падзеі ў Кітаі, у выніку якіх скінута ўлада іншаземнай (маньчжурскай) дынастыі Цын і ўсталявана рэспубліка. Пачалася паводле традыц.кіт. календара ў год «сіньхай» (адсюль назва). Створаная Сунь Ятсенамарг-цыяТунмэнхой напярэдадні С.р. рыхтавала антыманьчжурскае паўстанне. Аднак рэпрэсіі супраць яе членаў выклікалі 10.10.1911 стыхійнае паўстанне ў гарнізоне г. Учан (прав. Хубэй). Неўзабаве пад кантроль паўстанцаў перайшла ўся прав. Хубэй, а ў кастр.-лістападзе 1911 да паўстання далучыліся яшчэ 14 правінцый, якія адмовіліся прызнаваць уладу Цынаў. У выніку Цынскі двор быў вымушаны прызначыць 2.11.1911 прэм’ер-міністрам ліберальнага ген.Юань Шыкая, які ў снеж. 1911 пачаў у г. Нанкін перагаворы з дэлегатамі ад паўстаўшых правінцый. Сход дэлегатаў абраў часовым прэзідэнтам Кіт. рэспублікі Сунь Ятсена (уступіў на пасаду 1.1.1912), прыняў шэраг законаў, якія скасавалі найб. адыёзныя перажыткі кіт. грамадства (рабства і г.д.) і дэкларавалі дэмакр. свабоды. Ва ўмовах супрацьстаяння Поўдня і Поўначы Кітая рэвалюцыянеры пайшлі на кампраміс: Юань Шыкай прымусіў рэгента пры малалетнім імператару Пу I падпісаць 12.2.1912 адрачэнне Цынаў ад прастола, а Сунь Ятсен падаў у адстаўку. Часовым прэзідэнтам Кіт. рэспублікі 15.12.1912 абраны Юань Шыкай. 10.3.1912 прынята канстытуцыя Кіт. Рэспублікі, у крас. створаны часовы парламент. У жн. 1912 Сунь Ятсен стварыў Нац. партыю (Гаміньдан), якая на парламенцкіх выбарах у канцы 1912 атрымала большасць галасоў. Канфлікт паміж прэзідэнтам Юань Шыкаем, які дамагаўся поўнай улады, і парламентам абвастрыўся забойствам некалькіх выдатных рэв. дзеячаў, справакаваў прыхільнікаў Сунь Ятсена ў ліп. 1913 на ўзбр. паўстанне. У жн. 1913 паўстанне задушана, Сунь Ятсен пакінуў Кітай. Юань Шыкай прымусіў парламент абраць сябе пастаянным прэзідэнтам Кіт. Рэспублікі, ён забараніў Гаміндан, у студз. 1914 распусціў парламент, 1.4.1914 выдаў новую канстытуцыю, якая дала яму амаль неабмежаваныя паўнамоцтвы. Аднак падзеі 1911—13 спрыялі ў наступныя гады хуткаму развіццю Кітая, а ў выніку — моцнаму культ. і інтэлектуальнаму ўздыму, які падрыхтаваў Рэвалюцыю 1925—28 у Кітаі.
Літ.:
Белов Е.А. Учанское восстание в Китае (1911 г.). М., 1971;
Ефимов Г.В. Буржуазная революция в Китае и Сунь Ят-Сен (1911—1913 гг.). М., 1974;
Синьхайская революция, 1911—1913 гг.: Сб. док. и материалов. М., 1968;
Синьхайская революция (1911—1913 гг.) в современной историографии КНР. М., 1988.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
испове́довать
1.сов. паспавяда́ць, вы́спаведаць;
2.несов. спавяда́ць; (каяться) спавяда́цца (каму, у чым);
3.несов. (следовать какой-л. религии, какому-л. учению и т. п.) вызнава́ць; ве́рыць (у што); трыма́цца (чаго); прызнава́ць(што); (придерживаться) прытры́млівацца (чаго);
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
esteem
[ɪˈsti:m]1.
v.t.
1) цані́ць; шанава́ць
2) лічы́ць, прызнава́ць
esteem useless — лічы́ць бескары́сным
3) ацэ́ньваць (ва́ртасьць, заслу́гі)
2.
n.
паша́на f.
to hold in esteem — мець у паша́не, шанава́ць
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
прызна́нне, ‑я, н.
1.Дзеяннепаводледзеясл.прызнаваць — прызнаць (у 3, 4 і 5 знач.) і прызнавацца — прызнацца (у 1 знач.).
2. Расказ, словы, у якіх хто‑н. прызнаецца ў чым‑н. Маёр Ладуцька слухаў прызнанні Філістовіча і не перапыняў яго нават тады, калі той паўтараў ужо вядомае.Паслядовіч.[Следчыя] чакалі ад Саўкі пачуць пра самае важнае для іх і такім прызнаннем не задаволіліся.Колас.Хлапец з дзяўчынаю сваёй Тут месца выбралі спатканняў І чула яблынька вясной Іх пацалункі і прызнанні.Танк.
3. Станоўчая ацэнка, адабрэнне. Атрымаць прызнанне ў чытача. □ [Гаворка:] Дзякую за такое высокае прызнанне майго таленту.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
plead
[pli:d]
v.
1) малі́ць, упро́шваць
2) тлума́чыцца, апра́ўдвацца, спасыла́цца на што
3) Law
а) ве́сьці спра́ву ў судзе́
б) адка́зваць на абвінава́чаньне ў судзе́
to plead (not) guilty — (не) прызнава́ць сябе́ вінава́тым
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
pronounce
[prəˈnaʊns]
v.t.
1) вымаўля́ць (гу́кі, сло́вы); гавары́ць
2) выка́зваць меркава́ньне або́ пастано́ву
3) прызнава́ць
The doctor pronounced her cured — Ле́кар прызна́ў яе́ вы́лечанай
4) абвяшча́ць, публі́чна паведамля́ць
to pronounce sentence — абвясьці́ць прысу́д
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)