1. Які накладваецца, прымацоўваецца зверху чаго‑н. Накладныя малюнкі. Накладныя літары.// Які прышываецца, прыклейваецца зверху; які пакрывае тонкім слоем што‑н. Накладныя кішэні. Накладное серабро.
2. Які зроблены з чужых валасоў; фальшывы. Накладныя вусы.
3.узнач.наз.накладна́я, ‑ой, ж. Дакумент, па якім здаецца або прымаецца груз. Выдаць па накладной. Аформіць накладную. □ [Ад’ютант:] — Тут атрымаеце прадукты. Вось вам накладная.Новікаў.
•••
Накладны плацежгл. плацеж.
Накладныя выдаткігл. выдаткі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чарне́цьнесов.
1. (становиться чёрным или чернее) черне́ть;
серабро́ ад ча́су ~не́е — серебро́ от вре́мени черне́ет;
2. (виднеться) черне́ть, черне́ться;
за лу́гам ~не́ла сцяна́ ле́су — за лу́гом черне́ла (черне́лась) стена́ ле́са
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
АКЛАХО́МА (Oklahoma),
штат на Пд ЗША. Пл. 177,9 тыс.км², нас. 3231 тыс.чал. (1993), у т. л. 252,4 тыс. індзейцаў (1-е месца сярод штатаў). Адм. ц. — г.Аклахома-Сіці. У гарадах каля ⅔ насельніцтва. Тэрыторыя пераважна раўнінная. На З Вялікія раўніны, на ПнУ плато Озарк, на ПдУ горы Уошыта. Сярэдняя т-растудз. ад 0 да 6 °C, ліп. 24—27 °C. Ападкаў за год ад 450 мм на З да 1000 мм на У. Рэкі Арканзас і Рэд-Рывер. Прам-сць горназдабыўная (прыродны газ, нафта, гелій, цынк, каменны вугаль, медзь, серабро), маш.-буд. (прамысл. абсталяванне, пераважна буд. і нафтавае, аўтамабілі, самалёты), нафтаперапр., харч. і інш. Вырошчваюць пшаніцу, сорга, сеяныя травы, бавоўну, арахіс. Мясная і малочная жывёлагадоўля, авечка- і птушкагадоўля. Транспарт аўтамаб. і чыгуначны. Турызм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕТАЛАПАЛІМЕ́РЫ,
пластмасы з метал. напаўняльнікамі. У якасці напаўняльнікаў выкарыстоўваюць практычна ўсе металы і іх сплавы ў выглядзе парашкоў ці валокнаў. М. атрымліваюць на аснове тэрмапластаў, фенола-фармальдэгідных смол, поліэфірных і эпаксідных смол, крэмнійарганічных палімераў, каўчукоў.
Уласцівасці М. вызначаюцца прыродай палімера і напаўняльніка, ступенню напаўнення і характарам размеркавання напаўняльніка. Напр., жалеза і яго сплавы надаюць палімерам ферамагн. ўласцівасці; алюміній, медзь, серабро — цепла- і электраправоднасць; свінец, вальфрам, вісмут, кадмій — здольнасць экраніраваць іанізавальныя выпрамяненні. Выкарыстоўваюць М. для вырабу ўкладышаў падшыпнікаў (замяняюць металы, маюць высокую цеплаправоднасць і нізкі тэмпературны каэф. расшырэння), у вытв-сці магн. стужак, прылад для адвядзення статычнай электрычнасці, экранаў для аховы ад эл.магн. палёў і інш.Гл. таксама Пластычныя масы.
Літ.:
Металлополимерные материалы и изделия. М., 1979;
Помогайло А.Д., Савостьянов В.С. Металлосодержащие мономеры и полимеры на их основе. М., 1988.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
мета́л, -у, мн. -ы, -аў, м.
Хімічна простае рэчыва або сплаў, якім уласцівы бляск, коўкасць і добрая праводнасць цеплыні і электрычнасці.
○
Высакародныя металы — металы, якія не акісляюцца і не ржавеюць (золата, серабро, плаціна).
Каляровыя металы — усе металы і іх сплавы, акрамя жалеза і яго сплаваў.
Лёгкія металы — металы, якія валодаюць малой шчыльнасцю, ніжэйшай за шчыльнасць жалеза (алюміній, магній, натрый і інш.).
Цяжкія металы — металы з вялікай атамнай вагой або шчыльнасцю (жалеза, ванадый, свінец, ртуць і інш.).
Чорныя металы — жалеза і яго сплавы (чыгун, сталь).
|| прым.металі́чны, -ая, -ае.
Металічныя грошы.
М. голас (перан.: звонкі і рэзкі).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Купі́ць ’набыць за грошы’ (ТСБМ, Бяльк., ТС, Сл. паўн.-зах.). Укр.купити, рус.купить, ст.-слав.коупити, балг.купя, серб.-харв.ку́пити, славен.kúpiti, польск.kupić, чэш.koupiti, славац.kúpiť, в.-луж.kupić, н.-луж.kupiś ’тс’. Прасл.kupiti лічыцца запазычаннем з гоц.kaupon ’таргаваць, гандляваць’, а германскія словы — з лац.caupo ’крамар’ (Бернекер, 647; Траўтман, 123; Кіпарскі, 204). Аднак існуе іншая магчымасць вытлумачыць паходжанне славянскіх лексем. Лац.caupo ў сваю чаргу разглядаецца як запазычанне з невядомай мовы. Яго можна звязаць са ст.-грэч.κάπηλος ’крамар’, калі прыняць для апошняга κάπηλος (< *κϜαπηλος): caupo‑*ku̯op‑: *kou̯p‑. Сюды ж можна аднесці і тах.kappi ’серабро’ (< *kou̯p‑): ст.-грэч.καπηλεία ’гандаль’ ∼ тах.kappi ’серабро’. І.‑е. ku̯op тады разглядаецца як назва адзінкі натуральнага абмену. Параўн. прасл.kopa (гл. капа) (ст.-польск. і ст.-чэш.kopa ’грашовая адзінка’). Калі гэта так, мы можам рэканструяваць *ku̯op‑/*kou̯p‑ і аднесці сюды прасл.kupiti. Германскія словы можна разглядаць як славянізмы (далейшую аргументацыю гл. у Мартынава, Лекс. взаим., 161–166).
Ку́піць ’гарэць без полымя, дымець’ (Мартынаў, Зб. Крапіве, 210), якое суадносіцца з ко́паць (< *ku̯op‑) як аблаўтны варыянт *koup‑. Гл. купець і капцець.
французскі хімік, заснавальнік вучэння аб хім. раўнавазе. Чл. Парыжскай АН (1780). Скончыў Турынскі ун-т (1768). У 1770—83 урач і аптэкар. З 1794 праф. Вышэйшай нармальнай і Політэхн. школ у Парыжы. Навук. кансультант Напалеона Банапарта ў Егіпецкай экспедыцыі 1798—99. Асн.навук. даследаванні па неарган. хіміі, хіміі раствораў і сплаваў. Устанавіў састаў аміяку, балотнага газу, сінільнай кіслаты, серавадароду. Распрацаваў спосаб бялення палатна хлорам. Адкрыў солі хларнавацістай і хларнаватай (берталетава соль) кіслот, нітрыд серабра (грымучае серабро), залежнасць напрамку рэакцыі і саставу злучэнняў ад масы рэагентаў і ўмоў рэакцый. Разам з А.Л.Лавуазье распрацаваў хім. наменклатуру і класіфікацыю целаў, заснаваў час. «Annales de chimie» («Аналы хіміі»).
Літ.:
Фигуровский Н.А. Очерк общей истории химии: От древнейших времен до начала XIX ст, М., 1969.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́ЙДА́ХА (Idaho),
штат на ПнЗ ЗША. Уваходзіць у групу горных штатаў Далёкага Захаду. Пл. 214,3 тыс.км²; нас. 1099 тыс.чал. (1993). Адм. ц. — г. Бойсе. Найб. гарады Айдаха-Фолс і Пакатэла. Гар. насельніцтва каля 50%. На б.ч. тэрыторыі адгор’і Скалістых гор (выш. да 3857 м), на З ускраіна Калумбійскага плато, на Пд пласкагор’е Вял. Басейн і раўніна р. Снейк. Клімат кантынентальны, змякчаецца Ціхім акіянам. Асн. галіны прам-сці: горназдабыўная (серабро, свінец, сурма, малібдэн, ртуць, золата, кобальт, ванадый, цынк, фасфаты, паўкаштоўныя камяні), харч. (асабліва перапрацоўка бульбы), лясная і дрэваапр., хім., радыёэлектронная, каляровая металургія. У таварнай прадукцыі сельскай гаспадаркі пераважае раслінаводства. Гал. культуры: бульба (каля 1/4 збору краіны), пшаніца, кукуруза, ячмень, цукр. буракі, хмель. Садоўніцтва (пераважна яблыкі). Пашавая жывёлагадоўля (буйн. раг. жывёла і авечкі). Транспарт аўтамаб., чыгуначны. Штат перасякаюць 2 транскантынентальныя чыг. магістралі. Развіты турызм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІДРАТЭРМА́ЛЬНЫЯ РАДО́ВІШЧЫ,
радовішчы карысных выкапняў, якія ўтвараюцца пры асаджэнні рэчываў, раствораных у гарачых (ад 600—700 °C да 50—25 °C) мінералізаваных водах, што цыркулююць у нетрах Зямлі. Крыніцы такіх раствораў: магматычная, метамарфічная, поравая, або метэорная вада, што вызваляецца пад уздзеяннем розных геахім. і геал. працэсаў; растворанае мінер. рэчыва, выдзеленае астываючай магмай або мабілізаванае з парод, праз якія фільтруюцца падземныя воды.
Гідратэрмальныя радовішчы фарміруюцца ў шырокім інтэрвале — ад паверхні Зямлі да глыбінь больш за 10 км. Паводле саставу пераважнай часткі каштоўных кампанентаў вылучаюць 5 тыпаў руд гідратэрмальных радовішчаў: сульфідныя (медзь, цынк, свінец, малібдэн, вісмут, нікель, кобальт і інш.), вокісныя (жалеза, вальфрам, ніобій, волава, уран і інш.), карбанатныя (марганец, жалеза і інш.), самародныя (золата, серабро), сілікатныя (азбест, слюды), рэдкіх металаў (берылій, літый і інш.). Па глыбіні і т-ры ўтварэння гідратэрмальныя радовішчы падзяляюць на гіпатэрмальныя, мезатэрмальныя і эпітэрмальныя радовішчы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАВАДНІКІ́электрычныя,
рэчывы (целы, матэрыялы) з высокай электраправоднасцю. У адрозненне ад паўправаднікоў і дыэлектрыкаў маюць значную колькасць свабодных зараджаных часціц (носьбітаў зарадаў), якія ў эл. полі набываюць упарадкаваны рух. Асн. П. — металы і іх сплавы, электраліты, плазма.
У металах носьбітамі эл. току з’яўляюцца электроны, у электралітах — іоны, у плазме — электроны і іоны. Пры нізкіх т-рах многія металы і некаторыя паўправаднікі набываюць звышправоднасць і становяцца звышправаднікамі. Метал. П. выкарыстоўваюцца ў эл.кабелях і правадах электрычных, абмотках эл. машын, трансфарматараў, прылад і апаратаў; электраліты — пераважна ў эл. акумулятарах. Адзін з найлепшых П. — серабро, выкарыстоўваецца для тонкіх правадоў вымяральных прылад, для электродаў, якія уплаўляюць у кераміку, шкло і інш.Найб. пашыраны П. — медзь, спалучае электраправоднасць з трываласцю, гнуткасцю, каразійнай устойлівасцю. Больш лёгкі і танны П. — алюміній, аднак з меншай электраправоднасцю і трываласцю. Медныя, алюмініевыя і сталеалюмініевыя правады шырока выкарыстоўваюцца ў лініях электраперадачы.