цвёрдая тканка зуба, што складае яго асн. масу. У Д. зубоў дарослага чалавека 72% мінер. солей, 28% арган. рэчываў. Каронкавая ч. Д. пакрыта эмаллю, каранёвая — цэментам. Д. пранізаны тонкімі канальцамі, праз якія праходзяць цытаплазматычныя адросткі адантабластаў, дыяметр канальцаў 1—3 мкм, колькасць іх 30—75 тыс. y 1 мм³. Утварэнне Д. працягваецца і пасля поўнага фарміравання зуба. Пасля прарэзвання зуба ўтвараецца Д. другасны, або замяшчальны, адклады якога павялічваюцца пры павышаным сціранні эмалі, развіцці карыесу зубоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭПРЭ́СІЯў біялогіі,
рэзкае паніжэнне колькасці асобін папуляцыі або віду. Можа быць выклікана зменамі клімату ці інш. абіятычнымі фактарамі, біяцэнатычнымі ўзаемаадносінамі (напр., зніжэнне колькасці ахвяр у выніку павелічэння колькасці драпежнікаў) або ўнутрыпапуляцыйнымі з’явамі (стрэс, эміграцыя і інш.). Тэрмін Д. не прынята ўжываць, калі зніжэнне колькасці асобін адбываецца ў выніку прамога ўздзеяння чалавека. Звычайна Д. мае часовы, нярэдка цыклічны характар (напр., рэгулярныя Д. колькасці лемінгаў у біяцэнозах тундры), аднак у некат. выпадках прыводзіць да поўнага вымірання папуляцыі або віду. Каб прадухіліць іх выміранне, часта патрабуюцца спец. меры аховы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАСТРАФІЛЁЗЫ,
інвазійная хвароба няпарнакапытных жывёл, пры якой пашкоджваецца стрававальны шлях. Выклікаецца лічынкамі аваднёў з роду Gastrophilus. Пашыраны ўсюды. На Беларусі адзначаюцца ў коней. Развіваюцца авадні па тыпе поўнага ператварэння, на працягу года маюць адну генерацыю.
Жывёлы заражаюцца летам, пераважна на пашы. У яйцах, якія самкі аваднёў адкладваюць у поўсць жывёл, фарміруюцца лічынкі і пранікаюць у слізістую рота, дзе растуць і ліняюць, пасля чаго прымацоўваюцца ў страўнікава-кішачным тракце і паразітуюць 8—9 месяцаў. У хворых жывёл парушаецца страваванне, зніжаецца ўкормленасць і працаздольнасць; пры значнай інвазіі жывёла гіне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДА́ЛЬГАЎЗ ((Dahlhaus) Карл) (10.6.1928, г. Гановер, Германія — 1989),
нямецкі музыказнавец. Праф. (1967). Прэзідэнт Т-вамуз. даследаванняў у Каселі (з 1977). Кіраваў выданнем поўнага збору твораў Р.Вагнера, супрацоўнік і кансультант 3-га (1967) і рэдактар 2 дадатковых (1972—73) тамоў муз. слоўніка Г.Рымана, аўтар-складальнік (з Г.Г.Эгебрэхтам) 2-томнага муз. слоўніка Бракгаўза-Рымана (1978—79), рэд. серыі «Новы даведнік музычнай навукі» (1980), аўтар кн. «Збор нарысаў па новай музыцы» (1978), «Музычны рэалізм» (1982), «Музычная тэорыя ў 18 і 19 ст» (1984), «Што такое музыка?» (1985, з Эгебрэхтам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАПАВЕ́ДНЫ РЭЖЫ́М,
метад аховы прыродных тэрыторый, комплексаў і аб’ектаў шляхам поўнага ці абмежаванага неўмяшання людзей у прыродныя працэсы. Адрозніваюць абсалютна-запаведны (напр., у зонах абсалютнай запаведнасці ў запаведніках, нац. парках) або адносна-запаведны (напр., у зонах рэкрэацыйнага карыстання, кіроўных прыродных зонах нац. паркаў, заказніках) рэжым. Агульнае патрабаванне З.р. — недапушчальнасць атрымання эканам. выгады (выпас, касьба і інш.). Уводзіцца З.р. для захавання генафонду жывёл, раслін, дасягнення інш. мэт аховы прыроды на аснове падтрымання экалагічнай раўнавагі. На Беларусі З.р. ахоплены тэр. агульнай пл. каля 1,4 млн.га (заказнікі, запаведнікі, нац. паркі, помнікі прыроды).
французскі матэматык і механік. Чл.Франц.АН (1738). Ганаровы чл. Пецярбургскай АН (1754). Навук. працы па інтэгральным і дыферэнцыяльным злічэнні, аналіт. і дыферэнцыяльнай геаметрыі, нябеснай механіцы. Увёў паняцці крывалінейнага інтэграла і поўнага дыферэнцыяла функцыі некалькіх пераменных. Распрацаваў дынамічную тэорыю адноснага руху (1742), тэорыю руху Месяца (1751). Выканаў разлік траекторыі каметы Галея і прадказаў яе з’яўленне ў 1759 з памылкай каля 1 мес. У 1736—37 прымаў удзел у лапландскай экспедыцыі па вымярэнні даўжыні дугі зямнога мерыдыяна, прапанаваў матэм. тэорыю фігуры Зямлі (1743).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЗРЭ́Зархітэктурны,
франтальная праекцыя будынка ці арх. дэталі, умоўна рассечаных плоскасцю або сістэмай плоскасцей; абавязковая ч.арх.праектаў. Служыць для паказу на чарцяжы ўнутр. прасторы будынка і асобных яго памяшканняў, канструкцый будынка і арх. дэталей. Пры неабходнасці больш поўнага і нагляднага паказу структуры будынка і яго арх.-прасторавай арг-цыі Р. можа сумяшчацца з аксанаметрыяй. Вядома са старажытнасці. На Беларусі Р. выкарыстоўваюцца з 18 ст.
С.А.Сергачоў.
Аксанаметрычны разрэз храма святой Сафіі ў Стамбуле. 532—537.Папярочны разрэз Іосіфаўскага сабора ў Магілёве. 18 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
сідэры́чны
(ад лац. sidus, -deris = нябеснае свяціла)
зорны;
с. месяц — прамежак часу, за які Месяц робіць поўны абарот па сваёй арбіце;
с. год — перыяд поўнага абароту Зямлі вакол Сонца.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
НАСЕННЯВО́ДСТВА,
галіна раслінаводства па вытворчасці насення высокапрадукцыйных сартоў с.-г. культур. Задачы Н.; штогадовае размнажэнне высакаякаснага насення раянаваных і перспектыўных сартоў для поўнага забеспячэння с.-г. вытв-сці, зберажэнне яго сартавой чысціні ад засмечвання інш. сартамі і культурамі, падтрымка яго высокіх ураджайных і пасяўных якасцей у час вырошчвання і захоўвання, сартазмена (замена старых і знятых з раянавання сартоў новымі, больш прадукцыйнымі), сортаабнаўленне (замена 5-й і наст. рэпрадукцый насеннем эліты або 1-й рэпрадукцыі). Н. непасрэдна звязана з селекцыяй. Тэарэт. базай Н. з’яўляецца насеннязнаўства. На Беларусі Н. развіваецца з 2-й пал. 19 ст. Пачатак сартавому раянаванню і метадам паляпшэння пасяўных якасцей насення паклаў І.А.Сцебут. У 1921 закладзены асновы стварэння дзярж. фонду сартавога насення. Схема Н.: н.-д. ўстановы (аўтары сартоў) атрымліваюць насенне (арыгінальнае), якое ўключана ў Дзярж. рэестр ці прызнана перспектыўнымі сартамі, і перадаюць яго для вырошчвання насення эліты ў элітныя гаспадаркі (каля 100 эксперым. баз і вучэбна-доследных гаспадарак с.-г.ВНУ), якія забяспечваюць ім раённыя спецыялізаваныя насенняводчыя гаспадаркі. Калект., дзярж., фермерскія і інш. гаспадаркі атрымліваюць ад іх эліту 1—2-й рэпрадукцый у разліку поўнага забеспячэння насеннем таварных пасеваў, страхавых і пераходных фондаў. На пасяўных плошчах на 70—80% выкарыстоўваецца насенне раянаваных бел. сартоў. Створана насенная служба дзярж. кантролю.
Літ.:
Семеноводство посевных культур. Мн., 1994;
Государственный реестр производителей, заготовителей семян. Мн., 1999.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЫНО́СЛІВАСЦЬу біялогіі,
здольнасць жывых арганізмаў вытрымліваць экстрэмальныя ўздзеянні навакольнага асяроддзя: абіятычнага, біятычнага і антрапагеннага. Асабліва важныя засухаўстойлівасць і тэрмаўстойлівасць відаў. Па тэрмаўстойлівасці адрозніваюць стэнатэрмныя віды, якія прыстасаваліся да абмежаваных ваганняў тэмператур (напр., водныя расліны і жывёлы), мегатэрмныя — да высокіх тэмператур (напр., насенне і споры), мікратэрмныя — да нізкіх (напр., здольнасць раслін не траціць жыццядзейнасці пасля прымаразкаў) і эўрытэрмныя — да значных ваганняў тэмператур (напр., пугач, або філін). Высокая вынослівасць з’яўляецца перадумовай выжывальнасці, нізкая вынослівасць пры ўмовах заўсёднага змянення (у т. л. антрапагеннага) навакольнага асяроддзя прыводзіць да скарачэння відаў і амаль да поўнагавымірання.