2. Адбыць тэрмін вайсковай службы; скончыць служыць.
А. два гады ў арміі.
3. Службай адплаціць, адрабіць за што-н.
А. за шкоду.
4. Зрабіцца непрыгодным, перастаць адпавядаць свайму прызначэнню.
5. Адправіць набажэнства.
А. імшу.
|| незак.адслу́жваць, -аю, -аеш, -ае (да 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
папяро́чнік, ‑а, м.
Памер у шырыню, дыяметр. [Егер] бярэцца за свой стальны метр і, прыклаўшы яго да зрэзу, абвяшчае: — Дваццаць тры сантыметры ў папярочніку!..В. Вольскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ф,
1.Дваццаць трэцяя літара беларускага алфавіта, якая мае назву «эф» і ўжываецца пераважна ў словах іншамоўнага паходжання.
2. Глухі, губна-зубны, шчылінны зычны гук.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
МЯ́ННІК (Männik) Эдуард (12.1.1906, г. Тарту, Эстонія — 30.1.1966),
эстонскі пісьменнік. Засл. пісьменнік Эстоніі (1965). Друкаваўся з 1921. У сац.-крытычным рамане «Шэры дом» (1930), кнігах апавяданняў і аповесцей «Дваццаць гадоў назад» (1953), «За калючым дротам» (1954) падзеі грамадска-паліт. жыцця даваен. Эстоніі. Кнігі апавяданняў «Выпрабаванне сэрцаў» (1946), «Пятнаццаць крокаў» (1947, Дзярж. прэмія Эстоніі 1948), «Барацьба працягваецца» (1950), «Франтавыя апавяданні» (1962) пра вытокі гераізму і мужнасці народа ў Вял.Айч. вайну. Аўтар аповесці «Гісторыя аднаго кахання» (1954), зб. навел «Людзі на чашы шаляў» (1959) маральна-этычнай тэматыкі, кніг сатыры «Папыхваючы люлькай» (1964), «Голас пустой бочкі» (1965). Пісаў для дзяцей. На бел. мову асобныя творы М. пераклаў Г.Шупенька.
Тв.:
Рус.пер. — «Через горы» и другие рассказы. Таллин, 1959.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЦЯПА́НАВА Ангеліна Восіпаўна (н. 23.11.1905, г. Нікалаеўск-на-Амуры Хабараўскага краю, Расія),
расійская актрыса. Жонка А.Фадзеева. Нар.арт.СССР (1960). Герой Сац. Працы (1975). Вучылася ў 3-й Студыі Маскоўскага Маст.т-ра. З 1924 актрыса Маскоўскага Маст.акад.т-ра. Творчасць вызначаецца вытанчанасцю псіхал. аналізу вобраза ў спалучэнні з гратэскавай вастрынёй. Сярод роляў: Зінаіда («Дзядзечкаў сон» паводле Ф.Дастаеўскага), Ірына, Аркадзіна («Тры сястры», «Чайка» А.Чэхава), каралева Лізавета («Марыя Сцюарт» Ф.Шылера), Сабурава («Адзіны сведка» А. і П.Тур), Патрык Кэмпбел («Мілы лгун» Дж.Кілці), прынцэса Касманопаліс («Салодкагалосая птушка юнацтва» Т.Уільямса), Каханка («Усё скончана» Э.Олбі) і інш. Здымалася ў кіно: «Вайна і мір», «Дваццаць дзён без вайны», «Прызнанне ў каханні» і інш.Дзярж. прэміі СССР 1952, 1977.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
пехато́йіпехато́ю, прысл.
Сваімі нагамі, пяшком, пеша. Апошнія дваццаць кіламетраў прыйшлося ісці пехатой.Брыль.Пажылыя рабочыя і жанчыны расселіся на вазах, маладыя пайшлі пехатою.Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хру́мсткі, ‑ая, ‑ае.
Які хрумсціць. Гэта быў ладны жытнёвы акраец з паджарыстай хрумсткай скарынкай.Быкаў.Бацькава крышачку — гэта пудоў з дваццаць духмянага хрумсткага сена.Б. Стральцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ВАМПІ́ЛАЎ Аляксандр Валянцінавіч (19.8.1937, пас. Кутулік Іркуцкай вобл., Расія — 17.8.1972),
рускі драматург. Скончыў Іркуцкі ун-т (1960). Апублікаваў зб. гумарыстычных апавяданняў «Збег абставін» (1961, пад псеўд. А.Санін). У п’есах «Дом вокнамі ў поле» (1964), «Развітанне ў чэрвені» (1966), «Старэйшы сын» (1968), «Паляванне на качак» (1970), «Апошнім летам у Чулімску» (1972) вострыя жыццёвыя сітуацыі прымушаюць герояў па-новаму зірнуць на сябе і свае ўчынкі і зрабіць нялёгкі асабісты выбар. Аўтар сатыр. аднаактовак «Дваццаць мінут з анёлам» і «Гісторыя з метранпажам» (паст. пад агульнай назвай «Правінцыяльныя анекдоты», 1974), п’ес «Варонін гай», «Поспех» (апубл. 1986). Творы Вампілава вызначаюцца псіхалагічна напружаным дзеяннем, якое адбываецца на фоне паўсядзённага жыцця.
Тв.:
Избранное. М., 1984;
Я с вами, люди. М., 1988.
Літ.:
Тендитник Н. Александр Вампилов. Новосибирск, 1979.