людне́ць, ‑ее; незак.

Разм.

1. Станавіцца людным, мнагалюдным. І раптам гадзін у дванаццаць вуліца пачала скора люднець. Арабей. Двор, ціхенькі даволі, Бязлюдны ў час такі, Люднеў, люднеў паволі І стаў, як вір ракі. Калачынскі.

2. перан. Набываць якасці чалавечнасці, пачцівасці, ветлівасці. У лесе людзі дзічэюць, а ў людзях люднеюць. Прыказка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прастава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; незак.

Разм. Ісці напрасткі, прама. Хтосьці збочыў з дарогі, нацянькі прастуе да .. [Васіля]. Мележ. [Дзік] паволі праставаў на тоўстую старадрэвіну, што пры густым хвойніку перагарадзіла прасеку. Сачанка. І мы подбегам прастуем цераз лужок туды, дзе цямнеюць прыбярэжныя кусты. С. Александровіч. Басанож прастуеш да студні — жарства шурпатая коле ступні. Барадулін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

храсто́к, ‑тка, м.

Гнуткая і шчыльная злучальная тканка пазваночных жывёл і чалавека, якая ўтварае некаторыя часткі шкілета і дыхальных шляхоў дарослага чалавека. Храсткі гартані. □ Перасадка чалавеку такіх тканак, як храсток, косці, рагавіца вока, — ужо не праблема. «Звязда». Чалавек азірнуўся і пайшоў паволі назад. Храсткі яго носа варушыліся. Чорны.

•••

Надгартанны храсток — надгартаннік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Festinatio tarda est (Curtius)

Паспешлівасць марудліва.

Торопливость медлительна.

бел. Спяшыць — людзей смяшыць. Паволі ідзеш — далёка будзеш. Памаленьку, бо спінку зломіш.

рус. Короткая дорога ‒ самая длинная. Спеши не торопясь, а медли без лени. Не скоро, да здорово. Поспешай, да не торопясь. Мало-помалу птичка гнездо свивает. Вскачь землю не пашут.

фр. Qui trop se hâte reste en chemin (Кто торопится, остаётся на дороге).

англ. He who is hasty fishes in an empty pond (Торопливый ловит рыбу в пустом пруду).

нем. Wer Eile hat, der gehe langsam (Кто спешит, тот должен идти медленно).

Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)

Разду́рбацьпаволі разбудзіць моцна спячага’ (ашм., Стан.), разду́рдаць ’разбудзіць тармосячы’ (смарг., Сл. ПЗБ), ’разбудзіць не ў час’ (Сцяшк. Сл.), розду́рбаць ’раскатурхаць’ (ТС), разду́рдацца, разду́рбацца ’ачуняць, прачнуцца’ (ашм., смарг., Сл. ПЗБ). Балтызм, параўн. літ. dùrdyti ’калоць’, ’тыкаць’, durdeti ’грымець, грукатаць, трашчаць’. Сюды ж, відаць, і дэфармаванае пад уплывам іншых слоў раздуры́ць ’раскатурхаць’, раздура́ць ’раскатурхваць’, раздура́цца ’прачнуцца’ (Юрч.). Параўн. разгурзацца (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гамо́нка, ‑і, ДМ ‑нцы, ж.

Разм.

1. Тое, што і гаворка (у 1 знач.); гутарка, размова. [Алеся] хвалявалі падазрэнні на Парэчкуса, і ён паволі павярнуў гамонку ў гэтым напрамку. Броўка.

2. Тое, што і гаворка (у 2 знач.); гоман. Цішыня панавала навокал: ні людской гамонкі, ні брэху сабакі, ні кудахтання курыцы. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэ́згіны, ‑гін; адз. няма.

Прыстасаванне насіць сена, салому, зробленае з вяровачнай сеткі, нацягнутай на сагнутыя пруткі, дужкі. Алесь зачыніў адрыну, ускінуў на плечы рэзгіны з сенам і паволі пайшоў да кепскага хлява. Чарнышэвіч. Шурка пачаў хадзіць па сена не з рэзгінамі, а з дзяругай. Брыль. Пад павеццю конь скуб з рэзгін сена. Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Fama bona volat lente et mala fama repente

Добрая пагалоска ляціць паволі, дрэнная ‒ хутка.

Добрая молва медленно летит, плохая ‒ быстро.

бел. Добрая слава ў кошыку ляжыць, а благая па дарожцы бяжыць.

рус. Добрая слава лежит, а худая далеко бежит. Добрая слава при дорожке лежит, а худая слава по дорожке бежит.

фр. Une fois en mauvais renom jamais puis n’est estimé bon (Если однажды приобретёшь дурную репутацию, затем никогда о тебе не подумают хорошо).

англ. Good fame sleeps, bad fame creeps (Добрая слава спит, а дурная ползёт).

нем. Das Gerücht wächst, während es erzählt wird (Молва увеличивается, пока её рассказывают).

Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)

жоўць 1, ‑і, ж.

1. Жоўта-зялёная горкая вадкасць, якую выдзяляе печань у кішэчнік.

2. перан. Раздражненне, злосць. Мой гнеў паволі адышоў і замяніўся на пагарду. — Які падрыў! Якая жоўць! Дудар.

жоўць 2, ‑і, ж.

1. Спец. Жоўтая фарба. Цынкавая жоўць.

2. Разм. Жаўцізна, жоўтае адценне. Заклякочуць буслы ля ракі І жоўцю заквецяцца клёны. Астрэйка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напэ́ўна, прысл.

1. Беспамылкова, з разлікам; без рызыкі. Крайко, што называецца, дзейнічаў заўсёды напэўна, ён не любіў працаваць прыблізна, абы-як. Ваданосаў.

2. у знач. пабочн. Мабыць, хутчэй за ўсё. У седлавіне, напэўна, быў перавал, туды вяла сцежка. Быкаў. Гукун брыўся паволі, не спяшаючыся. Напэўна, тут, у лясным гушчары, ён адчуваў сябе спакойна. Нядзведскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)