звяно́, -а́, мн. звёны і (з ліч. 2, 3, 4) звяны́, звёнаў, н.
1. Кольца, якое з’яўляецца састаўной часткай ланцуга.
2.перан. Састаўная частка чаго-н., якога-н. цэлага.
Асноўнае з. вытворчасці.
3. Невялікая арганізацыйная ячэйка або воінскае падраздзяленне.
Піянерскае з.
Паляводчае з.
З. самалётаў.
|| прым.звеннявы́, -а́я, -о́е (да 3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ВЕК,
1) тое, што стагоддзе.
2) Гіст. перыяд у развіцці чалавецтва, які вызначаецца пэўным узроўнем матэрыяльнай культуры (тып прылад працы, матэрыял, з якога яны вырабляюцца і інш.): каменны век, бронзавы век, жалезны век.
3) Жыццё, перыяд існавання каго-н. ці чаго-н.
4) У геалогіі — геахраналагічнае падраздзяленнегеал.эпохі, адрэзак часу, за які ўтварыліся пароды пэўнага яруса. Мае тую ж назву, што і ярус (напр., апшэронскі век і апшэронскі ярус). Працягласць веку каля 10 млн. гадоў у палеазоі, каля 5—6 млн. гадоў і менш у мезазоі і кайназоі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРАНЦЭ́ВІЧ Антон Казіміравіч (каля 1837, в. Кірклішкі Ашмянскага р-на Гродзенскай вобласці — 26.1.1918),
удзельнік паўстання 1863—64 на Беларусі і ў Польшчы. З 1853 на вайск. службе, падпаручнік. Належаў да рэв. арг-цыі. У крас. 1863 узначаліў падраздзяленне ў гал. паўстанцкім атрадзе Гродзенскай губ., потым асобны атрад. Паплечнік В.Урублеўскага, паказаў сябе як здольны партыз. камандзір. Пасля разгрому паўстання ў студз. 1864 эмігрыраваў у Парыж. З 1869 жыў у Галіцыі, інжынер шляхоў зносін. Аўтар успамінаў.
Тв.:
Ostatnie dnie konnego litewskiego oddziału // W czterdziestą rocznicę powstania styczniowego 1863—1903. Lwów, 1903.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАТРУЛЯВА́ННЕ (ад франц. patrouiller хадзіць дазорам),
спосаб прыкрыцця (назірання, абароны, аховы) раёна мясцовасці, часткі паветр. або воднай прасторы. П. выконваюць патрулі, часам дазорныя пешшу, на наземным, паветр. і водным транспарце спосабам абходу (аб’езду, аблёту, плавання) у пазначаных раёнах або на пэўных маршрутах. Патруль (дазор) можа ўключаць групу (падраздзяленне) ваеннаслужачых, 1—2 самалёты або караблі. П. арганізуецца таксама ў гарнізонах, населеных пунктах і інш. з мэтай падтрымання парадку і дысцыпліны сярод ваеннаслужачых і інш. катэгорый грамадзян (у надзвычайных абставінах і некат. інш. выпадках ажыццяўляецца сумеснае П. ваеннаслужачымі і супрацоўнікамі міліцыі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТРАТЫГРАФІ́ЧНАЯ ЗО́НА, храназона,
падраздзяленне агульнай стратыграфічнай шкалы; частка яруса. Падзяляецца на падзоны. Вылучаецца паводле біястратыграф. даных і адлюстроўвае стадыю развіцця выкапнёвых груп фауны і флоры. Межы С.з. адбіваюцца па ніжнім і верхнім рубяжах стратыграф. пашырэння відаў жывёл і раслін, што хутка эвалюцыяніравалі і набылі шырокае распаўсюджанне (напр., комплексы грапталітаў, канадонтаў, аманітаў, фарамініфер). Зоны выкарыстоўваюць для карэляцыі асадкавых адкладаў, вызначэння межаў і аб’ёму стратыграф. падраздзяленняў (сістэм, аддзелаў, ярусаў), высвятлення паўнаты геал. разрэзаў і аб’ёмаў перарываў у асадканамнажэнні. Геахраналагічны эквівалент С.з. — фаза (час).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Я́РУС ГЕАЛАГІ́ЧНЫ,
падраздзяленне агульнай (міжнар.) стратыграфічнай шкалы, падпарадкаванае аддзелу геалагічнаму. Аб’ядноўвае адклады, якія ўтвараліся на Зямлі на працягу веку геалагічнага. Стратыграфічны аб’ём і межы Я.г. вызначаюцца тыповымі для яго комплексамі выкапнёвых рэшткаў жывёльных і расл. арганізмаў на ўзроўні родаў, падродаў і відаў. Я.г. падзяляецца на пад’ярусы і зоны (храназоны) стратыграфічныя. Назва ярусаў паходзіць ад назвы геагр. аб’екта, на тэрыторыі ці паблізу якога знаходзіцца яго стрататып. У фанеразоі ў інтэрвале кембрый — неаген вылучана 88 ярусаў, геал. ўтварэнні большасці з іх пашыраны на тэр. Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Éinheitf -, -en
1) адзі́нства, е́днасць, аднаду́шнасць
2) адзі́нка
3) вайск.падраздзяле́нне
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
супрэфекту́ра
(фр. souspréfecture)
адміністрацыйна-тэрытарыяльнае падраздзяленне ў Дагамеі, Беразе Слановай Косці і некаторых іншых краінах.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ГІДРАМЕТЭАРАЛАГІ́ЧНАЯ АБСЕРВАТО́РЫЯ,
навукова-вытворчае падраздзяленнеГідраметэаралагічнай службы. Вывучае гідраметэаралагічны рэжым, ажыццяўляе метадычнае і тэхн. кіраўніцтва сеткай гідраметэаралагічных станцый і пастоў, абагульняе і друкуе іх матэрыялы. На Беларусі гідраметэаралагічныя абсерваторыі дзейнічаюць у складзе гідраметэаралагічных цэнтраў К-та па гідраметэаралогіі пры Мін-ве па надзвычайных сітуацыях і абароне насельніцтва ад наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС: Мінская галаўная (з 1930), Гомельская (з і Брэсцкая (з 1970) занальныя, Віцебская (з 1970), Гродзенская (з 1981) і Магілёўская (з 1982) гідраметэаралагічныя абсерваторыі 2-га разраду. Забяспечваюць гасп. ўстановы і насельніцтва аператыўнай інфармацыяй: ажыццяўляюць кантроль за забруджваннем навакольнага асяроддзя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭЗІДЭНТУ́РА,
заканспіраванае структурнае падраздзяленне знешняй разведкі, якое па даручэнні цэнтра ажыццяўляе разведвальную дзейнасць за мяжой. Складаецца з кадравых супрацоўнікаў разведкі або агентаў на чале з рэзідэнтам. Супрацоўнікі Р. ўтойваюць сваю прыналежнасць да знешняй разведкі і дзейнічаюць пад прыкрыццём якой-н. установы (арг-цыі, кампаніі і інш.). У залежнасці ад віду прыкрыцця Р. падзяляюцца на легальныя (ствараюцца пад прыкрыццём дзярж. установы або прыватнага прадпрыемства, што належыць краіне, у інтарэсах якой ажыццяўляецца развед. дзейнасць) і нелегальныя (арганізуецца з разведчыкаў-нелегалаў і ў якасці прыкрыцця можа выбірацца любая ўстанова або арг-цыя краіны знаходжання).