Надзёжнік ’рачная губка, бадзяга’ (Ян.), надочнік, ладаннік ’тс’ (ТС), параўн. рус.надожник, надошник ’тс’, укр.надошник ’тс’. Няясная зыходная форма слова не дазваляе даць надзейную этымалогію. Звяртае на сябе ўвагу збліжэнне розных форм са словамі надзёжа ’надзея’, ладны ’добры, прыгожы’, нада ’трэба’, параўн. рус.дыял.надошный ’патрэбны’ і інш., што можа сведчыць пра народнаэтымалагічнае пераасэнсаванне невядомай зыходнай формы як вынік яе дээтымалагізацыі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
hard up[ˌhɑ:dˈʌp]adj.infml які́ жыве ў бе́днасці, це́рпіць няста́чу, ма́е патрэ́бу;
hard up students студэ́нты без капе́йкі ў кішэ́ні;
The company is hard up for new ideas. Кампаніі вельмі патрэбны новыя ідэі.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
ГЕРАКЛІ́Т (Hēracleitos) Эфескі
(каля 520—460 да н.э.),
старажытнагрэчаскі філосаф, прадстаўнік іанійскай школы, заснавальнік дыялектыкі. Захавалася каля 130 фрагментаў яго твора «Аб прыродзе». Цэнтр. паняцце яго філасофіі — логас (розум); тое, што адпавядае яму ў рэальнасці, вечнае і абумоўлівае сапраўдны стан рэчаў. Кожная з’ява, паводле Геракліта, — тоеснасць супрацьлегласцей. Для выяўлення гэтага адзінства патрэбныпсіхал. ўстаноўка на пазнанне і апора на сведчанні органаў пачуццяў, а таксама арыентацыя на светапоглядныя ўяўленні аб зменлівасці (цякучасці) усяго існага, аб вечна жывым агні, які «мерна ўзгараецца і мерна патухае», як яго аснове, аб фундаментальнай ролі ўсеагульнага. Пазнанне ўсеагульнага логаса Геракліт прыпадабняў да вырошчвання чалавечай душой уласнага логаса. Сац.-паліт. погляды Геракліта вызначаліся антыдэмакратызмам, супрацьпастаўленнем «герояў» і «натоўпу» ў спалучэнні з прызнаннем неабходнасці развіцця грамадства і прыярытэтнасці вызначаных дзяржавай законаў перад інш. сродкамі рэгулявання грамадскага жыцця.
Тв.:
Рус.пер. — у кн.: Материалисты Древней Греции. М., 1955.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
эксперты́за
(фр. expertise, ад лац. expertus = вопытны)
вывучэнне спецыялістам (экспертам) пытанняў, для вырашэння якіх патрэбны спецыяльныя веды ў галіне навукі, тэхнікі, мастацтва і г.д. (напр. бухгалтарская э., судовая э.).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
го́дны, ‑ая, ‑ае; ‑дзён, ‑дна.
Прыгодны, патрэбны для якіх‑н. мэт. Годны для выкарыстання. □ Рыгору збылося дзесяць год; ён вырас і стаў годзен у пастухі.Гартны.// Варты каго‑, чаго‑н. І сыны адказ трымалі Перад бацькам родным, А стараўся з іх быць кожны Свайго бацькі годным.Купала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
грымірава́ць
(фр. grimer = падмалёўваць твар)
1) накладваць грым, каб надаць акцёру патрэбны для яго ролі выгляд;
2) надаваць каму-н. з дапамогай грыму аблічча каго-н. (напр. г. пад рыбака).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
рулява́ць
(фр. rouler = каціць)
1) кіраваць рулём, задаючы самалёту, судну, аўтамабілю патрэбны напрамак руху;
2) рухацца па зямлі, вытрымліваючы напрамак пры дапамозе руля (у тым ліку і пра самалёт перад узлётам).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
насто́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Прызначаны для стала, прыстасаваны для таго, каб быць на стале. Настольны гадзіннік. Настольнае шкло. Настольныя гульні. □ Настольная лямпа пад блакітным абажурам асвяціла пакойчык.Хадкевіч.
2.перан. Які заўсёды патрэбны, а таму знаходзіцца побач, пад рукамі (пра кнігі, дапаможнікі). Настольнай кнігаю гімназіста [М. Багдановіча] становіцца і слоўнік Насовіча.Лойка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
эксперты́за
(фр. expertise, ад лац. expertus = вопытны)
вывучэнне спецыялістам (экспертам) пытанняў, для вырашэння якіх патрэбны спецыяльныя веды ў галіне навукі, тэхнікі, мастацтва і г. д. (напр. бухгалтарская э., судовая э.).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)