біялагічны заказнік рэсп. значэння ў Барысаўскім р-не Мінскай вобл.Засн. ў 1979 для захавання ў прыродным стане месцаў росту журавін. Пл. 1 тыс.га. Размешчаны на вярховых балотах Маленькі Машок і Навасельскі Mox і на пераходным балоце Крывы Мох. Узгорыста-хвалістая водна-ледавіковая раўніна з дзюнамі, марэннымі ўзгоркамі, катлавінамі. Глебы тарфянабалотныя (глыб. торфу да 2,9 м, у сярэднім — 1,6 м) і дзярнова-падзолістыя супясчаныя. Пераважаюць хваёва-кусцікава-сфагнавыя фітацэнозы з перавагай журавін, на мінер. участках пашыраны хваёвыя, яловыя, бярозавыя лясы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Імша́нік ’уцепленае памяшканне для зімоўкі пчол’ (ТСБМ), рус., укр.омша́ник ’тс’. Ад імшаны з суф. ‑ік; гл. мох, амшалы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
АБСТЭ́РНАЎСКАЯ ГРУ́ПА АЗЁРАЎ,
у Беларусі, на мяжы Браслаўскага і Міёрскага р-наў Віцебскай вобл., у бас.р. Вята, паміж адгор’ямі Браслаўскай марэннай грады і Полацкай азёрна-ледавіковай нізінай. Уключае 13 азёраў (агульная пл. 32 км²), злучаных сістэмай мелкаводных забалочаных праток; найб.Абстэрна, Укля, Набіста, Важа, Інава. Дрэніруюцца р. Хараброўка, якая пачынаецца з воз. Набіста, цячэ праз воз. Шчоўна, выцякае з яго пад назвай Вята. З У прымыкае гідралагічны заказнік Балота мох. Плацінай на Хараброўцы ўзровень вады азёраў падняты на 0,8—1 м з утварэннем адзінага воднага басейна. Прамысловае рыбалоўства. Турызм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЛІСЦІ́НАЎ Міхась (Міхаіл Міхайлавіч; 19.10.1909, в. Іванкава Масальскага р-на Калужскай вобл. — 24.12.1982),
бел. пісьменнік. У 1910 пераехаў з бацькамі на Беларусь (в. Лебедзеўка Кармянскага р-на). Вучыўся ў Мінскім пед. ін-це (1930—32), скончыў Кінаакадэмію ў Маскве (1938). Настаўнічаў, працаваў у прэсе, на кінастудыі. Літ. дзейнасць пачаў у 1926. Друкаваў вершы (пад псеўд. Міхась Чаромха), апавяданні, нарысы. Аўтар п’ес («Агні Палесся», 1931; «Мох», 1932, і інш.), аповесці «Хітрасць» (1934), сцэнарыя маст. фільма «Строгая жанчына» (1957), дакумент. і навук.-папулярных фільмаў. На бел. мову пераклаў раман А.Талстога «Пётр Першы» (1940), аповесць А.Франса «Крэнкебіль» (1936) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Е́ЛЬНЯ,
возера ў Міёрскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Яльнянка, за 16 км на ПдУ ад г. Міёры, у межах гідралагічнага заказніка Ельня, сярод вярховага балота Мох. Пл. 5,4 км², даўж. 4,9 км, найб.шыр. 1,5 км, найб.глыб. 3,5 м, даўж. берагавой лініі каля 15 км. Пл. вадазбору 14,4 км². Схілы катлавіны невыразныя. Берагі на З і Пнвыш. да 1,5 м, на У і ПнУ пясчана-жвіровыя, шмат валуноў. Дно плоскае, сапрапелістае, каля зах. берага тарфяністае, каля ўсх. — пясчана-жвіровае. Уздоўж берагоў рэдкі трыснёг і чарот. Сцёк у воз. Чорнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІСО́ЎСКІ Міхаіл Якаўлевіч (17.3.1931, в. Белы Мох Мсціслаўскага р-на Магілёўскай вобл. — 1.10.1970),
бел. жывапісец і графік. Скончыў Бел.тэатр.маст.ін-т (1960). У 1960—70 выкладаў у Мінскім маст. вучылішчы. Працаваў у жанрах партрэта, быт., станковай графіцы. Жывапісныя работы вызначаюцца рэаліст. трактоўкай вобразаў, багаццем каларыту, псіхалагізмам: «Настаўніца» (1960), партрэты бел. пісьменнікаў Я.Брыля, Я.Семяжона (абодва 1967), Н.Гілевіча (1968) і інш. Аўтар шматлікіх малюнкаў, карыкатур і шаржаў на тэмы культ. жыцця (альбом «Няўрокам кажучы...», 1971).
Літ.:
Шматаў В.Ф. Беларуская сатырычная графіка (1945—1970 гг.). Мн., 1971.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКАЛО́ДЗІНА, Скалодзінка,
рака ў Мазырскім і Петрыкаўскім р-нах Гомельскай вобл., правы прыток р. Прыпяць. Даўж. 42 км. Пл. вадазбору 275 км². Пачынаецца каля в. Зялёны Мох Мазырскага р-на, цячэ па раўніне Мазырскае Палессе, працякае праз воз. Глініцкае. Упадае ў старарэчча р.Прыпяць каля в.Шастовічы Петрыкаўскага р-на. Даліна пераважна невыразная, зліваецца з навакольнай мясцовасцю, месцамі трапецападобная, шыр. 0,3—1,2 км. Пойма перарывістая, на асобных участках чаргуецца па берагах, вузкая, у ніжнім цячэнні зліваецца з поймай р. Прыпяць. Рэчышча звілістае, шыр. ракі ў межань 5—7 м, ніжэй воз. Глініцкае больш за 11 м.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Мша́ра, мша́рынне, мша́рышча ’балотнае месца, дзе расце мох ці купіны’ (слаўг., Яшк.; Нас.), мша́рысты ’балоцісты, парослы мохам’, ’кучаравы (аб свойскай скаціне)’ (Нас.), мша́рнік ’месца, парослае мохам’ (усх.-палес., Талст.), слаўг.мша́рня ’тс’ (Яшк.). Рус.пск., цвяр., смал., кастр.мша́ра, зах. і паўн.мша́рина, мшари́на, ярасл.мша́рище, арх.мша́ристый ’тс’. Усх.-бел.-рус. ізалексы (Макіенка, Бел. лекс., 108). Да імша́ра < мох (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Імшы́ць1 ’перакладваць мохам’ (ТСБМ, Бяльк., Касп., Шат., Гарэц., Янк. III; маг, Янк. Мат., 28), рус.мшить (у рускай пісьменнасці имшити з 1705 г.), укр.імши́ти, мши́ти (Грынч.), польск.mszyć. Ад мох (гл.) з прыстаўным і‑.
Імшы́ць2 ’шукаць’ (Жд. 2). Аказіяналізм, узнікшы, відаць, у выніку семантычных пераўтварэнняў. Магчыма, звязана з мох (гл.) з зыходнай семантыкай ’шукаць (ці хаваць?) у моху’. Няясна.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Махня́нка ’берасцянка, Fringilla coelebs’ (Інстр. II, БелСЭ, 2). Да мох (гл.). Відавочна, утворанае ў выніку кантамінацыі лексем махняны (ці махавы) і берасцянка.