Прыко́зелкі (прыко́зэлкі) ’злучаныя парамі накрыж кароткія жэрдкі, якімі прыціскаюць салому ці кастрыцу на вільчыку’ (іван., пін., стол., Нар. сл.). Да ко́зелкі, памянш. ад казёл3 ’умацаванне саламянай страхі’ (гл.) < прасл.*kozьlь са значэннем ’прыстасаванне (драўлянае) паводле падабенства да (рагоў) жывёлы’ (ЭССЯ, 12, 32–33).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
со́кат, ‑у, М ‑кане, м.
1. Крык некаторых птушак. Сокат курыцы. □ Сокат птушак замёр, Як бы поўнач была, Адно свісне тапор Ды зазвоне піла.Купала.
2. Рэзкія кароткія і частыя гукі, якія нагадваюць крык некаторых птушак (пра машыны, механізмы і пад.). Сокат камбайна. Сокат аўтамата.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тады́-сяды́, прысл.
Час ад часу, калі-нікалі, іншы раз. Высока ў сінім небе тады-сяды курлыкалі журавы — першыя выраі пакідалі ўжо родны абжыты кут.Машара.Да вайны Аляксандр служыў у Гатчыне, у кавалерыйскім палку, і тады-сяды палучаў ад бацькі кароткія пісьмы.Грахоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Квакта́ць ’ствараць кароткія адрывістыя гукі (пра курыц-квактух і некаторых іншых птушак)’ (ТСБМ, Нас., ДАБМ, Касп., ТС, Гарэц., Грыг., Сцяшк., Сл. паўн.-зах.). Укр.квактати ’выседжваць куранят’. Дзеяслоўныя формы на ‑ta‑, магчыма, узыходзяць да назоўнікаў тыпу тупат. Параўн. тупаць і таптаць. Тады квактаць < квокат < квока. Гл. квока.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ПЕРАВЯ́ЗКА, перагузна (Vormela peregusna),
млекакормячая жывёла сям. куніцавых атр. драпежных. Пашырана ў паўд.-ўсх. Еўропе і Азіі. Жыве пераважна ў стэпах, паўпустынях і пустынях (акрамя Аравійскага п-ва), у норах. Начная жывёла.
Даўж. цела да 35 см, хваста да 20 см. Тулава тонкае, падоўжанае, ногі кароткія. Хвост пушысты. Афарбоўка яркая, стракатая — на жоўтым фоне рыжыя або бурыя плямы. Корміцца пераважна грызунамі. Нараджае да 8 дзіцянят.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
бергштрыхі́
(ням. Bergstriche, ад Berg = гара + Strich = рыса)
кароткія рыскі на тапаграфічнай карце, якія праводзяцца перпендыкулярна да гарызанталяў і паказваюць напрамак уніз на схіле.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ча́сты, -ая, -ае.
1. Які складаецца з блізка размешчаных адзін каля аднаго аднародных прадметаў, частак; густы.
Ч. штыкетнік.
Ч. дождж.
2. Размешчаны на невялікай адлегласці адзін ад аднаго.
Частыя тралейбусныя прыпынкі.
3. Які складаецца з хуткіх рухаў, гукаў і пад., што ідуць адзін за адным.
Ч. пульс.
Чуліся частыя адрывістыя гукі.
4. Які паўтараецца праз кароткія прамежкі часу.
Частыя сустрэчы.
|| наз.частата́, -ы́, ДМ -таце́ (да 2 і 3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
каро́ткі kurz;
каро́ткія хва́ліфіз. Kúrzwellen pl;
каро́ткае замыка́ннеэл. Kúrzschluss m -es, -schlüsse;
на каро́ткі тэ́рмін für [auf] kúrze Zeit;
каро́ткая па́мяць kúrzes Gedächtnis, Vergésslichkeit f -;
◊
быць на каро́ткай назе́ зкім-н. mit j-m auf vertráutem Fuß(e) stehen*, j-n gut kénnen*;
у яго́ рукі каро́ткія so weit reicht séine Macht nicht;
каро́ткі ро́зум nicht sehr klug
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
кандэнса́цыя, ‑і, ж.
1. Згушчэнне, ушчыльненне. Кандэнсацыя малака. Рэакцыя кандэнсацыі.// Ператварэнне ў вадкасць пары або газу.
2. Накапленне. Кандэнсацыя энергіі.
3.перан. Пра сцісласць думкі, выказвання і пад. Ізноў кандэнсацыю ўсяго матэрыялу [лістоўкі] даём у рамцы: — Не зрываць тэрмінаў!Шынклер.Кароткія нататкі патрабуюць выключнай кандэнсацыі зместу.«Беларусь».
[Лац. condensatio.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
размаі́ты, ‑ая, ‑ае.
Разм. Якому ўласцівы розныя прыкметы; неаднолькавы, разнастайны. Прыпарвала, і бор аж млеў ад размаітых пахаў — хвоі, ягадніку, травы.Сачанка.Ужо можна было разгледзець іх размаітую вопратку: доўгія і кароткія сялянскія кажухі, салдацкія шынялі, картовыя чорныя ватоўку і зайздрасць многіх партызан — зялёныя армейскія бушлаты.Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)