Той, хто жыў ці жыве ў адзін час з кім‑н. Як і кожны малады літаратар,.. [Заранік] марыць напісаць добрую кнігу пра сваіх сучаснікаў і іх справы.Хадкевіч.Сучаснік Янкі Купалы і Якуба Коласа,.. [Бядуля] ўнёс каштоўны ўклад у развіццё культуры беларускага народа.Каваленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
writing
[ˈraɪtɪŋ]1.
n.
1) піса́ньне n.
2) пісьмо́вая фо́рма
to put in writing — напіса́ць
3) по́чырк -у m.
4) напі́санае n.
2.
adj.
пісьмо́вы
writing paper — папе́ра для піса́ньня
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
упрасі́ць durch Bítten bewégen*, zu etw. (D) bríngen*;
ён упрасі́ў яе́напіса́ць апо́шняе пісьмо́ er hat sie bewógen [dázu gebrácht], den létzten Brief zu schréiben
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
дапіса́ць, ‑пішу, ‑пішаш, ‑піша; зак., што.
1. Скончыць пісаць што‑н.; напісаць да якога‑н. месца. Дапісаць пісьмо. Дапісаць кнігу да сярэдзіны.
2. Дадаць да напісанага; прыпісаць. А ў канцы дапісалі: «Рады паведаміць вам такую навіну».Якімовіч.[Акцызнік] ведаў і другое — у ведамасці ўсё можна дапісаць.Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
накі́даць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што і чаго.
1. Кінуць у некалькі прыёмаў нейкую колькасць чаго-н.
Н. кучу камення.
2. Кідаючы, скласці ў якой-н. колькасці, напоўніць.
Н. кошык яблыкаў.
Н. пяць стагоў сена.
3. Скласці ў агульных рысах; хутка намеціць, напісаць, намаляваць што-н.
Н. план выступлення.
|| незак.накіда́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (да 1 і 2 знач.) інакі́дваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз.на́кід, -у, М -дзе, м. (да 3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
пісьмо́, -а́, мн. пісьмы і (з ліч. 2, 3, 4) пісьмы́, -сем і -сьмаў, н.
1. Напісаны тэкст, які пасылаецца для паведамлення чаго-н. каму-н.
Напісаць п.
Заказное п.
2. толькі адз. Уменне пісаць.
Вучыцца пісьму.
3. толькі адз. Сістэма графічных знакаў для перадачы, занатавання размовы.
Кірыліцкае п.
4. толькі адз. Стыль, манера мастацкага адлюстравання.
Рэалістычнае п.
|| памянш.пісямцо́, -а́, мн. -ы́, -о́ў, н.іпісямко́, -а́, мн. -і́, -о́ў, н. (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
слі́зганка, ‑і, ДМ ‑нцы, ж.
Разм. Слізкае месца; коўзанка. Па дварэ яшчэ восень, лісце не ўсё пажоўкла, а Пятруська можа напісаць у сваім сшытку «Зіму». Захоча, дык і напіша. А напісаўшы, уявіць, што гэтае слова азначае снег, марозы і слізганку на вуліцы. Можна і намаляваць усё гэта.Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шасна́ццаць, ‑ццаці, Т ‑ццаццю, ліч.кольк.
Лік і лічба 16. Шаснаццаць падзяліць на два. Напісаць шаснаццаць.// Колькасць, якая абазначаецца лічбай 16. Мані было ўжо гадоў шаснаццаць, а Насця гады на два малодшая.Колас.А пасадзі яе [Алёну] за кросны! Няхай другая паспрабуе выткаць абрусы і коўдры ў шаснаццаць нітоў.Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)