гісторыка-публіцыстычны часопіс. Выдаваўся ў 1931—35 у Празе на бел. мове Бел. (Крывіцкім) культ. т-вам імя Ф.Скарыны. У аснове выдання ідэі пераемнасці духоўнай спадчыны Скарыны з сучаснымі праблемамі паліт.-дзярж. і культ. развіцця, імкнення бел. народа да ўласнага і самабытнага шляху развіцця. Надаваў вял. значэнне нац. культуры як першааснове культуры агульначалавечай, развіццюнац. самасвядомасці беларусаў, асабліва ва ўмовах асіміляцыйнага ўздзеяння інш. этнасаў, падкрэсліваў важную ролю інтэлігенцыі як выразніка і гаранта духоўнай жыццяздольнасці нацыі. Асвятляў пытанні бел. гістарыяграфіі, геральдыкі, нац. традыцый.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАМБА́РДА-ВЕНЕЦЫЯ́НСКАЕ КАРАЛЕ́ЎСТВА,
аўстрыйскае ўладанне ў Паўн. Італіі ў 1815—66. Утворана аўстр. манархіяй з абласцей Ламбардыя і Венецыя, перададзеных Аўстрыі паводле рашэнняў Венскага кангрэса 1814—15. Цэнтр — г. Мілан. Кіравалася віцэ-каралём. Аўстр. ўлады перашкаджалі развіццю эканомікі і культуры, устанавілі рэжым жорсткіх паліцэйскіх праследаванняў. У выніку аўстра-італа-французскай вайны 1859б.ч. Ламбардыі адышла да Сардзінскага каралеўства. Венецыянская вобл. і невял. частка Ламбардыі заставаліся ў складзе Аўстрыі пад назвай Л.-В.к. да 1866, калі ў выніку аўстра-італьянскай вайны 1866 былі далучаны да аб’яднанага Італьян. каралеўства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІЦВІ́НАВІЦКАЯ ШКО́ЛА-КАМУ́НА,
першая савецкая доследна-паказальная працоўная школа. Існавала ў 1918—19 у в. Ліцвінавічы Рагачоўскага пав. Магілёўскай губ. (цяпер Кармянскі р-н Гомельскай вобл.). Засн. П.М.Лепяшынскім. Навучанне і выхаванне ў школе спалучалася з працай. Фарміраванню і развіццю дзіцячага калектыву, выхаванню адказнасці, таварыскай узаемадапамогі садзейнічала добра арганізаванае самаабслугоўванне. Навуч. праграмы для школы распрацоўваў пед. калектыў. Навучэнцы вялі паліт.-асв. работу сярод насельніцтва. У 1919 школа пераведзена ў Маскву, з Лепяшынскім туды выехалі і 22 вучні, якія сталі выхаванцамі Маскоўскай доследна-паказальнай школы імя П.М.Лепяшынскага.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕ́НЕЛІК II, Мынілік (уласнае Сахле-Мар’ям; 17.8.1844, г. Анкабэр, Эфіопія — 12.12.1913),
імператар Эфіопіі [1889—1909]. Сын негуса (правіцеля) вобл. Шоа. З 1865 негус Шоа. Пасля гібелі імператара Іаханыса IV [1872—89] абвясціў сябе імператарам Эфіопіі. 1.3.1896 разбіў італьян. войскі пры Адуа, дамогся прызнання еўрап. дзяржавамі незалежнасці Эфіопіі. Пашырыў тэр. краіны да яе сучасных межаў. Ажыццяўляў палітыку цэнтралізацыі Эфіопіі, задушыў рэгіянальны сепаратызм, правёў шэраг адм. рэформ, садзейнічаў буд-ву дарог, развіццю гандлю, пры ім было створана рэгулярнае войска і ўведзена нац. валюта.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕРАДПУХЛІ́ННЫЯ ЗАХВО́РВАННІ,
перадпухлінныя станы, паталагічныя працэсы і хваробы, якія папярэднічаюць развіццюрака. Падзяляюць на 2 групы: аблігатныя і факультатыўныя. Аблігатныя (пігментная ксерадэрма, прыроджаны паліпоз тоўстай кішкі) абавязкова з цягам часу пераходзяць у рак. Умоўна да аблігатных П.з. адносяць нейрафібраматоз, які таксама пераходзіць у злаякасную пухліну — нейрафібрасаркому. Факультатыўныя П.з. (захворванні з гіперпластычнымі і дыспластычнымі працэсамі, прыроджаныя парушэнні структуры тканак) не абавязкова пераходзяць у ракавую пухліну. Многія органы могуць мець факультатыўныя П.з., напр., страўнік — хранічную язву, атрафічны гастрыт, залозісты паліп; малочная залоза — фібраадэному, кістозна-фіброзную мастапатыю; печань — цырозы і інш.
прыроджаная загана развіцця. Часта спалучаецца з прыроджанай расколінай верхняй губы. У хлопчыкаў бывае ў 1,5 раза часцей, чым у дзяўчынак. Яе развіццю спрыяе ўжыванне цяжарнымі жанчынамі некат. процісутаргавых сродкаў, алкаголю, лішку вітаміну A і інш. Бывае адна- і двухбаковая, праходзіць праз усё паднябенне ці лакалізуецца ў цвёрдым або мяккім паднябенні. Пры навылётных П.р.п. паміж поласцямі рота і носа ёсць шырокае злучэнне, што істотна абцяжарвае смактанне, глытанне і дыханне нованароджаных. У дзяцей з П.р.п. з узростам парушаецца мова, з’яўляецца гугнявасць. Лячэнне хірургічнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЯНА́Ж,
грубы корм з правяленых траў, кансерваваных у герметычных умовах. Выкарыстоўваюць травы натуральных сенажацяў і пасяўныя. Для паскарэння падвяльвання (да 50—55% вільготнасці) травы здрабняюць (бабовыя дадаткова плюшчаць) і шчыльна закладваюць у сянажныя сховішчы. Корм кансервуецца ва ўмовах фізіял. сухасці асяроддзя, што выключае актыўнае развіццё бактэрый, і герметычнасці, што перашкаджае развіццю плесні. Спажыўная каштоўнасць С. (у 100 кг С. з канюшыны 30—35 кармавых адзінак і 4—5 кг засваяльнага пратэіну) абумоўлена высокім утрыманнем сухога рэчыва і захаваннем найб. каштоўных ч. раслін (лісця, суквеццяў).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАЛЕСТЭРЫ́Н, халестэрол,
арганічнае злучэнне, важнейшы стэрын жывёл. Вылучаны з жоўцевых камянёў (адсюль назва: грэч. cholē жоўць). Прысутнічае ў жывых арганізмах, у т. л. бактэрыях і інш.
Бясколерныя крышталі, нерастваральныя ў вадзе. Здольныя да ўтварэння малекулярных комплексаў з солямі, к-тамі, бялкамі і інш. Усмоктваецца ў тонкім кішэчніку. У пазваночных жывёл вял. колькасць Х. ў ліпідахнерв. тканкі, печані, наднырачніках. Важнейшая біяхім. функцыя Х. ў пазваночных — ператварэнне ў прагестэрон у плацэнце, семянніках, наднырачніках. Лішак Х. ў арганізме садзейнічае развіццюатэрасклерозу. У прам-сці з Х. сінтэзуюць стэроідныя прэпараты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАЛІ́Н (ад грэч. cholē жоўць),
азоцістае арган. рэчыва, якое змяшчаецца ў тканках жывёл, раслін і ў мікраарганізмах і неабходна для нармальнага абмену тлушчаў. Найб. багатыя Х. мяса, рыба, соевая мука. Уваходзіць у састаў ацэтылхаліну, фосфаліпідаў. Атрыманы з жоўці. Валодае ліпатропным дзеяннем, папярэджвае развіццё тлушчавай інфільтрацыі печані. Адносяць да вітамінаў групы В.
Пластычны матэрыял для пабудовы структур жывой тканкі, можа сінтэзавацца ў арганізме з серыну. Недахоп Х. ў спалучэнні з бялковай недастатковасцю выклікае тлушчавую дэгенерацыю печані, садзейнічае развіццюцырозу печані. У суткі чалавеку неабходна 250—600 мг Х. Выкарыстоўваецца ў медыцыне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧО́РНАЯ НО́ЖКА,
хвароба раслін, якая выклікаецца паразітычнымі, паўпаразітычнымі грыбамі з родаў альпідый, пітый, рызактонія і фітапатагеннымі бактэрыямі з роду эрвінія. Пашкоджвае ўсходы буракоў, памідораў, морквы, агуркоў, пшаніцы, капусты, турнэпсу, радыскі, рэпы, сеянцы пладовых і лясных культур, сцёблы і клубні (пры захоўванні) бульбы. Каранёвая шыйка і ніжняя ч. сцябла ў раслін чарнее (адсюль назва), патанчаецца і гніе; хворыя расліны вянуць, жаўцеюць, палягаюць, часта гінуць. Крыніца інфекцыі — глеба, заражанае насенне, расл. рэшткі. Развіццю хваробы спрыяюць залішняе ўвільгатненне, шчыльная пасадка, мех. пашкоджанні расады, дрэнная вентыляцыя ў парніках.