дакрану́цца, -ну́ся, -не́шся, -не́цца; -нёмся, -няце́ся, -ну́цца; -ні́ся; зак.
1. да каго-чаго. Даткнуцца да каго-, чаго-н.
Печ так нагрэлася, што не д.
2. да чаго. Паспытаць, паспрабаваць што-н. (звычайна з адмоўем).
Вельмі спяшаліся, да пачастунку нават не дакрануліся.
|| незак. дакрана́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ку́рыца, -ы, мн. ку́ры і (з ліч. 2, 3, 4) ку́рыцы, -рэ́й, ж.
1. Свойская птушка, якую разводзяць для атрымання яек і мяса.
2. Самка птушак атрада курыных.
К. з куранятамі.
3. Мяса курыцы; кураціна.
◊
Класціся спаць з курамі — вельмі рана.
Курам на смех — пра што-н. вельмі недарэчнае.
Куры засмяюць каго — пра таго, хто робіць што-н. недарэчнае.
Куры не клююць — вельмі многа (звычайна пра грошы).
Мокрая курыца — пра растрывожанага, спалоханага або бязвольнага, бесхарактарнага чалавека.
|| памянш. ку́рачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.
|| прым. куры́ны, -ая, -ае.
○
Курыная слепата —
1) тое, што і кураслеп;
2) хвароба вачэй, калі чалавек не бачыць пры слабым святле, асабліва ў прыцемку.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
рад в знач. сказ. ра́ды;
о́чень рад ве́льмі ра́ды;
◊
рад стара́ться! ра́ды стара́цца!;
рад-радёхонек ве́льмі ра́ды;
рад ви́деть (вас) ра́ды ба́чыць (вас);
сам не рад сам не ра́ды;
чем бога́ты, тем и рады чым ха́та бага́та, тым і ра́да; што ма́ем, тым і прыма́ем.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
НЕПТУ́НІЙ (лац. Neptunium),
Np, штучны радыеактыўны хім. элемент III групы перыяд. сістэмы, ат. н. 93; адносіцца да актыноідаў. Стабільных ізатопаў не мае. Вядомыя ізатопы з масавымі лікамі 227—241; найб. устойлівы 237Np (перыяд паўраспаду 2,14∙106 гадоў, α-выпрамяняльнік). У вельмі нязначнай колькасці знойдзены ва ўранавых рудах. Першы трансуранавы элемент; адкрыты Э.М.Макміланам і Ф.Эйблсанам у 1940; назва — ад планеты Нептун.
Крохкі серабрыста-белы метал, tпл 639 °C, шчыльн. 20450 кг/м³. Вельмі рэакцыйназдольны (ступень акіслення ў хім. злучэннях ад +3 да +7). Утвараецца ў ядз. рэактарах пры працяглым апрамяненні урану, вылучаюць як пабочны прадукт пры атрыманні плутонію. Ізатоп 237Np выкарыстоўваюць для вытв-сці плутонію-238. Высокатаксічны, ГДК у паветры рабочых памяшканняў 2,6∙10−6 Бк/л.
т. 11, с. 290
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
fortunate [ˈfɔ:tʃənət] adj. шчаслі́вы, уда́члівы;
He was extremely fortunate to survive. Яму вельмі пашанцавала, што ён не загінуў.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
frankly [ˈfræŋkli] adv. шчы́ра, праўдзі́ва; шчы́ра ка́жучы;
Frankly, I’m not very interested. Шчыра кажучы, я не вельмі зацікаўлены.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
малаціка́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Які не выклікае вялікай цікавасці. Малацікавая гутарка.
2. Малапрывабны, не вельмі прыгожы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Няўта́рты ’не вельмі кемлівы, не вельмі здольны’ (Марц.). Відаць, запазычана з польск. nieutarty ’неабцёрты, дзікі, нястрыманы’ (што да trzeć ’церці’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
узарва́цца, -ву́ся, -ве́шся, -ве́цца; -вёмся, -вяце́ся, -ву́цца; -ві́ся; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Разбурыцца ад узрыву.
Граната ўзарвалася.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Парушыцца (пра цішыню і пад.).
Цішыня ўзарвалася.
Зала ўзарвалася ад апладысментаў.
3. перан. Не стрымаць свайго абурэння, вельмі раззлавацца (разм.).
Ён цярпеў-цярпеў і ўзарваўся.
|| незак. узрыва́цца, -а́юся, -ае́шся, -а́ецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
жарт
(польск. żart, ад с.-в.-ням. schërz)
1) востры дасціпны выраз;
не на жарт — вельмі сур’ёзна;
2) невялікая камічная п’еса, звычайна бытавога характару.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)