учы́нак

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. учы́нак учы́нкі
Р. учы́нку учы́нкаў
Д. учы́нку учы́нкам
В. учы́нак учы́нкі
Т. учы́нкам учы́нкамі
М. учы́нку учы́нках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

учы́нак, -нку, мн. -нкі, -нкаў, м.

Дзеянне, учыненае кім-н., тое, што здзейснена кім-н.

Смелы ў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

учы́нак, -нку м. посту́пок

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

учы́нак, ‑нку, м.

Дзеянне, учыненае кім‑н., тое, што здзейснена кім‑н. Думкі Насці былі накіраваны да таго, каб зменшыць сваю віну і як-небудзь апраўдаць свой учынак. Мележ. Ніяк не верылася, што.. [Клінцэвіч] рашыўся на такі смелы ўчынак, як забойства мацёрага правакатара. Машара. [У вачах дзеда Талаша] часамі блукаў і затоены агеньчык гатовы разгарэцца .. пажарам рашучых учынкаў. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дзіва́цкі, -ая, -ае.

Дзіўны, незвычайны, арыгінальны.

Д. учынак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хо́хма, -ы, ж. (разм.).

Дасціпны, вясёлы жарт, учынак і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адабрэ́нне, -я, н.

1. гл. адобрыць.

2. Пахвала, станоўчы водгук.

Учынак заслугоўвае адабрэння.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

неабду́маны, -ая, -ае.

Зроблены без абдумвання, неразважлівы.

Н. учынак.

Неабдуманае рашэнне.

|| наз. неабду́манасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кара́льны, -ая, -ае (афіц.).

Які падлягае пакаранню, цягне за сабой пакаранне.

К. учынак.

|| наз. кара́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́хадка, -і, ДМ -дцы, мн. -і, -дак, ж.

Учынак, які парушае агульныя нормы паводзін.

Непрыстойная в.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)