Збо́жжа ’хлебныя расліны, зерне’. Рус.зах., паўд., бранск.сбожье, збожье ’тс’, укр.збіжжя ’тс’, ’маёмасць’, польск.zboże ’збожжа’, в.-луж.zbožo, н.-луж.zbóžo ’шчасце, дабрабыт’, чэш.zboží ’тавар, маёмасць’, дыял. ’збожжа’, славац.zbožie ’збожжа’. Ст.-бел.збоже (Александрыя). Ст.-укр.збожє (XV ст.). Паўн.-слав.sъbožьje параўноўваюць са ст.-інд.subhágas ’які прыносіць шчасце’, авест.hubaɣa ’шчаслівы’. Фасмер, 2, 84–85. Брукнер (647) лічыць, што ўкр. < польск., паколькі толькі ў польск. (з зах.-слав.) значэнне агульнага багацця перайшло нас.-г. тавары. Улічваючы, што ва ўкр. вядома значэнне ’маёмасць’, адно з агульных для іншых слав. моў, наўрад ці абавязкова ўкр., бел. і дыял.рус., запазычаныя з польск., тым больш што слова фіксуецца яшчэ ў XV ст., хаця, паводле Брукнера, земляробчае значэнне ў польск. з XVI ст. Таму прасл.дыял.sъbožьje, паводле Махэка₂ (712), адцягнены назоўнік ад прыметніка sъbogъ, што дакладна адпавядае прыведзеным паралелям са ст.-інд., авест. Гл. бог, убогі (як антонім). Пра ст.-бел.збоже гл. Шадурскі, дыс.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
БЯЛІ́НСКАЯ Марыя Сяргееўна (22.7.1906, Магілёў — 3.5.1990),
бел. актрыса. Нар.арт. Беларусі (1953). Скончыла Бел.драм. студыю ў Маскве (1926). Працавала ў Бел.дзярж. т-рах імя Я.Коласа (1926—64) і Я.Купалы (1965—79). Выконвала ролі маладых гераінь, потым — характарныя. Мяккі лірызм арганічна спалучала з узнёсласцю і драматызмам. Сярод роляў: Марына («Вайна вайне» Я.Коласа), Таццяна Марыч («Над Бярозай-ракой» П.Глебкі), Старшыня калгаса («Алазанская даліна» К.Губарэвіча і І.Дорскага), Глушачыха («Людзі на балоце» паводле І.Мележа), Кандраціха («Рудабельская рэспубліка» паводле С.Грахоўскага), Аксюша («Лес» А.Астроўскага), Марыя Антонаўна («Рэвізор» М.Гогаля), Насця, Рашэль («На дне», «Васа Жалязнова» М.Горкага), Афелія («Гамлет» У.Шэкспіра), Жаніна («Забаўны выпадак» К.Гальдоні), маці Віктара («Гульня з кошкай» І.Эркеня). Здымалася ў тэлевіз. фільмах «Трывожнае шчасце» паводле І.Шамякіна, «Людзі на балоце» і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МО́РЫЦ Юна Пятроўна (н. 2.6.1937, Кіеў),
расійская паэтэса. Скончыла Літ.ін-т імя М.Горкага (1961). Друкуецца з 1954. У паэт. зб-ках «Размова пра шчасце» (1957), «Мыс Жадання» (1961), «Лаза» (1970), «Пры святле жыцця» (1977), «Трэцяе вока» (1980) «Сіні агонь» (1985), «На гэтым беразе высокім» (1987), «Учора я спявала ў пераходзе» (1997), «Дзіўны які я звер» (1998) і інш. роздум пра чалавечыя адносіны, любоў, мацярынства. Паэма «Зорка Сербасці» (нап. 1999) прысвечана Сербіі. Аўтар «Апавяданняў пра дзівоснае» (1998), літ.-крытычных эсэ, вершаў для дзяцей. Творчасці М. уласцівы глыбіня пачуццяў, багацце фарбаў, гумар, літ., музычныя і жывапісныя рэмінісцэнцыі. Многія яе вершы пакладзены на музыку («Добра — быць маладым!», «Калі мы былі маладыя...», «Вялікі сакрэт для маленькай кампаніі» і інш.). Займаецца графікай і жывапісам. Набел. мову асобныя яе вершы пераклаў Я.Сіпакоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАДЗІ́НЫ,
у беларусаў і інш.слав. народаў сямейна-быт. свята, якім урачыста адзначаецца нараджэнне дзіцяці. У старажытнасці Р. мелі магічнае значэнне — яны павінны былі забяспечыць парадзісе і яе дзіцяці шчасце, здароўе, доўгі век; з’яўляліся святам прыняцця ў грамадства новага прадаўжальніка роду. Пасля прыняцця хрысціянства Р. былі звязаны з абрадам хрышчэння (хрэсьбіны). Бабка-павітуха купала дзіця, потым, трымаючы яго на руках, разам з кумамі абыходзіла 3 разы вакол стала, на якім ляжаў хлеб, які яны за кожным разам цалавалі. Пасля гэтага кумы з нованароджаным адпраўляліся ў царкву. Калі кумы з дзіцем вярталіся — збіраліся госці (толькі жанатыя мужчыны і замужнія жанчыны), гаспадар запрашаў усіх за стол. Пад канец святочнага абеду падавалі бабіну кашу. Р. суправаджаліся радзіннымі песнямі, рознымі абрадамі. Вял. значэнне на Р. меў абмен падарункамі, ручнікамі, наміткамі, палатном, хлебам. Пашыраны і ў наш час.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
аско́ма, ‑ы, ж.
Непрыемнае вяжучае адчуванне ў роце, абвостранае адчуванне на зубах ад чаго‑н. кіслага. У Сяргейкі ад аскомы нават рот пачало зводзіць.Хомчанка.//перан. Непрыемнае адчуванне ад чаго‑н., што вельмі надакучыла. Што ім [маладым] славы аскома? Ім адна ўзнагарода — Ведаць, верыць, што шчасце не здрадзіць народу.Грачанікаў.
•••
Аскому нагнаць (набіць)гл. нагнаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прамяне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.
Свяціцца праменямі. Ясна зоры твае [Масква] прамянеюць, Поўна дум пра цябе галава.Броўка.//перан. Блішчаць, ззяць (пра вочы). Па .. [Люсіным] твары палалі падобныя на вяснянкі крапінкі, вочы прамянелі ціхім сарамлівым шчасцем.Карпюк.//перан. Выяўляць сваім знешнім выглядам задавальненне, радасць, шчасце (пра чалавека). [Пецька] увесь прамянеў ад радасці, што сядзіць.. разам з усімі.Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Бядры́нец ’расліна Pimpinella saxifraga L.’, рус.бедрене́ц, укр.бедринець, бедрець, бедренець і інш. (Макавецкі, Sł. botan., 269), польск.biedrzeniec, чэш.bedrník, bederník, bedernica (дыял.), серб.-харв.бѐдринац. Прасл., мабыць, *bedrьnьcь, да *bedro ’сцягно’ (расліна ўжываецца ў народнай медыцыне — павівальнай справе). Махэк₂, 50. Іншыя версіі ў Фасмера, 1, 142–143. Параўн. яшчэ Балейкі, SSlav., 5, 182–183. Лант (Language, 28, 128–133), спасылаючыся наст.-слав.бедръно, зыходзіць з *bedrьnъ ’багаты’, якое адпавядае санскр.bhadraḥ ’удача, шчасце; спрыяльны’ (< і.-е.*bhed‑r‑).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
«ГУ́ТАРКА Ў КАРЧМЕ́, СПІ́САНАЯ КАНДРА́СЕМ З-ПАД ДО́КШЫЦ»,
вершаваны твор бел. л-ры канца 19 ст. Адзіны вядомы рукапісны спіс з в. Людвінаў (цяпер Вілейскі р-н) датуецца 20.7.1891. Звесткі пра Кандрася з-пад Докшыц (гэта аўтар «Гутаркі...» ці толькі перапісчык) адсутнічаюць. Упершыню поўнасцю апубл. Л.Бэндэ ў час. «Полымя» (1956. № 2). Сяляне ў карчме абмяркоўваюць праблему «зямлі скупа і пашы мала». Яны спадзяюцца на новы перадзел зямлі. Бядняк Аляксей смела абгрунтоўвае сваё права на зямлю, Пётр верыць у добрага цара і яшчэ чакае ад яго літасці, а кулак Ігнат выражае афіц. погляд і лічыць, што шчасце селяніна ў яго ўласных руках, трэба толькі адцурацца гарэлкі і добра працаваць. У «Гутарцы...» ёсць яркія быт. дэталі і трапныя этнагр. замалёўкі.
Публ.:
Беларуская літаратура XIX ст.: Хрэстаматыя. 2 выд.Мн., 1988.
французскі пісьменнік. Аўтар бурлескных сатыр. пасланняў і санетаў, трагікамедый «Саламанкскі шкаляр» (1655), «Дон Яфет Армянскі» (паст. 1646), камедый «Жадле, або Спадар-слуга» (паст. 1645), «Тры Даратэі, або Аганьбаваны Жадле» (1646), зб. «Трагікамічныя навелы» (выд. 1661), быта- і нораваапісальнага «Камічнага рамана» (ч. 1—2, 1651—57, ч. 3 завершана А. д’Арфэ ў 1678) пра лёс дэкласаванага маладога чалавека Дэстэна (у пер. з франц. «лёс»), што змагаецца за права нашчасце, каханне, волю. Заснавальнік традыцыі травесційнай іроікамічнай паэмы («Тыфон, або Гігантамахія», 1644; «Вергілій навыварат», 1648—52), якая парадзіруе гераічны эпас і сатырычна выкрывае прыдворную арыстакратыю. Паэма «Вергілій навыварат» паклала пачатак традыцыі травесціравання Вергілія ў еўрап. л-ры, у гэтым шэрагу і бел. паэмы «Тарас на Парнасе» і «Энеіда навыварат».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТУРЧАНІ́НАВА Еўдакія Дзмітрыеўна (14.3.1870, Масква — 27.12.1963),
расійская актрыса. Нар.арт.СССР (1943). Скончыла драм. курсы пры Маскоўскім тэатр. вучылішчы (1891). З 1891 актрыса Малога т-ра ў Маскве. У характарных і камедыйных ролях дасягала непасрэднасці, эмац. насычанасці, лепшыя з якіх у п’есах класічнага рэпертуару, асабліва А.Астроўскага: Барабошава («Праўда добра, а шчасце лепш»), Галчыха («Без віны вінаватыя»), Усціння Навумаўна («Свае людзі — паладзім»), Анфуса і Мурзавецкая («Ваўкі і авечкі»), Турусіна і Глумава («На ўсякага мудраца хапае прастаты») і інш. Сярод інш. роляў: Багаеўская («Варвары» М.Горкага), Крахоткіна («Сяло Сцяпанчыкава і яго жыхары» паводле Ф.Дастаеўскага), місіс Хігінс («Пігмаліён» Б.Шоу), міс Кроўлі («Кірмаш пыхлівасці» паводле У.Тэкерэя) і інш.Дзярж. прэміі СССР 1943, 1948.