Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
КАЦЕ́НІН (Павел Аляксандравіч) (22.12.1792, в. Шаёва Калагрыўскага р-на Кастрамской вобл., Расія — 4.6.1853),
рускі пісьменнік, драматург, перакладчык. Ганаровы чл. Пецярбургскай АН (з 1841). У 1810—20 і 1833—38 на ваен. службе, удзельнік Айч. вайны 1812. З канца 1816 чл.т-ва дзекабрыстаў «Саюз выратавання», у 1817 узначальваў адно з аддзяленняў Ваен.т-ва. Друкаваўся з 1810. Кіраваў адной з плыняў дзекабрысцкага рамантызму. У грамадз. лірыцы, эпічных вершах, баладах, драм. творах адлюстраванне рус. побыту, выкарыстанне прастамоўных форм. Сярод твораў: трагедыя «Андрамаха» (1809—19, паст. 1827), балада «Вольга» (1816), камедыя «Студэнт» (1817, з А.С.Грыбаедавым), паэма-казка «Княжна Мілуша» (1834). Перакладаў трагедыі П.Карнеля, Ж.Расіна і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
недаву́чаны, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад недавучыць.
2.узнач.прым. Які не закончыў вучобы, абучэння, не завяршыў адукацыі. Недавучаны гарманіст. □ Бывала, ў халепу і сцюжу Я, недавучаны студэнт, Туліўся да цябе, «кацюша», Пад набрынялы твой брызент.Аўрамчык.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Schwárzhörerm -s, - разм.
1) «радыёза́яц»
2) студэ́нт, які́ наве́двае ле́кцыі без дазво́лу
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Anglicist
[ˈæŋglɪsɪst]
n.
англіцы́ст -а m. (студэ́нт або́ спэцыялі́ст у галіне́ анге́льскае лінгві́стыкі або агу́льнае ве́ды пра Анге́льшчыну)
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
нару́чнікі, ‑аў; адз. паручнік, ‑а, м.
Металічныя кольцы з ланцужком, якія надзяваюцца на рукі арыштаваным. Надзець паручнікі. □ Студэнт з пашанай і нейкім цёплым, ледзь не сыноўнім пачуццём думаў аб тым, што гэтыя рукі бывалі калісьці ў наручніках, сціскалі краты панскай турмы.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тэхно́лаг, ‑а, м.
Спецыяліст па тэхналогіі ў якой‑н. галіне вытворчасці. Інжынер-тэхнолаг. Тэхнолаг-хімік. Тэхнолаг-тэкстыльшчык. □ Ля станка сабраліся тэхнолагі, інжынеры, тэхнікі. Зараз пачнецца выпрабаванне.Асіпенка.Канструктары і тэхнолагі завода ўпорна працуюць над паляпшэннем эксплуатацыйных якасцей.«Беларусь».//Разм.Студэнт тэхналагічнага інстытута.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БАРЭ́ЙША (Антон Сцяпанавіч) (1858, б. хутар Любопаль Пінскага р-на Брэсцкай вобласці — 1924),
рэвалюцыянер-народнік. У час вучобы ў Беластоцкім рэальным вучылішчы ўваходзіў у нелегальны вучнёўскі гурток, арганізаваны І.Я.Грынявіцкім. У 1877—79 студэнт Пецярбургскага тэхнал. ін-та. У студз.—жн. 1880 жыў у Пецярбургу на адной кватэры з Грынявіцкім. Уваходзіў у цэнтр. гурток рабочай арг-цыі «Народнай волі», кіраваў яе раённымі аддзяленнямі за Нарвенскай заставай; вёў рэв. прапаганду на фабрыках і заводах горада. Са снежня 1880 працаваў у нарадавольскай друкарні, якая выпускала «Рабочую газету», з сак. 1881 у друкарні газ. «Народная воля». Улетку 1881 у Маскве ўдзельнічаў у стварэнні рабочай нарадавольскай арг-цыі. 18.12.1881 арыштаваны і зняволены ў Петрапаўлаўскую крэпасць; прыцягнуты да суд. «працэсу 17-ці» (сак.—крас. 1883). Засуджаны да ссылкі ў Сібір. Памёр у г. Кірэнск (Іркуцкая вобл.).