ЛАГУНО́Ў (Анатоль Аляксеевіч) (н. 30.12.1926, в. Абшараўка Прыволжскага р-на Самарскай вобл., Расія),
расійскі фізік-тэарэтык. Акад.Рас.АН (1972; чл.-кар. з 1968). Герой Сац. Працы (1980). Скончыў Маскоўскі ун-т (1951). З 1963 дырэктар Ін-та фізікі высокіх энергій (г. Серпухаў), адначасова ў 1974—91 віцэ-прэзідэнт АНСССР, у 1977—92 рэктар Маскоўскага ун-та. Навук. працы па квантавай тэорыі поля, фізіцы элементарных часціц, фізіцы высокіх энергій, тэорыі гравітацыі. Распрацаваў агульныя тэарэтычныя метады для вывучэння шырокага класа працэсаў з удзелам адронаў, прымаў удзел у распрацоўцы і ўводзе ў дзеянне пратоннага сінхратрона на энергію 70 ГэВ. Ленінская прэмія 1970, Дзярж. прэміі СССР 1973, 1984.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛА́СКЕР ((Lasker) Эмануэль) (24.12.1868, г. Барлінэк, Польшча — 13.1.1941),
нямецкі шахматыст, шахматны тэарэтык і літаратар. Д-р філасофіі і матэматыкі (1902). Скончыў Гайдэльбергскі ун-т (1889). Рэд.-выдавец час. «Lasker’s Chess Magazine» («Шахматны часопіс Ласкера», 1904—09) і інш.перыяд. шахматных выданняў. Чэмпіён свету (1894—1921). Пераможца буйных турніраў (1893, 1924, Нью-Йорк; 1895—96, 1909, 1914, С.-Пецярбург; 1896, г. Нюрнберг, Германія; 1899, Лондан; 1900, Парыж; 1923 г. Мораўска-Острава, Чэхаславакія). У 1935 эмігрыраваў з фаш. Германіі, жыў у Маскве, двойчы выступаў як прадстаўнік СССР на міжнар. турнірах (1936, Масква і г. Нотынгем, Вялікабрытанія). З 1937 у ЗША.
Тв.:
Рус.пер. — Как Виктор стал шахматным мастером. М., 1973;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІ́ФШЫЦ (Ілья Міхайлавіч) (13.1.1917, г. Харкаў, Украіна — 23.10.1982),
украінскі і расійскі фізік-тэарэтык. Акад.АНСССР (1970, чл.-кар. 1960), АН Украіны (1967). Брат Я.М.Ліфшыца.
Скончыў Харкаўскі ун-т (1936) і Харкаўскі політэхн.ін-т (1938). У 1937—68 у Харкаўскім фіз.-тэхн. ін-це АН Украіны. З 1969 у Ін-це фіз. праблем АНСССР. Навук. працы па квантавай тэорыі цвёрдага цела, электроннай тэорыі металаў, фіз. кінетыцы, статыст. тэрмадынаміцы палімераў. Устанавіў сувязь паміж назіранымі ўласцівасцямі металаў і геаметрыяй іх паверхні Фермі, абгрунтаваў магчымасць аднаўлення энергет. спектра кандэнсаваных цел па эксперым. даных. Ленінская прэмія 1967.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАКСІМЕ́НКА (Мікалай Васілевіч) (н. 15.9.1942, в. Ліпень Асіповіцкага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. фізік-тэарэтык. Д-рфіз.-матэм.н. (1993), праф. (1994). Скончыў Гомельскі пед.ін-т (1965). З 1974 у Гомельскім ун-це. Навук. працы па фізіцы эл.-магн. узаемадзеянняў адронаў у састаўных мадэлях рэлятывісцкай квантавай тэорыі поля. Распрацаваў падыход да апісання палярызавальнасці адронаў, атрымаў ураўненні для звязаных сістэм зараджаных часціц у эл.-магн. полі.
Тв.:
Поляризуемость и гирация элементарных частиц (разам з Л.Р.Марозам) // Вопр. атомной науки и техники. Сер. Общая и ядерная физика. 1979. Вып. 4 (10);
Эффект релятивистского «дрожания» кварков в электрической поляризуемости мезонов (разам з С.Р.Шульгой) // Ядерная физика. 1993. Т. 56, вып. 6.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАКСІМЕ́НКА (Сяргей Афанасьевіч) (н. 13.8.1954, г.п. Крывічы Мядзельскага р-на Мінскай вобл.),
бел. фізік-тэарэтык. Д-рфіз.-матэм.н. (1997). Скончыў БДУ (1976). З 1980 у НДІ прыкладных фіз. праблем, з 1986 у НДІядз. праблем БДУ. Навук. працы па дыфракцыі эл.-магн. хваль на прасторава перыядычных структурах, часовых эфектах пры распаўсюджванні і дыфракцыі хваль у лінейных асяроддзях, электрадынаміцы кіральных і біанізатропных асяроддзяў, нанаструктурах на аснове вугляродных нанатрубак і квантавых пунктаў.
Тв.:
Light pulse dispersion under Laue diffraction from a spatial holographic grating (разам 3 У.Р.Барышэўскім) // Optics Communication. 1992. Vol. 94;
Nonlinear electron transport effects in chiral carbon nanotube (у сааўт.) // Physical Review Letters. 1997. Vol. 79.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЙНС ((Pines) Дэвід) (н. 8.6.1924, г. Канзас-Сіці, штат Місуры, ЗША),
амерыканскі фізік-тэарэтык. Чл.Нац.АН ЗША (1973), Амер. акадэміі навук і мастацтваў (1980). Замежны чл.Рас.АН (1988). Скончыў Каліфарнійскі (1944) і Прынстанскі (1948) ун-ты. З 1959 праф. Ілінойскага ун-та, з 1999 у Ін-це складаных адаптыўных асяроддзяў Каліфарнійскага ун-та. Навук. працы па фізіцы цвёрдага цела і плазмы, тэорыі ядра, квантавай тэорыі вадкасцей, астрафізіцы. Паказаў наяўнасць плазмонаў у металах (1953). Распрацаваў тэорыю рассеяння электронаў і дзірак на аптычных ваганнях крышт. рашоткі.
Тв.:
Рус.пер. — Проблема многих тел. М., 1963;
Элементарные возбуждения в твердых телах. М., 1965;
Теория квантовых жидкостей. М., 1967 (разам з Ф.Наз’ерам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЭТО́РЫУС [Praetorius; сапр. Шультхайс
(Schultheiß)] Міхаэль (15.2.1571 ці 1572, г. Кройцбург, Германія — 15.2.1621),
нямецкі кампазітар, арганіст, муз.тэарэтык. З 1604 прыдворны капельмайстар. У ням. музыку ўвёў шматхорны канцэрт, адным з першых у Германіі выкарыстаў генерал-бас. У творчасці абапіраўся на традыцыі венецыянскай школы. Пісаў свецкую і царк. музыку на ням. і лац. тэксты. Яго вак. і арганныя творы змешчаны ў зб-ках «Musae Sioniae» (т. 1—9, 1605—10), «Musarum Sioniarum Motectae et Psalmi latini» (1607), «Тэрпсіхора» (1612). Аўтар энцыклапедычнай працы «Syntagma musicum» (т. 1—3, 1614—20), у якой сістэматызаваў муз.-тэарэт., гіст. і практычныя звесткі эпохі.
Літ. тв.: Рус.пер. — У кн.: Музыкальная эстетика Западной Европы XVII—XVIII вв. М., 1971.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАБУ́ШКА (Антон Пятровіч) (н. 17.1.1929, Мінск),
бел. матэматык і фізік-тэарэтык. Д-рфіз.-матэм.н. (1972), праф. (1974). Засл. работнік нар. асветы Беларусі (1991). Скончыў БДУ (1954), дзе і працаваў. З 1970 ў Бел.агр.тэхн. ун-це (у 1972—98 заг. кафедры вышэйшай матэматыкі). Навук. працы па вывучэнні руху цел і яго ўстойлівасці ў агульнай тэорыі адноснасці. Распрацаваў тэорыю рэлятывісцкага руху цел з уласным вярчэннем, эл. зарадамі і магн. момантамі, выявіў шэраг новых заканамернасцей і сфармуляваў умовы іх эксперым. праверкі.
Тв.:
Движение тел в общей теории относительности. Мн., 1979;
Проблема устойчивости движения тел в общей теории относительности. Мн., 1987;
Индивидуальные задания по высшей математике. [Ч. 1—2]. 2 изд. Мн., 2000 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«САЮ́З СПРАВЯДЛІ́ВЫХ»,
тайная паліт.арг-цыя ў эміграцыі перыяду ранняга ням. рабочага руху. Засн. ў 1836—37 у Парыжы. Ідэалогія — утапічны сацыялізм, пераважна ідэі В.Вейтлінга (гал.тэарэтык саюза). Супрацоўнічаў з франц. тайнымі т-вамі: у 1839 у Парыжы ўдзельнічаў у паўстанні бланкістаў (гл. Л.А.Бланкі). Пасля яго паражэння цэнтр саюза перамясціўся ў Швейцарыю, потым у Лондан, інтэрнацыяналізаваўся, пад уплывам К.Маркса і Ф.Энгельса члены арг-цыі адышлі ад рэв.-змоўніцкіх поглядаў і засвоілі марксісцкае вучэнне. У 1847 Маркс і Энгельс уступілі ў арг-цыю і рэарганізавалі яе ў Саюз камуністаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БО́ГУШ (Андрэй Аляксандравіч) (н. 11.7.1925, г.п. Карэлічы Гродзенскай вобл.),
бел. фізік-тэарэтык. Чл.-кар.АН Беларусі (1994), д-рфіз.-матэм.н. (1975), праф. (1983). Скончыў БДУ. З 1957 у Ін-це фізікі АН Беларусі, адначасова з 1961 выкладае ў БДУ. Навук. працы па тэорыі элементарных часціц, фізіцы высокіх энергій і матэм. фізіцы. Распрацаваў агульную методыку канечных пераўтварэнняў геам., дынамічнай і квантавай сіметрыі, метад абагульненых сімвалаў Кронекера. Сфармуляваў паслядоўную класічную палявую тэорыю электраслабых узаемадзеянняў. Аўтар вучэбных дапаможнікаў «Уводзіны ў калібровачную палявую тэорыю электраслабых узаемадзеянняў» (1987) і «Нарысы па гісторыі фізікі мікрасвету» (1990). Дзярж. прэмія Беларусі 1988.
Тв.:
Введение в теорию классических полей. Мн., 1968 (разам з Л.Р.Марозам);
Введение в полевую теорию элементарных частиц. Мн., 1981.