Ва́льнуць ’з усёй сілы стукнуць’ (З нар. сл.); ’ударыць’ (Жд.). Да валіць ’кідаць на зямлю, прымушаць упасці’ або валяць ’пачынаць што-небудзь рабіць з энергіяй, з імпэтам’; параўн. валяй, валяйце ’дзейнічай(це)’. Націск можна тлумачыць аналогіяй з бахнуць, стукнуць і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

prompt2 [prɒmpt] v.

1. прымуша́ць;

What prompted you to do that? Што вас прымусіла зрабіць гэта?

2. падахво́чваць; падка́зваць; выкліка́ць (думкі, пачуцці)

3. theatre суфлі́раваць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

стра́шыць, ‑шу, ‑шыш, ‑шыць; незак., каго.

Прымушаць баяцца каго‑, чаго‑н., выклікаць страх у каго‑н. — О-ё-ёй! Дзедачы, не буду! — нарокам спужаўся Алесь, ведаючы, што Агей толькі страшыць. Крапіва. Саборы збуд[а]ваны хітра і з толкам: І ловяць, і страшаць, і глушаць цябе... Панчанка. Сціхлі грымоты сярдзітыя, Сэрца не страшыць іх водгулле. Трус.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прызнусці́ць, прізнусці́ць, прізнушча́ць ’прымусіць падманам, угаворамі; падмануць; прывабіць’ (жлоб., слаўг., Нар. словатв.), прызнушча́цьпрымушаць’ (Ян.). Да знусці́ць/знушча́ць, гл. зваротнае знушча́цца, якое не мае агульнапрынятай этымалогіі. Спроба звязаць укр. з(г)нуща́тися з прасл. *gnusъ, якую прапануе ЕСУМ (2, 272), таксама не пераконвае.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Суго́н у фразеалагізме гнаць у сугон ’настойліва неадступна прымушаць’ (Янк. БФ), ’пагоня’, суго́н‑паго́н ’тс’ (Гарэц.), суго́н ’месца павароту плуга’ (лельч., Лекс. Бел. Палесся), ’сцяжынка, пратоптаная жывёлай’ (слаўг., Яшк.). Рус. дыял. (паўн.) суго́н ’пагоня’; ад су- і гон < гнаць; гл. Фасмер, 3, 793.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

pistol [ˈpɪstl] n. пістале́т;

a starting pistol ста́ртавы пістале́т;

a pistol shot стрэл з пістале́та

hold a pistol to one’s head прымуша́ць зрабі́ць (што-н.) пагро́замі

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

bludgeon2 [ˈblʌdʒən] v.

1. біць дубі́наю

2. (into) пагража́ць, застра́шваць, прымуша́ць стра́хам (да чаго-н.);

He was bludgeoned into paying the money. Яго прымусілі заплаціць грошы.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

шавялі́ць, -вялю́, -ве́ліш, -ве́ліць; незак.

1. каго-што. Злёгку прыводзіць у рух, кратаць.

Вецер шавяліў лісце.

2. перан., каго-што. Прымушаць да дзейнасці, працы, выводзіць са стану вяласці, абыякавасці да навакольнага.

Вас не шавялі, дык самі не здагадаецеся нічога зрабіць.

Нішто не шавеліць яе душу.

3. чым. Злёгку рухаць.

Ш. пальцамі.

Шавяліць мазгамі — думаць.

|| зак. пашавялі́ць, -вялю́, -ве́ліш, -ве́ліць.

|| аднакр. шавяльну́ць, -вяльну́, -вяльне́ш, -вяльне́; -вяльнём, -вельняце́, -вяльну́ць; -вяльні́.

|| наз. шавяле́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

катава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; незак., каго-што.

Моцна, балюча біць, жорстка мучыць. Вядома, Як допыт чыняць там паны, Як б’юць, катуюць, гнуць і ломяць, Як вінавацяць без віны. Колас. Катавалі [зняволеных] гумовымі кіямі, шампаламі, прыкладамі, калолі іголкамі, расціскалі пальцы дзвярамі. Паслядовіч. // перан. Дакараць, прымушаць пакутаваць, мучыцца. — То чаго ж ты так катуеш сябе за тое, што паспяваў трохі? Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Разжану́ць (разжену́ць) ’разагнаць’ (Нас.), жену́ць ’гнаць’ (Нас.). Абагульненне асноў інфінітыва і цяп. ч., параўн. чэш. hnáti, ženu ’гнаць’, ’прымушаць’, серб.-харв. гна̏ти, же̏нем, славен. gnáti, žénem ’гнаць’, ст.-сл. гънати, женѫ ’гнаць’. Да прасл. *gъnati/*ženǫ. Падрабязней гл. ЭССЯ, 7, 196–197. Параўн. жэнуць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)