ГА́МБІЯ (Gambia),

Рэспубліка Гамбія (Republic of the Gambia), дзяржава на З Афрыкі. На Пн, У і Пд мяжуе з Сенегалам, на З абмываецца Атлантычным ак. Падзяляецца на 5 абласцей і сталічную акругу. Пл. 11,3 тыс. км². Нас. 1042 тыс. чал. (1993). Сталіца — г. Банджул. Дзярж. мова — англійская. Нац. свята — Дзень незалежнасці (18 лют.).

Дзяржаўны лад. Гамбія — рэспубліка. Уваходзіць у Садружнасць на чале з Вялікабрытаніяй. Дзейнічае канстытуцыя 1970. Кіраўнік дзяржавы і ўрада — прэзідэнт, якога выбірае насельніцтва тэрмінам на 5 гадоў. Заканад. орган — аднапалатны парламент (Палата прадстаўнікоў) з 50 дэпутатаў, 36 з якіх выбіраюцца насельніцтвам, 5 — правадырамі плямён, 7 прызначаюцца прэзідэнтам. Выканаўчая ўлада належыць ураду.

Прырода. Краіна займае нізінную даліну р. Гамбія (даўж. 322 км), складзеную з пясчанікаў і алювіяльных адкладаў. Клімат экватарыяльна-мусонны з дажджлівым летнім (чэрв.кастр.) і сухім зімовым (ліст.—май) сезонамі. Сярэдняя т-ра ліп. каля 27 °C, лютага каля 23 °C. Ападкаў за год ад 1500 мм на З да 750 мм на У. Пераважае расліннасць саваннаў з акацыямі, пальмамі, баабабамі. Пад лесам 20% тэрыторыі. Па р. Гамбія — галерэйныя лясы. Нац. парк Рывер-Гамбія, рэзерват Абука.

Насельніцтва. Жывуць зах.-афр. народы мандынга (42%), фульбе (18%), волаф (16%), дыёла (10%), сараколе (9%) і інш. Еўрапейцаў і выхадцаў з Азіі каля 1 тыс. чал. 90% вернікаў мусульмане, 9% хрысціяне. Сярэдняя шчыльн. насельніцтва 92,2 чал. на 1 км². У гарадах жыве каля 30% насельніцтва. Найб. (1993, тыс. ж.): Банджул — 150, Серэкунда — 102. У сельскай гаспадарцы занята 75% насельніцтва, у прам-сці, гандлі і абслуговых галінах — 18,9, у кіраванні — 6,1%.

Гісторыя. Са стараж. часоў тэр. Гамбіі была заселена плямёнамі негроіднай расы. Уваходзіла ў імперыі Малі (13—15 ст.) і Сангаі (15—16 ст.). Да пач. 19 ст. насельніцтва Гамбіі ісламізавана, узнікалі дзярж.-рэліг. ўтварэнні феад. тыпу. З еўрапейцаў першымі ў Гамбію ў сярэдзіне 15 ст. прыйшлі партугальцы. У 16 ст. тут з’явіліся англ., франц., галандскія купцы. Пасля працяглага саперніцтва паводле Версальскага мірнага дагавора 1783 правы на тэр. Гамбіі атрымала Вялікабрытанія. У 1816 у вусці р. Гамбія англічане пабудавалі г. Батэрст (цяпер Банджул). Да пач. 20 ст. ўся тэр. Гамбіі абвешчана брыт. пратэктаратам. Дзейнічала сістэма ўскоснага кіравання, калі ўлада на месцах была сканцэнтравана ў руках 35 традыц. правадыроў. У 1930—40-х г. афрыканцы ўсё больш удзельнічаюць у рабоце адм. органаў калоніі. У 1950-я г. ўзніклі паліт. партыі. У кастр. 1963 у Гамбіі ўведзена ўнутр. самакіраванне.

18.2.1965 абвешчана незалежнасць (у рамках брыт. Садружнасці). З 23.4.1970 Гамбія — рэспубліка, яе прэзідэнтам стаў лідэр Нар. прагрэсіўнай партыі Д.​К.​Джавара. З канца 1970-х г. у Гамбіі пачаўся эканам. крызіс, узмацнілася сац. нестабільнасць, у 1980 адбыліся антыўрадавыя выступленні, у 1981 падп. арг-цыі ўзнялі паўстанне, якое было задушана сенегальскімі войскамі. У 1982—89 існаваў канфедэратыўны саюз Гамбіі з Сенегалам (Сенегамбія). У пач. 1990-х г. Гамбія ўдзельнічала ва ўрэгуляванні ліберыйскага канфлікту. У 1994 войскі, якія вярнуліся з Ліберыі, ажыццявілі пераварот, скінулі Джавара; кіраўніком дзяржавы абвешчаны Я.​Джаме. Былі забаронены ўсе паліт. партыі. У 1994 створаны Нац. кансультатыўны савет для выпрацоўкі механізма пераходу да грамадз. праўлення. Гамбія — чл. ААН з 1965, Арг-цыі Афр. адзінства, Арг-цыі Ісламская канферэнцыя і інш.

Гаспадарка. Гамбія — аграрная краіна з эканомікай монатаварнага тыпу. Па ўзроўні эканам. развіцця адна з найб. адсталых краін свету. Эканоміка базіруецца на с.-г. вытв-сці. Сярэднегадавы даход на душу насельніцтва каля 350 долараў ЗША (1993). Больш за 60% валавога ўнутр. прадукту даюць сельская гаспадарка, рыбалоўства і лясная гаспадарка. Гал. роля належыць земляробству, найперш развядзенню арахісу. Апрацоўваецца каля 25% тэрыторыі, пад лугамі і пашай 30%. Характэрныя дробныя сял. гаспадаркі з нізкай культурай земляробства. Пад арахісам ​2/3 ворных зямель, штогод збіраюць 150—200 тыс. т. Вырошчваюць таксама рыс, проса, сорга, маніёк, кукурузу, бавоўну. Штогадовы збор збожжавых каля 100 тыс. т. Збіраюць арэхі дзікарослай і культываванай алейнай пальмы. Агародніцтва (найб. таматы). Земляробства развіта ў цэнтр. і зах. раёнах краіны. У жывёлагадоўлі пераважае развядзенне буйн. раг. жывёлы (каля 300 тыс. галоў), авечак (каля 180 тыс. галоў) і коз (каля 190 тыс. галоў). Птушкагадоўля. Развіта рачное і марское рыбалоўства, штогадовы ўлоў каля 40 тыс. т. Прам-сць развіта слаба: каля 50 прадпрыемстваў па ачыстцы і перапрацоўцы арахісу, атрыманні з яго алею і мукі, вытв-сці буд. матэрыялаў, харч. прадуктаў, рамонце простага абсталявання, суднаў і аўтамабіляў, швейная ф-ка, некалькі лесапільных з-даў, рысавыя млыны, прадпрыемствы па вытв-сці алкагольных і безалкагольных напіткаў, кансерваванні рыбы, зборцы с.-г. машын і інш. Саматужныя промыслы і рамёствы, у т. л. ганчарны. Вытв-сць электраэнергіі каля 40 млн. Квт∙гадз за год. Гал. від транспарту — суднаходства па р. Гамбія. Гал. рачны і марскі порт — Банджул. Аўтадарог 3083 км, з іх 431 км з цвёрдым пакрыццём. Каля Банджула міжнар. аэрапорт Юндум. У апошнія гады развіваецца замежны турызм. Гамбія экспартуе арахіс і прадукты яго перапрацоўкі (90% экспарту), рыбу, бавоўну, ядры алейнай пальмы; імпартуе прамысл. і харч. тавары, паліва, машыны і трансп. сродкі. Гал. партнёры па экспарце — Японія (60%) і краіны Зах. Еўропы (29%), па імпарце — краіны Зах. Еўропы (57%) і Азіі (25%). Імпарт перавышае экспарт у 1,5 раза. Грашовая адзінка — даласі.

У.​М.​Зайцаў (прырода, гаспадарка), В.​У.​Адзярыха (гісторыя).

т. 5, с. 11

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГРА́ФІКА,

від выяўленчага мастацтва, які аб’ядноўвае малюнак (як самаст. галіну творчасці) і друкаваныя маст. творы (розныя віды гравюры), што грунтуюцца на мастацтве малюнка з уласцівымі ім выяўл. сродкамі і магчымасцямі. Творы графікі звычайна выконваюцца на паперы. Асн. выразныя сродкі — контурная лінія, штрых, пляма, белы, чорны ці каляровы фон аркуша, часам выкарыстоўваецца і колер. На мяжы жывапісу і графікі — акварэль, гуаш, пастэль, тэмпера. Паводле прызначэння падзяляюць на станковую (станковы малюнак, эстамп), кніжную графіку, газетна-часопісную (ілюстрацыя, дэкар. афармленне, шрыфты і інш.), прамысловую графіку, плакат, карыкатуру. Сродкамі графікі звычайна робяць накіды, эцюды да жывапісных твораў, фіксуюць арх. замыслы на стадыі праектавання і інш.

Найб. стараж. і традыц. від графічнага мастацтва — малюнак, вытокі якога ў выявах эпохі палеаліту і ў ант. вазапісе, у аснове якога — лінія, сілуэт, каляровая пляма. Гравюра вядомая з 6—7 ст. у Кітаі, з 14—15 ст. у Еўропе (напачатку дрэварыт і разцовая гравюра, пазней афорт). Станковая графіка адыгрывала важную ролю ў культ. і паліт. жыцці Еўропы з эпохі Адраджэння (творы Леанарда да Вінчы, Мікеланджэла, А.​Дзюрэра і інш.). У 17—19 ст. у розных відах графікі працавалі Ж.​Кало, Рэмбрант, К.​Хакусай, У.​Хогарт, А.​Дам’е, Ф.​Гоя, Г.​Дарэ, Э.​Дэлакруа, Ф.​Мазерэль, А.​Кіпрэнскі, М.​Уткін, В.​Сяроў, І.​Шышкін, у 20 ст. — П.​Пікасо, А.​Матыс, Ж.​Грос, К.​Кольвіц, А.​Астравумава-Лебедзева, У.​Фаворскі, У.​Лебедзеў, Л.​Лісіцкі і інш. Адметнасць графікі ў аператыўным водгуку на актуальныя падзеі жыцця, здольнасці распаўсюджвацца ў вял. колькасці экзэмпляраў, што шырока выкарыстоўвалася ў агітацыйнай і сатыр. графіцы (асабліва ў час вял. гіст. змен і войнаў).

На Беларусі бярэ пачатак ад аздоб і мініяцюр рукапісных кніг (Тураўскае евангелле, 11 ст.; Аршанскае евангелле, 12—13 ст.; Мсціжскае евангелле, 14 ст.). Контурны малюнак вядомы па Лаўрышаўскім евангеллі 14 ст., акварэль — па Радзівілаўскім летапісе 15 ст. Значных поспехаў дасягнула графіка ў 16—18 ст. з развіццём кнігадрукавання. З выдавецкай дзейнасцю Ф.​Скарыны і яго паслядоўнікаў звязана ўзнікненне кніжнага дрэварыту, які займаў гал. месца ў выданнях друкарняў Вільні, Еўя, Заблудава, Брэста, Нясвіжа, Куцейны, Супрасля, Магілёва, Гродна. У 2-й пал. 16 ст. ўзнікла разцовая гравюра на метале — медзярыт (першыя з іх — працы Т.​Макоўскага, В. і М.​Вашчанкаў). З канца 16 ст. пачала развівацца станковая графіка: партрэт, гар. пейзаж, гравюра-тэзіс, панегірычная, геральдычная гравюра, картаграфія, малюнкі арх. праектаў, экслібрысы (Макоўскі, Вашчанкі, Ф.​Ангілейка, А. і Л.​Тарасевічы, Г.​Ляйбовіч, а таксама замежныя майстры К.​Гётке, А. ван Вестэрфельд і інш.). У 18 ст. з’явіліся новыя віды графікі: лубок (П.​Комар), эскізы дэкарацый (М.​Жукоўскі). У канцы 18 ст. ў яе станаўленні пэўную ролю адыграў Полацкі езуіцкі калегіум, дзе выкладаўся малюнак, у 19 ст.Віленская мастацкая школа. У розных жанрах графікі (партрэт, гар. пейзаж, быт. і этнагр. замалёўкі) працавалі Ю.​Азямблоўскі, А.​Бартэльс, В.​Ваньковіч, Я.​Дамель, М.​Падалінскі, Я.​Рустэм і інш. Умовы нац. і сац. ўціску (асабліва пасля паўстання 1863—64) прывялі да заняпаду выяўл. мастацтва ў цэлым, у т. л. і графікі. Адраджэнне яе звязана з нац.-вызв. рухам пач. 20 ст. Графікі ўдзельнічалі ў афармленні газет «Наша доля», «Наша ніва», кніг на бел. мове, з’явіліся плакат і карыкатура (С.​Богуш-Сестранцэвіч, Я.​Драздовіч, К.​Каганец, П.​Лепяшынскі і інш.), значнасць якіх павялічылася ў гады рэвалюцыі і грамадз. вайны (Віцебскія, Гомельскія, Мінскія вокны РОСТА, Гомельская мастацкая студыя імя М.​А.​Урубеля). Да плаката звярталіся А.​Быхоўскі, Ф.​Валяроў, П.​Гуткоўскі, С.​Каўроўскі, Я.​Целішэўскі і інш. Усе віды і жанры графікі актыўна развіваліся ў 1920-я г. У кніжнай графіцы працавалі Гуткоўскі, В.​Дваракоўскі, Г.​Змудзінскі, М.​Малевіч, А.​Тычына, у станковай — А.​Астаповіч, З.​Гарбавец, Я.​Горыд, Драздовіч, Я.​Мінін, М.​Сеўрук, С.​Юдовін і інш. У гады 2-й сусв. вайны мастакі В.​Букаты, Я.​Зайцаў, Б.​Звінагродскі, В.​Козак, Красільнікаў, Я.​Красоўскі, М.​Філіповіч, А.​Шаўчэнка і інш. ўдзельнічалі ў сатыр. выданнях «Раздавім фашысцкую гадзіну!» і «Партызанская дубінка». Папулярнасць набыла сатыр. графіка на старонках час. «Вожык» (А.​Волкаў, Р.​Грамыка, М.​Гурло, Дз.​Красільнікаў, С.​Раманаў, А.​Чуркін і інш.). Лепшыя творы графікаў 1960-х г. (Л.​Асецкі, А.​Кашкурэвіч, А.​Лось, Г.​Паплаўскі, А.​Паслядовіч, В.​Шаранговіч) сведчаць пра філас. глыбіню, імкненне стварыць аналітычныя сімволіка-алегарычныя ці метафарычныя кампазіцыі з глыбокім сац. падтэкстам. У апошнія дзесяцігоддзі з’явілася цэлая плеяда мастакоў (В.​Александровіч, М. і У.Басалыгі, У.​Вішнеўскі, А.​Дзямарын, П.​Драчоў, А. і Ю.​Зайцавы, М.​Карпук, Я.​Кулік, М.​Купава, Л.​Марчанка, В.​Паўлавец, У.​Пашчасцеў, А.​Рыбчынскі, У.​Савіч, М.​Селяшчук, Р.​Сітніца, В.​Славук, Г.​Скрыпнічэнка і інш.), у творчасці якіх зварот да нац. маст. традыцый, глыбокага вывучэння прафес. графічнай культуры.

Літ.:

Фаворский В. О графике как об основе книжного искусства // Искусство книги. М., 1961;

Вып. 2;

Виппер Б.Р. Графика // Виппер Б.Р. Статьи об искусстве. М., 1970;

Мальцева Н.Л. Пути развития советской графики. М., 1980;

Гісторыя беларускага мастацтва. Т. 1—6. Мн., 1987—94;

Шматаў В.Ф. Беларуская графіка 1917—1941 гг. Мн., 1975;

Яго ж. Сучасная беларуская графіка 1945—1977 гг. Мн., 1979;

Церашчатава В.В. Беларуская кніжная графіка 1917—1941. Мн., 1978.

А.​М.​Пікулік, В.​Ф.​Шматаў.

т. 5, с. 412

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БАТА́ЛЬНЫ ЖАНР (ад франц. bataille бітва),

жанр выяўленчага мастацтва, які адлюстроўвае ваенныя сцэны і баявыя дзеянні. Яму ўласцівае імкненне паказаць найб. важныя ці характэрныя моманты бітваў, перадаць іх пафас, героіку, часам раскрыць і гіст. сэнс ваен. падзей. Батальныя сцэны могуць быць пабудаваны на гіст., дакументальна пацверджаных фактах, што збліжае батальны жанр з гістарычным жанрам, і на фалькл. матэрыяле (легенды, паданні, прытчы і гэтак далей). Батальны жанр уключае таксама паказ паўсядзённага жыцця арміі і флоту (у паходах, казармах, лагерах), што набліжае яго да бытавога жанру. Значная роля ў батальным жанры адводзіцца пейзажу. У працэсе развіцця ў станковых формах жывапісу і графікі батальны жанр наблізіўся да алегорыі, прытчы, набыў акцэнтаваны філас. падтэкст. Ён значна змяніўся, захаваўшы першапачатковую паэтыку і стылістыку ў панараме і дыяраме.

Батальныя сюжэты вядомыя з глыбокай старажытнасці: сцэны перамог над ворагам, алегарычныя і сімвалічныя вобразы ў рэльефах, размалёўках і дробнай пластыцы Стараж. Егіпта, Двухрэчча, Ірана; у расфарбоўцы вазаў, скульпт. кампазіцыях франтонаў храмаў, кампазіцыях рэльефаў і жывапісе Стараж. Грэцыі; у эліністычным мастацтве (рэльефы Пергамскага алтара); рэльефах і карцінах з адлюстраваннем бітваў і трыумфаў Стараж. Рыма; у мастацтве скіфаў, стараж. цывілізацый Амерыкі. У сярэднявеччы батальна-гіст. сюжэты пашыраны ў еўрап. і ўсх. кніжнай мініяцюры, у абразах (найб. выразна пасля 15 ст.), дэкар.-прыкладным мастацтве, рэльефах Кітая і Камбоджы, інд. размалёўках, японскім жывапісе. У эпоху Адраджэння мемар. кампазіцыі ў гонар ваен. перамог стваралі Джота, Паала Учэла, П’ера дэла Франчэска, Леанарда да Вінчы, Мікеланджэла, Тыцыян, Я.​Тынтарэта. У 17 ст. значную ролю ў станаўленні батальнага жанру адыгралі творы Д.​Веласкеса, П.​П.​Рубенса, графіка Ж.​Кало. У гэты час сфарміраваліся асн. тыпы кампазіцыйнай будовы твораў батальнага жанру: умоўна-алегарычная кампазіцыя з выявай палкаводца на фоне бітвы (Ш.​Лебрэн, Францыя), невял. батальная карціна з эфектнай дакументальна-хранікальнай выявай кавалерыйскага бою ці эпізодамі ваен. побыту (С.​Роза, Італія; Ф.​Ваўэрман, Галандыя), сцэны марскіх баёў (В. Ван дэ Велдэ, Галандыя). У 18 ст. батальны жанр пашыраны ў мастацтве Францыі (А.​Вато), Расіі (І.​Нікіцін, А.​Зубаў, Р.​Угрумаў), Амерыкі (Б.​Уэст, Дж.​С.​Коплі, Дж.​Трамбал). У 19 ст. ў батальным жанры працавалі А.​Гро, Т.​Шарле, А.​Рафэ, А.​Вернэ (Францыя), А.​Адам (Германія), Ф.​Гоя (Іспанія), П.​Міхалоўскі, Я.​Матэйка, А.​Арлоўскі (Польшча), Г.​Ваперс (Бельгія), М.​Алеш, Я.​Чэрмак (Чэхія), В.​Машкоў, Б.​Вілевальдэ, А.​Кацэбу (Расія). З канца 19 ст. ў батальным жанры ўсё большая ўвага аддаецца адлюстраванню складаных псіхал. і філас. праблем: творы А.​Менцэля (Германія), Дж.​Фаторы (Італія), У.​Хомера (ЗША), М.​Герымскага (Польшча), М.​Грыгарэску (Румынія), Я.​Вешына (Балгарыя), Э.​Дэтая, А.​Нёвіля (Францыя), І.​Айвазоўскага, А.​Багалюбава, В.​Паленава, В.​Верашчагіна, А.​Кіўшэнкі, В.​Сурыкава (Расія). У 20 ст., насычаным войнамі і рэвалюцыямі, карэнныя змены адбываюцца і ў батальным жанры: пашыраюцца яго межы і тэматычны дыяпазон, узмацняецца гісторыка-філас. падтэкст. У батальным жанры працуюць О.​Дзікс і К.​Кольвіц (Германія), Ф.​Мазерэль (Бельгія), М.​Грамер і Т.​Стэйнлен (Францыя), Ф.​Ходлер (Швейцарыя), Л.​Бабіч, І.​Мештравіч (Харватыя), Н.​Петравіч (Сербія), Ф.​Брэнгвін (Англія), О.​Какошка (Аўстрыя), Р.​Гутуза (Італія), Марукі Іры, Марукі Тасіка (Японія), К.​Пятроў-Водкін, М.​Грэкаў, А.​Дайнека, А.​Бубнаў (Расія).

У бел. мастацтве батальныя кампазіцыі вядомыя ў творах дробнай пластыкі (пач. 12 ст.), мініяцюрах Радзівілаўскага летапісу (15 ст.), абразках (15—16 ст.), стылізаваных выявах бел. воінаў на кафлі 16 ст., гравюрах Ф.​Скарыны, М.​Цюнта (16 ст.), Л.​Хршчановіча, Г.​Келера, В.​Хондыуса, ілюстрацыях М.​Вашчанкі (17 ст.), манум. жывапісе 17—18 ст. У жывапісе найб. ранні з вядомых твораў батальнага жанру — «Бітва пад Оршай» (каля 1515), блізкі па стылістыцы да твораў еўрап. Адраджэння (дакладнасць у паказе адзення, панарамы бітвы, тыпажу). У 17 ст. серыю малюнкаў і карцін на тэмы ваен. паходаў кн. Я.​Радзівіла стварыў А. ван Вестэрфельд. Батальныя сцэны адлюстраваны на шпалерах Карэліцкай мануфактуры (18 ст.). У 19 ст. батальныя кампазіцыі ў жывапісе стваралі В.​Ваньковіч, Ф.​Смуглевіч, Я.​Сухадольскі, В.​Дмахоўскі, у графіцы — М.​Кулеша, К.​Кукевіч, Я.​Дамель, Э.​Андрыёлі, Ю.​Фалат, А.​Гротгер. У жывапісе, графіцы і скульптуры 1-й трэці 20 ст. да батальнага жанру звярталіся В.​Волкаў, Я.​Зайцаў, П.​Гаўрыленка, М.​Манасзон, І.​Гембіцкі, А.​Жораў. Вобразы і падзеі нац. гісторыі адлюстраваны ў творах М.​Філіповіча, П.​Сергіевіча. Героіка-рамантычны апавядальны характар уласцівы кампазіцыям у жывапісе, графіцы і скульптуры 1940 — пач. 1960-х г. (творы І.​Ахрэмчыка, Г.​Бржазоўскага, М.​Гуціева, І.​Давідовіча, Я.​Зайцава, С.​Раманава, У.​Сухаверхава, У.​Хрусталёва, Я.​Ціхановіча, А.​Шыбнёва; скульптуры З.​Азгура, А.​Бембеля, А.​Глебава, С.​Селіханава). Пошукі новых стылістычных рашэнняў у 1970-я г. вылучаюць творы батальнага жанру М.​Савіцкага, В.​Грамыкі, Г.​Вашчанкі, А.​Анікейчыка. У 1980-я г.пач. 1990-х г. у батальным жанры павялічваецца колькасць сімволіка-алегарычных элементаў, прытчавых вобразаў (жывапіс Б.​Аракчэева, Ф.​Бараноўскага, І.​Белановіча, М.​Глушко, А.​Марачкіна, У.​Мінейкі, П.​Свентахоўскага, І.​Стасевіча, І.​Ціханава, Г.​Ціхановіча, М.​Якуніна; графіка Л.​Асецкага, У.​Басалыгі, С.​Геруса, А.​Дзямарына, А.​Кашкурэвіча, Я.​Куліка, М.​Купавы, А.​Паслядовіч, М.​Селешчука; скульптурныя кампазіцыі А.​Бацвінёнка, А.​Заспіцкага, А.​Курачкіна, В.​Палійчука; манум. жывапіс Л.​Асядоўскага, У.​Крываблоцкага, Савіцкага).

Літ.:

Садовень В.В. Русские художники-баталисты XVIII—XIX веков. М., 1955;

Бродский В. Советская батальная живопись. М.; Л., 1950;

Орлова М. Искусство Советской Белоруссии. М., 1960;

Дробов Л.Н. Живопись Советской Белоруссии (1917—1975 гг.). Мн., 1979;

Шматаў В.Ф. Сучасная беларуская графіка Мн., 1979;

Беларуская савецкая скульптура. Мн., 1978.

М.​Л.​Цыбульскі.

Да арт. Батальны жанр. Б.​Аракчэеў. Гродзенскія гусары. Атака ў Клясціцах. 1994.

т. 2, с. 344

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

хлеб м., в разн. знач. хлеб;

бялко́вы х. — белко́вый хлеб;

на ласка́вым хле́беуст. на пожи́зненном пансио́не; быть нахле́бником, иждиве́нцем;

жыць (сядзе́ць) на чужы́м хле́бе — есть чужо́й хлеб;

перабіва́цца з хле́ба на квас — перебива́ться с хле́ба на квас;

мець кусо́к хле́ба — име́ть кусо́к хле́ба;

надзённы хлеб — насу́щный хлеб;

за́йцаў хлеб — за́ячий хлеб;

на сваі́м хле́бе — на свои́х хлеба́х;

шука́ць лёгкага хле́ба — иска́ть лёгкого хле́ба;

хлеб ды соль — хлеб да соль;

хлеб-соль — хлеб-соль;

і гэ́та хлеб — и то хлеб;

сустрэ́ць хле́бам-со́ллю — встре́тить хле́бом-со́лью;

дарэ́мна хлеб е́сці — зря хлеб есть;

дзялі́ць хлеб і соль — дели́ть хлеб и соль;

кармі́ць хле́бам — корми́ть хле́бом;

ісці́ на свой хлеб — начина́ть жить свои́м трудо́м;

мець кусо́к хле́ба — иметь кусо́к хле́ба;

без хле́ба сядзе́ць — без хле́ба сиде́ть;

аб сухі́м хле́бе — сухи́м хле́бом пита́ясь;

забыць (чыю) хлеб-соль — забы́ть (чью) хлеб-соль;

се́сці (пасадзі́ць) на х. і ваду́ — сесть (посади́ть) на хлеб и (на) во́ду;

е́сці хлеб — (з чаго) жить за счёт (чего);

це́раз хлеб ды хле́ба шука́цьпогов. от добра́ добра́ не и́щут;

мець хлеб і да хле́ба — жить в доста́тке;

гало́днай куме́ хлеб наўме́посл. голо́дной куме́ хлеб на уме́;

жывём, хлеб жуёмпогов. живём, хлеб жуём;

хлеб-соль еш, а пра́ўду рэжпосл. хлеб-соль ешь, а пра́вду режь

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

хлеб, ‑а, м.

1. толькі адз. Прадукт харчавання, які выпякаецца з мукі. Пшанічны хлеб. Кілаграм хлеба. □ У хаце прыемна пахла цёплым хлебам і напаленай печкай. Мележ. Як пернік смачны, У руцэ Трымаў я хлеб жытні калісьці — Спадыспаду не ў муцэ, А на кляновым лісці. Аўрамчык. Ідзеш на дзень — хлеба бяры на два. Прыказка. Ядуць на свеце хлеб траякі: чорны, белы і ніякі. Прыказка. // Такі прадукт у выглядзе вырабаў пэўнай формы. Круглы хлеб. Бохан хлеба. // Цеста, прыгатаванае для выпечкі хлебных вырабаў. Хлеб падышоў. □ [Жонка:] — Дык намялі мукі ў жорнах, замясі цеста, а як падыдзе, пасадзі хлеб у печ. Якімовіч. // а таксама мн. (хлябы́, о́ў). Выпечка. У дзежцы стаяла яшчэ крыху мукі. Гэтай мукі можа яшчэ хопіць на два скупыя хлябы. Чорны.

2. Зерне, якое мелецца на муку для выпякання хлеба. Абмалочаны хлеб. □ Большасць сабранага хлеба калгаснікі.. падзялілі паміж сабой на працадні. Шамякін.

3. Зерневыя расліны (жыта, пшаніца і пад.) на корані. — Цёзка, ці не бачыш, што ў нас у гэтым годзе хлеб радкаваты? — запытаў яго, сеўшы побач, калгасны брыгадзір Кузьма Стрыж. Дуброўскі. Хлеб па хлебу сеяць — ні малаціць, ні веяць. Прыказка. / мн. хлябы́, о́ў. Разм. Жыта там родзіцца на дзіва: Як едзеш між хлябоў вясною, У іх конь хаваецца з дугою. Колас.

4. толькі адз.; перан. Разм. Сродкі для існавання, заробак. Дырэктару было ўжо сумна. Пісаць артыкулы яму не ставала часу і, да таго ж, ён не хацеў адбіраць у газетчыкаў іх законны хлеб. М. Стральцоў. У сенцах сустрэліся з гаспадыняй — баба што печ, на ўсе дзверы. Клім спыніўся і з усмешкаю кіўнуў Шэмету на жонку: — На старшынёўскіх хлябах. Лобан. / Пра жыццё, долю. Ох, дачушка, хлеб твой горкі, горка твая доля! Колас.

•••

Барадзінскі хлеб — асобы гатунак паштучнага заварнога хлеба, які выпякаецца з шатраванай жытняй і пшанічнай мукі і мае прыемны саладкаваты прысмак.

Мінскі хлеб — хлеб з жытняй пытляванай мукі з кменам.

Украінскі хлеб — хлеб з жытняй шатраванай мукі з дабаўленнем пшанічнай мукі другога гатунку.

Аб сухім хлебе — без вадкай стравы (жыць).

Без хлеба сядзець — быць незабяспечаным сродкамі для існавання.

Гэта мой (твой, яго, яе, наш, ваш, іх) хлеб — пра чый‑н. занятак.

Дарэмна хлеб есці гл. есці.

Даць салдацкага хлеба (груб.) — даць выспятка; даць каленам пад зад.

Есці чужы хлеб гл. есці.

Зайцаў хлеб — рэшткі яды, прывезенай дадому з лесу, лугу і пад., якую прапануюць з’есці дзецям.

З хлеба крошак шукаць гл. шукаць.

Ісці на свой хлеб гл. ісці.

І то (гэта) хлеб — ёсць нейкая карысць каму‑н.

І хлеб і да хлеба — усяго многа, дастаткова (прадуктаў харчавання).

Карміць хлебам гл. карміць.

Кусок (кавалак) хлеба гл. кусок.

Лёгкі хлеб — пра лёгкую працу, без клопатаў, турбот, без напружання сіл.

Надзённы хлеб — тое, што патрэбна для жыцця.

На ласкавым хлебе — быць нахлебнікам, жыць на ўтрыманні, з чыёй‑н. ласкі.

Не вялікі хлеб — а) не вельмі добра; б) невысокая аплата працы, не зусім забяспечаныя ўмовы жыцця.

Пасадзіць на хлеб і ваду — пакараць голадам, абмежаваць каго‑н. у ядзе.

Перабівацца з вады на хлеб (з хлеба на квас) гл. перабівацца.

Свой акраец хлеба гл. акраец.

Сесці на хлеб чый гл. сесці.

Стаць на свой хлеб гл. стаць.

Сядзець на чужым хлебе гл. сядзець.

Хлебам не кармі гл. карміць.

Хлеб ды соль! — прыемнага, добрага апетыту (пажаданне таму, каго засталі за ядой).

Хлеб есці з чаго гл. есці.

Хлеб-соль — пачастунак. — Гэта ж во госцік дарагі, Алёша Іванавіч, з мае роднае вёскі.. Заехаў.. укусіць хлеба-солі!.. Брыль.

Цераз хлеб ды хлеба шукаць гл. шукаць.

Цяжкі хлеб — праца, якая патрабуе вялікіх намаганняў, цяжкая фізічная праца.

Шукаць лёгкага хлеба гл. шукаць.

Шукаць як хлеба гл. шукаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ГАБО́Н (Gabon),

Габонская Рэспубліка (République Gabonaise), дзяржава ў Цэнтр. Афрыцы. На З абмываецца Атлантычным ак., на Пн мяжуе з Экватарыяльнай Гвінеяй і Камерунам, на У і Пд — з Конга. Падзяляецца на 9 правінцый. Пл. 267,7 тыс. км², нас. 1123 тыс. чал. (1993). Сталіца — г. Лібрэвіль. Афіц. мова французская. Нац. свята — Дзень незалежнасці (17 жн.).

Дзяржаўны лад. Габона — рэспубліка. Дзейнічае часовая канстытуцыя 1990.

Кіраўнік дзяржавы і ўрада — прэзідэнт, які выбіраецца насельніцтвам на 7 гадоў. Вышэйшы заканад. орган — аднапалатны Нац. сход са 120 дэпутатаў, 111 з якіх выбіраюцца насельніцтвам, 9 прызначаюцца прэзідэнтам — усе на 5 гадоў. Выканаўчы орган — Савет Міністраў на чале з прэм’ер-міністрам, якога прызначае прэзідэнт.

Прырода. Большую ч. тэр. Габона займае Паўд.-Гвінейскае ўзвышша. Яно складзена з пясчанікаў і ўзнімаецца на 300—800 м над узр. мора. На З горы Шаю (з найвышэйшым пунктам краіны г. Ібунджы, 1580 м), Хрустальныя і Маюмба, складзены з дакембрыйскіх парод. На ўзбярэжжы забалочаная раўніна з мелавых, палеагенавых і неагенавых марскіх адкладаў. Карысныя выкапні: нафта, прыродны газ, марганцавыя, уранавыя, жал. руды, золата, калійныя солі, буд. матэрыялы. Клімат экватарыяльны, гарачы і вільготны на Пн, з пераходам да субэкватарыяльнага на З і Пд. Т-ра паветра 24—28 °C у крас., 20—24 °C у ліпені Ападкаў 1600—2000 мм, на ўзбярэжжы да 4000 мм за год. Рэкі мнагаводныя, багатыя гідраэнергіяй, найб. Агаве. 80% тэр. пад вільготнымі экватарыяльнымі лясамі на чырвона-жоўтых латэрытных глебах. Шмат парод дрэў з кашт. драўнінай (акуме, чырвонае, жоўтае, эбенавае, сандалавае, лімба і інш.). На Пд і У лясы часткова замешчаныя другаснымі высакатраўнымі саваннамі. На ўзбярэжжы мангравыя зараснікі. Жывёльны свет багаты і разнастайны: малпы, сланы, буйвалы, лясныя антылопы, гіены і інш., у рэках гіпапатамы, кракадзілы. Шмат птушак, змей, насякомых (у т. л. муха цэцэ). Нац. паркі Бонга-Бонг, Аканда; некалькі запаведнікаў і заказнікаў.

Насельніцтва. Больш за 90% насельніцтва належыць да моўнай групы паўн.-зах. банту, народы фанг (каля 35%), бакеле (30%), мпонгве, бакота і інш.; ёсць банту Конга, пігмеі, якія гавораць на мовах банту; невял. групы эмігрантаў з суседніх краін і еўрапейцаў (пераважна французаў). Большасць вернікаў католікі (55—75%), мусульман 1%, астатнія прытрымліваюцца мясц. традыц. культаў (анімісты). Сярэдняя шчыльн. насельніцтва 4,2 чал. на 1 км², у асобных раёнах узбярэжжа да 10—50 чал. на 1 км². У гарадах жыве 48% насельніцтва. Найб. гарады (тыс. ж., 1993): Лібрэвіль — 300, Порт-Жантыль — 164, Франсвіль — 75. У сельскай гаспадарцы занята 65% насельніцтва, у прам-сці і гандлі — 30, у абслуговых галінах і кіраванні — па 2,5%.

Гісторыя. Стараж. і сярэдневяковая гісторыя Габона мала даследавана. Першымі яго насельнікамі, верагодна, былі пігмеі. У пач. н.э. тут пасяліліся плямёны банту. З 13 ст. ўзбярэжжа заселена народамі мпонгве. У канцы 18 ст. з Пн праніклі плямёны фанг, якія да 1875 засялілі даліну р.Агаве. Да з’яўлення еўрапейцаў (першымі былі партуг. мараплаўцы ў 1472) народы Габона знаходзіліся на стадыі разлажэння родаплемяннога ладу. Краіна стала адным з гал. раёнаў захопу рабоў. У 1839 французы заснавалі апорны пункт на левым беразе бухты Габон і прымусілі караля мпонгве прыняць французскі пратэктарат. Пазней яны замацаваліся і на правым беразе і заснавалі г. Лібрэвіль. Да канца 19 ст. Францыя пашырыла свой кантроль на ўсю тэр. краіны. З 1886 Габон — асобная калонія Францыі. У 1910—58 у складзе Франц. Экватарыяльнай Афрыкі. Насельніцтва цярпела ад жорсткай эксплуатацыі і прымусовых работ. У 2-ю сусв. вайну Габон прызнаваў «Змагарную Францыю».

З 1946 Габон — заморская тэр. Францыі. Тут узніклі паліт. партыі, найбуйнейшыя з іх — Габонскі дэмакр. і сац. саюз (ГДСС; выражаў інтарэсы народа фанг) і Габонскі дэмакр. блок (ГДБ; аб’ядноўваў прадстаўнікоў усіх народаў краіны). 28.9.1958 Габон атрымаў самакіраванне ў складзе Франц. Супольнасці. 17.8.1960 абвешчана незалежнасць у рамках Супольнасці. 17.2.1961 прынята новая канстытуцыя (перагледжана ў 1975). Прэзідэнтам стаў лідэр ГДБ Л.​Мба. У ліст. 1967 яго змяніў віцэ-прэзідэнт А.​Бонга. У сак. 1968 ГДБ і ГДСС зліліся ў Габонскую дэмакр партыю (ГДП), іншыя партыі былі забаронены. Паводле часовай канстытуцыі 1990 адноўлена шматпартыйнасць. На выбарах 1990 перамагла ГДП і стварыла кааліцыйны ўрад з прадстаўнікамі апазіцыі. Габон — чл. ААН з 1960. Паліт. партыі — Габонская дэмакр. партыя, Габонская партыя прагрэсу, Рух за нац. адраджэнне і інш. — усяго 70 партый. Адзіны прафс. цэнтр — Габонская канфедэрацыя прафсаюзаў.

Гаспадарка. Габон — адна з самых багатых краін Афрыкі (2-е месца на кантыненце па сярэднестат. узроўні жыцця). Гал. месца ў эканоміцы належыць горназдабыўной прам-сці, у якой вылучаюцца здабыча нафты і марганцу, нарыхтоўка дзелавой драўніны. Нафтавы сектар дае 30% валавога ўнутр. прадукту (ВУП) і забяспечвае 80% экспартнай выручкі. Нафту і прыродны газ здабываюць пераважна на марскім шэльфе. Гадавая здабыча нафты каля 16 млн. т (1994), амаль уся яна экспартуецца. Здабываецца марганцавая руда (3-е месца ў свеце, каля 1,5 млн. т, 1994), золата і жал. руды. У 1994 вытв-сць уранавага канцэнтрату складала каля 600 т, нарыхтавана драўніны каштоўных парод каля 3 млн. м³, выпрацавана электраэнергіі каля 1 млрд. кВтгадз. У Габоне самы буйны ў Афрыцы з-д клеенай фанеры (у Порт-Жантылі), 2 нафтаперапр. з-ды (агульная магутнасць каля 2 млн. т за год), прадпрыемствы па вытв-сці цэменту, цэлюлозы, тэкстыльных і швейных вырабаў, невял. рачных і марскіх суднаў, пальмавага алею, піва, мыла, па абагачэнні урану, ачыстцы і сартаванні кавы, металарамонтныя майстэрні; традыцыйныя мясц. рамёствы — ганчарнае, ткацкае, кавальскае. Сельская гаспадарка дае каля 3% ВУП краіны, хоць з’яўляецца крыніцай даходаў для большасці насельніцтва. Пераважаюць прымітыўнае матычнае земляробства, дробныя паўнатуральныя гаспадаркі. На сельгасугоддзі прыпадае каля 0,5% пл. краіны. З харч. культур найб. значэнне маюць маніёк, кукуруза, ямс, бананы, гародніна. Гал. экспартныя прадукты — кава, какава, цукр. трыснёг, пальмавы алей, арахіс. Жывёлагадоўля амаль не развіта з-за абмежаванасці кармавой базы і распаўсюджанасці ў большасці раёнаў мухі цэцэ. Дапаможнае значэнне маюць акіянскае і рачное рыбалоўства, паляванне, збор дзікарослых пладоў алейнай пальмы, бананаў. Гал. від транспарту — аўтамабільны. Даўж. аўтадарог 7,5 тыс. км, з іх 560 км асфальтаваных. З 1987 дзейнічае трансгабонская чыгунка Лібрэвіль—Бове (даўж. 649 км). Даўж. суднаходных участкаў рэк 1600 км. Знешнія сувязі ажыццяўляюцца пераважна марскім шляхам. Гал. парты: Авенда, Порт-Жантыль, Лібрэвіль. У краіне 68 аэрапортаў і аэрадромаў, у т. л. міжнар. аэрапорт каля г. Лібрэвіль. Габон экспартуе нафту, марганец, драўніну, уран, імпартуе машыны, хім. і нафтавыя прадукты, тавары лёгкай і харч. прам-сці. Больш за палову гандл. абароту прыпадае на Францыю, інш. гандл. партнёры — ЗША, ФРГ, Японія, суседнія краіны. Грашовая адзінка — франк Афрыканскага фінансавага супольніцтва.

У.​М.​Зайцаў (прырода, гаспадарка), В.​У.​Адзярыха (гісторыя).

Герб і сцяг Габона.
Да арт. Габон. Прыморская частка сталіцы г. Лібрэвіль.

т. 4, с. 411

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЗАСЛУ́ЖАНЫ РАБО́ТНІК ТРА́НСПАРТУ РЭСПУ́БЛІКІ БЕЛАРУ́СЬ,

ганаровае званне, якое прысвойваецца высокапрафесійным работнікам чыг., паветр., воднага, аўтамаб., трубаправоднага і інш. відаў транспарту, якія працуюць у галіне транспарту 15 і больш гадоў, за заслугі ў павышэнні эфектыўнасці вытворчасці і паляпшэнні выкарыстання трансп. сродкаў, зніжэнні сабекошту перавозак, павышэнні якасці трансп. паслуг, эканоміі матэрыяльных і паліўных рэсурсаў, забеспячэнні бяспекі руху, аховы навакольнага асяроддзя. Устаноўлена законам ад 13.4.1995, прысвойваецца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь. З 29.10.1971 існавала званне засл. работнік транспарту Беларускай ССР, якое прысвойвалася Прэзідыумам Вярх. Савета БССР.

Заслужаныя работнікі транспарту Рэспублікі Беларусь

1971. А.​В.​Анфімаў, А.​М.​Арлоў, А.​С.​Арлоўскі, М.​М.​Белабровік, С.​М.​Бліннікаў, М.​Ф.​Букаў, У.​І.​Верамейчук, К.​С.​Жук, Г.​Г.​Іваноў, У.​Р.​Івановіч, К.​С.​Каваль, Ф.​Ф.​Каляка, М.​К.​Караулаў, А.​В.​Касай, В.​С.​Качарскі, А.​В.​Куценка, М.​Н.​Леўчык, А.​В.​Лук’янаў, Ф.​А.​Мацюшын, Я.​Ц.​Наталевіч, А.​С.​Пазняк. У.​С.​Палякоў, І.​Я.​Рабаконь, А.​П.​Трафімаў, М.​Ф.​Трафімаў, С.​В.​Тачылін, К.​А.​Філонаў, М.​І.​Хартава, С.​А.​Цітоў, А.​Ф.​Цюрыкава, І.​М.​Шавейка, М.​А.​Шалякін, Ф.​М.​Шарай, М.​В.​Швейкус, М.​А.​Якуш, К.​М.​Янкоўскі.

1972. І.​А.​Дударчык, Ф.​П.​Клачок, І.​А.​Махвіц.

1973. В.​В.​Анановіч, В.​М.​Залеская, Р.​А.​Карначоў, В.​П.​Філатаў.

1975. М.​З.​Акаліта, У.​А.​Арэхаў, М.​І.​Асмалоўскі, Д.​Ф.​Байдах, Дз.​С.​Баранаў, А.​С.​Бачыла, Б.​С.​Белашкурка, В.​В.​Бондараў, Р.​А.​Буракоў, А.​Р.​Бут-Гусаім, Р.​А.​Вальчук, А.​К.​Варабей, М.​І.​Васілёнак, Я.​М.​Венядзіктаў, М.​Р.​Верамееў, У.​Ф.​Галісевіч, К.​М.​Гараўцоў, І.​М.​Гуркоў, І.​Н.​Даўжэнка, М.​М.​Жук, А.​М.​Зінкевіч, А.​К.​Зызнік, В.​Я.​Ільюшонак, У.​С.​Казлоў, В.​У.​Калядзін, П.​Я.​Канапацкі, М.​І.​Краснабаеў, М.​М.​Кучынскі, В.​М.​Лічман, С.​І.​Луцэвіч, М.​П.​Лявоненка, М.​Н.​Мазалеўскі, М.​С.​Мяленцьеў, М.​М.​Пархоменка, Дз.​М.​Рудзін, М.​С.​Рэзнікаў, Г.​М.​Сарокін, А.​Ц.​Собалеў, І.​С.​Цімашэнка, А.​А.​Шпакаў, І.​М.​Шуваеў, П.​Ф.​Юрчанка, Я.​П.​Юшкевіч.

1976. І.​І.​Анкуда, П.​М.​Архіпаў, С.​Ц.​Архіпаў, І.​А.​Беластоцкі, Я.​Г.​Белякоў, П.​М.​Блізнюк, М.​С.​Ганецкі, І.​В.​Гаражанцаў, М.​А.​Гарбаценка. У.​І.​Гаўрылюк, Д.​Р.​Глушаненка, В.​І.​Грэсь, М.​Р.​Дзмітрыенка, Л.​С.​Дзямешка, Я.​Ф.​Зайцаў, В.​К.​Ількевіч, Н.​І.​Кавальчук, А.​Р.​Косікаў, У.​С.​Крамянецкі, А.​А.​Кузняцоў, Л.​П.​Кузняцоў, Я.​П.​Макарэвіч, С.​Е.​Мардачоў, А.​А.​Маруцік, М.​В.​Машчук, С.​П.​Медзін, І.​М.​Мельнікаў, Л.​П.​Пазнякоў, І.​В.​Патапаў, Я.​Ф.​Паўлоўскі, А.​М.​Півавараў, А.​І.​Пустаход, А.​Д.​Пятроўскі, І.​А.​Рыбакоў, С.​Я.​Сачкоўскі, І.​І.​Сегенчук, А.​Т.​Сідараў, І.​І.​Сляпец, Р.​І.​Такуноў, А.​А.​Тарасевіч, К.​І.​Ткачэнка, В.​А.​Туркоў, Ц.​У.​Хахлоў, С.​Д.​Шабуневіч, І.​В.​Шыпіца, І.​П.​Яромін, Я.​Ф.​Яўсеенка.

1997. Ю.​П.​Марозава, К.​Р.​Крывашчокі, Р.​У.​Пятроўскі, Ф.​П.​Шабалін.

1978. Ю.​Л.​Афанасьеў, С.​Е.​Бераснёў, С.​В.​Валіцкі, В.​І.​Вільчынскі, В.​К.​Ельскі, П.​Е.​Каранчук, М.​П.​Кулік, А.​Ф.​Кушнер, І.​А.​Маркоўскі, В.​Г.​Мешчарук, М.​В.​Наканечны, М.​Н.​Платонаў, С.​Я.​Плотнікаў, А.​Н.​Рудзеня, Ю.​А.​Савельеў, С.​В.​Сіманенка, П.​Д.​Смялянскі, В.​М.​Сямёнаў, А.​У.​Храноўскі.

1979. Г.​І.​Аўсянкін, В.​Я.​Баранаў, М.​Л.​Барздоў, Л.​М.​Белянкоў, М.​І.​Вайцюк, С.​В.​Ждановіч, І.​С.​Жывуцкі, А.​А.​Жылко, А.​М.​Каляга, І.​М.​Кахценка, Б.​Я.​Класоўскі, Н.​Г.​Козел, І.​Л.​Мароз, В.​С.​Мікалуцкі, Г.​І.​Новікаў, Р.​С.​Падгайскі, Ф.​А.​Пятроў, І.​І.​Радчанка, Ф.​І.​Сабалеўскі, Т.​Т.​Сіпаты, В.​М.​Фёдараў, М.​І.​Чэрнак, Т.​П.​Шадура.

1980. М.​І.​Аксёнчык, І.​А.​Артамонаў, І.​І.​Астапенка, А.​А.​Бохан, М.​П.​Брэнч, В.​І.​Бусел, М.​Я.​Гардзейчык, А.​А.​Грамовіч, А.​Л.​Дружылоўскі, Дз.​Р.​Зубовіч, П.​П.​Зялінскі, Р.​П.​Кандрацюк, Б.​А.​Квіткоўскі, А.​К.​Кішчынскі, А.​П.​Кот, М.​А.​Кузьміцкі, Э.​С.​Лапцэвіч, А.​С.​Лях, А.​С.​Ляшчынскі, М.​А.​Маліноўскі, М.​Ф.​Махначоў, М.​А.​Мініч, В.​І.​Місан, М.​П.​Молчан, В.​У.​Нарэйка, Р.​А.​Праскоў, І.​М.​Сапранкоў, А.​І.​Скармаховіч, А.​В.​Сцепічаў, М.​А.​Цыёлта, Л.​Р.​Шакуй, Я.​М.​Штэфан.

1981. М.​Р.​Барысаў, А.​І.​Заікін, П.​Ф.​Кавалеўскі, Р.​Р.​Казека, С.​І.​Камар, М.​Г.​Кучмін, В.​П.​Максімчук, Ю.​І.​Марынкевіч, А.​П.​Пархоменка, В.​С.​Пянькоўскі, А.​В.​Ступінскі.

1982. В.​С.​Багдановіч, Т.​К.​Вяленчыц, А.​І.​Жданаў, А.​М.​Крэль, Дз.​С.​Сверкуноў.

1983. А.​Ф.​Акімаў, М.​П.​Аўраменка, А.​А.​Дрозд, У.​А.​Казючыц, В.​М.​Сердзюкоў, М.​А.​Сямкоў, А.​І.​Харашылаў.

1984. М.​С.​Каліта, П.​В.​Мітасаў, К.​А.​Хвайніцкі, І.​С.​Шчарбакоў.

1985. М.​І.​Мінін, С.​А.​Плаксін, У.​Т.​Рабчанка, М.​І.​Шашкоў.

1986. Л.​Л.​Бачыла, А.​В.​Бульба, У.​І.​Гапееў, В.​П.​Дзмітрыеў, В.​А.​Драздоў, У.​К.​Емяльянчык, І.​П.​Еўтуховіч, М.​С.​Заблоцкі, Г.​А.​Коктыш, М.​А.​Лобаў, М.​М.​Марчук, У.​І.​Піліпенка, В.​А.​Турчанка, М.​Н.​Юшкевіч.

1987. К.​М.​Калеснік, В.​В.​Клачко, В.​Д.​Максімішын, Г.​С.​Мархутаў, У.​І.​Мацюнін, У.​І.​Шыдлоўскі.

1988. У.​К.​Аўдашкаў, В.​А.​Бяневіч, А.​Б.​Дабжынецкі, А.​А.​Дземічаў, Э.​А.​Каспяровіч, С.​Г.​Сталярчук.

1989. Г.​Л.​Альтшуль, Я.​В.​Башын, У.​М.​Вырабка, І.​С.​Гаргун, Я.​Р.​Грышукевіч, П.​П.​Кліменка, Л.​М.​Перхуноў, М.​І.​Салавей, С.​І.​Цярэшка, В.​С.​Штайда.

1990. М.​Т.​Грыбоўскі, Л.​Ц.​Драчынская, І.​І.​Коўш.

1991. Г.​С.​Барашка, М.​А.​Грынюк, Г.​Г.​Драбышэўскі, У.​У.​Малаш, Б.​У.​Мурашкевіч, Г.​П.​Панкратаў, А.​І.​Сарока.

1992. Л.​І.​Бовін, Ю.​М.​Папоў, Ф.​С.​Ратковіч, А.​М.​Сяргееў.

1994. В.​П.​Апарын, У.​С.​Грыб, З.​І.​Лучко.

1996. В.​І.​Бураў, Я.​І.​Валадзько, М.​Х.​Крылоў, Г.​І.​Невяроўскі, У.​К.​Нікановіч, С.​Р.​Шылаў.

1997. Л.​Д.​Юркевіч.

т. 6, с. 567

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГЕРО́Й САВЕ́ЦКАГА САЮ́ЗА,

ганаровае званне ў СССР у 1936—91, найвышэйшая ступень адзнакі за асабістыя ці калектыўныя заслугі, звязаныя са здзяйсненнем гераічнага подзвігу. Зацверджана пастановай ЦВК СССР ад 16.4.1934. Паводле палажэння ад 29.7.1936 прысвойвалася Прэзідыумам Вярх. Савета СССР. Згодна з ім герою ўручаліся: ордэн Леніна, медаль «Залатая Зорка» і Грамата Прэзідыума Вярх. Савета СССР. Герой Савецкага Саюза, які здзейсніў гераічны подзвіг 2-і раз, узнаг. ордэнам Леніна і 2-м медалём «Залатая Зорка», на радзіме ўстанаўліваўся яго бронзавы бюст. Паводле пастановы Прэзідыума Вярх. Савета СССР ад 22.8.1988 пры паўторным узнагароджанні Герою Савецкага Саюза ўручаўся 2-і ордэн Леніна, але медаль «Залатая Зорка» 2-і раз не ўручалася; бронзавы бюст мог быць устаноўлены па хадайніцтву дзярж. органаў і грамадскіх арг-цый пасля смерці Героя Савецкага Саюза. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена каля 12,7 тыс. чал., у т. л. 486 беларусам і ўраджэнцам Беларусі, з іх 443 воінам Вял. Айч. вайны. Гэтай узнагароды ўдастоены 88 удзельнікаў падполля і партыз. руху на Беларусі. Прозвішчы Герояў Савецкага Саюза — воінаў беларусаў і ўраджэнцаў Беларусі, а таксама сыноў братніх народаў і замежных грамадзян, партызан і падпольшчыкаў, якія вызначыліся ў баях за Беларусь у Вял. Айч. вайну, увекавечаны ў мемарыяльнай зале Бел. дзярж. музея гісторыі Вял. Айч. вайны.

Чатыры разы Героі Савецкага Саюза:

Л.І.Брэжнеў (1966, 1976, 1978, 1981), Г.К.Жукаў (1939, 1944, 1945, 1956).

Тройчы Героі Савецкага Саюза:

С.М.Будзённы (1958, 1963, 1968), І.М.Кажадуб (люты, жн. 1944, 1945), А.І.Пакрышкін (май, жн. 1943, 1944).

Двойчы Героі Савецкага Саюза — беларусы і ўраджэнцы Беларусі: П.Я.Галавачоў (1943, 1945), С.І.Грыцавец (люты, жн. 1939), І.І.Гусакоўскі (1944, 1945), У.В.Кавалёнак (1978, 1981), П.І.Клімук (1973, 1975), С.Ф.Шутаў (студз., вер. 1944), І.І.Якубоўскі (студз., вер. 1944).

Двойчы Героі Савецкага Саюза — прадстаўнікі іншых народаў, якія вызначыліся ў баях за Беларусь: С.​Амет-Хан (1943, 1945), І.Х.Баграмян (1944, 1977), А.​Я.​Баравых (1943, 1945), П.І.Батаў (1943, 1945), А.П.Белабародаў (1944, 1945), Л.І.Бяда (1944, 1945), І.А.Вараб’ёў (1944, 1945), А.М.Васілеўскі (1944, 1945), С.А.Каўпак (1942, 1944), М.І.Крылоў (крас., вер. 1945), Я.​М.​Кунгурцаў (люты, крас. 1945), У.​Дз.Лаўрыненкаў (1943, 1944), І.​Ф.​Паўлаў (1944, 1945), І.А.Пліеў (1944, 1945), К.К.Ракасоўскі (1944, 1945), Я.Я.Савіцкі (1944, 1945), С.П.Супрун (1940, 1941), М.​Ц.​Сцепанішчаў (1944, 1945), П.​А.​Таран (1942, 1944), Я.​П.​Фёдараў (1940, 1945), Ц.​Ц.​Хрукін (1939, 1945), І.Д.Чарняхоўскі (1943, 1944), В.І.Чуйкоў (1944, 1945), А.​М.​Яфімаў (1944, 1945), В.​С.​Яфрэмаў (май, жн. 1943).

Героі Савецкага Саюза — беларусы і ўраджэнцы Беларусі (пра кожнага гл. асобны артыкул):

1936. П.​Е.​Купрыянаў, М.​А.​Сяліцкі.

1937. Ф.​К.​Каўроў, І.​П.​Мазурук, Г.​М.​Склязнёў, О.​Ю.​Шыіт.

1938. А.​С.​Благавешчанскі.

1939. В.​М.​Кажухоў, Я.​М.​Нікалаенка.

1940. П.​Р.​Алейнікаў, І.​І.​Валасевіч, Дз.​Д.​Валенцік, М.​М.​Гармоза, А.​Л.​Дыдышка, П.​В.​Кандрацьеў, І.​П.​Кірпічоў, І.​М.​Коібзун, І.​М.​Максіменя, І.​В.​Матрунчык, І.​М.​Нядзвецкі, Р.​С.​Пінчук, А.​П.​Сабалеўскі, І.​М.​Саламонаў, М.​Ф.​Турцэвіч, А.​Р.​Целешаў, С.​І.​Чарняк, С.​Я.​Ялейнікаў.

1941. А.​К.​Антоненка, Ц.​П.​Бумажкоў, А.​Тарэлік, М.​Ф.​Гастэла, Л.​М.​Даватар, І.​А.​Каўшараў, А.​Л.​Лізюкоў, Л.​З.​Муравіцкі, К.​Н.​Осіпаў, Б.​Л.​Хігрын.

1942. М.​В.​Аўдзееў, В.​І.​Казлоў, М.​А.​Карначонак, В.​П.​Карповіч, У.​Ц.​Курыленка, Ф.​А.​Мінкевіч, Г.​А.​Палаўчэня, М.​Ф.​Сільніцкі, Ф.​А.​Смалячкоў, М.​Дз.​Шастакоў.

1943. М.​І.​Абрамчук, І.​А.​Авекаў, С.​І.​Азараў, П.​А.​Акуцыёнак, І.​Е.​Аляксееў, М.​М.​Антонаў, К.​П.​Арлоўскі, Дз.​Я.​Аскаленка, Р.​Б.​Багданаў, І.​М.​Багушэвіч, М.​С.​Байкоў, Р.​М.​Баталаў, А.​А.​Белы, Я.​А.​Бірбраер, Ф.​П.​Бруй, А.​М.​Бурак, Л.​У.​Буткевіч, А.​Я.​Варанчук, А.​А.​Вашкевіч, З.​Д.​Віхнін, А.​А.​Волах, Г.​І.​Вялічка, А.​К.​Гаравец, П.​А.​Гарошак, З.​С.​Гарэлік, С.​Ш.​Гурэвіч, М.​П.​Давідовіч, П.​Л.​Даўбешкін, Ф.​Ф.​Дуброўскі, П.​І.​Жданаў, Н.​І.​Жолудзеў, С.​А.​Забагонскі, М.​І.​Зіньковіч, Я.​І.​Злацін, Г.​П.​Ісакаў, С.​М.​Каданчык, П.​К.​Казакевіч, М.​М.​Казачэнка, У.​А.​Канаваленка, І.​Р.​Карасёў, В.​А.​Князеў, І.​С.​Козіч, Б.​Л.​Коўзан, А.​І.​Крайко, Г.​А.​Крумінь, У.​Е.​Лабанок, А.​Р.​Мазанік, Ф.​Я.​Макавецкі, М.​І.​Марозаў, В.​Ф.​Марцехаў, І.​В.​Мацкевіч, А.​І.​Мельнікаў, Дз.​М.​Мінчугоў, М.​М.​Мядзель, М.​К.​Навумчык, П.​У.​Несцяровіч, Ц.​П.​Новікаў, М.​Б.​Осіпава, М.​К.​Піліпенка, П.​А.​Пілютаў, А.​Я.​Пісарэнка, Б.​Т.​Пішчыкевіч, М.​Ф.​Рабчэўскі, А.​І.​Радкевіч, П.​М.​Рудкін, І.​Е.​Самбук, А.​Ф.​Самусёў, І.​В.​Свідзінскі, У.​І.​Свідзінскі, М.​І.​Семянцоў, М.​Д.​Сіянін, А.​Я.​Смалякоў, І.​П.​Собалеў, М.​Л.​Співак, М.​І.​Сталяроў, П.​А.​Странакоў, П.​Ф.​Сычэнка, І.​Я.​Сяржантаў, Г.​С.​Тамілоўскі, Н.​В.​Траян, А.​І.​Уласавец, І.​А.​Уласенка, В.​Я.​Фурсаў, Б.​А.​Царыкаў, Я.​М.​Целешаў, В.​І.​Цямчук, С.​М.​Чарапнёў, К.​П.​Чарноў, Б.​Т.​Шабан, Я.​А.​Юрчанка, П.​І.​Ярмоленка.

1944. К.​А.​Абазоўскі, А.​С.​Азончык, С.​П.​Алейнікаў, Ц.​Д.​Алексяйчук, У.​Ц.​Алісейка, М.​Г.​Альхоўскі, А.​А.​Аляхновіч, С.​Ф.​Аляшкевіч, М.​А.​Ананьеў, П.​І.​Аўрамкаў, С.​А.​Бабрук, У.​А.​Барысенка, А.​А.​Барэйка, П.​М.​Бахараў, І.​А.​Бельскі, А.​К.​Болбас, А.​М.​Бондараў, П.​М.​Буйко, П.​М.​Бухонка, Е.​С.​Бялявін, І.​Ф.​Ваксман, А.​І.​Валынец, І.​К.​Вальваценка, І.​К.​Варапаеў, М.​А.​Высагорац, А.​К.​Габрусёў, Р.​С.​Гарфункін, В.​М.​Гінтаўт, К.​П.​Грыб, П.​Л.​Грышчанка, Р.​А.​Тусараў, А.​П.​Даніліцкі, Л.​В.​Дземянкоў, І.​М.​Ерашоў, П.​Е.​Жгіроў, Дз.​П.​Жмуроўскі, У.​Г.​Завадскі, І.​К.​Захараў, А.​Л.​Ісачанка, М.​Р.​Кавалёў, П.​І.​Кавалёў, А.​В.​Казлоў, П.​М.​Казлоў, М.​К.​Казлоўскі, І.​Е.​Каленікаў, В.​М.​Калеснікаў, С.​М.​Канашэнка, І.​Дз.​Кандрацьеў, М.​П.​Каралёў, С.​А.​Карнач, А.​П.​Карпенка, І.​Б.​Катунін, А.​Л.​Кляшчоў, І.​П.​Кожар, П.​Ю.​Корбут, В.​З.​Корж, А.​Р.​Корзун, Ф.​П.​Котчанка, М.​К.​Круглікаў, І.​І.​Крукаў, С.​Д.​Крэмер, А.​М.​Кулагін, Ф.​Л.​Кухараў, І.​А.​Лапянкоў, Э.​В.​Лаўрыновіч, І.​С.​Леановіч, Дз.​І.​Лугаўской, М.​П.​Лутоўскі, С.​Лукашэвіч, А.​П.​Луцэвіч, А.​Б.​Ляшчынскі, Ф.​А.​Малышаў, С.​С.​Манковіч, П.​Маргелаў, У.​Р.​Масальскі, Г.​І.​Маслоўская, Г.​Г.​Маслякоў, А.​Дз.​Мацюшоў, Р.​Н.​Мачульскі, П.​М.​Машэраў, Я.​К.​Мінін, Я.​І.​Міркоўскі, М.​М.​Мультан, М.​В.​Мураўёў, Г.​М.​Надтачэеў, У.​А.​Парахневіч, А.​В.​Петрушэўскі, А.​З.​Петушкоў, С.​Петушкоў, А.​М.​Рабцэвіч, П.​М.​Раманаў, М.​В.​Рамашка, А.​Д.​Салянікаў, І.​І.​Семянюк, С.​І.​Сікорскі, У.​А.​Скугар, А.​Л.​Сліц, Я.​Р.​Слонскі, М.​А.​Старавойтаў, І.​І.​Строчка, Дз.​Г.​Сухавараў, С.​Я.​Сцяпук, Ц.​Я.​Сычкоў, Ц.​Р.​Сянькоў, М.​М.​Тамашэвіч, І.​Г.​Тамашэўскі, В.​І.​Тарлоўскі, А.​Р.​Таўпека, М.​М.​Ткачэнка, А.​Тумар, І.​М.​Туфтаў, Р.​А.​Худалееў, У.​З.​Царук, А.​М.​Цюльга, М.​Л.​Часнык, І.​Чубукоў, К.​А.​Шабан, М.​П.​Шмыроў, П.​І.​Шпетны, М.​К.​Шут, А.​Г.​Юхнавец, П.​У.​Ялугін, У.​І.​Ярмак, В.​І.​Яронька.

1945. Я.​А.​Аляхновіч, С.​П.​Анішчанка, Ф.​К.​Анташкевіч, К.​І.​Арлоўскі, Ф.​Ф.​Архіпенка, Ф.​А.​Асташэнка, С.​Н.​Багарад, А.​І.​Банкузаў, М.​У.​Барташоў, М.​У.​Барысаў, А.​І.​Барычэўскі, П.​Х.​Басянкоў, М.​Р.​Батракоў, І.​С.​Бескін, П.​М.​Буйневіч, І.​Р.​Бумагін, А.​К.​Бурак, Ф.​М.​Бялевіч, Дз.​В.​Бярнацкі, М.​Р.​Вайнруб, Я.​Р.​Вайнруб, А.​В.​Вакульскі, П.​Ф.​Вансецкі, Н.​Варанцоў, І.​П.​Гаманкоў, М.​І.​Гапяёнак, Ц.​Л.​Гарноў, П.​А.​Глазуноў, М.​Ф.​Грыгаровіч, А.​І.​Гурын, П.​І.​Гучок, Е.​У.​Дабравольскі, Л.​С.​Данілюк, А.​Ф.​Дзюбко, І.​І.​Дзякаў, В.​А.​Дзямідаў, П.​А.​Дудчык, А.​М.​Дулеба, В.​І.​Брэтонка, А.​А.​Жук, П.​С.​Жукаў, Ц.​С.​Жучкоў, У.​Р.​Жыгуноў, І.​С.​Зайцаў, М.​Л.​Зайцаў, Г.​С.​Здановіч, К.​М.​Зубовіч, В.​К.​Зыль, А.​Я.​Каваленка, С.​А.​Каваленка, М.​К.​Кавалёў, Р.​С.​Кавалёў, Д.​В.​Казакевіч, А.​Я.​Казлоў, І.​І.​Казлоўскі, В.​Ф.​Каленнікаў, С.​А.​Калінкоўскі, І.​І.​Камінскі, Л.​М.​Каплан, М.​Дз.​Капусцін, П.​М.​Каралёў, С.​Дз.​Карыцкі, П.​В.​Касцючык, М.​П.​Катлавец, Я.​І.​Качанаў, В.​А.​Квіцшскі, У.​М.​Кірмановіч, М.​А.​Кісляк, М.​М.​Кольчак, М.​Дз.​Конанаў, Л.​С.​Корнеў, В.​А.​Кот, І.​М.​Краснік, С.​А.​Красоўскі, А.​Ц.​Краўцоў, П.​А.​Крыванос, А.​А.​Кубліцкі, П.​І.​Купрыянаў, М.​І.​Кучынскі, С.​А.​Лавянецкі, І.​І.​Ладуцька, А.​І.​Лапацін, М.​А.​Ласкуноў, У.​С.​Лаўрыновіч, П.​І.​Лізюкоў, А.​Я.​Ліпуноў, М.​В.​Лусто, З.​Р.​Лышчэня, П.​В.​Мажэйка, І.​Ц.​Майсееў, Б.​А.​Майстрэнка, І.​А.​Макіёнак, І.​В.​Максімча, Дз.​К.​Марозаў, У.​М.​Марцінкевіч, Я.​Р.​Маскаленка, С.​С.​Мацапура, М.​П.​Мебш, А.​А.​Мінін, Я.​А.​Мойзых, П.​Мухін, Я.​Г.​Навіцкі, У.​А.​Наржымскі, Дз.​С.​Наруцкі, І.​Б.​Непачаловіч, І.​Ф.​Несцераў, М.​А.​Неўскі, П.​П.​Нікіфараў, Ф.​П.​Нікіцін, А.​В.​Паддавашкін, М.​Г.​Падсаднік, С.​А.​Панамароў, А.​А.​Парцянка, І.​М.​Паўлаў, І.​М.​Паўловіч, М.​П.​Пацееў, Ц.​А.​Пачтароў, С.​А.​Пашкевіч, Дз.​Н.​Пенязькоў, Ф.​І.​Перхаровіч, А.​М.​Пінчук, М.​Р.​Пінчук, Г.​І.​Пісараў, К.​М.​Полазаў, П.​П.​Пурын (Пурынь), С.​С.​Пустэльнікаў, С.​Ф.​Пшонны, А.​Ф.​Пятаковіч, М.​Я.​Рабцаў, М.​Я.​Раманькоў, Ф.​Ф.​Раўчакоў, М.​С.​Рогаў, У.​А.​Рыбак, У.​Р.​Рыжоў, Ц.​А.​Саевіч, В.​Д.​Сакалоўскі, А.​І.​Салодышаў, С.​А.​Свідзерскі, П.​С.​Сінчукоў, В.​В.​Скрыганаў, М.​І.​Смарчкоў, М.​К.​Спірыдзенка, Г.​М.​Станкевіч, М.​П.​Судзілоўскі, М.​А.​Сурын, Я.​Я.​Сусько, М.​П.​Сыдзько, М.​Ф.​Талкачоў, П.​Ф.​Тоўсцікаў, П.​С.​Труханаў, Ф.​А.​Угначоў, Я.​І.​Фаміных, А.​А.​Філімонаў, М.​А.​Халяўка, А.​К.​Харчанка, А.​С.​Хмялеўскі, М.​В.​Хоцімскі, А.​Дз.​Церашкоў, Дз.​М.​Цырубін, А.​І.​Чарныш, Л.​С.​Чэркас, А.​Дз.​Шамянкоў, М.​П.​Шарко, А.​К.​Шмыгун, М.​Д.​Шыла, М.​Ф.​Шындзікаў, В.​П.​Юбкін, І.​І.​Янушкоўскі, У.​Р.​Яўсеенка.

1946. М.​І.​Аверчанка, Ф.​М.​Аўхачоў, М.​С.​Быкаў, Я.​В.​Васілеўскі, Я.​І.​Ганчароў, П.​У.​Гельман, С.​Г.​Жукаў, М.​М.​Зялёнкін, М.​С.​Камельчык, У.​Р.​Карачун, Р.​В.​Ксяндзоў, А.​А.​Нячаеў, А.​С.​Мілюцін, К.​Ф.​Міхаленка, І.​С.​Нікалаеў, А.​А.​Нячаеў, А.​С.​Пешчанка, А.​К.​Стампкоўская, У.​А.​Тышэвіч, Ю.​А.​Шандалаў, А.​К.​Шэлепень.

1948. Л.​І.​Гарагляд, П.​М.​Стафаноўскі.

1951. Я.​М.​Стэльмах.

1954. Ц.​Ц.​Рамашкін.

1957. З.​М.​Тусналобава-Марчанка.

1958. Е.​С.​Зянькова, З.​М.​Партнова.

1960. В.​З.​Харужая.

1965. Ц.​С.​Барадзін, П.​А.​Галецкі, І.​Драздовіч, І.​К.​Кабушкін, М.​І.​Казей, М.​А.​Кедышка, Л.​Дз.​Лорчанка, Л.​Я.​Маневіч, Т.​С.​Марыненка, Г.​М.​Халасцякоў, У.​А.​Хамчаноўскі, Р.​І.​Шалушкоў.

1978. Р.​У.​Дольнікаў.

1980. М.​П.​Чэпік, В.​В.​Шчарбакоў.

1984. В.​В.​Піменаў.

1985. Я.​П.​Іваноўскі, П.​І.​Івашуцін.

1988. А.​А.​Мельнікаў.

Героі Савецкага Саюза — прадстаўнікі іншых народаў, якія вызначыліся ў баях за Беларусь:

1939. І.І.Фядзюнінскі.

1941. К.​Я.​Анохін, Ф.​А.​Баталаў, Я.​Дз.Бяляеў, М.​М.​Дзмітрыеў, І.​А.​Кадучэнка, У.​Р.​Каменшчыкаў, Я.Р.Крэйзер, Ф.І.Паўлоўскі, С.​Р.​Рыдны, М.​М.​Чапурной.

1942. В.​Я.​Сітноў.

1943. М.​І.​Агароднікаў, Х.​Ш.​Агліулін, Д.​Азізаў, А.​Алімбетаў, Р.​А.​Аляксееў, М.​М.​Андрэйка, П.​Л.​Анішчанкаў, Б.​С.​Антаеў, В.​П.​Антонаў, Я.​А.​Антонаў, М.​Р.​Апарын, С.​В.​Артамонаў, М.​М.​Арцем’еў, Р.​Е.​Бабкоў, Дз.​А.​Бакураў, Б.​Ф.​Баннікаў, М.​С.​Барысаў, Г.​І.​Басманаў, І.​А.​Бахмецьеў, І.​А.​Бачанкоў, П.​К.​Баюк, Ц.​А.​Баярынцаў, В.​Дз.​Белазерцаў, У.​К.​Беламесных, В.​А.​Бердышаў, А.​Л.​Бондараў, Ц.​І.​Брагонін, А.​І.​Бруханаў, І.​М.​Будзілі, Г.​Дз.​Буднік, М.​В.​Бузінаў, В.В.Бутылкін, А.​В.​Быкаў, М.​В.​Бычкоў, А.​П.​Валошын, К.​Р.​Верцякоў, Ф.​П.​Віслеўскі, М.​Л.​Воінаў, С.​А.​Волікаў, Е.​Дз.​Волкаў, У.Высоцкі, Дз.(М.)Г.​Гайнутдзінаў, А.​М.​Гарбуноў, Г.​Дз.​Гардаполаў, І.​М.​Гардзіенка, Х.​Г.​Гізатулін, В.В.Глаголеў, А.​Я.​Гнусараў, І.​М.​Грачоў, С.У.Грышын, А.​М.​Губін, П.​М.​Гудзь, П.​Я.​Гур’янаў, У.​В.​Гусеў, Ф.​М.​Давыдаў, А.​В.​Дамрачоў, Б.​Е.​Даўлетаў, І.​Т.​Дацэнка, Т.​Джумабаеў, М.​Т.​Дзёмін, Р.​Я.​Дзмітрыеў, І.​М.​Дзям’яненка, А.​Ф.​Дзячкоў, М.​І.​Дружынін, І.​Х.​Дубін, А.​Дусухамбетаў, С.​А.​Елістратаў, Ф.​А.​Ермакоў, С.​Жала, А.​М.​Жарыкаў, А.​П.​Жыдкіх, І.​П.​Зайцаў, І.​Ф.​Залатароў, У.​М.​Зарамбо, К.С.Заслонаў, А.​Р.​Звягін, І.​Дз.​Зуеў, І.​Ф.​Зуеў, Т.​Ібрагімаў, І.​Л.​Іваноў, І.​С.​Іваноў, І.​В.​Ільгачоў, С.​П.​Ільін, Б.​Ісаханаў, Г.​М.​Іўлеў, К.​Ф.​Казакоў, М.​Л.​Казакоў, С.​А.​Казакоў, С.​Д.​Казанаў, А.​А.​Казаран, А.​А.​Казарэзаў, А.​Г.​Казлоў, Ф.​М.​Калакольцаў, Л.​А.​Калацілаў, Б.​П.​Калінін, А.​С.​Калмыкоў, І.​М.​Калодзій, А.​І.​Кальцоў, М.​І.​Кананенкаў, І.​М.​Карачараў, А.​Карпенка, К.​М.​Карэлін, П.​П.​Карэлін, С.​Касімхаджаеў, І.​Р.​Касяк, Т.​Каумбаеў, І.​А.​Качурын, Дз.​К.​Квітовіч, А.Кжывань, М.​І.​Кікаш, М.​Ф.​Кліменка, І.​Клімовіч, С.​Т.​Кляўцоў, І.​М.​Князеў, М.​В.​Красавін, І.​П.​Красільнікаў, Я.​Я.​Краўцоў, С.​У.​Крывенка, В.​В.​Крыклівы, Дз.​Ф.​Кудрын, І.​А.​Кузаўкоў, А.​М.​Кузняцоў, І.​Ф.​Кузняцоў, С.​Н.​Кузняцоў, І.​З.​Куляшоў, М.​А.​Куратнікаў, А.​А.​Куцін, С.​І.​Кязімаў, І.​М.​Дабанаў, А.​А.​Лазараў, А.​Я.​Ламакін, І.​Г.​Лапін, Л.​С.​Лапцеў, А.​С.​Лапшын, І.​Ф.​Лапшын, С.​А.​Ларыёнаў, У.​Ф.​Латышаў, П.​М.​Лашчанка, І.​М.​Левусенка, М.​Ф.​Лімань, Р.М.Лінькоў, І.​П.​Лісін, М.​М.​Літвіненка, А.​Е.​Лук’янаў, Р.​А.​Лумпаў, Б.​Р.​Лунц, М.​Ц.​Лучок, І.​Г.​Лысанаў, І.​І.​Люднікаў, Н.​А.​Лявухін, І.​С.​Лямайкін, Г.​В.​Ляхаў, І.​М.​Ляшэнка, В.​М.​Макараў, Р.​П.​Маланог, М.​Е.​Маліноўскі, М.​І.​Маргун, І.​А.​Мардасаў, А.​В.​Маркаў, В.​В.​Матасаў, І.​М.​Мацюгін, В.​І.​Мельнікаў, А.​Е.​Меншыкаў, П.​М.​Мешчаракоў, М.​І.​Міхайлаў, А.​Е.​Мішчанка, М.​У.​Мялашчанка, Р.​П.​Мясаедаў, А.​Г.​Мяцяшкін, У.​Ф.​Несцераў, А.​Р.​Ніканаў, А.​В.​Новікаў, М.​А.​Новікаў, В.​А.​Някрасаў, А.​М.​Нямчынаў, А.​Р.​Огнеў, М.​Д.​Ольчаў, А.​А.​Осіпаў, С.​А.​Папоў, П.​А.​Патапенка, М.​А.​Паўлоцкі, І.​А.​Пахалюк, П.​М.​Пахомаў, Б.​А.​Піскуноў, А.​У.​Посны, М.С.Пруднікаў, С.​Дз.Пруткоў, Ц.​Д.​Пугачоў, К.​А.​Пуляеўскі, М.П.Пухаў, В.​С.​Пуцілін, З.​Ф.​Пянакі, І.​М.​Пяткоўскі, П.​К.​Рагозін, І.​А.​Радаеў, М.​К.​Раманаў, С.​П.​Рашчупкін, А.​А.​Румянцаў, А.​С.​Румянцаў, І.​М.​Румянцаў, П.​А.​Рындзін, В.​Р.​Салдаценка, М.​Е.​Самохін, М.​Л.​Сарокін, Р.​П.​Саўчук, І.​Л.​Сердзюкоў, В.​Дз.​Серыкаў, М.​І.​Сечкін, Л.​С.​Сібагатулін, А.​В.​Сідараў, М.​М.​Сілін, В.​Я.​Сітнікаў, Е.​Сіхімаў, В.​Н.​Сласцін, М.​Ф.​Смірноў, М.​Я.​Смірноў, С.​Р.​Смірноў, А.​Ф.​Спірын, І.​Я.​Спіцын, М.І.Сташак, Ш.​С.​Сулейманаў, Дж.​Сулейменаў, Б.​М.​Сураўцаў, Р.​М.​Суркоў, Г.​І.​Сурнін, І.​Я.​Сухараў, С.​Я.​Сухараў, Дз.​П.​Сухарнікаў, Ф.​П.​Сушкоў, А.​Л.​Сярожнікаў, П.​Ц.​Таранцаў, В.​Ф.​Тарасенка, К.​Таскулаў, К.​Я.​Ткабладзе, В.​І.​Трусаў, А.​В.​Трыфанаў, Ф.​А.​Трыфанаў, М.​І.​Тузаў, А.​І.​Уладзіміраў, М.​Дз.​Уласаў, М.​М.​Уласаў, П.​М.​Фамічоў, Б.​М.​Фарунцаў, І.​Д.​Фіёнаў, М.​В.​Філімонаў, А.​Р.​Фралянкоў, В.​С.​Хабіеў, М.​І.​Харламаў, Ф.​М.​Хлуднеў, М.​М.​Хухлоў, А.​П.​Цаплін, А.​С.​Цвердахлебаў, М.​К.​Цімашэнка, У.​Я.​Цімашэнка, В.​М.​Цімонаў, В.​Ф.​Цітоў, К.​А.​Ціханаў, І.​В.​Цымбал, Ф.​П.​Чабурын, К.​З.​Чалоўскі, Я.​Дз.​Чарамноў, У.​І.​Чаркасаў, П.​А.​Чарняеў, П.​А.​Чудзінаў, М.​А.​Шавялёў, Б.​П.​Шайко, С.​Шакіраў, М.​Р.​Шаламцоў, М.​С.​Шанцоў, М.​Т.​Шарстабітаў, У.​П.​Шарстнёў, І.​К.​Шаумян, В.​В.​Швец, Дз.​В.​Шурпенка, А.​В.​Шчарбакоў, В.В.Шчарбіна, А.​Ф.​Шчукін, М.​П.​Шыбаеў, Д.​К.​Шышкоў, Ш.​Эргашаў, М.​М.​Юр’еў, І.​А.​Юсупаў, Ц.​С.​Ягораў, Г.​Т.​Якушкін, А.​К.​Ярохін, А.​І.​Яршоў, М.​А.​Яхагоеў.

1944. С.​С.​Абдужабараў, А.​Н.​Абрамаў, К.​К.​Абрамаў, М.​Р.​Абросімаў, А.​Р.​Абухаў, В.​Ц.​Абухаў, В.​Г.​Аверчанка, А.​Л.​Агафонаў, А.​С.​Агафонаў, К.​Азалаў, Р.​Азімаў, Ф.Ф.Азміцель, І.​К.​Айтыкаў, В.​І.​Акімаў, М.​П.​Акімаў, Г.​К.​Акпераў, М.​С.​Актуганаў, М.​В.​Акцябрская, М.​Я.​Алавяннікаў, М.Альбер, А.​В.​Азяксандраў, І.​Аляксандраў, М.​А.​Аляксандраў, І.​П.​Аляксееў, Я.​А.​Аляксееў, Х.​Амінаў, К.​М.​Андрусенка, У.​К.​Андрушчанка, Я.​Т.​Андрушчанка, А.​Дз.​Андрэеў, М.​М.​Андрэеў, А.​Аннаеў, Дз.​А.​Анохін, І.​Ф.​Анохін, А.​А.​Анпілаў, І.​М.​Антонаў, М.​І.​Антонаў, Я.​Ф.​Антошын, І.​М.​Анціпін, А.​К.​Апалеў, І.​І.​Арандарэнка, В.​К.​Ардашаў, Ц.​М.​Арлоў, І.​Я.​Арол, А.​М.​Арсянюк, М.​А.​Аруцюнян, М.​В.​Архангельскі, Д.Асаналіеў, В.​С.​Аскалепаў, П.​А.​Афанасьеў, С.​Я.​Афанасьеў, Ф.​Т.​Афанасьеў, Г.​А.​Ахмераў, К.​Х.​Ахметшын, Т.​Бабаеў, К.​М.​Бабошка, В.​М.​Бабошын, С.​А.​Багамолаў, І.​В.​Багданаў, У.​Р.​Багуслаўскі, А.В.Бажанаў, М.​Байрамаў, А.​Г.​Байцоў, А.​І.​Баксаў, І.​П.​Баладурын, Р.​В.​Баламуткін, І.М.Банаў, М.​П.​Баранаў, У.​П.​Баранаў, М.​І.​Баркоў, Н.​Д.​Баронін, Е.І.Барыкін, М.​Б.​Барысаў, І.​А.​Барысевіч, М.​Г.​Барышаў, М.​І.​Барэеў, Г.​П.​Бахвалаў, В.​А.​Башкіраў, Ф.​А.​Башкіраў, В.​І.​Баяркін, К.​Ф.​Белаконь, Г.​М.​Бзараў, Г.​Біктыміраў, І.​С.​Бірукоў, А.​Л.​Болатаў, І.​К.​Боддун, М.​М.​Броннікаў, А.П.Брынскі, С.​Ц.​Брэусаў, І.​І.​Бувін, І.​А.​Буканаў, Б.А.Булат, В.​Г.​Булатаў, Х.​С.​Булатаў, А.​А.​Бурнашоў, М.А.Бухтуеў, М.​І.​Быкоўскі, А.С.Бычак, Р.​В.​Бязуглаў, А.​І.​Бялоў, А.​К.​Бялоў, П.А.Бялоў, Р.А.Бялоў, А.​І.​Бяспятаў, А.​Дз.​Валогін, М.​Я.​Валошын, М.​П.​Варатынцаў, А.​Ф.​Варонін, А.​Варонін, І.​І.​Варэпа, М.​А.​Васеў, І.​Васіленка, А.​М.​Васільеў, І.​В.​Васільеў, М.​М.​Васільеў, М.​Ф.​Васільеў, С.А.Ваўпшасаў, Р.​І.​Вахонін, У.​К.​Венцаў, Л_Л.​Вінер, П.​Дз.​Вінічэнка, Ю.​М.​Віннік, У.​М.​Вішнявецкі, А.​П.​Возлікаў, В.​Ф.​Волкаў, М.​Ц.​Волкаў, А.​І.​Воранаў, М.​А.​Вычужанін, В.​А.​Вядзенка, К.​А.​Вяршынін, М.​Дз.​Вяснін, Р.​П.​Вятчынкін, Ф.​Г.​Габдрашытаў, С.​К.​Гадавікоў, І.​Я.​Гайдым, А.С.Гайко, С.​К.​Галавашчанка, А.​В.​Галадноў, В.​М.​Галаулін, Б.Л.Галушкін, І.​В.​Ганжэла, Е.​К.​Гаранян, В.​Ф.​Гарачаў, І.​П.​Гарбуноў, А.​С.​Гардзееў, Ю.​І.​Гарохаў, Ш.​Ю.​Гатыятулін, П.​П.​Гаўрылаў, Ф.​Г.​Гаўрылаў, П.​І.​Гаўрыш, Я.​І.​Генералаў, П.​М.​Герасіменка, А.​П.​Гергель, І.​В.​Гермашаў, А.​Г.​Гізатулін, С.​Я.​Гладкоў, Ф.​І.​Говараў, Дз.​Ф.​Грачушкін, М.​А.​Грачыхін, А.​І.​Громаў, А.​М.​Громаў, І.​К.​Груздзеў, Л.​А.​Грыгаровіч, А.І.Грыгор’еў, Т.​С.​Грыгор’еў, Л.​М.​Грыгор’еў, Дз.​А.​Грыдзін, М.​А.​Грынёў, К.​Д.​Грыцынін, А.​С.​Грышын, С.​С.​Грэбчанка, А.І.Гуляеў, Дз.​Ц.​Гуляеў, С.​І.​Гурвіч, В.​В.​Гусеў, Ф.​Л.​Гушчын, А.​Я.​Давыдаў, Л.​Ш.​Давыдаў, М.​Я.​Дакучаеў, Р.​А.​Далгоў, А.​Дз.​Данілаў, П.​А.​Данілаў, Е.​І.​Данільянц, А.Ф.Данукалаў, М.​С.​Дароўскі, І.​М.​Дарохін, І.​С.​Даутаў, А.​Г.​Даўлетаў, Б.​Даўледжанаў, Б.​Р.​Даўлятаў, І.​К.​Двадненка, Э.​Б.​Джумагулаў, Я.​А.​Дзерцеў, М.​А.​Дзёмін, Б.М.Дзмітрыеў, П.​А.​Дзяльцоў, Г.​А.​Дзяменцьеў, А.​А.​Дзямідаў, А.​М.​Дзянісаў, С.Р.Дрынь, А.​Е.​Дубікаў, А.​Дэхканбаеў, П.​В.​Едзелеў, Р.​П.​Ерафееў, А.​П.​Еўдакімаў, В.​В.​Еўдакімаў, І.​С.​Еўсцігнееў, А.​Жанзакаў, В.Р.Жолудзеў, С.Т.Жунін, А.​І.​Жылін, М.​Ф.​Забродзін, Я.​Г.​Заверталюк, І.​А.​Заулін, В.​Ф.​Загайнаў, Г.​П.​Загайнаў, М.​М.​Зазуля, Я.​П.​Зайцаў, А.​З.​Закіраў, А.​А.​Залатароў, В.​В.​Засядацелеў, Р.​Дз.​Заўгародні, К.Ф.Захараў, М.​А.​Звераў, В.​Ф.​Здуноў, У.​К.​Зелянёў, Я.​Дз.​Зімін, М.​А.​Зіноўеў, П.​П.​Зонаў, Р.М.Зубаў, А.​М.​Зуеў, Ю.​М.​Зыкаў, П.​П.​Зюбін, П.М.Зюлькоў, М.В.Зябніцкі, С.​І.​Зямлянаў, Ю.​П.​Іванкін, І.​Я.​Ігнаценка, С.​І.​Іларыёнаў, Г.​А.​Іназемцаў, І.​В.​Індракоў, В.​Я.​Ісаеў, А.​І.​Ісіпін, Дз.​Д.​Іўліеў, Ю.​Дз.​Іўлеў, Г.​М.​Ішчанка, П.​А.​Кабанаў, І.​Р.​Кабякоў, Б.​Я.​Каваленка, П.​І.​Каваленка, П.​С.​Кавалёў, С.​М.​Кавалёў, А.​І.​Кадамцаў, І.​П.​Кадачнікаў, А.​Л.​Казачкоў, Г.​Ф.​Казачук, А.​І.​Калабін, А.​П.​Каламоец, Дж.​Калдыкараеў, У.Р.Калеснік, І.С.Калеснікаў, А.​Каліеў, Ц.​І.​Калінін, М.​Дз.​Калініч, М.Т.Калінкін, Ф.​А.​Калыхматаў, Дз.​Я.​Камароў, Ф.​І.​Каменеў, К.​Л.​Камынін, У.​М.​Камышаў, М.​С.​Канавалаў, Ф.​Ф.​Канавалаў, А.​І.​Канарчык, Ф.​І.​Кангалёў, П.​Я.​Кандраценка, П.​В.​Канькоў, С.​Л.​Капытаў, І.​В.​Каралькоў, Б.А.Карасёў, А.І.Караткоў, Д.​Т.​Каржоў, Я.​Ф.​Карнееў, Г.​М.​Касатонаў, П.​С.​Кастрамцоў, У.​М.​Кастрыкін, С.​П.​Касцерын, М.​М.​Катаеў, І.​П.​Каўрыжка, В.Я.Каўтун, П.​М.​Каўтун, Г.​М.​Каўтуноў, А.​Г.​Качаткоў, А.​Р.​Кашынцаў, А.​С.​Квіткоў, Ц.​Кенжэбаеў, Ж.​К.​Кізатаў, Ц.​П.​Кіранкоў, А.В.Кірсанаў, І.​В.​Кірык, В.​П.​Кірычук, А.​М.​Кісліцын, П.​М.​Кіслоў, М.​М.​Кліменка, П.​Ф.​Кляча, А.​А.​Князеў, І.​М.​Князькоў, А.Ф.Колесава, А.​С.​Конеў, Б.​Л.​Корнеў, С.​Ф.​Костычаў, І.​І.​Косцін, М.​І.​Котаў, У.​П.​Краеў, М.​А.​Крапіва, А.​В.​Красікаў, М.​П.​Красільнікаў, І.​Я.​Краснік, М.​П.​Краўчанка, А.​С.​Крахмаль, А.​М.​Круташынскі, І.​К.​Кручкоў, П.​Я.​Крывень, А.​М.​Ксьшкін, Г.​Л.​Кубышка, І.​Г.​Кувіка, Л.​У.​Кудакоўскі, Д.А.Кудравіцкі, М.​Г.​Кужакоў, М.​Ц.​Кузняцоў, А.​П.​Кузоўнікаў, М.​Я.​Кузякін, В.​І.​Кулікаў, М.​Р.​Кулябяеў, П.​М.​Куманёў, Дз.​Р.​Курапятнік, А.​Курманаў, Т.​Т.​Кусімаў, Ф.​М.​Кустаў, М.​І.​Кучаравенка, М.​М.​Куюкаў, В.​І.​Лабанаў, А.​П.​Лабачоў, І.С.Лазарэнка, І.​А.​Лазенка, М.​Г.​Лапата, П.Р.Лапацін, А.​В.​Лапік, П.​С.​Лапушкін, Р.​Р.​Лахін, М.​С.​Лацкоў, А.​К.​Леанцюк, В.​М.​Лебедзеў, Г.​С.​Лебедзеў, І.​М.​Лебядзенка, В.​П.​Лезін, А.​Дз.​Леўчанка, М.​П.​Лешчанка, В.І.Лівенцаў, А.​Ц.​Лінчук, І.​Дз.​Ліхабабін, А.​С.​Лічынкка, А.​Р.​Логінаў, А.А.Лосік, М.​Т.​Лукінаў, П.​Ф.​Лунёў, Я.​М.​Лунін, М.​Я.​Лут, А.​А.​Лысенка, М.​Дз.​Любічаў, А.​Г.​Ляпкін, Х.​Магамед-Мірзоеў, М.​М.​Магерамаў, П.​С.​Мазураў, М.​М.​Майсееў, М.​С.​Майсееў, Г.​В.​Майсурадзе, Г.​М.​Макараў, М.І.Макарычаў, М.​Р.​Маладзікоў, Б.​Г.​Мальшіаў, І.​Е.​Малышаў, Дз.​К.​Малькоў, Г.​А.​Мальцаў, В.​А.​Малясаў, Дз.​Б.​Маматаў, П.​С.​Мамкін, М.​Мамраеў, Х.​Мамутаў, М.​Ф.​Манакін, Я.​Ф.​Манахаў, М.​К.​Мандыбура, Ф.Р.Маркаў, С.​С.​Маркін, Я.​Маркоўскі, М.Т.Мармулёў, І.​А.​Мартынаў, К.Х.Марусічэнка, А.​П.​Маслаў, М.​В.​Маслаў, А.​Т.​Маслікаў, І.​Ф.​Маслоўскі, М.​П.​Масонаў, М.​Т.​Маструкоў, М.​Ф.​Махаў, П.​Я.​Махіня, Р.​Махмудаў, Р.​Махнёў, І.​Р.​Махота, І.​Я.​Мацвееў, П.​К.​Мацвееў, П.​Я.​Мацвееў, А.​В.​Машок, В.​Я.​Мацюшкін, П.​М.​Меншчыкаў, Р.​І.​Мільнер, Т.​Т.​Міндыгулаў, П.А.Мірашнічэнка, Б.​А.​Міхайлаў, М.А.Міхайлашаў, В.​П.​Міхалько, А.​М.​Міхін, М.​М.​Мішэнін, І.​М.​Моцін, П.​Ц.​Мужэцкі, М.​С.​Музалёў, В.​П.​Мухін, Дз.​М.​Мядзведзеў, І.​П.​Мядзведзеў, Р.​І.​Мяншун, В.​Набіеў, М.​І.​Навасельцаў, К.​Л.​Навумаў, М.​П.​Нагорны, А.​П.​Назараў, А.​Г.​Наканечнікаў, В.​Л.​Недагавораў, Д.​П.​Несцярэнка, М.​А.​Ніканаў, А.​Ф.​Нікіфараў, І.​Я.​Нікіфараў, Е.​А.​Нікуліна, Т.​Ніязмамедаў, К.​Л.​Новікаў, М.​С.​Новікаў, В.​С.​Няжноў, Б.Л.Няклюдаў, Я.​М.​Няўмоеў, М.​І.​Осіпаў, У.​П.​Падзігун, С.​У.​Падлузскі, Г.Ф.Пакроўскі, М.П.Пакроўскі, В.​В.​Падавіваеш, А.​С.​Паланскі, П.​Ц.​Панамароў, Дз.​П.​Паноў, Ф.​К.​Папоў, А.​Р.​Папугаеў, Н.​М.​Пархоменка, Ф.​І.​Паршын, І.​А.​Парыгін, А.​П.​Пасар, М.​Дз.​Паўлаў, М.​М.​Паўлаў, М.​П.​Паўлаў, М.​С.​Паўлаў, І.​Дз.​Паўленка, А.​М.​Паўлоўскі, Ф.​К.​Паўлоўскі, Г.​Ф.​Пацёмкін, І.​С.​Перахода, М.​Дз.​Петухоў, І.​Ц.​Петчанка, П.​С.​Півень, А.​Н.​Піразеў, В.​Р.​Пічугоў, Ц.​Р.​Плужнікаў, А.​В.​Плюшч, І.​А.​Плякін, Л.​А.​Працэнка, В.​І.​Прохараў, П.​А.​Прымак, Г.​А.​Прыходзька, П.​С.​Прыходзька, Р. дэ ла Пуап, А.​М.​Пузікаў, Дз.​М.​Пяроў, М.​А.​Пярфільеў, Г.​М.​Пятлюк, М.​В.​Радчанка, Р.​М.​Раеўскі, М.​А.​Ражноў, Г.​С.​Размадзе, Б.​Дз.​Раманаў, В.​М.​Раманаў, М.​І.​Раманюк, А.​А.​Раслякоў, Н.​Р.​Рафіеў, Ш.​С.​Рахматулін, А.​П.​Рудакоў, М.​М.​Рудзь, М.​Рудой, М.​М.​Рудык, С.І.Рудэнка, Ф.​С.​Румянцаў, В.​А.​Русакоў, Г.​Ф.​Русін, І.​Русінаў, М.​А.​Рыжанкоў, А.​А.​Рыжкоў, А.​П.​Рыжоў, В.​Дз.​Рылаў, Дз.​Р.​Рэдзькін, А.​В.​Сабашнікаў, І.​К.​Сабко, П.​С.​Савачкін, А.​Л.​Сазонаў, М.​А.​Салагуб, А.​Ф.​Салаўёў, Г.​Л.​Салаўёў, М.​Я.​Салаўёў, У.​Д.​Саілончанка, І.​П.​Салтыкоў, І.​Ф.​Самаркін, С.​А.​Самародаў, А.​М.​Самахвалаў, З.​А.​Самсонаў, Б.​В.​Самсонаў, У.​А.​Сапрыкін, А.​А.​Саркісянц, В.​П.​Сарокін, А.​Г.​Сафонаў, П.​С.​Сафронаў, Р.​І.​Свердлікаў, Г.​Г.​Светачаў, А.​А.​Свірыдаў, С.​Сейтваліеў, М.​П.​Селязнёў, І.​П.​Сівакоў, С.​М.​Сідаркоў, В.​М.​Сідзельнікаў, А.​М.​Сіманаў, В.​П.​Сімон, Ф.М.Сінічкін, М.​Т.​Сірычэнка, П.​П.​Скалацкі, М.​Г.​Скляраў, М.​М.​Слабацкоў, М.​В.​Смірнова, Дз.І.Смірноў, Дз.​М.​Смірноў, У.Я.Смірноў, Ю.В.Смірноў, У.​П.​Созінаў, Р.​І.​Спольнік, А.​І.​Старчанка, М.​П.​Ступішын, П.​А.​Сувораў, М.​П.​Судакоў, А.​А.​Суслаў, І.​М.​Сухамлін, А.​П.​Сухараў, М.​Ц.​Сушанаў, П.​Ц.​Сушкоў, М.​Ф.​Сцепавой, В.​А.​Сцёпін, М.​М.​Сцяжкін, І.​В.​Сцяпанаў, М.​А.​Сцяпанаў, М.​П.​Сядненкаў, Л.​С.​Сядоў, В.​А.​Сяменчанка, В.​П.​Сяргееў, У.​П.​Сяргееў, А.​П.​Сярогін, Р.А.Такуеў, А.​Е.​Талмачоў, П.​М.​Тамілін, М.Тапівалдыеў, А.​І.​Тарнапольскі, Дз.​П.​Татмянін, В.​Ф.​Токараў, І.​М.​Траўкін, М.​П.​Трубіцын, П.​Ц.​Труфанаў, Д.​Тураеў, Дз.​І.​Туркоў, А.Я.Углоўскі, А.​Узакаў, І.​П.​Украдыжэнка, У.​Ф.​Уладзіміраў, М.​М.​Уласаў, С.​П.​Уласенка, Ф.​І.​Ульянін, М.​Умурдзінаў, І.​Ургенішбаеў, І.​Р.​Усацюк, Д.​Усманаў, В.С.Уткін, А.​І.​Уцін, С.​Л.​Ушакоў, М.​П.​Фамін, Н.​І.​Фенічаў, М.П.Фёдараў, М.​Ц.​Фёдараў, І.​А.​Філацьеў, Л.​А.​Філін, Я.Ф.Філіпскіх, М.​І.​Філоненка, М.​Д.​Фірсаў, А.​В.​Фларэнка, В.​М.​Фокін, Я.​Ц.​Форзун, І.​В.​Фралоў, А.​К.​Фядзюнін, П.​І.​Фядотаў, Г.​М.​Хадзімухаметаў, Х.​Хазіеў, К.​К.​Хайбулін, А.​С.​Хайдараў, Ц.​Г.​Халікаў, С.​В.​Харламаў, В.​Дз.​Харытонаў, С.​Х.​Хасанаў, Ф.​П.​Хахракоў, Х.​І.​Хіндрэус, І.​І.​Хмель, К.​Е.​Ходаў, Ц.​А.​Холад, У.​Г.​Хомрач, В.​П.​Храмых, А.​Р.​Хрыстоў, А.​М.​Хутаранскі, С.​Хушназараў, К.​І.​Царыцьш, М.​П.​Цеплякоў, І.М.Цімчук, І.П.Ціткоў, А.​А.​Цітоў, А.​Ц.​Цітоў, У.Л.Ціхаміраў, Р.​М.​Ціханаў, Л.​П.​Ціхмянаў, М.​С.​Цыбульскі, В.​Е.​Цыганкоў, В.​Ф.​Цымбаленка, М.​Дз.​Цыплухін, В.​Т.​Цыс, А.​В.​Цюрын, Л.​Ф.​Цюрын, С.​Ц.​Цяплоў, С.​В.​Цярэшчанка, Р.​А.​Чакмянёў, В.​І.​Чамадураў, М.​Дз.​Чапрасаў, І.​І.​Чарапанаў, Г.​Я.​Чарашнёў, У.​Д.​Чарнаморац, С.​А.​Чарнаўской, В.Я.Чарнышоў, А.​Р.​Чарняк, А.​С.​Чугаеў, М.​К.​Чупілка, В.​С.​Чурумаў, М.​С.​Чурыкаў, С.Г.Чыгладзе, В.​П.​Чыжоў, А.​Я.​Чыкін, Ш.​І.​Чылачава, А.​Ф.​Чынкоў, А.​А.​Чыркоў, І.М.Чысцякоў, Дз.​Л.​Чэпусаў, А.​А.​Шавялёў, В.​С.​Шавялёў, М.​С.​Шавялёў, У.​Ш.​Шакіраў, П.​І.​Шамаеў, І.​Ц.​Шапачка, А.​А.​Шастакоў, А.​М.​Шаталін, В.​Р.​Шашкоў, М.​Ф.​Шварцман, М.​І.​Шкуліпа, Г.​Ф.​Шляпін, М.​І.​Шмаргун, Дз.​А.​Шмонін, К.​Ф.​Шувалаў, П.​П.​Шумаў, А.​Дз.​Шчаблакоў, В.​К.​Шчарбакоў, М.​І.​Шчацінін, М.​М.​Шчукін, М.​М.​Шыкін, А.​П.​Шылкоў, Ф.​Ф.​Шыляеў, А.М.Шыхаў, І.​Т.​Шэйкін, П.​К.​Юдзін, Дз.​Р.​Юркоў, А.​М.​Юрын, Дз.​М.​Яблачкін, М.​А.​Якаўлеў, А.​Якубаў, К.​Б.​Якубаў, М.​Я.​Якупаў, Б.​Я.​Янтыміраў, М.​М.​Яромушкін, П.​М.​Яфрэмаў, В.​М.​Яшын.

1945. К.​А.​Авакян, С.​В.​Авяр’янаў, Ф.​Я.​Агафонаў, М.​І.​Агурэчнікаў, С.​Адашаў, Дз.​Е.​Алейнічэнка, В.​А.​Алісаў, І.​П.​Алтухоў, У.​С.​Алхімаў, М.​М.​Альшэўскі, М.​Я.​Аляксандраў, Ф.​М.​Аляксандраў, А.​М.​Аляксеенка, А.​А.​Аляксееў, Ж.Андрэ, А.​С.​Андрэеў, І.​Я.​Андрэеў, П.​К.​Андрэеў, Я.​В.​Анісімаў, М.​А.​Аніскін, С.​П.​Анішчанка, М.​А.​Ануфрыеў, С.​А.​Апраксін, М.​П.​Аргуноў, В.​Дз.​Арлоў, Я.​Н.​Арлоў, І.​М.​Арсеньеў, І.​С.​Арцішчаў, П.​А.​Арэф’еў, І.​І.​Асінны, М.С.Аслікоўскі, С.​Ц.​Атрохаў, А.​К.​Аўдзееў, Дз.​М.​Аўсяннікаў, Б.​В.​Аўчыннікаў, М.​Ц.​Аўчыннікаў, Б.​М.​Афанасьеў, В.​М.​Афанасьеў, Д.​М.​Ахмедаў, Ф.​Ахмедаў, С.​Ашыраў, К.​І.​Бабахін, В.​А.​Бабічаў, М.​М.​Бабкін, В.​М.​Бабкоў, М.​І.​Баброў, Л.​Г.​Бабушкін, А.М.Багалюбаў, М.​Ц.​Багамолаў, Ф.​М.​Бажора, П.​С.​Байцоў, С.​І.​Балгарын, І.​М.​Бандарэнка, С.​Дз.​Барадулін, С.​М.​Баразянец, Т.​М.​Барамзіна, В.​М.​Бардуноў, В.​М.​Барсукоў, П.​М.​Батыраў, М.​І.​Бахцін, Б.​Л.​Белік, І.​М.​Беразуцкі, Р.​Я.​Бераснеў, Ф.​С.​Берастаў, Я.​А.​Бікбаў, В.​М.​Бірукоў, Ф.​Ц.​Блахін, В.​П.​Брагін, В.​Я.​Брагін, Т.А.Братчыкаў, М.​В.​Будзюк, М.​І.​Будзянкоў, К.С.Бурдзейны, Ф.​В.​Буслаў, П.​П.​Бухнін, М.​К.​Буянаў, Л.​А.​Быкавец, І.​Л.​Бялоў, І.​М.​Бярэзін, Ф.​С.​Вазнясенскі, В.​А.​Валасатаў, А.​М.​Валошын, М.​Ф.​Валошын, І.​М.​Валчкоў, В.У.Ванцян, П.​Я.​Вараб’ёў, М.​А.​Васін, Г.​І.​Вахалкоў, А.​Я.​Вахненка, А.​Ф.​Везіраў, Р.​І.​Велікаконь, Р.​П.​Віктараў, М.​М.​Вінаградаў, П.​І.​Вінаградаў, Ф.​І.​Вінакураў, А.​Л.​Вісяшчаў, І.​П.​Віткоўскі, В.​А.​Віхіраў, А.​А.​Волкаў, А.​П.​Волкаў, М.​Е.​Волкаў, Х.​Н.​Гайсін, М.​А.​Гакель, У.​А.​Галаскокаў, К.М.Галіцкі, А.​К.​Галубкоў, А.​М.​Галубой, Б.Б.Гарадавікоў, А.В.Гарбатаў, Д.​І.​Гарбуноў, В.​С.​Гаўрылаў, Р.​С.​Гашава, А.​І.​Гераськін, А.​М.​Герман, М.​М.​Глебаў, І.​В.​Глушкоў, К.С.Гнідаш, А.Е.Голубаў, А.​Ф.​Грабнёў, К.​В.​Гразноў, М.​І.​Грыбкоў, Дз.​П.​Грыгор’еў, В.​І.​Грышаеў, В.​С.​Грышко, І.Ц.Грышын, І.​П.​Гураў, К.​Ф.​Гураў, П.​Ф.​Гушчын, М.​С.​Давыдаў, М.​П.​Дакучаеў, В.​І.​Далгаполаў, У.​К.​Далгоў, А.А.Данілаў, М.​І.​Данілаў, М.​М.​Даніленка, А.​І.​Данскіх, Ю.​М.​Двужыльны, Г.​І.​Джункоўская-Маркава, І.​М.​Дзусаў, М.​М.​Дзяканаў, П.​М.​Дзякаў, М.​І.​Доліна, С.​А.​Долінскі, М.​І.​Дружынін, М.​Я.​Дубровін, Г.​А.​Дуброўскі, М.​В.​Дунічаў, В.​Дз.​Едкін, Л.​К.​Ерафееўскіх, Ф.​П.​Ерзікаў, Р.​Дз.​Ермалаеў, Ф.​П.​Ермалаеў, Е.М.Жагранкоў, П.​М.​Жалтухін, А.​П.​Жэсткаў, А.​М.​Жданаў, Л.​В.​Жолудзеў, І.​Я.​Жудаў, М.​А.​Жуканаў, В.П.Жукаў, Я.​А.​Жыгуленка, В.​І.​Жылін, М.М.Завадоўскі, В.С.Заварызгін, В.​І.​Загароднеў, В.Г.Зайцаў, В.​Л.​Зайцаў, С.​Х.​Зайцаў, М.​А.​Замулаеў, Ю.​Ф.​Зарудзін, І.​М.​Запарожскі, А.​І.​Зараўняеў, А.​Н.​Захараў, Г.Н.Захараў, А.​М.​Звераў, І.​Е.​Злыгосцеў, Е.​М.​Зорын, А.​Л.​Зубкова, А.​А.​Ібраеў, Ф.​Я.​Іванішка, А.​В.​Іваноў, К.​В.​Іваноў, М.​В.​Іваноў, М.​А.​Лзюмаў, І.​І.​Ілазараў, Г.​М.​Інасарыдзе, А.​Дз.​Іонаў, М.​А.​Ісайка, С.Іскаліеў, В.​У.​Істомін, А.​Ішанкулаў, П.​В.​Каваленка, П.​П.​Кажамякін, М.​А.​Кажушкін, А.​А.​Казакоў, В.І.Казакоў, Р.​П.​Каалоў, В.​Г.​Казянкоў, В.​М.​Каламоец, Б.​П.​Калач, І.​А.​Калашнікаў, М.​С.​Калашнікаў, П.Р.Калеснікаў, С.​М.​Калінін, М.​А.​Калодка, П.​І.​Каломін, У.Я.Калпакчы, Б.​Л.​Калядзе, Г.В.Камароў, Г.​У.​Камароў, Р.​К.​Камарыцкі, Дз.​К.​Камзаракаў, У.​Р.​Канарэеў, Г.​Ф.​Канцаў, І.​В.​Капейкін, А.​М.​Карасёў, М.​В.​Каранаў, Е.​М.​Карніенка, В.​І.​Карнішын, Я.​І.​Каровін, М.​П.​Карпееў, В.​І.​Карпенка, В.​Р.​Карпенка, Я.​Ф.​Касавічоў, Ф.​Дз.​Касценка, Г.​Л.​Катарын, П.​Р.​Кашчэеў, М.​І.​Кашын, В.​Ш.​Квачантырадзе, Р.​К.​Кіба, Г.​Ф.​Кірдзішчаў, М.​С.​Кірылаў, У.​Л.​Кірылаў, Р.​Р.​Кіяшка, В.​С.​Кладзіеў, І.​К.​Кліманаў, М.​І.​Кліменка, Дз.​М.​Клімзаў, П.​Ф.​Кляпач, М.​І.​Колычаў, М.​І.​Конанаў, В.​М.​Косцін, У.​М.​Кошалеў, К.​А.​Кошман, М.​В.​Крапцоў-Зайчанка, І.​Т.​Красноў, В.​І.​Краўчанка, В.​І.​Круглоў, Ф.Т.Крылоў, С.​М.​Крынін, І.​Н.​Кудзін, С.​А.​Кудрашоў, К.​Г.​Кузняцоў, Р.​І.​Кузняцоў, В.​С.​Кузьмін, М.​А.​Кузьмін, Л.​Дз.​Кукалеўскі, П.​А.​Кулакоў, А.​Г.​Куліеў, С.​З.​Кульбашной, А.​П.​Кулясаў, Дз.​А.​Купцоў, С.​А.​Купцоў, П.А.Курачкін, М.​Ц.​Курбатаў, Дз.​М.​Курлук, А.​В.​Курын, К.П.Кутрухін, С.​Ф.​Куфонін, Е.​М.​Кухараў, М.​М.​Лазькоў, П.​Б.​Лакціёнаў, Г.​Д.​Лапацін, Г.​С.​Лебедзеў, С.​А.​Лебедзеў, В.​А.​Леванян, М.Лефеўр, М.​Н.​Ліннік, К.​С.​Лісіцын, В.​М.​Літвінаў, М.​М.​Логінаў, У.​Л.​Логінаў, І.​П.​Луеў, Л.​В.​Лук’янчыкаў, М.​А.​Лунькоў, А.А.Лучынскі, І.​І.​Лысенка, Ф.​К.​Лысенка, А.​С.​Люты, В.​І.​Лявіцкі, І.​М.​Лявонаў, І.​Р.​Лядоўскі, І.​А.​Мазгавой, М.​С.​Майдан, А.​С.​Майсеенка, Т.​П.​Макарава, К.​В.​Макараў, М.​Р.​Макараў, Я.​А.​Макееў, А.​М.​Максін, П.​П.​Маладых, А.​І.​Малаў, А.​А.​Мален, М.С.Малінін, І.​Т.​Малка, М.​П.​Мальчанка, М.​В.​Мамонаў, В.​М.​Манкевіч, А.​І.​Маркаў, В.​В.​Маркін, А.​І.​Марозаў, І.​В.​Марозаў, М.​М.​Мартынаў, У.​К.​Мартынаў, М.​І.​Марцьянаў, А.​А.​Марчанкаў, М.​Ф.​Мар’яноўскі, С.​І.​Масіенка, Ц.​Д.​Масін, А.​П.​Маслаў, А.​А.​Матросаў, У.​М.​Мачалаў, В.​А.​Меднаногаў, Н.​Ф.​Меклін-Краўцова, І.​А.​Мельнічэнка, А.​М.​Меркушаў, А.​І.​Міронаў, Р.​Р.​Міронаў, С.​М.​Міт, М.​І.​Мітрафанаў, В.​К.​Мітрохаў, А.​Б.​Міхайлаў, В.​П.​Мішэнін, Г.​Г.​Мурзаханаў, Р.​Ф.​Мусланаў, Г.​М.​Мядзведзеў, І.​М.​Мяльноў, П.​П.​Набойчанка, А.​С.​Навічкоў, М.​К.​Нагульян, П.​І.​Назарэнка, Я.Налепка, М.​М.​Нарган, А.​М.​Наскоў, М.​З.​Нешкаў, В.​М.​Нікалаеў, М.​П.​Ніканаў, Т.А.Нікандрава, Я.​М.​Ніхаеў, А.​П.​Нічыпарэнка, К.​Б.​Нуржанаў, В.​П.​Нячаеў, А.​М.​Осіпаў, В.​В.​Осіпаў, Б.​М.​Падалка, А.​М.​Пайкоў, С.​А.​Палавін, Ф.​П.​Палій, І.​С.​Палявой, П.​Я.​Палякоў, М.​П.​Панамароў, І.​С.​Панамарэнка, Е.​М.​Панкоў, А.​Дз.​Паноў, М.​Ф.​Паноў, В.​І.​Панькоў, А.​В.​Папова, В.​І.​Папоў, Г.​П.​Папоў, М.​Ф.​Пасько, А.​В.​Пашкевіч, П.​П.​Перасумкін, Г.Е.Петэрс, М.​М.​Піджакоў, В.​В.​Піліпас, М.​Ф.​Пісарэўскі, Дз.​М.​Пічугін, М.​Я.​Платонаў, І.​Л.​Пратапопаў, В.​І.​Протчаў, М.​Ц.​Пуцілін, А.​Дз.​Пуцін, Ю.​І.​Пыркоў, А.А.Пятраеў, В.​М.​Пятроў, М.​П.​Пятроў, П.​Г.​Пятроў, С.В.Пяцялін, К.​В.​Рабава, А.​А.​Рабаў, А.​М.​Рагожнікаў, С.​А.​Разінкін, А.​К.​Разумаў, А.​М.​Рай, П.​М.​Рак, І.​П.​Раманаў, Я.​П.​Раманаў, А.​С.​Расказаў, Б.​Г.​Расохін, А.​М.​Рашчупкін, С.​Дз.​Роман, У.​С.​Рублеўскі, А.​А.​Рудноў, А.​А.​Рудэнка, А.​Е.​Рудэнка, А.​В.​Рыбакоў, М.​І.​Рыбін, В.​П.​Рыбкін, І.​Ц.​Рыжоў, А.Е Рытаў, М.​Я.​Рэдзькін, П.​Дз.Рэшатаў, П.​С.​Садакоў, І.Ф.Садчыкаў, А.​К.​Сакольскі, У.​С.​Салавей, М.​І.​Саламацін, В.​А.​Салаўёў, У.​А.​Салаўёў, Ц.​І.​Салопенка, С.​Р.​Саннікаў, В.А.Санфірава, С.​А.​Саркісян, М.​Д.​Свінарчук, Л.​С.​Святашэнка, Ц.​І.​Святлічны, А.​П.​Селязнёў, М.​Я.​Селязнёў, У.​П.​Сенчанка, Ф.​І.​Сенчанка, В.​А.​Сідарэнка, Е.​І.​Сізінцаў, М.​А.​Сікорскі, П.​І.​Сірагоў, В.​М.​Сіроцін, Г.​І.​Скрьшнікаў, А.​В.​Смірноў, М.​Я.​Смірноў, Р.​Я.​Смірноў, Ф.​А.​Смірноў, У.​С.​Смятанін, Я.​М.​Смятнёў, І.​М.​Снітко, А.​Н.​Сталяроў, Ф.​М.​Стралец, С.​М.​Стралкоў, В.​С.​Стрыгуноў, Ю.​К.​Субоцін, В.​В.​Сугрын, Я.​М.​Сулейманаў, Б.​Султанаў, В.​Я.​Супрун, С.​Х.​Суф’янаў, А.​Г.​Сухарукаў, У.​П.​Сухачоў, С.​З.​Сухін, Ф.​А.​Сцебянёў, Е.​М.​Сыпала, І.​Ф.​Сяброва, Я.​М.​Сялянін, У.​Ф.​Сямёнаў, Л.​А.​Сяргееў, В.​В.​Тамілоўскіх, Г.​Е.​Твауры, С.​К.​Токараў, А.​А.​Томскі, Дз.​Я.​Трамасаў, М.​М.​Трасцінскі, Р.​А.​Тупіцын, В.​А.​Турбін, С.​В.​Угрумаў, А.​Т.​Удавічэнка, М.​М.​Уладзіміраў, Н.​З.​Ульяненка, М.​І.​Усачоў, В.​В.​Фабрычнаў, Дз.​К.​Фалін, К.​Я.​Фамічова, І.​П.​Фанароў, В.​В.​Фацін, С.​А.​Федарэнка, Н.​Н.​Федуценка, П.В.Фешчанка, А.​А.​Філасофаў, А.​Р.​Філонаў, А.​В.​Фірсаў, М.​А.​Фірсаў, Я.​Я.​Фогель, Я.​Б.​Фрадкоў, М.​А.​Фралоў, Дз.​Г.​Фролікаў, І.​С.​Фурсенка, Э.​Хаджаеў, Х.​З.​Хайрулін, В.​Дз.​Халеў, І.​В.​Халманаў, М.​Н.​Хамянкоў, С.І.Харламаў, У.​М.​Харытонаў, М.​А.​Хахлоў, М.​П.​Хваткоў, М.​Я.​Ходасаў, С.​К.​Хрукін, М.​М.​Хрыкаў, Л.​І.​Царэнка, С.Р.Церашкевіч, І.​Р.​Цюрын, М.Ф.Цяплоў, П.​І.​Цяраеў, М.​К.​Цярэшчанка, В.​М.​Чабатароў, М.​П.​Чалы, І.​А.​Чарнец, Р.​І.​Чарноў, А.​Ф.​Чарнышоў, І.​В.​Чашчарын, А.​П.​Чумакоў, Дз.​В.​Чумачэнка, Р.​І.​Чэрнікаў, І.​С.​Шабельнікаў, Ш.​Шаімаў, А.​С.​Шалаеў, С.​Е.​Шалковы, А.​Я.​Шамшурын, І.​Я.​Шапавалаў, І.​Р.​Шарамет, В.​І.​Шаркоў, М.​П.​Шароў, П.​С.​Шароў, Б.​А.​Шахіраў, М.​Ф.​Шаціла, А.​К.​Шомін, М.​М.​Шохін, Р.​А.​Шпількоў, Ф.​Г.​Шунееў, Р.​С.​Шупік, С.​І.​Шулаў, У.​Г.​Шчогалеў, Р.​І.​Шыбанаў, П.​В.​Шысцяроў, М.​М.​Юдзін, Б.​І.​Юркін, А.​С.​Юрчанка, П.​Д.​Юрчанка, І.​П.​Ябараў, А.​М.​Ягораў, В.​В.​Ягораў, А.​А.​Якаўлеў, Г.​Якубаў, А.​І.​Якуненка, С.​Р.​Янкоўскі, П.​А.​Ярмілаў, М.​І.​Яромін, С.​П.​Яўграфаў, М.​І.​Яшын.

1946. Р.​Е.​Аронава, А.​Дз.​Асадчыеў, С.​Багданаў, А.​М.​Васільеў, М.​К.​Васільеў, П.​С.​Дакучалаў, І.​М.​Жмурко, А.​І.​Казакоў, П.​А.​Казленка, В.​І.​Касалапаў, Я.​Кручкоў, Ц.​А.​Кучараба, А.​У.​Майсееў, І.​А.​Малікаў, К.​Я.​Малін, І.​І.​Мар’ін, Р.Ф.Махрынаў, У.​А.​Мілюкоў, У.​А.​Міхайлаў, Я.​Д.​Міхайлік, В.​А.​Мядзведзеў, І.​І.​Нечыпурэнка, М.​Е.​Півавараў, М.​А.​Прасвірнаў, Н.​М.​Распопава, М.​П.​Рэнц, Р.​П.​Сабкоўскі, А.​М.​Сідаровіч, В.​З.​Строкаў, М.​Г.​Сыртланава, І.​Ф.​Фацееў, М.​І.​Фясенка, А.​М.​Харытошкін, А.​Ф.​Худзякова, А.​А.​Царагародскі, А.​Т.​Цішчанка, М.​П.​Чэчнева, Ф.​С.​Шмырын, Ш.​І.​Шургая, С.​С.​Шчаглоў, А.​М.​Юльеў.

1948. У.​С.​Баскоў, Л.​М.​Дітвінава.

1957. П.М.Гаўрылаў.

1965. У.С.Амельянюк, Ф.​М.​Ахлопкаў, П.Ф.Баціцкі, І.П.Казінец, А.М.Касаеў, А.М.Кіжаватаў, Я.У.Клумаў, П.А.Ротмістраў, В.М.Усаў.

1978. А.Д.Радзіеўскі, І.М.Русіянаў.

Літ.:

Герои Советского Союза: Краткий биогр. слов. Т. 1—2. М., 1987—88;

Навечно в сердце народном. 3 изд. Мн., 1984.

т. 5, с. 194

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛЮ́КСЕМБУ́РГ (люксембургскае Lëtzebuerg, франц. Luxembourg, ням. Luxemburg),

Вялікае Герцагства Люксембург (люксембургскае Groussherzogtum Lëtzebuerg, франц. Grand-Duché de Luxembourg, ням. Grossherzogtum Luxemburg), дзяржава ў Зах. Еўропе, паміж Бельгіяй, Германіяй, Францыяй. Пл. 2586 км². Нас. 425 тыс. чал. (1998). Афіц. мовы — люксембургская, нямецкая і французская.

Сталіца — г. Люксембург. Падзяляецца на 3 акругі. Нац. свята — 23 ліп. (дзень нараджэння вял. герцага Жана).

Дзяржаўны лад. Л. — канстытуцыйная манархія. Дзеючая канстытуцыя прынята ў 1868. Кіраўнік дзяржавы — Вял. герцаг Люксембургскі. Заканад. ўлада належыць парламенту — Палаце дэпутатаў (60 дэпутатаў), якая выбіраецца насельніцтвам на 5 гадоў. Вышэйшы кансультатыўны орган пры герцагу па пытаннях заканадаўства і права — Дзярж. савет (21 саветнік), які пажыццёва назначаецца герцагам. Выканаўчую ўладу ажыццяўляе ўрад на чале з прэм’ер-міністрам.

Прырода. Л. — узвышаная і ўзгорыстая краіна, пераважна на выш. ад 300 да 500 м над узр. м. Паўночная яе частка занята схіламі Ардэнаў (найвыш. пункт 559 м), паўд. — узгорыстае ўзвышша, парэзанае далінамі рэк. Карысныя выкапні: жал. руда (каля 240 млн. т), буд. матэрыялы, гаручыя сланцы. Клімат умерана цёплы, марскі. Сярэдняя т-ра студз. на Пд 3 °C, у Ардэнах каля 0 °C, ліп. 18 і 14 °C адпаведна. Рачная сетка густая, рэкі адносяцца да бас. р. Мозель. Лясы і хмызнякі займаюць 21% тэрыторыі. Лясы з дубу, грабу, буку і пасаджаныя з хвоі, елкі пераважна ва ўзвышаных раёнах. Некалькі рэзерватаў, частка прыроднага парку (уваходзіць і ў межы Германіі).

Насельніцтва. 71% складаюць люксембуржцы, 29% — выхадцы з краін Еўропы, у т. л. партугальцы — 10%, італьянцы — 5%, французы, бельгійцы, немцы і інш. 97% вернікаў католікі. Сярэднегадавы прырост 1,16% (1997). Сярэдняя шчыльн. 164,3 чал. на 1 км². У прамысл. раёне на Пд шчыльн. дасягае 1000 чал., у Ардэнах падае да 30—40 чал. на 1 км². У гарадах жыве 90% насельніцтва краіны. Найб. гарады Люксембург, Эш, Дыкірх, Дыферданж, Петанж. У прам-сці занята 16% працоўных, у буд-ве — 11%, у транспарце, сувязі, складской справе — 8%, у сельскай гаспадарцы і лясной справе 1%, у абслуговых галінах — 61%.

Гісторыя. Тэр. Л. заселена чалавекам у эпоху мезаліту (каля 7 тыс. гадоў назад), у старажытнасці — кельтамі, з 1 ст. да н.э. — рымлянамі, у раннім сярэдневякоўі — франкамі (іх вобл. Аўстразія). У выніку Вердэнскага дагавора 843 уладанне Лотара I (унук Карла Вялікага), з 959 у складзе герцагства Латарынгія. У 963—1083 самаст. графства Л. (да 19 ст. наз. Лютцэльбург), з 1354 герцагства (тэрытарыяльна было большае за сучасны Л., правіла дынастыя Люксембургаў). З 1441 у складзе Бургундыі, з 1477 пад уладай Габсбургаў (з 1555 іх ісп. лініі), частка гіст. Нідэрландаў. З 1659 паўд. частка, у 1684—94 і 1795—1814 увесь Л. пад уладай Францыі, у 1697—1794 — зноў Габсбургаў (у 1714—95 іх аўстр. лініі). Паводле рашэння Венскага кангрэса 1814—15 утворана Вял. герцагства Л. (у 1815—66 у складзе Герм. саюза, у 1842—1919 таксама ў мытным саюзе з Германіяй) у персанальнай уніі (спынена ў 1890) з Нідэрландскім каралеўствам. Паводле бельг.-нідэрл. дагавора 1839 устаноўлены сучасныя межы Л. (да Бельгіі адышла валонская частка Л. — цяпер бельг. правінцыя Л.). 11.5.1867 на міжнар. канферэнцыі прадстаўнікоў Вялікабрытаніі, Аўстрыі, Прусіі, Францыі і Расіі ў Лондане вырашана т.зв. Люксембургскае пытанне (спрэчкі за ўплыў у Л. і прэтэнзіі на яго тэр. Прусіі і Францыі) і Л. абвешчаны «вечна нейтральнай» дзяржавай. У 1921 Л. заключыў мытны і эканам. саюз з Бельгіяй. У парушэнне нейтралітэту Л. ў 1-ю і 2-ю сусв. войны яго акупіравалі герм. войскі (1914—18, 1940—45; у 1940—45 вял. герцагіня Шарлота, якая правіла ў 1919—64, і ўрад Л. знаходзіліся ў эміграцыі ў Лондане). У лют. 1945 краіна вызвалена англа-амер. войскамі. У 1948 з канстытуцыі Л. выключаны артыкул аб яго нейтралітэце.

Пасля 1945 Л. актыўна ўключыўся ў працэс еўрап. інтэграцыі (у 1948 далучыўся да Брусельскага пакта, у 1951 — Еўрапейскага аб’яднання вугалю і сталі, у 1955 — Заходнееўрапейскага саюза, у 1957 — Еўрапейскай супольнасці па атамнай энергіі, ратыфікаваў Маастрыхцкі дагавор 1992); у г. Люксембург размясціўся шэраг устаноў аб’яднанай Еўропы. З 1964 кіраўнік дзяржавы — вял. герцаг Жан (сын Шарлоты). У 1984—95 прэм’ер-міністрам Л. быў Ж.​Сантэр. Л.чл. ААН (з 1945), НАТО (з 1949), Савета Еўропы (з 1949), Бенілюкса (з 1960), Еўрапейскага саюза (з 1992), Арг-цыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе і інш. міжнар. арг-цый. Дыпламат. адносіны з Рэспублікай Беларусь з ліп. 1992.

Дзейнічаюць Хрысц.-сац. партыя, Люксембургская сацыяліст. рабочая партыя, Дэмакр. партыя, Камуніст. партыя Л., экалагічная партыя «Зялёная альтэрнатыва», Ген. канфедэрацыя працы Л. і інш. грамадскія арг-цыі.

Гаспадарка. Л. — высокаразвітая індустр. дзяржава, па выпуску прадукцыі на душу насельніцтва займае адно з першых месцаў у свеце. Штогадовы даход на 1 чал. — 24,5 тыс. дол. (1995). У прам-сці ствараецца 21% валавога ўнутр. прадукту, у сельскай гаспадарцы — 5%, у абслуговых галінах — 74%. Аснова прам-сці — чорная металургія, дае 29,3% агульнага аб’ёму прамысл. вытв-сці. Развіваецца ў асн. на прывазной сыравіне. Здабыча жал. руды (каля 4—5 млн. т штогод) задавальняе 30% патрэб чорнай металургіі. Штогод выплаўляецца каля 4 млн. т высакаякаснай сталі (1-е месца ў свеце на душу насельніцтва). Металургічныя прадпрыемствы сканцэнтраваны на ПдЗ, дзе здаўна вядзецца здабыча жал. руды; асн. цэнтры Эш, Шыфланж, Дыферданж, Дзюдэланж, Раданж. Прадпрыемствы кантралююцца пераважна бельгійска-герм. канцэрнам «Арбед». Хім. прам-сць дае 21,3% усёй прамысл. прадукцыі: вытв-сць аўтамаб. шын (г. Калмар-Берг), сінт. валакна (г. Эхтэрнах), поліэфірнай плёнкі (г. Кантэрн) і інш. Вытв-сць электраэнергіі 1,4 млрд. кВт∙гадз (1995). Працуе гідраакумуляцыйная электрастанцыя на р. Ур каля г. Віяндэн (выпрацоўвае 40% электраэнергіі краіны), некалькі буйных ЦЭС. Каля 6 млрд. кВт гадз электраэнергіі імпартуецца з суседніх краін. Развіты гарбарна-абутковая, цэм., фаянсавая, дрэваапр., швейная, харчасмакавая, у т. л. тытунёвая, галіны. Сельская гаспадарка высокаінтэнсіўная. Пад с.-г. ўгоддзямі каля 116 тыс. га (45% тэр. краіны), у т. л. пад ворывам 62 тыс. га, пад пашай 54 тыс. га. Сельская гаспадарка забяспечвае палавіну патрэб насельніцтва краіны ў харч. прадуктах. Пераважае мяса-малочная жывёлагадоўля (каля 80% кошту с.-г. вытв-сці). Пагалоўе (тыс. гал.): буйн. раг. жывёлы — каля 250, свіней — каля 80. Развіты таксама птушкаводства, трусагадоўля, пчалярства. Вырошчваюць пшаніцу, ячмень, авёс, жыта, бульбу, кармавыя культуры. Садоўніцтва (яблыкі, грушы, слівы, вішні). Вінаградарства ў даліне р. Мозель. Кветкаводства. Л. — буйны міжнар. фінансавы цэнтр; банкаўскія аперацыі адыгрываюць значную ролю ў даходах краіны (да 16%). У краіне 193 банкі, сканцэнтравана 10% актываў усяго еўравалютнага рынку. Л. — краіна развітога турызму (каля 500 тыс. замежных турыстаў штогод, даход каля 300 млн. дол.). Транспарт чыгуначны і аўтамабільны. Даўж. чыгунак 275 км, аўтадарог з цвёрдым пакрыццём 5,1 тыс. км. 75% грузаабароту прыпадае на міжнар. перавозкі. Суднаходства па р. Мозель. Л. мае марскі гандл. флот грузападымальнасцю 860 тыс. дэдвейт т, базіруецца ў партах Бельгіі і Нідэрландаў. Міжнар. аэрапорт каля г. Люксембург — вузел унутрыеўрап. паветр. ліній. У 1995 экспарт склаў 7,3 млрд. дол., імпарт — 9,1 млрд. долараў. У экспарце пераважаюць сталь, пракат, хім. прадукты, цэмент, кераміка, віны, у імпарце — сыравіна для чорнай металургіі, нафта, электраэнергія, машыны і абсталяванне, трансп. сродкі, тканіны, харч. тавары і інш. Гал. гандл. партнёры: Германія (28% экспарту, 25% імпарту), Бельгія (адпаведна 15 і 38%), Францыя (18 і 11%), Нідэрлавды (5 і 4%). З 1921 Л. знаходзіцца ў эканам., у т. л. мытным, саюзе з Бельгіяй. Грашовая адзінка — люксембургскі франк.

Літ.:

Килль Ж. Тысячелетний Люксембург: Пер. с нем. М., 1965;

Шнеерсон Л.М. В преддверии франко-прусской войны: Франко-германский конфликт из-за Люксембурга в 1867 г. Мн., 1969;

Дробков В.А. На перекрестке дорог, культур, истории: Очерки о Бельгии и Люксембурге. М., 1989.

У.​М.​Зайцаў (прырода, насельніцтва, гаспадарка), У.​Я.​Калаткоў (гісторыя).

Герб і сцяг Люксембурга.
Да арт. Люксембург. Частка ўрадавага квартала ў г. Люксембург.

т. 9, с. 404

т. 9, с. 404

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НЕПА́Л, Каралеўства Непал (Непал Адхірая),

дзяржава ў Паўд. Азіі. Мяжуе на Пн з Кітаем, на З, Пд і У з Індыяй. Пл. 140,8 тыс. км². Нас. 24,3 млн. чал. (1999). Дзярж. мова — непалі. Сталіца — г. Катманду. Падзяляецца на 14 зон (анчол), якія складаюцца з 75 абласцей. Нац. свята — Дзень нараджэння караля (28 снежня).

Дзяржаўны лад. Н. — канстытуцыйная манархія. Дзейнічае канстытуцыя 1990. Кіраўнік дзяржавы і вярх. галоўнакамандуючы — кароль. Заканад. ўлада належыць манарху і двухпалатнаму парламенту, які складаецца з Палаты прадстаўнікоў (ніжняя палата, 205 дэпутатаў выбіраюцца прамым усеагульным і тайным галасаваннем тэрмінам на 5 гадоў) і Нац. асамблеі (верхняя палата, складаецца з 60 членаў, 10 з якіх назначае кароль, 35 выбіраюцца ніжняй палатай, астатнія 15 — калегіяй выбаршчыкаў. Тэрмін паўнамоцтваў верхняй палаты — 6 гадоў, яна абнаўляецца на ​1/3 кожныя 2 гады; яе роспуск не дапускаецца. Выканаўчую ўладу ажыццяўляе кіраўнік урада.

Прырода. Тэр. Н. размешчана на паўд. схіле цэнтр. ч. Гімалаяў і ў перадгор’ях. На мяжы Н. і Кітая найвыш. вяршыня Зямлі — г. Джамалунгма. На крайнім Пд краіны — вузкая паласа алювіяльнай нізіны — тэраі (ч. Інда-Гангскай раўніны). У Гімалаях вылучаюцца 3 паралельныя хрыбты: Вял. Гімалаі (сярэднія выш. 5000—6000 м), Малыя Гімалаі (выш. каля 3000 м), хр. Сівалік (700—900 м). Паміж хрыбтамі — міжгорныя даліны на выш. 1000—1500 м, найб. з іх Катманду. Ёсць невял. радовішчы каменнага вугалю, сланцаў, жал., медных, свінцова-цынкавых руд, золата, серабра і інш. Клімат трапічны, мусонны, залежыць ад выш. над узр. мора. У студз. т-ры ў ніжняй зоне 15 °C, у сярэдняй каля 0 °C; у ліп. адпаведна 30 і 21 °C. На выш. больш за 4500—5000 м т-ры ўвесь год адмоўныя, вышэй 5000—5900 м — вечныя снягі і ледавікі. Ападкаў 1000—3000 мм, месцамі больш. Рэкі горныя, багатыя гідраэнергіяй, належаць бас. Ганга, найб. — Карналі, Гандак, Арун. У ніжняй зоне забалочаныя вечназялёныя субтрапічныя і трапічныя лясы, у сярэдняй — лістападныя шыракалістыя з дамешкам вечназялёных дрэў, на выш. 3500—4500 м — хвойныя, вышэй — хмызнякі і альпійскія лугі. Пад лесам і хмызнякамі 42% тэр. краіны. У джунглях трапляюцца сланы, тыгры, леапарды, насарогі, дзікі, у гарах — гімалайскія мядзведзі, снежныя барсы, горныя бараны, дзікія козы. Нац. паркі — Чытаўэн, Сагарматха (разам з далінай Катманду ўключаны ЮНЕСКА у спіс Сусветнай спадчыны) і інш., некалькі запаведнікаў.

Насельніцтва. Больш за 80% складаюць народы індаарыйскай групы: непальцы, або гуркхі — каля 13,4 млн. чал., біхарцы — каля 4,3 млн. чал., тхару, хіндустанцы, бенгальцы. Жывуць таксама народы сіна-тыбецкай сям’і (разам больш за 4 млн. чал.): тамангі, невары, магары, раі, гурунг, ламбу, бхатыя, шэрпа і інш. Каля 90% вернікаў вызнаюць індуізм, 5% — будызм (пераважна ламаізм), 3% — іслам. Сярэднегадавы прырост 2,5% (1998). Сярэдняя шчыльн. 172,6 чал. на 1 км². Найб. шчыльна заселены міжгорныя даліны, асабліва даліна Катманду, дзе на 1 юг прыпадае больш за 1 тыс. чал. Шчыльна населены тэраі — да 200—300 чал. на 1 км². У гарадах жыве 11% насельніцтва (1998). Найб. гарады (1993, тыс. чал.): Катманду — 535, Лалітпур — 190, Бхактапур — 132. У сельскай гаспадарцы заняты 81% эканамічна актыўнага насельніцтва, у прам-сці — 3%, у абслуговых галінах — 16%.

Гісторыя. Паселішчы на тэр. Н. вядомы з 3-га тыс. да н.э., а дзярж. ўтварэнні — з 8 ст. да н.э. У 1769 Прытхві Нараян Шах аб’яднаў тэр. Н. ў адзіную дзяржаву і заснаваў каралеўскую дынастыю Шах, якая кіруе дагэтуль. Пасля англа-непальскай вайны 1814—16 быў заключаны Сегаульскі дагавор, які ператварыў Н. у залежную ад Вялікабрытаніі дзяржаву. У 1846 пры падтрымцы англічан уладу захапіў прэм’ер-міністр Джанг Бахадур Рана, клан якога кіраваў Н. больш за 100 гадоў, каралі Н. заставаліся намінальнымі правіцелямі. У 1951 улада клана Рана скінута і ўсталявана канстытуцыйная манархія. Пасля перамогі на выбарах партыі Непальскі кангрэс (НК, засн. ў 1947) кароль Махендра Бір Бікрам Шах Дэў [1955—72] распусціў парламент і забараніў усе паліт. партыі. Канстытуцыя 1962 усталявала беспарт. сістэму панчаятаў (саветаў), пазбаўленых рэальнай улады. Пад націскам нар. выступленняў кароль Бірэндра Бір Бікрам Шах Дэў (з 1972) санкцыяніраваў увядзенне ў 1990 новай канстытуцыі, якая ўстанавіла шматпарт. рэжым парламенцкай дэмакратыі. Але ніводная з паліт. партый не можа атрымаць устойлівую большасць у парламенце.

Унутрыпаліт. становішча Н. ў 1990-я г. характарызавалася вострай барацьбой паміж НК і Камуніст. партыяй Н. — аб’яднанай марксісцка-ленінскай (КПН — АМЛ). Становішча ўскладняе т.зв. нар. вайна, якую з 1996 вядзе адна з мааісцкіх груповак. Пасля ўрада КПН — АМЛ (1994—95) на чале з М.​М.​Адхікары ў Н. змянілася некалькі кааліцыйных кабінетаў з прадстаўнікоў НК, КПН — АМЛ і Нац. дэмакр. партыі. Н. — чл. ААН (з 1955). Дыпламат. адносіны з Рэспублікай Беларусь устаноўлены ў ліп. 1993.

Дзейнічаюць паліт. партыі: Непальскі кангрэс, Камуніст. партыя Н. — аб’яднаная марксісцка-ленінская, Нац. дэмакр. партыя.

Гаспадарка. Н. — аграрная краіна з панаваннем феад. і паўфеад. адносін. Адна з найменш эканамічна развітых краін Азіі. Валавы ўнутр. прадукт (ВУП) на 1 чал. за год 1100 дол. (1998). Сельская гаспадарка дае 41% ВУП, прам-сць — 22%, абслуговыя галіны — 37% (1997). У сельскай гаспадарцы выкарыстоўваецца каля 4,5 млн. га зямель (32% пл. краіны), у т. л. пад ворывам і шматгадовымі культурамі каля 2,4 млн. га (арашаецца 0,85 млн. га), пад лугамі і пашай — каля 2,1 млн. га. 70% апрацаванай зямлі прыпадае на тэраі, 27% — на сярэднягорную вобласць, 3% — на высакагор’е. У гарах земляробства на тэрасавых схілах. Захоўваюцца памешчыцкае землеўладанне і дробнае сял. землекарыстанне. Значная частка сялян арандуе зямлю. На адну сял. гаспадарку прыпадае 0,5 га пашы. Гал. харч. культура — рыс (60% пасяўных плошчаў, штогадовы збор 2—3 млн. т). Вырошчваюць у тэраях і даліне Катманду, дзе збіраюць 2—3 ураджаі за год. Там жа вырошчваюць пшаніцу, кукурузу, сою, экспартныя і тэхн. культуры — джут (3-е месца ў свеце), цукр. трыснёг, бавоўнік, алейныя культуры (гарчыца, арахіс), тытунь, чай, вострыя прыправы. У гарах вырошчваюць жыта, ячмень, проса, грэчку, гарох, бульбу; адзначана незаконнае вырошчванне опіумнага маку і кантрабандны вываз опію. Жывёлагадоўля — асн. галіна ў горных раёнах, разводзяць якаў, цзо (гібрыд яка і каровы), коз, авечак. У раўнінных раёнах пераважае буйн. раг. жывёла, выкарыстоўваецца і як цяглавая сіла. Пагалоўе (1997, млн. галоў): буйн. раг. жывёлы (разам з якамі, буйваламі і зебу) 10,4, коз 5,9, авечак 0,9, свіней 0,7, птушкі 15,6. У прам-сці развіты асобныя галіны. Невял. здабыча жал., медных, цынкавых, свінцовых руд, золата, слюды, мармуру і інш. Вытв-сць электраэнергіі 1 млрд. кВтгадз (1996), 97% атрымліваюць на невялікіх ГЭС (выкарыстоўваецца толькі 0,2% гідраэнергет. патэнцыялу краіны). Пераважаюць дробныя прадпрыемствы па перапрацоўцы с.-г. і лясной прадукцыі: джутавыя, тэкст., гарбарна-абутковыя, цукр., рысаачышчальныя, алейныя, піваварныя, малочныя, мукамольныя, запалкавыя, лесаапрацоўчыя. Гал. экспартнае значэнне маюць дывановая, швейная і джутавая галіны. Ёсць прадпрыемствы па выпуску паркету, тытунёвых вырабаў, цэменту, шкла, паперы, мыла і інш. Гал. прамысл. цэнтр — Катманду. Пашыраны саматужныя промыслы, звязаныя з вырабам прадметаў хатняга ўжытку, тканін, абутку, кошыкаў, цыновак, керамічнага посуду, с.-г. прылад, біжутэрыі, упрыгожанняў і інш. Экспартны кірунак маюць саматужнае дыванаткацтва і выраб прадметаў рэліг. культу. Развіта лесанарыхтоўка. Транспарт аўтамаб. і авіяцыйны. У краіне 7,7 тыс. км аўтадарог, у т. л. 3,2 тыс. км з цвёрдым пакрыццём. Авіяц. сувязі забяспечваюць 45 аэрапортаў, у т. л. міжнар. каля Катманду. У гарах пераважае ўючны транспарт. Каля граніцы з Індыяй участкі чыгункі (101 км), канатная падвесная дарога (42 км). У 1997 экспарт склаў 394 млн. дол., імпарт — 1,7 млрд. дол. Н. экспартуе дываны і швейныя вырабы (70% кошту экспарту), джут і джутавыя вырабы, драўніну, рыс, алейную сыравіну, скуры, прадукцыю маст. промыслаў, імпартуе нафтапрадукты, хімікаты, трансп. сродкі, машыны і абсталяванне, харч. прадукты. Асн. гандл. партнёры: Індыя (каля 30% экспарту і імпарту), ЗША, Сінгапур, Кітай, Японія. Важную ролю адыгрываюць замежны турызм і альпінізм. Асн. раён турызму — даліна Катманду, альпінізму — раёны найвышэйшых гор-васьмітысячнікаў. Штогод Н. наведвае 300—400 тыс. замежных грамадзян, краіна атрымлівае каля 200 млн. долараў. Дэфіцыт гандл. балансу часткова пакрываецца пераводамі замежнай валюты непальцамі, якія працуюць за мяжой. Н. атрымлівае замежную дапамогу (35% расходнай ч. бюджэту). Асн. донары — Японія, Германія, ЗША, Індыя, Швейцарыя, Вялікабрытанія, міжнар. фінансавыя арг-цыі. Знешні доўг каля 2,5 млрд. дол. (1997). Грашовая адзінка — непальская рупія.

Літ.:

Непал: история, этногр., экономика: [Сб. ст.] М., 1974;

Редько И.Б. Очерки социально-политической истории Непала в новое и новейшее время. М., 1976.

У.​М.​Зайцаў (прырода, насельніцтва, гаспадарка), В.​М.​Пісараў (гісторыя).

Герб і сцяг Непала.
Да арт. Непал. Вялікі Гімалайскі хрыбет.
Да арт. Непал. Ворыва на штучнай тэрасе.

т. 11, с. 286

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)