вызначэнне спосабаў і магчымасцей узаемадзеянняў клетак паміж сабой і з вонкавым асяроддзем. Існуюць 2 асн. К.п.т.: мембранная і фазавая. Мембраннаятлумачыць пранікненне рэчываў праз клетачную мембрану на аснове эл.-хім. градыента рэчываў, якія ўтвараюць або не ўтвараюць злучэнні з пэўнымі рэчывамі (пераносчыкамі) самой мембраны. Недахоп гэтай тэорыі ў тым, што яна грунтуецца толькі на фіз.-хім. тлумачэнні працэсаў. Фазавая (сарбцыённая) тэорыя разглядае пранікальнасць клетачных мембран на аснове растваральнасці рэчываў у цытаплазме (іншай, чым у вадзе); такая ўласцівасць вызначаецца каацэрватнай сістэмай цытаплазмы. Важнай акалічнасцю з’яўляецца і магчымасць цытаплазмы хімічна звязваць і адсарбіраваць розныя рэчывы. Гэта тэорыя ўлічвае ўласцівасці ўсяго змесціва клеткі, але ігнаруе ўласцівасці мембраны. Вырашэнне праблемы верагодна ў збліжэнні абедзвюх тэорый. Клетачная пранікальнасць вызначае з’явы пінацытозу і фагацытозу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕАЛАМАРКІ́ЗМ,
сукупнасць ідэалістычных эвалюц. канцэпцый, заснаваных на асобных палажэннях ламаркізму. Узнік на паслядарвінаўскім этапе развіцця эвалюц. вучэння як проціпастаўленне дарвінізму. Вылучаюць 3 асн. кірункі Н.: орталамаркізм сцвярджае, што накіраванасць эвалюцыі абумоўлена зыходнымі ўласцівасцямі арганізма і па сутнасці ўяўляе сабой аўтагенет. канцэпцыю (гл.Аўтагенез); механаламаркізмтлумачыцьэвалюц. пераўтварэнні арганізмаў іх зыходнай уласцівасцю мэтанакіравана рэагаваць зменамі структур і функцый на змены навакольнага асяроддзя (эктагенез), якія і вызначаюць эвалюцыю; псіхаламаркізм устанаўлівае крыніцу эвалюцыі ў свядомых актах волі арганізма, яго частак, у т. л. клетак. Агульнае для ўсіх канцэпцый — прызнанне дзеяння натуральнага адбору абмежаваным і залежным ад зменлівасці зыходнага матэрыялу.
Літ.:
Сковрон С. Развитие теории эволюции. Варшава, 1965;
Оно С. Генетические механизмы прогрессивной эволюции: Пер. с англ.М., 1973.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРАЎНА́ЛЬНА-ГІСТАРЫ́ЧНЫ МЕ́ТАД,
навуковы метад, з дапамогай якога шляхам параўнання выяўляецца агульнае і асаблівае ў гіст. з’явах, дасягаецца пазнанне розных гіст. ступеней развіцця адной і той жа з’явы ці дзвюх розных суіснуючых з’яў; разнавіднасць гіст. метаду. Дае магчымасць выявіць і параўнаць узроўні ў развіцці вывучаемага аб’екта, змены ў ім, адзначыць тэндэнцыі развіцця. Уключае розныя формы: супастаўленне (выяўляе прыроду разнародных аб’ектаў), гісторыка-тыпалагічнае параўнанне (тлумачыць падабенства розных па паходжанні аб’ектаў аднолькавымі ўмовамі генезісу і развіцця), гіст.-генет. параўнанне (падабенства з’яў тлумачыцца іх роўнасцю паводле паходжання), параўнанне (розныя з’явы фіксуюцца на аснове ўзаемаўплываў). Агульнапрызнаным стаў у 19 ст. Ужываецца ў мовазнаўстве (гл.Параўнальна-гістарычнае мовазнаўства), літ.-знаўстве (гл.Параўнальна-гістарычнае літаратуразнаўства), юрыспрудэнцыі, сацыялогіі, этнаграфіі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
небуля́рны
(ад лац. nebula = туман)
які адносіцца да туманнасці;
н-ая гіпотэза — гіпотэза, якая тлумачыць паходжанне планетнай сістэмы яе ўтварэннем з туманнасці.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
uświadamiać
незак.kogoтлумачыцькаму; даводзіць да свядомасці каго;
uświadamiać sobie — усведамляць, разумець
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
déuten
1.vtтлума́чыць, растлума́чваць
2.vi (auf A) ука́зваць (на што-н.)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
выклада́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., што.
1. Вучыць каго‑н. чаму‑н., перадаючы звесткі з якой‑н. галіны ведаў. Выкладаць родную мову.
2. і без дап. Займацца педагагічнай практыкай, працаваць настаўнікам. Выкладаць у школе.
3. Выказваць, тлумачыць. Выкладаць свае думкі. □ Па меры таго, як выкладаў Сцёпка свой план, слухачы ўсё больш і больш захапляліся ім.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
klármachenаддз.vt
1) тлума́чыць, растлума́чваць
2) падрыхто́ўваць што-н. (да адплыцця, палёту, бою)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
áusführenvt
1) экспартава́ць, выво́зіць
2) выво́дзіць (гуля́ць)
3) выко́нваць
4) выка́зваць; тлума́чыць, выклада́ць
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Тулма́ч ‘перакладчык’ (Бяльк.), тулма́чыць ‘тлумачыць’ (Бяльк, Юрч. Вытв.), тулма́чаннік ‘той, хто тлумачыць’ (Юрч. СНЛ), тулма́чыньня ‘тлумачэнне’ (Юрч. Вытв.). Мясцовы варыянт да талмач (гл.) з заменай а > у пад уплывам наступнага л у гаворках з дысімілятыўным аканнем, гл. Крывіцкі, Дыялекталогія, 182.