Макарон, мыкарон ’локшына’ (Гарэц., Шн. 3, Касп., Нас., Вешт.; полац., Нар. сл.; Бяльк.), ’мітусня’ (Нас.), макарона ’харчовы прадукт з прэснага цеста ў выглядзе тонкіх трубачак’, ’страва з макароны’ (ТСБМ), макароны ’тс’ (Мат. Гом.). Гэта еўрапейскае слова запазычана яшчэ ў сярэдневякоўі, відавочна, праз польск. мову з італ.maccaroni, якое да грэч.μακαρία ’ежа з ячменнай мукі ці круп’ (Меер–Любке, 427; Фасмер, 2, 561; Махэк₂, 349; Брукнер, 319; Кохман, 84). Бел.макарона стала ж. р. пад уплывам локша, локшына.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
tumult[ˈtju:mʌlt]n.fml
1. сумятня́; мітусня́, вэ́рхал; шум;
the tumult of the storm завыва́нне бу́ры;
The fire caused a tumult in the theatre. Пажар выклікаў паніку ў тэатры.
His mind was in (a) tumult. Ён быў зусім разгублены.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
zamęt, ~u
м. замяшанне; неразбярыха; мітусня;
korzystać z ~u — карыстацца замяшаннем;
(on) ma zamęt w głowie — y яго ў галаве неразбярыха
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
калатня́, ‑і, ж.
Разм.
1. Сварка, звычайна з пабоямі (у хаце, у сям’і). — Мір і спакой гэтаму дому. А то ў другую хату зойдзеш, ідзе такая калатня, што хоць ты вушы затыкай.Гурскі.
2.перан. Бойка, вайна. Раз увосень, калі канчалася вайна, малады чырвонаармеец хадзіў.. і прыглядаўся да асобных будынкаў, што нейкім парадкам асталіся пасля гэтакай калатні.Чорны.Глядзела сонца ў засмучэнні На калатню варожых станаў. — Не вырваць злу ад зла кайданаў.Колас.//Мітусня, неразбярыха, перапалох. Учора ў гэтай самай цырульні была калатня: цэлы дзень дэфензіўшчыкі затрымлівалі і абшуквалі ўсіх.Сабаленка.
3.Дзеяннепаводледзеясл. калаціць (у 1 знач.); хістанне, дрыжанне.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Каху́ндрыца ’гандлярка дробным таварам’ (Касп.). Вельмі няяснае слова, няма даных аб яго гісторыі, іншых формах. Таму можна выказаць толькі няпэўныя меркаванні пакош яго паходжання і формы. Параміі, у руг. гаворках гундериіь гун‑ дорить ’гаварыць, балбатаць, размаўляць’, гундора, гундорка ’балбатун, гаварун’, гундра ’мітусня, клопат’, гундерчть ’гаспадарыць, распараджацца; гатаваць, вазіцца клапаціцца’ (Даль) Паходжанне гэтых слоў не вельмі яснае (нараў моў — выпіць з некаторым! славен. лексемамі тыпу gnndróli ’бурчаць: гусці’, гл. Фис мер, I, 475). Магчыма, ка хандрыце (< *ксі хандра) складанае слова, дае першая частка — прэфікс ка∼. а αρνί ая нейкі варыянт аддзеяслоўнай (? > формы тыпу гундра (гл. вышэй;.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Стакані́цца ‘клапаціцца, даглядаць’ (свісл., лід., беласт., гарад., воран., ваўк., Сл. ПЗБ, Сцяшк. Сл., Сцяцко Сл., ЛА, 1), ‘стаміцца’ (лях., Сл. ПЗБ), стоконы́тысь ‘клапаціцца’ (драг., Сл. ПЗБ, ЛА, 1), стоконі́ціса ‘турбавацца, клапаціцца’ (івац., Нар. сл.), стоконы́тысь ‘прыгожа ўбірацца, адзявацца’ (брэсц., ЛА, 1), стакана́ ‘клопат, турботы’ (свісл., Сл. ПЗБ; Сцяшк. Сл., Сцяцко Сл.), стакано́та ‘мітусня’ (лід., Сл. ПЗБ), сто́кон ‘клопат, турботы, цяганіна’ (івац., Нар. сл.). Ізаляванае слова; славянскіх адпаведнікаў няма; рус. разм. устака́ниться ‘супакоіцца’ не падыходзіць па значэнні. Улічваючы лінгвагеаграфію, можна думаць аб запазычанні з літ.stekénti (‑ẽna, ‑ẽno) ‘мучыць, таміць, мардаваць’ з адваротнай семантыкай.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тры́хі ў рыфмаваным выразе тры́хі да мні́хі ‘пра дарэмную трату часу’ (брагін., З нар. сл.). Параўн. укр.три́хи ‘трэнне; мітусня, клопат’, рус.три́ха, тры́ха ‘працёртая рэдзька’, ‘бульба, якая засталася на зіму ў зямлі’, што схіляе да думкі пра вытворчасць ад церці (аналагічна ЕСУМ, 5, 558). Другая частка выразу мае тыповы для рыфмовак пачатак з губным м і, відаць, блізкая па семантыцы да першай, магчыма, ад мяць, мну, як церці, тру (гл.), і ў такім выпадку толькі фармальна набліжаецца да мні́хі (< польск.mnich ‘манах’). Семантыка выразу дэманструе іранічныя адносіны да падобных заняткаў.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
WírbelIm -s, -
1) вір, ві́хар; перан.мітусня́
2) віхо́р (пра валасы)
3) клубы́ (дыму)
4) бараба́нны по́шчак;
éinen ~ schlágen* выбіва́ць бараба́нны по́шчак
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ра́птам, прысл.
1. Знянацку, нечакана, неспадзявана. І такая раптам спакуса з’явілася ў Міхася націснуць на курок, што аж галава закружылася.Якімовіч.Насцярожанае маўчанне ночы парушылася раптам нечаканым раскатам грому.Васілевіч.[Толяк] раптам заўважыў, што .. [Зося] зграбная і прыгожая.Чорны.// Ураз, адразу. Страляніна пачалася раптам.Тармола.Пачалася мітусня, страляніна. Маўклівы цёмны лес раптам ажыў, напоўніўся шумам, трэскам сухога галля і зламаных дрэў.В. Вольскі.
2.узнач.узмацняльнайчасціцы. Адпавядае па значэнню словам: «калі», «а калі», «а што, калі» і пад. [Васіль:] — Быў міг, калі я падумаў: а раптам не прыйдзеш?Шамякін.— Хутчэй збірайся! — Я зранку яшчэ сабралася, — адказала Марына, — але трывожылася, раптам ты білетаў не дастанеш.Корбан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сумятня́, ‑і, ж.
Бязладная беганіна, мітусня, клопаты. — Толя! — пачуў ён скрозь шум і сумятню пасадкі.Брыль.І хоць выгляд у людзей заклапочаны, адчуваецца, што іх радуе гэтая святочная сумятня.Палтаран.//перан. Хаос (пра думкі, пачуцці і пад.). У Максіма адразу ёкнула сэрца. Ён здагадаўся, аб чым пойдзе гутарка. Трэба рашацца, а ў душы яго — адна сумятня.Машара.// Паніка, перапалох. Лагчынай, алешнікам .. [Ганарацкі] прабраўся да сыраварні ў Дубовым гарадку, зняў варту, вызваліў палонных і ноччу нарабіў сумятні ў паліцэйскім гарнізоне.Грамовіч.Сумятня ў горадзе нарастала.Няхай.Улучыўшы хвіліну, стралою мільгануў .. [каршун] у паветры і ў момант вока схапіў кіпцюрамі куранё ды панёс у лес. Ой, якая паднялася тут сумятня, трывога!Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)