цвёрда фіксаваны (20% чыстага прадукту сял. працы, потым 10% ураджаю) натуральны сял. падатак на хлеб, бульбу, алейнае насенне, мяса, яйкі, масла, воўну і інш. прадукты земляробства і жывёлагадоўлі, уведзены дэкрэтам ВЦВК РСФСР ад 11.3.1921 замест харчразвёрсткі. Неўзабаве быў уведзены і ў БССР. Бяднейшыя сяляне (менш за 1 дзес. ворнай зямлі) вызваляліся ад яго поўнасцю, калект. гаспадаркі мелі падатковыя льготы. Увядзенне Х. ў загадзя вызначаным памеры (меншым за харчразвёрстку) стварала ў сялян матэрыяльныя стымулы для паляпшэння земляробства і павелічэння вытв-сці с.-г. прадуктаў. Значна пашырыліся пасяўныя плошчы збожжавых і бульбы. Дэкрэт ВЦВК і СНКСССР ад 10.5.1923 увёў адзіны с.-г. падатак, які павінен быў забяспечыць абкладанне кожнай сял. гаспадаркі з улікам памераў яе даходаў, колькасці зямлі, свойскай жывёлы і інш. Сяляне павінны былі плаціць падатак 15 ліст. і 15 студз. кожнага года. З 1924 збіраўся толькі грашовы падатак (да 5% даходаў сял. двара).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРАРА́ЦКАЯ РАЎНІ́НА,
на Каўказе, па сярэднім цячэнні р. Аракс, паміж гарамі Арарат на Пд і Арагац на Пн. Б. ч. раўніны знаходзіцца ў Арменіі, меншая — у Турцыі. Даўж. 90 км, выш. 850—1000 м. Раён паліўнога земляробства (вінаград і інш. культуры). Неўзараныя ўчасткі захавалі ландшафты пераважна салянкавай паўпустыні. На Пн раўніны гарады Ерэван, Актэмберан, Эчміядзін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАТАМО́РАС (Matamoros),
горад на ПнУ Мексікі, каля граніцы з ЗША. Засн. ў 1824. Нас. 303 тыс.ж. (1990). Трансп. вузел. Порт і цэнтр буйнога раёна земляробства і арашальнага баваўнаводства, каля вусця р. Рыо-Бравадэль-Нортэ. Цэнтр гандлю з ЗША. Прам-сць: бавоўнаачышчальная, баваўняная, хім., харчовая. Зборачныя з-ды і прадпрыемствы па вытв-сці спажывецкіх тавараў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕ́МБА (Pemba),
каралавы востраў у Індыйскім ак., на ўсх. узбярэжжы Афрыкі, тэр. Танзаніі. Ад мацерыка аддзелены прал. Пемба. Пл. 984 км². Нас. 265 тыс.ж. (1998). Выш. да 99 м. Клімат экватарыяльна-мусонны. Ападкаў да 1000 мм за год. Трапічнае земляробства — плантацыі гваздзіковага дрэва, какосавай пальмы. Гал. гарады — Чаке-Чаке і Ветэ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫВЕРА́ЙНА (Riverina),
нізінная раўніна на ПдУ Аўстраліі, у міжрэччы рэк Мурэй і Марамбіджы (стараж. дэльта зліцця абедзвюх рэк). Выш. каля 100 м. Складзена з глін і пяскоў. Клімат субтрапічны, кантынентальны. Ападкаў каля 250—500 мм за год. Травяністыя саванны, уздоўж р. Мурэй — эўкаліптавыя лясы. Паліўное земляробства. Вырошчваюць пшаніцу, рыс; вінаграднікі, фруктовыя сады, пашы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕРХЕ́Д,
пласкагор’е на ПдУ Ірана, у складзе Усх.-Іранскіх гор. Даўж. каля 400 км, шыр. да 200 км. Выш. хрыбтоў 2500—3000 м (найб. 4042, вулкан Тэфтан), далін і ўпадзін каля 1500 м. Горныя пустыні і паўпустыні з зараснікамі калючых падушкападобных хмызнякоў, вышэй за 2000 м — горныя стэпы. Багарнае земляробства на спадзістых схілах. Заказнік Безман.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭНЕРЫ́ФЕ (Tenerife),
вулканічны востраў у Атлантычным ак., у групе Канарскіх астравоў; тэр. Іспаніі. Пл. 1946 км². Выш. да 3718 м (дзеючы вулкан Тэйдэ). Клімат трапічны, пасатны. Вечназялёныя хмызнякі і лясы. Трапічнае земляробства (бананы, цытрусавыя, тытунь, вінаград і інш.). Рыбалоўства. Гал. горад і марскі порт — Санта-Крус-дэ-Тэнерыфе. Нац. парк Тэйдэ. Кліматычныя курорты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЭРЭ́РА,
у старажытнарымскай міфалогіі і рэлігіі багіня земляробства і ўрадлівасці. Ёй быў прысвечаны храм на Авенцінскім узгорку ў Рыме, дзе яна шанавалася разам з інш. расл. італійскімі божаствамі Ліберам і Ліберай. У гонар Ц. рымляне штогод 19 крас. наладжвалі святы — цэрэаліі. У стараж.грэч. міфалогіі Ц. адпавядае Дэметра.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Тружда́нне ‘непакой, клопат, турботы’, тружда́ць ‘непакоіць, турбаваць’, тружда́цьца ‘працаваць’, ‘непакоіцца, турбавацца’ (Нас.), тружда́нне ‘цяжкая праца, пакуты’, тружда́цца ‘цяжка працаваць, пакутаваць’ (Юрч. СНС), ст.-бел.труждатися ‘працаваць’ (ГСБМ). Запазычана, відаць, праз ц.-слав. са ст.-слав.троужданиѥ: земноѥ троужданиѥ ‘праца на зямлі, земляробства’, троуждати ‘турбаваць, дакучаць’, троуждати сѧ ‘працаваць’ (СССл.). Магчыма, метатэза ў народнай мове, гл. труджанне. Сюды ж тружда́ннік ‘той, хто цяжка працуе; пакутнік’, тружданніца ‘тая, хто цяжка працуе; пакутніца’ (Юрч. СНС).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
БРА́СЛАЎСКАЕ МУЗЕ́ЙНАЕ АБ’ЯДНА́ННЕ.
Створана ў 1995 у г. Браслаў на базе Браслаўскага краязнаўчага музея і Дома рамёстваў, у якім працуюць класы па ткацтве, ганчарстве, салома- і лозапляценні, ствараецца экспазіцыя традыц. рамёстваў Браслаўшчыны. У складзе аб’яднання клуб нар. майстроў, выставачная зала, гарадзішча Замкавая Гара, а таксама музеі прыроды і этнаграфіі, земляробства і млынарства, якія ствараюцца ў Браславе.