ха́нжаства, ‑а, н.

Прытворная, паказная набожнасць, дабрадзейнасць; крывадушша. [Гелена:] — Спадзяюся, вы не асудзіце мяне, калі даведаецеся, што кахала, кахаю і заўсёды буду кахаць яго. [Майка:] — Гэта было б ханжаства... Караткевіч. Думаць адно, а гаварыць вучням другое ён [Лабановіч] не можа. Ніякага ханжаства, крывадушша не дапусціць. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цыга́ра, ‑ы, ж.

Туга скручанае ў трубачку для курэння тытунёвае лісце. Выгладжаны і прылізаны, важна сядзіць.. [Скірмунт] у сваім пышным кабінеце за багатым сталом, курыць дарагія цыгары. Колас. Аканом выскачыў куляю з пакояў, а пан закурыў цыгару, сеў у крэсла і пачаў думаць... Чарот.

[Фр. cigare, ням. Zigarre.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Разду́мацца ’падумаць і змяніць ранейшы намер, рашэнне’ (Др.-Падб.), рус. смал. разду́маться ’перадумаць’. Ад раз- і ду́маць (гл.) як антонім да наду́мацца ’прыняць рашэнне’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

разду́мывать несов.

1. пераду́мваць;

разду́мывать е́хать в о́тпуск пераду́мваць е́хаць у адпачы́нак;

2. ду́маць, разважа́ць; разду́мваць;

разду́мывать о бу́дущем разважа́ць (разду́мваць) пра бу́дучае.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

reason2 [ˈri:zn] v. ду́маць, меркава́ць; дака́зваць

reason out [ˌri:znˈaʊt] phr. v. разважа́ць, рабі́ць высно́вы

reason with [ˌri:znˈwɪθ] phr. v. угаво́рваць, перако́нваць;

It is useless to reason with him. Няма ніякага сэнсу яго пераконваць.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

suggestive [səˈdʒestɪv] adj.

1. які́ наводзіць на ду́мку;

an aroma suggestive of spring flowers во́дар, які́ нагадвае веснавы́я кве́ткі.

The book is very suggestive. Гэтая кніга прымушае думаць.

2. з намёкам (непрыстойным)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

атума́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак.

1. што. Зацягнуць, пакрыць туманам, смугою; затуманіць.

2. перан.; каго-што. Пазбавіць магчымасці ясна думаць, разважаць. Ап’яніў [лес] багуном надоўга. Атуманілі розум дурніцы. Бічэль-Загнетава. Адчуванне блізкай радасці адсунула, атуманіла нейкім бяздумным мроівам усё тое, што было на апошнім часе. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заму́жжа, ‑а, н.

Уступленне жанчыны ў шлюб, знаходжанне ў шлюбе. [Маці] загадала неяк, што пакуль не вернецца Алесь, каб Марына і думаць пра замужжа не магла. Б. Стральцоў. За час свайго замужжа Ганна прывыкла таіцца, хаваць у душы і пакутны боль, і тугу, і надзеі. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ненаві́сны, ‑ая, ‑ае.

Які выклікае нянавісць, агіду. Крыўдна было думаць, што дарагія твайму сэрцу мясціны ўжо топча жалезны бот ненавіснага акупанта. Паслядовіч. Шапацеў ненавісны халодны дождж. Васілеўская. // Які выражае нянавісць, поўны нянавісці. «А-а, праклятая!» — Аксіння бліснула на Акульку ненавісным позіркам і спынілася. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Рэфле́ксія ’роздум; аналіз думак, перажыванняў’ (ТСБМ). Паўторнае запазычанне з рус. рефле́ксия ’тс’. Ст.-бел. рефлекцыя ’роздум’ < ст.-польск. refleksyja < лац. reflexioдумаць’ (Булыка, Лекс. запазыч., 132).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)