чамярва́, ‑ы, ж.

Абл. Пра вялікую колькасць дзяцей. — От, чамярва, — быццам жалячыся, ужо гаварыў стары мне. — Ці ты крычы, ці ты прасі іх [дзяцей] — усё роўна ратунку няма. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чапуры́сты, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які любіць прыбірацца, чапурыцца. А Варка Федаскова, рыжанькая, жвавая, яшчэ чапурыстая маладуха, празвінела тонкім галаском: — А я ўжо гэта лета з гасцямі пабуду. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

буту́з, ‑а, м.

Разм. Маленькі, тоўсценькі хлопчык; таўсматае дзіця. Чарнавокі бутуз, пачуўшы каманду, пацягнуў за вяровачку — і кучка палітончыкаў, выцягваючыся зноў у ланцужок, павольна пасунулася за сваім важаком. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дзе́даўшчына, ‑ы, ж.

Разм.

1. Спадчына пасля дзеда (пераважна зямельная).

2. Дзедаўскі, старадаўні спосаб, звычай. — А шум ужо даўно па раёне ідзе: пятроўцы назад пайшлі, на дзедаўшчыну павярнулі! Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

змо́ршчыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., што.

Зрабіўшы грымасу, сабраць у маршчыны, складкі. Зморшчыць лоб. Зморшчыць твар. □ Даша зморшчыла нос і, нібы ўжо сама не радая сваім роспытам, пачырванела. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зы́бісты, ‑ая, ‑ае.

1. Хвалісты, з зыбам. [За яварамі] — белавата-серабрысты і сцюдзёна-зыбісты плеск сажалкі. Ракітны.

2. Зыбкі, хісткі. На чаўне хтосьці крыкне «ратуйце!». Пойдзе лямант па зыбістай гаці. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

газава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; незак.

Разм. Уключаць матор аўтамашыны, самалёта. // Ехаць, ляцець на вялікай скорасці. Шафёр, малады хлапчына, відаць, прытрымліваючыся прынцыпу: няма чаго шкадаваць, — газаваў на ўсю сілу. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бау́л, ‑а, м.

Падарожны куфэрак; скрынка круглаватай формы. З дняпроўскай прыстані прыкаціў у вёску старэнькі сіненькі «Масквічок», і шафёр доўга выносіў з яго розныя сумкі, баулы і тэрмасы. Ракітны.

[Іт. baule.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паразуме́цца, ‑еюся, ‑еешся, ‑еецца; зак.

Прыйсці да згоды, аднадушнасці; дагаварыцца. [Мікіта:] — А я выберу такую, як сам. Як-небудзь паразумеемся... Ракітны. Ці не час паразумецца: што такое літаратурная старонка? Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

міратво́рны, ‑ая, ‑ае.

Уст. Які нясе з сабой мір ​1, цішыню, спакой. Зялёны прастор поўніўся аднастайным, як далёкая музыка, чмяліным гудам, але ў лузе панавала дзівосная міратворная цішыня. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)