КАЛІНКО́ЎСКІ (Сцяпан Антонавіч) (1918, в. Даколь Глускага р-на Магілёўскай вобл. — 2.2.1945),
Герой Сав. Саюза (1945). У Вял.Айч. вайну з 1941 на Паўн.-Зах., 1-м Укр., 1-м Бел. франтах. Механік-вадзіцель танкаст. сяржант К. вызначыўся ў 1945 пры вызваленні Польшчы: пры наступленні ў складзе экіпажа знішчыў 2 мінамётныя батарэі, 11 аўтамашын і 120 павозак з боепрыпасамі, шмат жывой сілы праціўніка; 22 студз. ў час разведкі ўварваўся ў нас. пункт Кольмар і захапіў склады; 23 студз. авалодаў пераправай цераз р. Нотаць і ўтрымліваў яе да падыходу падмацавання. Загінуў у баі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНЭ́ (Юлія Міхайлаўна) (н. 21.8.1931, Масква),
бел. крытык, літ.-знавец. Дачка М.Ю.Канэ. Скончыла БДУ (1954). Працавала ў рэдакцыях газет Літвы (1954—55), у газ. «Піянер Беларусі» (1959). Даследаванні па сучасным літ. працэсе (артыкулы пра творчасць А.Адамовіча, В.Быкава, Р.Барадуліна, А.Васілевіч, Н.Гілевіча, А.Жука, А.Кулакоўскага, І.Навуменкі, І.Пташнікава, Б.Сачанкі, М.Танка, І.Чыгрынава і інш.). Аўтар кніг «Дзень сённяшні» (1962), «Янка Брыль» (1964), «Плынь» (1983), «Як паветра і хлеб: Жыццёвы і творчы шлях Янкі Брыля» (1988). На бел. мову пераклала асобныя творы арм. празаікаў. З 1991 жыве ў Ізраілі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́ЛЫЧАЎ (Восіп Якаўлевіч) (16.5.1904, г. Адэса, Украіна — 5.1.1973),
расійскі паэт, перакладчык. Друкаваўся з 1920. У зб-ках паэзіі «Ля Чорнага мора» (1935), «Наша зямля» (1955), «Захады і світанні» (1957), «Закон вясны» (1962), «Карані і кроны» (1973) услаўляў стваральную працу людзей, іх мужнасць у барацьбе з ворагамі, апяваў родную прыроду. Аўтар тэкстаў шматлікіх песень (зб. «Кулямётная стужка», 1938). Я.Купалу прысвяціў паэму «Беларуская быль» (1950), напісаў пра яго ўспаміны «Незвычайная задушэўнасць» (у кн. «Такі ён быў», 1975). Пераклаў на рус. мову асобныя творы Я.Купалы, А.Александровіча, П.Броўкі, М.Танка, М.Чарота і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІПНЕ́ВІЧ (Валерый Іванавіч) (н. 21.9.1947, Мінск),
расійскі пісьменнік. Скончыў БДУ (1973). Да 1981 працаваў у Ін-це фізікі АН Беларусі, у друку. Друкуецца з 1970. Распрацоўвае свабодны верш. Паэт. зб-кам «Трава і дождж» (1977), «Цішыня» (1979), «Невядомая планета», «Дрэва і рака» (абодва 1988) уласцівы філас. светаразуменне, асэнсаванне «вечных» праблем быцця. Аўтар апавяданняў, літ.-крытычных артыкулаў пра творчасць Р.Барадуліна, Т.Бондар, В.Быкава, М.Танка, Я.Янішчыц і інш. На рус. мову пераклаў асобныя вершы Р.Баравіковай, Л.Геніюш, А.Глобуса, Г.Каржанеўскай, А.Куляшова, Г.Пашкова і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПОЛІСТРАФІ́ЧНАСЦЬ (ад полі... + страфа),
паслядоўнае або адвольнае чаргаванне ў вершаваным творы розных строф, графічна аддзеленых адна ад адной. Да полістрафічных адносяцца разнастрофныя вершы, а таксама раўнастрофныя з сіметрычным чаргаваннем двух ці больш відаў строф. Полістрафічнымі звычайна бываюць буйныя вершаваныя творы, кожная ч. якіх пішацца сваёй страфой. Напр., у 10 раздзелах паэмы Я.Купалы «Безназоўнае» ўжываюцца чатырохрадкоўі 8 разнавіднасцей і шасцірадкоўі 2 разнавіднасцей. У паэме М.Танка «Нарач» сустракаюцца і чатырохрадкоўі самых розных мадыфікацый, і пяцірадкоўе, і астрафічны верш. П. надае вершаванаму твору разнастайнасць формы, памагае лепш выявіць змены лірычнага перажывання паэта і яго герояў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЫГА́РА (Марыя Аркадзеўна) (20.2.1908, Масква — 8.9.1983),
украінская пісьменніца, перакладчыца. Скончыла Кіеўскі ін-тнар. асветы (1931). Друкавалася з 1924. Аўтар зб-каў вершаў «Дарогай вайны» (1944), «Напярэдадні» (1947), «Сёстры» (1948), «Надвячорак» (1977), вершаваных твораў для дзяцей, кніжак казак, гіст. аповесці «Міхаська — слуга казацкі» (1969). Перакладала пераважна са слав. моў, у т. л. з бел.: асобныя творы Я.Купалы, П.Броўкі, М.Танка, М.Машары, А.Стаховіча, Н.Тарас, Э.Агняцвет. На бел. мову творы П. перакладалі Э.Агняцвет, В.Вітка, Е.Лось, М.Танк. Літ. прэмія імя Лесі Украінкі 1979.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
кідо́к, ‑дка, м.
1.Дзеяннепаводледзеясл. кідаць (у 1 знач.). Кідок мяча ў сетку. □ Леанід Прыгожы трапнымі кідкамі гранат і агнём з аўтамата знішчыў 8 гітлераўцаў.«Звязда».
2. Хуткае, імклівае перамяшчэнне з аднаго месца ў другое без перапынкаў, за адзін прыём. Камандзір танка гвардыі лейтэнант Анатолій Рак не давёў сваёй машыны да Мінска, але яго мужны кідок праз Бярэзіну ў горад Барысаў забяспечыў магчымасць цэлай часці зрабіць крок наперад.«Беларусь».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
здо́льны, ‑ая, ‑ае; ‑лен, ‑льна.
1. Які мае здольнасць (у 1 знач.); які можа або ўмее што‑н. рабіць. Здольны захапляцца. □ Высокі, спрытны, стройны, да работы ўсякай здольны.Дубоўка.Героі любоўнай лірыкі Танка — маральна здаровыя людзі, яны здольны на глыбокае і моцнае пачуццё.У. Калеснік.
2. Які мае здольнасці (у 2 знач.); таленавіты. Здольны артыст. Здольны інжынер. □ «Няўжо гэта праўда, што .. [Аленка] такая здольная?» — думаў Сцёпка і не хацеў даваць веры.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пласты́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да пластыкі, уласцівы ёй. Пасля пластычнай гімнастыкі .. [актрыса] прымала халодны душ і садзілася за масаж твару.Рамановіч.«Кантакт» з мастацтвам у паэзіі Максіма Танка выяўляецца і... праз шматлікія асацыятыўныя масткі да краіны тэм і вобразаў пластычных мастацтваў.Рагойша.
2. Здольны пад высокім ціскам мяняць форму; не ломкі. Пластычныя матэрыялы.
3.Спец. Звязаны з перасадкай скуры. Пластычная хірургія. Пластычная аперацыя.
•••
Пластычная масагл. маса.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фрагме́нт, ‑а, М ‑нце, м.
Асобная частка, урывак якога‑н. кампазіцыйнага цэлага (звычайна пра творы мастацтва). Фрагменты насценных роспісаў. □ Відны [на карціне] фрагменты драўлянай сядзібы і карчмы з заезным дваром за масіўнай сцяной.«Помнікі».Пейзажныя фрагменты ў вершах Танка перыяду «Нашай волі» падпарадкаваны грамадскай тэме.У. Калеснік.У старадаўняй Русі летапісы.. вяліся ва ўсіх колькі-небудзь значных гарадах, але ад Полацкага летапісання.. асталося толькі некалькі фрагментаў у складзе Іпатаўскага летапісу.«Полымя».
[Ад лац. fragmentum — абломак, кавалак.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)