у беларусаў даўняе мучное прэснае печыва. На К. звычайна бралі жытнюю муку, крута замешвалі на вадзе або сыроватцы, дадавалі соль, соду. Пяклі на чарэні або на патэльні тоўстым блінам. Спажывалі замест хлеба, а таксама ў пост, на памінках. Часам кавалкі К. залівалі смятанай або тоўчанымі ягадамі. У наш час К. — здобнае, салодкае печыва з пшанічнай мукі на малацэ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРАНДВА́ХТА (ад галанд. brandwacht вартавы карабель),
1) карабель, які нясе вартавую службу на ўваходзе (выхадзе) на рэйд (у гавань, канал) і падтрымлівае ўстаноўлены рэжым плавання (рэгуляванне руху суднаў, выкананне ім мытных, каранцінных, рэйдавых і інш. правілаў).
2) Пост на беразе або на судне, прызначаны сачыць за пажарнай бяспекай на тэр. порта.
3) Несамаходнае судна — жыллё для экіпажа земснарадаў, вадалазных станцый, пошукавых партый, партовых рабочых і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Сядмі́ца ’сямітыднёвы пост’ (Інстр. 2). Параўн. стараж.-рус.седмица ’тыдзень’. Запазычана са ст.-слав.седмица ’тыдзень’ або ўтворана непасрэдна ад ст.-слав.седмь ’сем’, параўн. у Скарыны седмицею ’сем разоў; у сем разоў’ (Сл. Скар.), што з’яўляецца калькай з грэч.έβδομάς ’сем, сямёрка; тыдзень’ (Фасмер, 3, 590); пераасэнсавана як ’вялікі пост перад Вялікаднем’. Малаверагодным падаецца непасрэднае вывядзенне з сядмы ’сёмы’ (з рус.седьмой?), гл. Сцяцко, Афікс. наз., 214.
5.перан. Пра від, знешні выгляд: прытворна сціплы, ханжаскі (разм., жарт.).
Твар п., як на маленні.
|| наз.по́снасць, -і, ж. (да 2 і 5 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Ві́лія ’пярэдадне свята, пост перад святам’ (Нас.), ст.-бел.вилия, вилея ’тс’ (1539 г.). Запазычана з польск.wilia < wigilia ’тс’ < лац.vigilia ’начная імша’ (Мацэнаўэр, 368).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пост-
(лац. post = пасля)
першая састаўная частка складаных слоў, якая выражае паняцці «пасля», «пазней».
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
постлю́дыя
(ад пост- + лац. ludo = іграю)
раздзел музычнага твора, звычайна інструментальнае заканчэнне раманса, песні.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
аскаро́міцца, ‑млюся, ‑мішся, ‑міцца; зак.
Уст.разм. Пачаць есці скаромнае пасля посту або парушыць пост, з’еўшы скаромнае. У нас жа ў хлеўчуку вёўся сякі-такі парсюк, бацька яго наважыў адгадаваць, каб хоць было чым аскароміцца на вялікдзень.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ПОСТ (франц. poste ад лац. positus пастаўлены),
1) аб’ект, які даручаны для аховы і абароны вартавому, а таксама месца або ўчастак, на якім ён выконвае свае абавязкі.
2) Вайсковец або інш. асоба (невял. падраздзяленне), якія выконваюць спец. задачу, а таксама месца (пункт), укамплектаванае адпаведнай тэхнікай для яе выканання. Напр., П. назірання, у т. л.паветр., П. пагран. аховы, П. аховы, П. ДАІ і інш. 3) Адказная пасада ў органах дзярж., грамадскага кіравання і інш.