Стаць карацейшым, меншым па даўжыні. Сукенка пакарацела. □ Цяпер вуліца нібы пакарацела: неяк зусім непрыкметна мінаем адно скрыжаванне, другое, і вось ужо адкрылася наперадзе .. прывакзальная плошча.Савіцкі.// Стаць менш працяглым у часе. Быў канец лютага, ночы ўжо намнога пакарацелі, і таму, ледзь толькі змерклася, брыгада рушыла ў паход.Шахавец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паразумне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
Стаць разумным, разумнейшым. Непрыкметна ў дзетдоме перамяніліся яны [хлопцы], інакшымі сталі. Выраслі, узмужнелі, паразумнелі.Нядзведскі.// Стаць больш разважлівым; абдумацца. [Зося:] — Ты зверам робішся! У цябе душа, як у гада. Я думала, што ты паразумнееш, што ты будзеш магчы пераступіць часамі і высокі цяжкі парог, калі трэба.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
са́па, ‑ы, ж.
Спец. Акон, траншэя, падкоп, які капаецца ў напрамку да пазіцыі праціўніка для паступовага і скрытага набліжэння да яго. // Спосаб капання такіх траншэй і пад. Перакідная сапа. Лятучая сама,
•••
Ціхай сапай — непрыкметна, цішком. Ці сапай ціхаю, ці проста напралом — Нам гэта добра невядома — Прыдбаў пасаду важную Пахам.Маеўскі.
[Фр. варе.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шумо́к1, ‑мку, м.
Разм. Невялікі, слабы, лёгкі шум (у 1 знач.). У зале стаяў стрыманы шумок.Колас.
•••
Пад шумок — непрыкметна, незаўважна; маскіруючыся, прыкрываючыся чым‑н.
шумо́к2, ‑мку, м.
Разм. Тое, што і шум 2. [Кучучыха:] — Вазьмі, дзеўка, лыжку ды шумок трошкі пазбірвай, а я тым часам чаго пагляджу.Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
змы́цца, змыюся, змыешся, змыецца; зак.
1.(1і2ас.неўжыв.). Ад мыцця сысці, знікнуць (звычайна пра тое, што забруджвае, робіць нячыстым). Смала змылася. Фарбы змыліся. Плямы змыліся.
2.перан.Разм. Знікнуць, пайсці адкуль‑н. (хутка, непрыкметна). — Немцы ў Зарэччы ёсць? — ціха спытаў Валодзя ў старога. — Днём былі. .. Нанач змыліся.Новікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дубі́на, ‑ы, ж.
1. Тоўстая, звычайна дубовая палка. Дзед непрыкметна падабраўся кустамі да карнікаў і, высока ўзмахнуўшы дубінай, аглушыў аднаго ў зялёнай касцы.Шчарбатаў.Віктар мігам падскочыў і забіў [змяю] дубінаю.Маўр.
2.Пагард. Пра тупога, някемлівага чалавека. — О, ты разумны! ты ўсё ўмееш. А пяць ды два не зразумееш. Дурны ў задачах, як дубіна!Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
непазна́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Такі, які яшчэ не вывучаны. Непазнаныя законы прыроды./узнач.наз.непазна́нае, ‑ага, н.[Прафесар] непрыкметна кантралюе думкі, накіроўваючы іх туды, дзе пачынаецца яшчэ непазнанае ім, дзе блукае ён штодня са сваімі шуканнямі.Галавач.
2. Такі, якога не пазналі, не апазналі. Разумней за ўсё было б .. [Алесю] кінуць гэтую вёску і непазнаным паехаць назад.Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́слізнуць
1. (вываліцца) entgléiten*vi (s); entschlüpfen vi (s) (у каго-н D);
2. (непрыкметна выйсці) hináusschlüpfen vi (s) (у напрамку ад таго, хто гаворыць); heráusschlüpfen vi (s) (у напрамку да таго, хто гаворыць)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
creep2[kri:p]v.(crept)
1. (up) падкра́двацца, падкрада́цца; непрыкме́тна надыхо́дзіць/набліжа́цца (пра час, узрост)
2. по́ўзаць, паўзці́
3. ле́дзьве но́гі перастаўля́ць (пра старых і хворых)
creep into smb.’s favour уце́рціся ў не́чую ла́ску
6. адчу́ць мура́шкі па це́ле; скалану́цца, здрыгану́цца, задрыжа́ць (ад страху, агіды)
creep in[ˌkri:pˈɪn]phr. v. упаўза́ць; пракра́двацца, пракрада́цца
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
неўпрыця́м, прысл.
Разм.
1.Непрыкметна; неўзаметку. З сарамлівай дзяўчынкі.., невясёлае маленства якой ахоўвалі партызанскія заставы, пасля перамогі зусім неяк неўпрыцям вырасла Люда.Брыль.Ужо на світанні.. [Іван] не ўтрымаўся і неўпрыцям задрамаў, уткнуўшы твар у калені.Быкаў.
2. Няўцям, не прыйшло ў галаву. — А ты любіш чытаць? — пытаецца майстар .. Яму, відаць, зусім неўпрыцям, што гэтым пытаннем, ён закрануў найбольш жывое месца ў душы свайго памочніка.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)