квапіцца, гнацца, падаць, упадаць; галіцца, разяўляцца, рымсціцца (разм.); ліпнуць (перан.) □ мець вока, лупіць вочы, разяўляць рот

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

На́біржына ’вузкая дошка, што накладваецца на капылы паверх вязаў’ (смарг., Шатал.). Відаць, да бераг ’край’, параўн. іншую назву той жа дэталі — наберажня (гл.); дэфармацыя і дээтымалагізацыя можа быць звязана з уплывам дзеяслова тыпу літ. biržyti, сярод значэнняў якога сустракаецца і ’лупіць, біць, сцябаць’, што адпавядала б унутранай форме іншай назвы гэтай дэталі — на́плестка (ад пляскиць?), або назоўнікаў тыпу biržlis ’бярозавая галінка’ ці beržinė ’бярозавы дубец’, што можна разглядаць як іншую версію паходжання слова, бо першапачаткова названую дэталь у санях маглі рабіць са скручаных бярозавых дубцоў, параўн. намара‑ зень (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

peel2 [pi:l] v.

1. абіра́ць, лупі́ць; аблу́пліваць, адлу́пліваць;

peel a banana/an apple/a potato абіра́ць/чы́сціць бана́н/я́блык/бу́льбу

2. зла́зіць, абла́зіць, лупі́цца;

My skin always peels (off) when I have been in the sun. Калі я бываю на сонцы, мая скура заўсёды лупіцца.

peel off [ˌpi:lˈɒf] phr. v. зніма́ць, здыма́ць;

He peeled off his clothes and dived. Ён скінуў з сябе адзежу і нырнуў.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

оха́живать несов.

1. (проявлять заботу о ком-, чём-л.) разг. клапаці́цца, дбаць; (ухаживать за кем-, чем-л.) заляца́цца (да каго);

2. (льстя, угождать) разг. дагаджа́ць, паддо́брывацца;

3. (приручать) разг. прыруча́ць; утаймо́ўваць; прыла́шчваць;

4. (бить, сечь) прост. пе́рыць, лупцава́ць, лупі́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шку́ра, -ы, мн. -ы, шкур, ж.

1. Скура з поўсцю, знешняе покрыва цела жывёл; скура з поўсцю, знятая з забітай жывёлы.

На жывым мядзведзі шкуры не купляй (прыказка). З аднаго вала дзвюх шкур не дзяруць (прыказка). Ласіная ш.

2. Пра подлага, нізкага чалавека, вымагальніка і шкурніка (разм., пагард.).

Быць у чыёй-н. шку́ры — быць у чыім-н. становішчы, звычайна дрэнным, незайздросным.

Воўк у авечай шкуры — пра злога, жорсткага чалавека, які прыкінуўся лагодным.

На сваёй шкуры зведаць, адчуць што-н. — зведаць што-н. дрэннае на сабе, на сваім вопыце.

Ратаваць сваю шкуру — ратаваць сябе, не думаючы пра іншых.

Шкуру (дзве шкуры, сем шкур і пад.) драць, лупіць з каго-н. — абіраць, жорстка эксплуатаваць каго-н.

Шкуру спусціць з каго-н. — моцна збіць, караючы, а таксама наогул жорстка абысціся з кім-н., пакараць каго-н.

|| памянш. шку́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж. (да 1 знач.).

|| прым. шку́рны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

thump

[Өʌmp]

1.

v.t.

1) біць, сту́каць

He thumped the table with his fist — Ён біў кулако́м аб стол

2) гру́каць

3) informal біць, лупі́ць, лупцава́ць

2.

v.i.

1) гвалто́ўна бі́цца (пра сэ́рца)

2) ступа́ць, ісьці́ цяжко́й хадо́ю

3.

n.

1) стук -у m., цяжкі́ ўда́р

2) гук ад уда́ру, сту́ку

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

ску́ра, ‑ы ж.

1. Верхняе покрыва цела чалавека і жывёлы. І неяк адразу пацяплела на сэрцы ў Алёшкі — абсівераная скура рук гэтага чалавека была ў крапінках вугальнага пылу. Лынькоў. Скура на баках, грудзях і на спіне гарэла, здавалася папечанай, чужой. М. Ткачоў. Конь глянуў па.. [Ладымера] пудлівым зіркам, строс са скуры пацяруху і драпануў з двара. Чорны.

2. Вырабленая шкура жывёлы. Партфель з жоўтай скуры. □ Узяў дзед кусок скуры, так падэшвы на дзве, пагнуў-пагнуў яго ў руках і пытае: — Колькі за гэта? Колас.

3. (звычайна са словамі «свая», «уласная» і пад.) перан. Разм. Пра жыццё, існаванне, дабрабыт. [Саша:] — Што, свая скура даражэй? Новікаў. А былі і такія [хлопцы], што клапаціліся толькі аб сваёй скуры. Крапіва.

4. (звычайна з азначэннем). Разм. груб. Ужываецца як лаянка. — Я табе яшчэ ўпамянуся, стражніцкая твая скура, — гразіў услед Мікола. Крапіва.

•••

Гусіная скура — ссінелая скура, накрытая дробнымі пухіркамі, якія ўтвараюцца ад холаду ці ад хвалявання.

Вылазіць са скуры гл. вылазіць.

Заліць за скуру сала каму гл. заліць ​1.

Зжарыць скуру гл. зжарыць.

Злупіць (садраць) скуру (дзве, тры скуры) гл. злупіць.

Лезці (вылузвацца) са скуры гл. лезці.

Лупіць скуру гл. лупіць.

Мароз на скуры ідзе (прайшоў, прабег) гл. мароз.

Мурашкі забегалі (бегаюць, пабеглі, пайшлі) па скуры гл. мурашка.

Паспытаць на сваёй скуры што гл. паспытаць.

Са скуры лузацца гл. лузацца.

Скура гарыць на кім — пра неспакойнага, залішне рухавага чалавека.

Скура ды косці — пра вельмі худога чалавека.

Скура свярбіць — пра няўрымслівага, гарэзлівага чалавека, звычайна падлетка, які быццам просіцца на пакаранне.

Ушыцца (убрацца, пусціцца) у сабачую скуру гл. ушыцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Луб1 ’валакністая частка кары дрэў’, ’палоска кары ліпы, вяза’, ’кош, каробка’, лубі́на ’тоўстая кара з ліпы’, лубʼе, лубі́на старая — са знявагай аб старых людзях (ТСБМ, ТС, Бес., Бяльк., Касп., Шат., Яруш.; КЭС, лаг.). Укр. луб, бойк. луба, лупа, рус. луб, польск., н.- і в.-луж. łub, чэш., славац. lub, славен. lȗb, серб.-харв. лу̑б, lȕb макед., балг. луб. Прасл. lubъ ’кара з дрэў і вырабы з яе’, генетычна роднаснае да літ. lùobas ’кара з елкі ці ліпы’, lùbos ’столя’, lubà ’дошка’, ст.-прус. luba ’дошка’, лат. luobs ’лушпіна’, luôbîtлупіць, лузгаць’, алб. labë ’кара, корак’, ст.-ісл. laupr, ст.-англ. lēap ’буч, кошык’, лац. liber < *lubro ’лыка, кніга’ (параўн. ст.-пск. лубъ ’грамата’ — Філін, Происх., 611). Да і.-е. *loub(h)‑o < leub(h)‑ ’здзіраць кару, лыка; лупіць, лускаць’ (Фасмер, 2, 526–527; Слаўскі, 5, 269; Скок, 2, 322–323; Махэк₂, 342; Бязлай, 2, 153; Шустар-Шэўц, 11, 782–783).

Луб2 ’драўляная абечайка вакол каменя ў жорнах ці млыне’ (Кліх, Тарн.), ст.-польск. łub (XVI ст.), н.-луж. łub, ст.-чэш., славац. lub, балг. луб ’тс’. Магчыма, яшчэ прасл. lubъ з тым жа значэннем. Да луб1 (гл.).

Луб3 ’задняя частка бота’ (брэсц., Тарн.). Відаць, з польск. зах.-прус., кялецк., кракаўск. łub ’тс’, łuba ’цвёрдая і крохкая падэшва’. Да луб1 < прасл. дыял. lubъ, luba (Слаўскі, 5, 270).

Луб4 ’накрыўка для чоўна’ (гродз., Нар. сл.). Да луб1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пе́рыць ’з сілай, моцна біць па чым-небудзь’, ’выбіваць, праць бялізну пранікам’ (ТСБМ, Мал., Бір., Некр., Янк. 1, Шат., Сцяшк. Сл., Касп., Сл. ПЗБ, Мат. Гом., ТС; ЛА, 3), пэріть ’сячы, біць’ (Нікан.), пэрыты ’біць, збіваць’ (Клім.), пе́рыць ’лупцаваць’ (стаўб., Жыв. сл.), ’ісці (пра вялікі дождж)’, ’лупцаваць дзіцё’, ’прагна есці’ (саліг., Нар. словатв.). Укр. пра́ти ’мыць’, ’біць, дубасіць’, рус. пра́ть ’ціснуць, перці’, ’гнесці, душыць’, польск. prać, чэш. práti, славац. prať, славен. práti ’таўчы, гнесці’, ’мыць’, серб.-харв. пра̏ти, макед. пере, балг. пера́, ц.-слав. пьрати ’таптаць нагамі’, ’умываць’. Прасл. *pьrati, *periti ’біць, удараць’, роднаснае літ. per̃tiлупіць, драць, сячы’, ’парыць каго-небудзь у лазні’, лат. pḕrt ’тс’ (Міклашыч, 239; Фасмер, 3, 240; Фрэнкель, 578; Бязлай, 3, 104; БЕР, 5, 167), гл. праць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

walić

wali|ć

незак.

1. лупіць, лупцаваць, калаціць;

2. біць, стукаць, грукаць;

~ć w drzwi — стукаць (грукаць) у дзверы;

serce ~ło jak oszalałe — сэрца шалёна калацілася;

3. (дрэвы) валіць, звальваць;

4. рухацца натоўпам; валіць;

5. разм. пуляць, страляць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)