~en áusgesetzt sein падвярга́цца прасле́даванням, прасле́давацца
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
рэа́ктар
(ад рэ- + лац. actor = які дзейнічае)
апарат або ўстаноўка, якія дзейнічаюць на аснове фізічных або хімічных рэакцый;
атамны р. — устаноўка для атрымання атамнай энергіі, заснаваная на выкарыстанні ланцуговай рэакцыі дзялення атамных ядраў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
КАНВЕ́ЕР (англ. conveyer ад convey перавозіць, перамяшчаць), транспарцёр,
устаноўка або машына бесперапыннага дзеяння для перамяшчэння сыпкіх, кускавых ці штучных грузаў. Выкарыстоўваецца пры пагрузачна-разгрузачных работах, выкананні паслядоўных тэхнал. аперацый у паточнай вытв-сці (напр., зборачных, сартавальных, ліцейных), як пасаж. транспарт і інш.
Паводле грузанясучага элемента К. падзяляюцца на стужачныя (з гумавай або стальной стужкай, якая рухаецца са скорасцю да 8 м/с), пласціністыя (з шарнірна злучаных стальных пласцін, скорасць да 1 м/с), скрабалкавыя (ланцуг са скрабалкамі, якія рухаюцца ў жолабе або корабе), цялежкавыя (цялежкі, злучаныя цягавым ланцугом, рухаюцца па рэйкавых пуцях), каўшовыя і люлькавыя (з каўшамі і люлькамі, падвешанымі на ланцугу) і інш. Бываюць з цягавым органам (стужкай, ланцугом, канатам) і без яго. К. без цягавага органа падзяляюцца на вінтавыя (шнэкі, вінтавыя спускі), інерцыйныя хістальныя (перамяшчаюць сыпкія і кускавыя грузы зваротна паступальным рухам з паскораным зваротным ходам), вібрацыйныя (жолаб або труба сваім зваротна-паступальным рухам вял. частаты транспартуюць пыльныя, ядавітыя і гарачыя грузы), ролікавыя (ральгангі) і інш. Да спецыялізаваных К. адносяць элеватары, эскалатары, стакеры, рухомыя тратуары і інш., а таксама магнітадынамічныя К. для перамяшчэння па трубах і латаках расплаўленага металу з дапамогай эл.-магн. індукцыйных помпаў.
І.І.Леановіч.
Схемы канвеераў: а — стужачнага (1, 4 — ніжняя і прывадная станцыі, 2 — ролікі, 3 — стужка); б — пласціністага; в — ролікавага (1 — груз, 2 — ролікі); г — вінтавога (1 — прывод, 2 — вінт); д — хістальнага (1 — жолаб, 2 — пругкія стойкі, жорстка замацаваныя на раме 3).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
арыенці́р
(ням. orientieren = арыентаваць, ад лац. oriens, -ntis = усход)
1) добра бачны на мясцовасці нерухомы прадмет або элемент рэльефу, па якім можна вызначыць сваё месцазнаходжанне, знайсці пэўны аб’ект, 2) перан. кірунак дзейнасці, мэта, устаноўка.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ТРУБАЛІЦЕ́ЙНАЯ ВЫТВО́РЧАСЦЬ,
выраб труб і трубных загатовак метадам ліцця.
Т.в. ажыццяўляецца пераважна цэнтрабежным і паўбесперапынным ліццём, трубных загатовак — ліццём у разавых формах. цэнтрабежным. бесперапынным у гарыз.верт. крышталізатарах, намарожваннем і інш. Пры цэнтрабежным ліцці труб вадкі метал крышталізуецца ў вярчальнай вакол гарыз. восі метал. форме. Ад дзеяння цэнтрабежных сіл утвараецца шчыльная дробназярністая структура металу і трубы маюць павышаныя мех. якасці. Для паўбесперапыннага ліцця чыгунных напорных труб ужываюцца спец. ўстаноўкі, асн. вузлы якіх — літніковая сістэма, крышталізатар, рухомы стол. Вадкі метал з літніковай сістэмы паступае ў кальцавую прастору паміж вонкавым і ўнутр. крышталізатарам. Пасля запаўнення раструбнай часткі, калі меніск дасягае пэўнага стану. зацвярдзелую трубу разам з рухомым сталом перамяшчаюць уніз; пры дасягненні зададзенай даўжыні яе вымаюць з крышталізатара. Такі спосаб эканамічны. не патрабуе складанага абсталявання. мае высокую прадукцыйнасць. дазваляе вырабляць трубы практычна ўсякай даўжыні і дыяметра з нязначнымі адхіленнямі таўшчыні сценак і ўнутр. дыяметра. лепшай гідрашчыльнасці і інш.Устаноўка простая па канструкцыі і ў абслугоўванні. патрабуе нязначных капіталаўкладанняў. на адной машыне можна вырабляць 5—6 труб розных дыяметраў. Яе недахопам з’яўляецца абмежаваная (7—30 мм) таўшчыня сценак труб.
Першыя чыгунныя трубы на Беларусі адліты ў 1932 на Магілёўскім металургічным заводзе. У 1952 упершыню ў СССР тут асвоена прамысл. ўстаноўка па вырабе чыгунных напорных труб паўбесперапынным спосабам. На 2002 на з-дзе працуе 8 машын паўбесперапыннага ліцця, якія адліваюць чыгунныя трубы даўж. 5,5 м і дыяметрам 100, 150, 200, 250, 300, 400 мм. Разнавіднасць Т.в. — адліўка злучальных частак трубаправодаў (муфты, трайнікі, вугольнікі і інш.) робіцца на Мінскім заводзе ацяпляльнага абсталявання. Гл. таксама Ліцейная вытворчасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
rakietowy
rakietow|y
ракетны;
pocisk ~y — ракетны снарад;
napęd ~y — рэактыўная цяга;
wyrzutnia ~a — пускавая ўстаноўка; устаноўка для запуску ракет;
baza ~a — ракетная база
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
ВЯНДЛЯ́РНЯ,
устаноўка (печ, шафа, апарат, камера) для вэнджання мясных прадуктаў, сала, рыбы, сыру і інш. ўздзеяннем дыму, цяпла, вяндлярных вадкасцей. Прамысл. вяндлярні бываюць перыядычнага (камерныя, пралётныя) і неперарыўнага (тунэльныя, вежавыя, шахтавыя) дзеяння.
Дым атрымліваецца ў топцы печы або ў спец. дымагенератары (часцей размешчаны па-за печчу) пры няпоўным згаранні драўніны ці пілавіння пераважна лісцевых парод. Перад паступленнем у зону вэнджання дым праходзіць праз фільтры для ачысткі ад канцэрагенных рэчываў. Для цеплавой апрацоўкі выкарыстоўваюць дым у сумесі з паветрам або толькі паветра, якія награюцца ў каларыферах і перамяшчаюцца вентылятарамі. Выкарыстоўваюць і інфрачырвоныя прамяні. Вяндлярныя вадкасці (іх наносяць на прадукты, дадаюць у фарш або ў сумесь для салення) атрымліваюць у асн. дыстыляцыяй, перагонкай і адсорбцыяй з воднага канцэнтрату дыму. Эфектыўныя і эканамічныя эл. вяндлярні, напр. вертыкальнага тыпу з сістэмай шахтаў, канвеерам і эл. прыстасаваннямі. У іх падсушка і прапяканне (рыбы) робяцца інфрачырвоным выпрамяненнем, само вэнджанне — дымам ад дымагенератара (часцінкі дыму іанізуюцца ў эл. полі і асаджваюцца на паверхні прадукту).
На Беларусі здаўна былі пашыраны вежавыя пераважна двух’ярусныя вяндлярні. На іх 1-м ярусе распальвалі агонь, на 2-м на жэрдках падвешвалі прадукты. Палілі сырую яблыню, галлё ядлоўцу, граба, дуба, тырсу і інш. У апошні час будуюць цагляныя або каменныя кампактныя вяндлярні, выкарыстоўваюць міні-вяндлярні, заводскія і самаробныя, падручныя прыстасаванні (бочкі, бітоны, каністры, вёдры без дна, трубы, скрыні і г.д., апрача пакрытых лакам, палімернымі смоламі і зробленых з ДСП).
К.В.Фамічэнка.
Вяндлярня (прамысловая печ): 1 — рама; 2 — вентылятары; 3 — каларыферы; I — зона падсушкі; II — зона абсмажвання; III — зона варкі.Вяндлярні для невялікіх прадпрыемстваў: а — універсальная камера на 900 л; б — камера (6) з дымагенератарам (1), якія працуюць у замкнёным цыкле без забруджвання асяроддзя (2, 3 — дросельныя засаўкі, 4 — засаўка для рэгулявання выкіду дыму ў атмасферу, 5 — засаўка падачы свежага паветра).