САНКЮЛО́ТЫ (франц. sans-culottes ад sans без + culotte кароткія штаны),
тэрмін часоў Французскай рэвалюцыі 1789—99. Першапачаткова С. арыстакраты зняважліва называлі прадстаўнікоў гар. беднаты, якія насілі доўгія штаны з грубай матэрыі (у адрозненне ад дваран і буржуа, якія насілі кароткія штаны з шаўковымі панчохамі); пазней (асабліва ў час якабінскай дыктатуры 1793—94) тэрмін «С.» быў саманазвай радыкальных рэвалюцыянераў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІГНА́Л БЕ́ДСТВА «SOS» на моры, падаецца караблямі (суднамі), гідрасамалётамі, што церпяць бедства, з мэтай прыцягнуць да сябе ўвагу і атрымаць дапамогу. Бесперапынны паўтор сігналаў па азбуцы Морзе (3 кароткія, 3 доўгія, 3 кароткія) пераасэнсаваны ў англ. выраз «Save Our Souls» — ратуйце нашы душы. Устаноўлены згодна з Міжнар. канвенцыяй 1908. Для экстраннай перадачы і прыёму С.б. судны маюць аўтам. радыётэхн. прыстасаванні, якія працуюць на аварыйнай хвалі. Выкарыстоўваць С.б. «SOS» у інш. мэтах забараняецца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ДОКЛА́ДЫ АКАДЕ́МИИ НАУ́К БЕЛАРУ́СИ».
навуковы часопіс. Выходзіць з ліп. 1957 на рус. мове (рэзюме і на англ. мове) 6 разоў на год. Змяшчае кароткія паведамленні пра вынікі новых арыгінальных завершаных даследаванняў у галіне матэматыкі, прыродазнаўства і тэхнікі, выкананых у НДІНац.АН Беларусі, ВНУ і н.-д. установах рэспублікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
О́ЎЭНС ((Owens) Джэймс Кліўленд) (12.9.1913, г. Данвіл, штат Алабама, ЗША — 31.3.1980),
амерыканскі спартсмен (лёгкая атлетыка). Чэмпіён XI Алімп. гульняў (1936, Берлін) у бегу на 100 і 200 м, скачках у даўжыню і эстафетным бегу 4 × 100 м. Рэкардсмен свету ў бегу на кароткія дыстанцыі (1935, 1936) і скачках у даўжыню (1935).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРА́МБАХ (Brambach) Іаган, сакратар пасольства Ганзы ў Расію ў 1603. У сваім дзённіку апісаў пасольства, даў кароткія звесткі пра бел. гарады і мястэчкі. Дзённік надрукаваны ў Любеку ў 1748 на верхненям. мове.
Тв.:
Рус.пер. — Отчет о поездке ганзейского посольства из Любека в Москву и Новгород в 1603 г. // Проезжая по Московии. М., 1991.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭХАВЕ́РШ,
верш, у якім сумежныя радкі зарыфмаваны рэхарыфмай. Няцотныя радкі ў ім звычайна доўгія, а цотныя — кароткія, з адна- ці двухскладовых слоў. Прыклад — жартоўны Р. «Цімох» А.Русака:
Як правёў мяне Цімох,
Ох, ох!
Было цёмна на дварох,
Ох, ох!
«Ну, Цімошка, дык бывай»,
Ай, ай!
А ён кажа: «Пачакай»,
Ай, ай!
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАКЭ́Н-ДАБА́Н, Рытэра хрыбет,
горны хрыбет у зах.ч. Наньшаня, у Кітаі. Даўж. каля 200 км. Выш. да 5926 м. Складзены з крышт. сланцаў, пясчанікаў, філітаў. Слаба расчлянёны. Стромкія кароткія схілы пераходзяць каля падножжа ў галечна-друзаватыя нахільныя раўніны. У цэнтр. частцы — ледавікі. Горныя пустыні, стэп. Даследаваны і названы М.М.Пржавальскім у гонар ням. географа К.Рытэра.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЕФАЛІНІ́Я (Kephallēnia),
востраў каля зах. берагоў Грэцыі, найб. з Іанічных а-воў. Тэр. Грэцыі. Пл. 752 км². Нас. (з прылеглымі астравамі) 31,3 тыс.чал. (1981). Вапняковыя плато і кароткія хрыбты са стромкімі схіламі. Выш. да 1628 м (г. Энас). Зараснікі міжземнаморскіх вечназялёных і лістападных хмызнякоў, невял. хваёвыя лясы. Плантацыі аліваў, тытуню, вінаграднікі, сады. Гал. горад і порт — Аргастоліян.