2. Афіцыйны дакумент; пратакол, запіс аб якім‑н. юрыдычным факце. Дзяржаўны акт на вечнае карыстанне зямлёй. Абвінаваўчы акт. Скласці акт. Старадаўнія акты і граматы.
3. Закончаная частка драматычнага твора або спектакля. Камедыя ў трох актах.
•••
Акты грамадзянскай стану — запісы спецыяльнымі органамі фактаў нараджэння, смерці, шлюбу і пад.
[Лац. actus.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1.каму, на што і без дап. Сказаць, паведаміць што-н. у адказ на зварот ці запытанне, на пытанне, ліст.
А. на пісьмо.
2.што. Расказаць настаўніку ўрок.
3.чым. Павесці сябе пэўным чынам у адказ на што-н.
А. жартам.
А. вершам.
4. Адазвацца, адклікнуцца на голас, покліч і пад.
5.за каго-што і без дап. Быць пакараным, панесці адказнасць за каго-, што-н.
А. за свой учынак.
6.што. Завяшчаць што-н. каму-н.
Ён адказаў сыну частку гаспадаркі.
7.без дап., разм. Выйсці са строю, сапсавацца.
У трактара адказалі тармазы.
|| незак.адка́зваць, -аю, -аеш, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Злачы́нец ’той, хто парушыў закон’. Укр.злочи́нець, польск.złoczyńca, чэш., слав.zloćinec, ст.-чэш.zločincě, н.-луж.уст.złocyńc, славен.zločínec, серб.-харв.злочи́нац, балг.уст.кніжн.злочинец, макед.злочинец ’тс’. Ст.-рус. (XVII ст.) злочинець. Ст.-бел. (1529 г.) злочинца < польск. (Булыка, Запазыч., 123). Параўн. укр.зло́чин, польск.złoczyn, чэш., славац.zločin, серб.-харв.зло̏чӣн, зло̀чин, макед.злочин ’злачынства’, славен.zločín ’злачынства, злачынец’. Ад прасл.дыял. складанага слова zъlo + čin‑ (činъ ’дзеянне’ < činiti ’рабіць’, параўн. учынак, гл. чын) утвораны агентыўны назоўнік з паўн.-слав. суфіксам *‑ьca (параўн. ст.-чэш., польск., ст.-бел.) ці ‑ьcь. Паколькі ва ўсх.-слав. не пашырана слова *злочинъ (верагодна, укр. < польск.), магчыма, што злачынец (і ўкр.злочинець) — пераафармленне запазычанага з польск. (чэш.?) злачынца паводле больш звычайнай мадэлі на ‑ец.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ве́шаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1.што. Надаваць чаму‑н. вісячае становішча. Вешаць вопратку. Вешаць вядро на крук.
2.каго. Караць смерцю праз павешанне. З нялюдскай жорсткасцю спаганялі фашысты сваю злосць на мясцовым насельніцтве, палілі вёскі.., расстрэльвалі і вешалі людзей.В. Вольскі.
•••
Вешаць галаву — сумаваць, маркоціцца.
Вешаць нос — тое, што і павесіць нос (гл. павесіць).
Вешаць сабакнакаго — нагаворваць, звальваць што‑н. на каго‑н.