Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Прыжа́хаць (прыжа́хыць, пріжа́хыць) ’хутка прыбегчы’ (Бяльк.). Прэфіксальнае ўтварэнне ад жа́хыць ’хутка бегаць’ (Бяльк.). Параўн. з блізкай семантыкай укр.дыял.жахну́ти ’кінуцца’, жє́кнути ’імкліва кінуцца на каго-небудзь’ (Жэлях.). Разам з жа́хнуць ’гучна ўдарыць, бахнуць; з сілай кінуць, паваліць’, рус.жа́хнуть ’ударыць, выцяць’, укр.жа́хнути ’тс’ з’яўляюцца, відаць, экспрэсіўнымі ўтварэннямі (так і ЕСУМ, 2, 189, але без уліку беларускіх адпаведнікаў). Гл. жах.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прытаро́мны (прыторо́мный), прыторо́нный ’стромкі, круты (бераг)’ (лун., Шатал.; ЛА, 2), сюды ж перан. прытаро́мны ’страшны, жудасны’, прытаро́мна, прыстаро́мно ’жудасна, жахліва, страшна’ (Скарбы). Няясна. Магчыма, з *прытаропны, параўн. таро́пно ’страшна’ (Скарбы), гл.; параўн. рус.о́торопь ’жах’. Магчыма, адпавядае стараж.-рус.притранъ ’страшны, жахлівы’ (адносна апошняга гл. ESJSt, 12, 719: pritranьnъ), што звязваецца з церці (гл.). Гл. таксама Даніловіч, Бел. дыял. фраз., 200–201.
Разм. Прыйсці ў жах, моцна спалохацца. Учора зранку Мікалай Аляксеевіч заглянуў на ферму і жахнуўся. Сена выйшла зусім.Навуменка.// У жаху адхіснуцца. Ад рэзкага свісту паравоза .. [Шагаметаў] жахнуўся, як ад страшэннае навалы, і мімаволі кінуўся ўцякаць.Каваль.Дайшоўшы да месца, .. [чалавек] аж жахнуўся, аж адскочыў назад.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Не́мыря ’жах, немарасць, страх’ (Бяльк.), што адпавядала б літаратурнай форме *межара. Па форме і семантыцы збліжаецца з межарасць (гл.), варыянт межарась; здзіўляе падабенства са славен.nemȃrje ’неасцярожнасць, няўвага’, пешага ’магчыма’ і асабліва kakor nemaräst ’нешта гнюснае’ (параўн. uroki in vsa taka nemarast), якое Бязлай (2, 219) лічыць роднасным да прасл.*тага, гл. жара ’прывід, страшыдла, здань; нешта брыдкае’, што ставіць пад сумненне балтыйскую этымалогію бел.межарасць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пастра́х, по́страх ’пагроза, прыстрашэнне’ (Нас., Сцяшк.). Укр.по́страх ’страх, жах, запалохванне’, польск., чэш.postrach. Да прасл.straxъ. Прэфікс па‑ (< прасл.po‑) надае назоўніку вынік дзейнасці. Аналагічна і словы з іншымі суфіксамі: бел.пастра́шка ’тс’ (Др.-Падб., Нас.) ∼ рус.пск., цвяр.постра́шка ’страх, прыстрашэнне’, бел.пастрашэнне ’пагроза пакараннем’ (Нас.) ∼ польск.postraszenie ’пагроза, запалохванне’, брасл.пастрашэ́нства ’застрашванне’ (Сл. ПЗБ), якое ўтворана падобна, як бел.непаслушэнства ці польск.okrucieństwo ’лютасць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
адпла́та, ‑ы, ДМ ‑плаце, ж.
1. Разлік, плата (за працу, паслугу, доўг); аплата. [Байкач:] Што вам трэба? [Пякарская:] Адплата па векселях.Гурскі.[Сёмка:] — Уся сям’я працуе цэлы год, а ў канцы — нічагусенькі ў адплату.Гартны.[Сімон:] — Зямлю іхнюю.. [жанчын] бяру сабе ў адплату доўгу.Самуйлёнак.// Аддзяка за клопат, дбанне.
2.перан. Помста, кара за злачынства, крыўду. [Алешын:] Яшчэ душа адплатаю гарыць — Ні смерці жах, ні чорны цень магілы Агонь душы не здольны пагасіць.Бачыла.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
entsétzenII
1.vt пужа́ць, пало́хаць, прыво́дзіць у жах
2.~, sich (über A, vor D) жаха́цца (чаго-н.)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
адскака́ць, ‑скачу, ‑скачаш, ‑скача; зак., што.
1. Праехаць наўскач якую‑н. адлегласць. Ля поплава злазіць Дзяўчынка з каня.. Прысела. Шляхі затамілі за дзень. Сто вёрст адскакала Пякельных, як вар.Куляшоў.
2. Выканаць які‑н. танец; станцаваць. Мы й тое помнім — І не жах, Як адскакалі танцаў шмат У зрэбных Галіфэ-штанах Пад дружны гул ад голых пят.Броўка.// Скончыць скакаць. Адскакаўшы сваё, пайшлі нарэшце дамоў жанчыны, і пачаліся сапраўдныя танцы.М. Стральцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)