Ню́ня ’негаваркі чалавек’ (Сл. ПЗБ), ’маўклівы, скаваны ў рухах чалавек’ (міёр., З нар. сл.), ’сугней (у размове з дзецьмі)’ (ТС), ’плакса’ (Яўс.), ню́нька ’тс’ (Сл. ПЗБ), ’не надта разумны’ (полац., Нар. лекс.), укр.ню́ня ’плакса’, нюня́вий ’плаксівы’, рус.нюня ’разява, мямля, сугней; плаксівая жанчына’, нюня, нюнька ’лялька, пішчалка з явару’ (смал.), польск.niunia, niuńka ’мямля, разява; недацёпа на выгляд’, чэш.ňuma (< ňuňa) ’тс’. Гукапераймальнае, параўн. нюні (гл.) і іншыя т. зв. дзіцячыя словы (Махэк₂, 402).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ВІ́ЦЕБСКАЯ АБЛА́СНАЯ ФІЛАРМО́НІЯ.
Створана ў 1989 у Віцебску на базе гастрольна-канцэртнага аддзялення Бел. філармоніі. У складзе філармоніі (1997): ансамбль танца, музыкі і песні «Талака», жаночы актэт балалаек (кіраўнік Т.Шафранава), цымбальны ансамбль «Расіца», дзіцячы ансамбль бальнага танца «Мазаіка», выканаўцы бальных танцаў Н. і А.Кананенкі, дзіцячы т-р «Арт-ліхтар», эстрадна-цыркавы калектыў, а таксама дзіцячыя студыі эстэт. выхавання. Філармонія праводзіць штогадовы конкурс бальнага танца «Парад надзей», фестываль гітарнай музыкі «Віцебскі лістапад», удзельнічае ў правядзенні фестываляў імя І.І.Салярцінскага і «Беларуская музычная восень».
Да арт.Віцебская абласная філармонія. Ансамбль танца, музыкі і песні «Талака».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВО́ЛКАВА (Ірына Анатолеўна) (н. 17.12.1940, Мінск),
бел. мастак. Дачка А.В.Волкава, унучка В.В.Волкава. Скончыла Мінскае маст. вучылішча (1963), Бел.тэатр.-маст: ін-т (1968). Працуе на кінастудыі «Беларусьфільм» (з 1993). Работы ў каляровай літаграфіі «Рамонкі», «Півоні», «Восень» (1989), станковыя лісты «Наша Радзіма» (1991); афорты «Юнацтва Палесся» (1981), трыпціх «Ратамка» (1990); акварэлі «Дзіцячыя цацкі», «Кветкі на падаконніку» (1969), «Беларускі лён і руская гжэль» (1975), «Цюльпаны» (1980) і інш. Аформіла дыяфільмы «Каток — залаты лабок», «Заяц-хвалько», «Мілавіца», «Ад А да Я», «Дундзік у гасцях у беларускіх сяброў» і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІСІ́ЦЫН (Уладзімір Сяргеевіч) (13.4.1944, канцлагер Флігенорт, Германія — 12.7.1973),
бел.паэт.Дзіцячыя гады правёў у в. Пагосцішча Лёзненскага р-на Віцебскай вобл. Скончыў Лісічанскае горнапрамысл. пед. вучылішча (Украіна, 1965), Бел.тэатр.-маст.ін-т (1970). Працаваў шахцёрам, журналістам, настаўнічаў. Апошнія гады жыў у Джанкоі (Украіна), працаваў дырэктарам Палаца культуры, настаўнікам. Друкаваўся з 1964. Пісаў на рус. і бел. мовах. Зб. «Жураўлінае вясло» (выд. 1974) пра родны край, прыроду, каханне. Паэма «Дзірваны» (1974) пра цяжкі лёс бел. хлопчыка ў вайну. Творам ўласціва філас. заглыбленасць, афарыстычнасць, песеннасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
sled
[sled]1.
n.
1) дзіця́чыя са́нкі
2) са́ні, са́нкі pl. only
2.
v.i. (-dd-)
е́зьдзіць у саня́х, на са́нках
3.
v.t.
вазі́ць каго́-што саня́мі, у саня́х, на са́нках
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
rhyme1[raɪm]n.
1. ры́фма
2. рыфмава́ны верш;
nursery rhymesдзіця́чыя ве́ршы
♦
there’s no rhyme or reason гэ́та не ма́е нія́кага сэ́нсу;
without rhyme or reason ≅ ні к сялу́ ні к го́раду; ні да во́ка ні да бо́ка
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
рэ́зчык, ‑а, м.
1. Рабочы, які займаецца рэзаннем чаго‑н. Рэзчык паперы. □ [Акцызнік:] — Возчыкам цябе не паставяць [у леспрамгасе], рэзчыкам таксама... Ды тут і сам не захочаш. Плечы дзіцячыя. А вось сукі церабіць...Пташнікаў.
2. Майстар мастацкай разьбы; разьбяр. — Давайце арганізуем выстаўку, — прапанаваў Толя. — І не ў дзетдоме, а ў раённым Доме культуры. На ёй пакажам самае лепшае, што зрабілі рэзчыкі, мастакі, вышывальшчыцы, словам, усе нашы ўмельцы.Рунец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БЯГА́НСКАЯ (Галіна Аляксандраўна) (н. 10.5.1934, Мінск),
бел. архітэктар. Засл. архітэктар Беларусі (1976). Скончыла БПІ (1958). З 1958 у БелНДІдзіпрасельбудзе (з 1970 кіраўнік майстэрні тыпавога і эксперым. праектавання). Сярод работ: праект планіроўкі і забудовы цэнтра (1967—73; у сааўт.), Дом культуры (1967), гасцініца (1970), жылыя дамы (1973), пед. вучылішча (1980) у в. Леніна Горацкага р-на; эксперым.дзіцячыя яслі-сад (1970, у сааўт.) у пасёлках Малеч Бярозаўскага і Замасточча Бярэзінскага р-наў; гандл. Цэнтры (1971) у в. Расна Камянецкага і Верцялішкі Гродзенскага р-наў; клуб у в. Баяры Мядзельскага р-на (1972); конна-спарт. школа ў в. Ратамка Мінскага р-на (1978—80, у сааўт.) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́ЦЕБСКАЕ ПАНЧО́ШНА-ТРЫКАТА́ЖНАЕ ПРАДПРЫЕ́МСТВА «КІМ» Створана ў 1931 у Віцебску як панчошна-трыкатажная ф-ка імя КІМ (Камуніст. інтэрнацыянала моладзі). У Вял.Айч. вайну абсталяванне эвакуіравана ў г. Ульянаўск (Расія). Адноўлена ў 1945, рэканструявана. З 1986 камбінат, з 1994 акц.т-ва «КІМ» («Класіка індустрыі моды»). Асн. вытв-сці: швейна-вязальная і фарбавальна-аддзелачная, цэхі рамонтна-мех., парасілавая гаспадарка, электрацэх, трансп. цэх, мех. майстэрні. Асн. прадукцыя (1996); панчошна-шкарпэткавыя вырабы (мужчынскія, жаночыя, дзіцячыя) з натуральнай і сінт. пражы, верхні трыкатаж і бялізна з сінт. і штучных нітак. Выпускае больш за 25% панчошна-шкарпэткавых вырабаў у Беларусі (26 млн. пар у 1994).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭЗІНФЕ́КЦЫЯ (ад дэз... + інфекцыя),
спосабы поўнага ці выбіральнага знішчэння патагенных для чалавека і жывёл мікраарганізмаў на шляху перадачы ад крыніцы інфекцыі да здаровага арганізма. Робяць Д. хім. рэчывамі (дэзінфетантамі), фіз. (кіпячэнне, абпальванне, ультрафіялетавым і радыяцыйным выпрамяненнем і інш.) і біял. (бактэрыяфагі, фільтры) дэзінфекцыйнымі сродкамі. У ачагах інфекцыі (бальніцы, дзіцячыя і грамадскія ўстановы) робяць прафілактычную Д., калі ёсць хворы ці бактэрыяносьбіт — бягучую Д., пасля іх выдалення з памяшкання — заключную Д. У ветэрынарыі аб’ектамі Д. з’яўляюцца жывёлагадоўчыя памяшканні, прадметы догляду за жывёлай, збруя, трансп. сродкі для перавозкі жывёл і прадуктаў жывёльнага паходжання, месцы забою жывёл, перапрацоўкі і захавання прадуктаў жывёльнага паходжання, рыбагасп. вадаёмы, гной.