знаходжанне пад кантролем на працягу тэрміну судзімасці асоб, якія здзейснілі цяжкае або асабліва цяжкае злачынства, а таксама асуджаных з адтэрміноўкай пакарання, з умоўным пакараннем, без прызначэння пакарання, непаўналетніх асуджаных з выкарыстаннем прымусовага выхавання. Ажыццяўляецца адпаведнымі службамі органаў унутр. спраў. Паводле крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (1999) гэтыя асобы абавязаны папярэдне паведамляць органам унутр. спраў пра змену жыхарства, выезд па асабістых справах у інш.мясцовасць, з’яўляцца па выкліку гэтых органаў, пры неабходнасці даваць тлумачэнні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАНКАДРО́М (ад танк + грэч. dromos бег, месца для бегу),
участак мясцовасці, абсталяваны для навучання ваджэнню танкаў і інш. баявых гусенічных машын. Для Т. выбіраюць мясцовасць з разнастайным рэльефам, наяўнасцю водных перашкод, воддаль ад населеных пунктаў, дарог, ліній сувязі і электраперадач. На Т. абсталёўваюцца вучэбныя месцы і класы, камандныя пункты, якія аснашчаюцца аўтам. сістэмай кіравання і сродкамі для назірання за месцазнаходжаннем танкаў і сувязі з мі. Межы Т., небяспечныя ўчасткі і напрамкі руху-машын пазначаюцца спец. паказальнікамі, знакамі і надпісамі.