пе́рачніца, ‑ы, ж.

Невялікая сталовая пасудзіна для молатага перцу. Фарфоравая перачніца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

КРАТЭ́Р (грэч. kratēr ад kerannymi змешваю),

старажытнагрэчаская керамічная, радзей метал. або мармуровая пасудзіна для змешвання віна з вадой. Меў ёмісты корпус, шырокае горла, 2 ручкі і ножку. Керамічныя К. аздабляліся размалёўкамі, метал. — рэльефамі.

т. 8, с. 466

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

дупля́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

Невялікая кадушка, выдзеўбаная з дрэва, якая выкарыстоўваецца ў хатніх умовах як пасудзіна для мукі і інш.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гуся́тніца, -ы, мн. -ы, -ніц, ж.

1. Работніца, якая даглядае гусей.

2. Прадаўгаватая авальная пасудзіна з тоўстымі сценкамі для смажання і тушэння гусей, качак, курэй.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аўтакла́ў, ‑лава, м.

Пасудзіна, прызначаная для награвання чаго‑н. пад высокім ціскам.

[Фр. autoclave ад грэч. autos — сам і лац. clavis — ключ.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мазні́ца, ‑ы, ж.

Пасудзіна для калёснай мазі. Спяваюць колы, бразгаюць мазніцы. Барадулін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пло́ўніца, ‑ы, ж.

Пасудзіна для плову, падобная па форме да паўглыбокай талеркі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

со́уснік, ‑а, м.

Пасудзіна для соусу ў выглядзе прадаўгаватай місачкі з ручкай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

glinianka

ж.

1. гліняны кар’ер;

2. гліняная пасудзіна

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

гляк, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

Нізкая гліняная пасудзіна з выпуклымі бакамі і вузкім горлам.

|| памянш. глячо́к, -чка́, мн. -чкі́, -чко́ў, м.

|| прым. гля́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)