псіхія́тр, ‑а, м.

Урач, спецыяліст па псіхічных захворваннях. Для спрактыкаванага псіхіятра цікава б было наглядаць, як шпарка даспявае .. [Сомік] для злачынства ці вар’яцкага дому. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

accessory [əkˈsesəri] n.

1. law саўдзе́льнік (злачынства)

2. pl. accessories аксесуа́ры, прыла́ды; рэ́чы

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

hanging [ˈhæŋɪŋ] n.

1. паве́шанне (за злачынства)

2. pl. hangings драпіро́ўкі; парцье́ры; фіра́нкі

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

villainy [ˈvɪləni] n. fml злачы́нства, по́дласць;

sunk in villainy які́ заграз у злачы́нствах

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

cover-up

[ˈkʌvərʌp]

n.

хава́ньне n. (зага́ны, злачы́нства)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

delict

[dɪˈlɪkt]

n., Law

правапарушэ́ньне n.; злачы́нства n.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

perpetrate

[ˈpɜ:rpətreɪt]

v.

рабі́ць, учыня́ць (злачы́нства, ашука́нства, памы́лку)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

felony

[ˈfeləni]

n., pl. -nies, Law

крыміна́льнае злачы́нства

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

СІМУЛЯ́ЦЫЯ (ад лац. simulatio няшчырасць, прытворства),

паводзіны, накіраваныя на імітацыю хваробы ці яе сімптомаў з мэтай увесці ў зман. Матывамі С. могуць быць дасягненне пэўных ільгот, ухіленне ад абавязкаў, імкненне пазбавіцца ад адказнасці за ўчыненае злачынства, прыцягнуць да сябе ўвагу і ў інш. Мэты С. могуць быць усвядомленыя (робіцца зацікаўленай асобай з пэўнай мэтай) і неўсвядомленыя (яе выпадкі назіраюцца, напр., у асоб з істэрычнымі неўрозамі, калі С. становіцца адным са спосабаў неадэкватнага вырашэння неўратычнага канфлікту). С. з мэтай ухілення ад прызыву на ваен. службу або ад яўкі на зборы праз прытворную хваробу крымінальнае заканадаўства Рэспублікі Беларусь разглядае як адну з прыкмет злачынства.

т. 14, с. 388

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

папярэ́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; -джаны; зак.

1. каго (што). Загадзя апавясціць, паведаміць.

П. аб небяспецы.

2. што. Загадзя прынятымі мерамі перашкодзіць ажыццяўленню чаго-н.

П. злачынства.

|| незак. папярэ́джваць, -аю, -аеш, -ае і папераджа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (разм.).

|| наз. папярэ́джанне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)