Rising unemployment is posing serious problems for the administration. Павелічэнне беспрацоўя ставіць сур’ёзныя праблемы перад урадам.
2. пазі́раваць
3. уяўля́ць сабо́й; з’яўля́цца;
pose a threat/danger/risk уяўля́ць сабо́ю пагро́зу/небяспе́ку/ры́зыку
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
гарызо́нт, -у, М -нце, мн. -ы, -аў, м.
1. Уяўная мяжа неба і зямной ці воднай паверхні, а таксама прастора неба над гэтай мяжой.
Ні воблачка на гарызонце.
2. Уся бачная вакол назіральніка прастора, далягляд.
З самалёта адкрыўся шырокі г.
3.перан. Круг ведаў, інтарэсаў, ідэй.
Студэнт з шырокім гарызонтам.
Г. паэта.
4.перан. Круг дзеянняў, магчымасцей.
Перад моладдзю адкрыты шырокія гарызонты.
5. Узровень вады ў рацэ ці вадаёме (спец.).
Г. вады ў рацэ.
6. Пласт адкладанняў горных парод, які вылучаецца па якой-н. прыкмеце (спец.).
Г. вапняку.
◊
Знікнуць з гарызонту — перастаць з’яўляцца дзе-н., у якой-н. кампаніі.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ІАСІФЛЯ́НЕ, Асіфляне,
царкоўна-палітычны рух і філас. плынь у Рус. дзяржаве ў 15—16 ст. Заснавальнік і кіраўнік — ігумен Успенскага (Іосіфа-Валакаламскага) манастыра Іосіф Волацкі (адсюль назва). І. распрацавалі і праводзілі ў жыццё ідэі аб пануючым становішчы царквы ў рус. грамадстве. Напачатку Іосіф Волацкі выступаў за абмежаванне велікакняжацкай улады на карысць духавенства і ўдзельных князёў. Пасля збліжэння з вял. князямі Іванам III і Васілём III ён распрацаваў тэзісы пра боскае паходжанне ўлады манарха. На яго думку, свецкая па форме манархія павінна была з’яўляцца тэакратычнай па сутнасці. Карыстаючыся сваім уплывам на вярх. ўладу, І. жорстка распраўляліся з ератыкамі і сваімі ідэалаг. праціўнікамі. У барацьбе з «несцяжацелямі» яны адстаялі непарушнасць царк. догмаў і царк.-манастырскае землеўладанне. І. зрабілі значны ўклад у распрацоўку ідэі «Масква — трэці Рым», якая разам з тэорыяй пра боскае паходжанне манархіі лягла ў аснову ідэалогіі рас. самадзяржаўя. Аднак з 2-й пал. 16 ст. манархія пачала ўсё больш нецярпіма ставіцца да ўмяшання царквы ў дзярж. справы. Апошняй праявай іасіфлянскай дактрыны была царк. палітыка патрыярха Нікана, які намагаўся практычна ажыццявіць тэорыю тэакратычнай дзяржавы. Перамога І. у 16 ст. значна паўплывала на гіст. лёс праваслаўя, рас. самадзяржаўя і Расіі ў цэлым.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Нарошча ’спосаб, прыём, метад’ (полац., Нар. лекс.), нарошч ’раз, спосаб’ (міёр., Нар. сл.), наро́шчы мн. ’прыступы’, параўн.: «Зуб разбалеўся, учора трыма нарошчамі як уздымецца боль…» (мядз., Нар. словатв.). Няясна; наўрад ці ад нараста́ць ’узрастаць, з’яўляцца зноў і зноў’, хаця апошні прыклад мог бы сведчыць у карысць такога паходжання слова, параўн. наварат ’прыём, заход’. Магчыма, да *orzčęti ’пачаць’, параўн. балг.начин ’спосаб’ (*načęti ’пачаць’) і пад., або да ра́ска ’столка’ (міёр., Нар. сл.) з пераходам а > о пад націскам тыпу штаны/штонікі і чаргаваннем тыпу доска/дошчка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
stanowić
stanowi|ć
незак.
1.o czym пастанаўляць; вырашаць што;
~ć prawo — вяршыць закон;
2.з’яўляцца;
kobiety ~ą z górą połowę mieszkańców miasta — жанчыны складаюць больш за палавіну насельніцтва горада;
~ć przykład czego — з’яўляцца (быць) прыкладам чаго;
3. злучаць;
~ć klacz — злучаць коней
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
report2[rɪˈpɔ:t]v.
1. паведамля́ць, апавяда́ць, апі́сваць;
the newspapers report газе́ты паведамля́юць
2. (on) рабі́ць справазда́чу, рэпарта́ж;
Next week you’ll report on your progress. На наступным тыдні вы раскажаце пра стан спраў.
3. дане́сці (на каго-н.)
4.з’яўля́цца, прыбыва́ць (куды-н.)
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
cause2[kɔ:z]v.
1. прычыня́ць
2. выкліка́ць, з’яўля́цца прычы́най;
What caused his death? Ад чаго ён памёр?; Што з’явілася прычынай яго смерці?;
What causes the tides? Што выклікае прылівы?;
This has caused us much anxiety. Гэта прынесла нам шмат турбот.
3. прымуша́ць
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
3. (з’яўляцца вынікам) fólgen vi (s), sich ergében* ; hervórgehen*vi (s); resultíeren vi;
адсю́ль выцяка́е, што… daráus folgt, dass…
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
мігце́ць, ‑ціць; незак.
1. Ледзь свяціцца. У хаце чад, мігціць газніца.Лужанін.У адным акне мігцеў скупы агонь.Чарнышэвіч.
2. Свяціць няроўным бляскам. Праз некаторы час неба на ўсходзе пабялела і зоркі пачалі мігцець не так ярка.Ляўданскі.
3. Хутка праносіцца, мільгаць. Вятры тугія свішчуць ля кабіны, Мігцяць слупы, зігзагі паваротаў.Ставер.
4.перан.З’яўляцца на кароткі час і зноў знікаць. Мігцяць думкі. □ Мучыў боль па загінуўшым сыне, мігцела надзея хоць што-небудзь пачуць аб ім.Лужанін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Гіжа́ць ’быць надта ўзбуджаным’ (Сцяшк.). Гэты дзеяслоў звязаны з назвай насякомага гіж (гл.). Такая сувязь зразумелая і звычайная. Параўн. у польск. мове giez ’авадзень’, gzić się ’скакаць, бегаць, сваволіць і да т. п.’ (гл. гэта слова ў Слаўскага, I, 387). Сюды ж і гіжува́ць ’бегаць ад укусаў сляпнёў, аваднёў і мух’ (Бяльк.).
Ґіжа́ць ’кішэць’ (Сцяц.), ґіжэ́ць ’кішэць, звінець, гудзець, гаманіць, крычаць’ (Сл. паўн.-зах.). Здаецца, гэтыя словы ўзніклі азванчэннем зычных з кішэць (гл.). Паводле Трубачова (Эт. сл., 7, 224), бел.дыял.гіжа́цьз’яўляцца ітэратывам-дуратывам на ‑jati ад дзеяслова *gъziti (з падаўжэннем ъ > у).