возера на Пн Вялікабрытаніі, у Шатландыі, у даліне Глен-Мор. Ледавікова-тэктанічнага паходжання. Пл. 56 км², даўж. 39 км, глыб. да 230 м. Берагі высокія, скалістыя. Сцёк праз р. Нес у заліў Моры-Ферт Атлантычнага ак. Не замярзае. Л.Н. — частка суднаходнага Каледонскага канала. Набыло шырокую вядомасць у сувязі з «Нэсі» — буйной жывёлінай, якая нібыта жыве ў ім.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Белазерскі канал (бас. Дняпроўска-Бутскага канала) 2/421; 4/248, 265, 266 (к.)
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
вяха́, ‑і; мн. вехі, вех; ж.
1. Шост, тычка, звычайна з пучком травы або галінак на канцы для абазначэння мяжы, напрамку, руху. Ставіць вехі. □ Міна Міхайлавіч.. паказаў рукою наперад.., дзе вехі на бярозавых жардзінах абазначалі рэчышча канала.Краўчанка.
2.перан. Асноўны, важны этап у развіцці чаго‑н. Асноўныя вехі творчасці пісьменніка. Гістарычных вехі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
руды́, ‑ая, ‑ое.
Рыжа-карычневы. І ўсё ў гэтым чалавеку было рудым — і яркая каўбойка і калматая чупрына, і густыя калючыя бровы.Лынькоў.Хлопцы ўбачылі, як вялікая рудая вавёрка ледзь справілася ўскочыць на тоўстую елку.Ваданосаў.Па берагах канала ляжалі высокія бясформенныя груды рудой балотнай зямлі.Краўчанка.
•••
Загінуў як рудая мышгл. загінуць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абтура́цыя
(фр. obturation, ад лац. obturare = закупорваць)
ваен. герметызацыя канала ствала, якая не дапускае прарыву парахавых газаў пры выстрале з агнястрэльнай зброі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ГЁТА-КАНА́Л, Ёта-канал (Göta kanal),
водны шлях у Швецыі. Злучае Паўночнае і Балтыйскае моры. Агульная працягласць 420 км (ад г. Гётэбарг да г. Сёдэрчэпінг), глыб. 3—5 м. Пабудаваны ў 1810—30. Уключае р. Гёта-Эльв, азёры Венерн, Ветэрн і інш. і ўласна канал (даўж. 200 км). Выкарыстанне канала ў 2 разы скарачае шлях у параўнанні са шляхам па пралівах Катэгат, Скагерак, Эрэсун (паўд. край Скандынавіі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛ (PAL; Phase Alternatíon Line радок з пераменнай фазай),
адна з найб. пашыраных сістэм каляровага тэлебачання. Распрацавана ў Германіі (1963). Адрозніваецца ад сістэмы НТСЦ зменай фазы паднясучай у кожным наступным радку «чырвонага» канала на 180°. Мае зменшаную (у параўнанні з НТСЦ) адчувальнасць да дыферэнцыяльных (фазавых і амплітудных) скажэнняў. Прынята ў 93 краінах Зах. Еўропы, Азіі і Афрыкі і мае 6 версій (1990). Гл. таксама СЕКАМ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАМО́РСКА-БАЛТЫ́ЙСКІ КАНА́Л, Беламорканал,
злучае Белае м. (каля г. Беламорск) з Анежскім воз. (каля пас. Павянец, Расія). Даўж. 227 км, з якіх 37 км — штучны шлях. Мае 19 шлюзаў, 15 плацін, 49 дамбаў, 12 вадаспускаў. У склад канала ўваходзяць рэкі Выг і Павянчанка, азёры Выгвозера, Вадлвозера, Вузкае, Матквозера.
Пабудаваны вязнямі ГУЛАГа ў 1931—33. Да буд-ва было прыцягнута больш за 280 тыс. зняволеных. Гал. падрадчык — АДПУ, штаб будоўлі знаходзіўся ў Мядзведжагорску. Кіравалі буд-вам у розныя часы С.Фірын, М.Берман, Н.Фрэнкель, Л.Коган, Я.Рапапорт, С.Жук. Канал здадзены ў эксплуатацыю ва ўстаноўлены І.В.Сталіным 20-месячны тэрмін. Паводле некаторых падлікаў, на буд-ве Беламорска-Балтыйскага канала ад голаду, холаду і знясільваючай працы загінула каля 100 тыс. зняволеных, больш за 10 тыс.чал. расстраляны па абвінавачанні ў «контррэвалюцыйных злачынствах». Пасля заканчэння буд-ва за ўдарную працу амаль 60 тыс.чал. быў скарочаны тэрмін зняволення. Аднак амністыя была абмежавана вял. колькасцю агаворак, таму атрымалі яе толькі 5 тыс. палітзняволеных, якім да сканчэння тэрміну заставалася некалькі месяцаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДНЯПРО́ЎСКА-БУ́ГСКАЯ АПЕРА́ЦЫЯ 1943.
Праведзена партыз. брыгадай імя Молатава Пінскай вобл. (камандзір М.І.Герасімаў) з мэтай вывесці са строю шлюзы, плаціны і вадаспускі Дняпроўска-Бугскага канала і сарваць перавозкі праціўніка. Распрацавана БШПР у канцы 1942.
У лют.—сак. 1943 дыверсійныя групы атрадаў імя Лазо, імя Кутузава, імя Суворава вывелі са строю шлюзы Оўзіцкі, Ляхавіцкі, Рагадашчанскі, у маі — Пераруб і Радастаўскі на Белаазерскім канале. У пач лета 1943 праціўнік спрабаваў аднавіць Дняпроўска-Бугскі канал. З гэтай мэтай прыбыла аднаўленчая каманда, якую прыкрывалі 6 ваен. катэраў рачной флатыліі. Пачаліся рамонтныя работы. Даведаўшыся аб намерах праціўніка, камандаванне брыгады ў ноч на 19.6.1943 сіламі 3 атрадаў (каля 400 чал.) правяло аперацыю па вывадзе са строю Гарадзецкага, Ляхавіцкага, Оўзіцкага, Перарубскага, Селішчанскага, Старога і Новага Рагадашчанскага гідравузлоў. У выніку аперацыі ўзровень вады панізіўся да 30—60 см. 120 кмканала на ўчастку Пінск—Кобрын сталі непрыгоднымі для эксплуатацыі. 129 суднаў праціўніка, якія былі перакінуты з Дняпра. засталіся ў Пінскім порце і ў ліп. 1944 захоплены Дняпроўскай ваен. флатыліяй.