РЭАНІМА́ЦЫЯ (ад рэ... + лац. animatio ажыўленне), ажыўленне арганізма,
сістэма мерапрыемстваў пры тэрмінальных станах (шок, агонія, клінічная смерць). Накіравана на прадухіленне незваротнага пашкоджання нейронаў лобных аддзелаў кары вял. паўшар’яў галаўнога мозга. Пры спыненні дыхання і работы сэрца тэрмінова пачынаюць практычныя мерапрыемствы па ажыўленні: штучная вентыляцыя лёгкіх (метад рот у рот, або рот у нос), аднаўленне кровазвароту (вонкавы масаж сэрца). Р. можа ўключаць інтубацыю трахеі, ускрыццё трахеі з увядзеннем асобай трубкі, артэрыяльнае нагнятанне крыві для аднаўлення спантаннага кровазвароту, дэфібрыляцыю сэрца (спыненне разрозненых скарачэнняў сардэчнай мышцы моцным эл. разрадам), пункцыю поласцей сэрца для ўвядзення лек. рэчываў, крыві і кровазаменнікаў і інш. Неэфектыўная Р. пры гібелі нерв. клетак кары вял. паўшар’яў, што адбываецца праз 3—5 мін пасля спынення кровазабеспячэння мозга, астаноўкі спынення* сэрца і дыхання (перыяд клінічнай смерці). Вывучае рэаніматалогія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
по́хва, ‑ы, ж.
1. Уваходная частка жаночых палавых органаў.
2. Ніжняя частка ліста, якая ў выглядзе трубкі ахоплівае сцябло ў некаторых раслін.
3. Тое, што і ножны 1. [Тапурыя] выняў з похвы і заткнуў за пояс нож.Самуйлёнак.[Мікола] выцягнуў з похвы фінку, адкрыў бляшанку кансерваў, адрэзаў хлеба.Новікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стэтаско́п
(ад гр. stethos = грудзі + -скоп)
медыцынскі інструмент у выглядзе трубкі для выслухоўвання сэрца і лёгкіх (параўн.фанендаскоп).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
дрэна́ж
(англ. drainage, ад drain = труба)
1) асушэнне грунту з дапамогай сістэмы каналаў, труб;
2) мед. вывядзенне з раны гною, вадкасці з дапамогай спецыяльнай трубкі.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
РАЗГО́РТКАў часе,
спосаб адлюстравання змен фіз. велічыні ў часе з дапамогай адназначнага пераўтварэння яе ў інш. велічыню, якая змяняецца ў прасторы. Ажыццяўляецца разгортвальным элементам, які паслядоўна абягае (сканіруе) прастору, і пры гэтым кожнаму моманту часу адпавядае яго пэўнае становішча.
Разгортвальным элементам бывае святлівы Пункт, які рухаецца па відарысе (экране) пры адхіленні светлавога праменя (аптычная Р.), невялікая рухомая адтуліна ў экране, які закрывае відарыс, ці пяро самапісца (мех. Р.), святлівы пункт на экране электронна-прамянёвай трубкі (электронная Р.) і інш. Паводле траекторыі руху гэтага элемента адрозніваюць прамалінейную, кругавую, спіральную, растравую (2-мерную) і інш. Р. можа быць неперарыўная (пры заканчэнні аднаго цыкла адразу пачынаецца наступны). перыядычная і інш. Выкарыстоўваецца ў асцылографах, прыладах аўтам. рэгістрацыі, радыёлакацыйных індыкатарах і прыладах перадачы інфармацыі на адлегласці. У тэлебачанні і фотатэлеграфіі ў асн. карыстаюцца растравымі Р. з прамавугольным растрам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭ́НТГЕ́Н (Röntgen) Вільгельм Конрад (27.3.1845, г. Рэмшайд, Германія — 10.2.1923),
нямецкі фізік. Чл.-кар. Берлінскай АН (1896). Вучыўся ў Вышэйшай тэхн. школе ў Цюрыху (1865—68), атрымаў ступень доктара ў Цюрыхскім ун-це (1868). Працаваў у розных ун-тах Германіі. У 1900—20 праф. Мюнхенскага ун-та і дырэктар Фіз. ін-та. Навук. працы па электрамагнетызме, фізіцы крышталёў, оптыцы і малекулярнай фізіцы. Выявіў магн. поле дыэлектрыка (1885), які рухаецца ў эл. полі (т.зв. рэнтгенаўскі ток), што мела важнае значэнне для стварэння электроннай тэорыі. Адкрыў рэнтгенаўскія прамяні і даследаваў іх уласцівасці (гл.Рэнтгенаўскае выпрамяненне), прапанаваў канструкцыю трубкі для атрымання рэнтгенаўскіх прамянёў і зрабіў першыя рэнтгенаўскія фотаздымкі. Нобелеўская прэмія 1901 (першая сярод фізікаў).
Тв.:
Рус.пер. — О новом виде лучей. М.; Л., 1933.
Літ.:
Бобров Л.В. Тени невидимого света. М., 1964;
Гернек Ф. Пионеры атомного века: Пер. с нем. М., 1974.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
зонд, ‑а, М ‑дзе, м.
1. Медыцынскі інструмент у выглядзе палачкі, трубкі і інш., які ўводзіцца ў глыбіню каналаў і поласць цела з дыягнастычнай ці лячэбнай мэтай. Хірургічны зонд.
2. Металічны шпень, бур для даследавання падглебы. Глебавы зонд.
3. Невялікі паветраны шар з самапішучым прыборам для вывучэння верхніх слаёў атмасферы.
[Фр. sonde.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дрэна́ж, ‑у, м.
1. Асушэнне грунту з дапамогай сістэмы каналаў або труб. Дрэнаж балота.// Сістэма асушальных каналаў або труб.
2. Вывядзенне з раны гною, вадкасці з дапамогай спецыяльнай трубкі. Дрэнаж раны.
3. Гумавая або шкляная трубка з бакавымі адтулінамі, якая ўводзіцца ў поласць цела або рану для вывядзення гною, вадкасці.
[Фр. drainage.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЦЭНТРЫФУ́ГА (ад цэнтр + лац. fuga бег),
1) апарат (устаноўка, машына), дзеянне якой грунтуецца на цэнтрабежнай сіле, што ўзнікае пры вярчэнні ротара. Выкарыстоўваецца для цэнтрыфугавання.
Бываюць Ц. для адстойвання (асаджэння), фільтравання і сепаратарныя (гл.Сепаратару, перыядычнага і бесперапыннага дзеяння. Ротар Ц. — з падвойнымі сценкамі, сеткавы ці суцэльны, частата вярчэння 6000 аб/мін і больш. З дапамогай Ц. раздзяляюць суспензіі і эмульсіі, абязводжваюць матэрыялы ў хім., харч., горнай прам-сці, сельскай гаспадарцы, буд-ве, медыцыне і інш.
2) Наземная або бартавая (на лятальным апараце) устаноўка, якая імітуе працяглае дзейнае паскарэнне. Выкарыстоўваецца для падрыхтоўкі, у т. л. вестыбулярнай трэніроўкі лётчыкаў і касманаўтаў, для выпрабавання рознай бартавой апаратуры, даследаванняў уплыву паскарэння на жывыя арганізмы і інш. Можа ствараць цэнтраімклівае паскарэнне да 400 м/с2 і больш.