норма, якасць, якім павінен адпавядаць той ці іншы тавар, матэрыял (напр. пасяўная к. насення).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
вы́сеў, ‑севу, м.
1.Дзеяннепаводлезнач.дзеясл. высяваць — высеяць.
2. Тое, што высяваюць, колькасць яго. Сам.. [аграном] сачыў за ачысткай насення і нормамі высеву.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рыцы́на, ‑ы, ж.
Алей, які здабываецца з насення клешчавіны (ужываецца як слабіцельнае). І лякарства Як след не было — Толькі рыцына ды кроплі на сон.Броўка.
[З польск. rycyna.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
се́янец, ‑нца, м.
Расліна, якая вырасла з насення (у адрозненне ад саджанца). У лясгасе.. вырашчана звыш 40 000 штук сеянцаў белай і.. чорнай шаўкавіцы.«Беларусь».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Мі́канькі ’плоскуні без насення’ (езярышч., ДАБМ), рус.калін.ми́квенница ’мужчынскія каноплі’, серб.-харв.mikavnica ’звязка трапанага льну’. Да мы́каць2 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ГАЛАЎНЯ́,
хвароба раслін, выкліканая галаўнёвымі грыбамі. Найб. шкоду прыносіць збожжавым культурам. Разбурае асобныя завязі або цалкам каласы, мяцёлкі, катахі, радзей сцёблы, лісце, ператвараючы іх у пылаватую або шчыльную чорную споравую масу. Асабліва частыя: цвёрдая галаўня пшаніцы, жыта, аўса і ячменю; пыльная галаўня пшаніцы, ячменю, аўса, проса і кукурузы; каменная галаўня ячменю, сцябловая галаўня жыта і пшаніцы; пухіраватая галаўня кукурузы. На Беларусі найб. пашыраны цвёрдая галаўня пшаніцы (узбуджальнік Tilletia triciti) і пыльная галаўня ячменю (узбуджальнік Ustilago nuda).
Усе віды ўзбуджальнікаў галаўні вузкаспецыялізаваныя — пашкоджваюць толькі пэўную культуру. Меры барацьбы з галаўнёй: выкарыстанне ўстойлівых сартоў, выбракоўка пасеваў, пашкоджаных галаўнёй, хім. абеззаражванне насення фунгіцыдамі або тэрмічным спосабам, апрацоўка насенняспец. сістэмнымі пратрутамі (супраць пыльнай галаўні ячменю і пшаніцы).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛАТА́РНЯ,
машына або частка машыны (камбайна) для малацьбыс.-г. культур — выдалення насення з каласоў, мяцёлак, катахоў, кошыкаў і інш. Некаторыя М. таксама ачышчаюць і сартуюць зерне.
Існуюць М. для малацьбы збожжа (у т. л. ў складзе збожжаўборачнага камбайна), лёну (ільномалатарні, гл.Ільноўборачныя машыны), канапель (каноплемалатарні, гл.Каноплеўборачныя машыны), кукурузы, кенафу і інш. Есць селекцыйныя М. — для малацьбы раслін, што ўбіраюцца з доследных дзялянак. Першыя М. з’явіліся ў 17 ст. У канцы 18 ст. ў Шатландыі вынайдзены вярчальны малацільны барабан з трохграннымі біламі, з 1-й пал. 19 ст. выпускаюць малацільныя апараты з зубавымі барабанамі і зубчастымі дэкамі.
Да арт.Малатарня. Малатарня-веялка для вылучэння насення лёну, аддзялення галовак канюшыны і насеннікаў цукровых буракоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АДНАГАДО́ВЫЯ РАСЛІ́НЫ, адналетнікі,
травяністыя расліны, жыццёвы цыкл якіх (ад насення да насення) заканчваецца на працягу аднаго года (найб. кароткі ён у эфемераў, часцей ахоплівае ад 2 да 5 месяцаў). Вядома больш за 100 тыс. відаў, пашыраных на ўсім зямным шары, з іх на Беларусі каля 270 відаў.
Аднагадовыя расліны падзяляюцца на яравыя і азімыя формы. Насенне яравых прарастае вясной або летам і да восені (ва ўмераных шыротах) пасля плоданашэння расліны адміраюць (яравая пшаніца, лён, авёс, ячмень, кукуруза, каноплі, гарох, проса, грэчка, рыс і інш.). Азімыя прарастаюць восенню, зімуюць, на наступны год цвітуць, пладаносяць і адміраюць (азімыя пшаніца і жыта, віка, рапс, васілёк, стрэлкі і інш.). Аднагадовыя расліны (асабліва эфемераў) значна больш у пустыннай зоне і найменш у тундравай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Во́шкі ’расліна свінакроп, тарыца звычайная, Spergula vulgaris’ (Інстр. II, Кіс.). Рус.во́шки ’тарыца, Spergula arvensis’. Назва, відавочна, утворана ад вош (гл.) па выгляду дробнага насення.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пу́сташ, ‑ы, ж.
Незаселены, неапрацаваны ўчастак зямлі. Каму адвялі вы Пусташы, каменне? Хто з свайго засеву Не збярэ насення?Колас.А навокал маўчала пусташ, адзінокая, як сон...Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)