ДАБШЭ́ВІЧ (Dobszewicz) Бенядзікт (12.3.1722, каля г. Навагрудак, Гродзенская вобл. — 1799),
філосаф, тэолаг, прадстаўнік эклектычнай філасофіі Беларусі і Літвы. Скончыў Навагрудскі езуіцкі калегіум, Віленскую езуіцкую акадэмію. Выкладаў у іх і ў Полацкім езуіцкім калегіуме (з 1773 дэкан тэалагічнага ф-та Віленскай акадэміі). Прызнаваў філас. і прыродазнаўчанавук. ідэі П.Гасендзі, Р.Дэкарта, І.Кеплера, І.Ньютана, геліяцэнтрычную сістэму М.Каперніка і яго паслядоўнікаў («Погляды новых філосафаў», 1760). Фундаментальнымі палажэннямі логікі лічыў прынцып дастатковай падставы і прынцып сумлення («Лекцыі па логіцы», 1761). Прызнаваў тры віды пазнання: гіст. (пазнанне фактаў, іх успрыняцце), філас. (раскрыццё прычыны і асновы прадмета) і матэм. (пазнанне колькасных адносін). Паводле Дабшэвіча, мэта навукі — дасягненне ісціны для карысці чалавека. Ісціну падзяляў на лагічную, метафіз. і маральную. У філас. поглядах прытрымліваўся картэзіянства пазнейшага часу, спалучаў тэалагічны светапогляд з новафілас. поглядамі, што не магло не прывесці да ўнутр. супярэчнасцей у яго сістэме, якія выразна выявіліся ў кн. «Тэзісы ва універсальную філасофію» (1763).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНТЭНСІ́ЎНАСЦЬ ПРА́ЦЫ,
ступень напружанасці працы; колькасць працы, затрачанай работнікам у працэсе вытв-сці за адзінку часу. Эканам. значэнне І.п. выяўляецца ў яе ўплыве на аб’ём і кошт прадукцыі. У выніку росту І.п. павялічваецца колькасць вырабаў, а кошт кожнага з іх не мяняецца, што садзейнічае зніжэнню выдаткаў вытв-сці і росту прыбытку прадпрыемства. Адрозніваюць нармальна неабходную І.п., калі адпачынак пасля працы цалкам аднаўляе працаздольнасць чалавека, і празмерную, пры якой зніжаецца працаздольнасць. Нармальна неабходная І.п. ўлічваецца пры ўстанаўленні працоўных норм і з’яўляецца фактарам росту прадукцыйнасці працы. І.п. павялічваецца пры ажыццяўленні комплекснай механізацыі і аўтаматызацыі вытв-сці, камп’ютэрызацыі, арг-цыі канвеернай вытв-сці, павышэнні хуткасці работы машын і павелічэнні колькасці абсталявання. Навук.-тэхн. прагрэс вядзе да зніжэння затрат фіз. (мускульных) сіл чалавека і павелічэння затрат разумовай працы. Дасягненне нармальна неабходнай І.п. можа быць забяспечана тэхн. абгрунтаваным нарміраваннем працы, укараненнем навук. арг-цыі працы, умацаваннем прац. дысцыпліны і ўзмацненнем матывацыі працы. У галінах з павышанай І.п. ўводзіцца скарочаны рабочы дзень.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКАЕ ТАВАРЫ́СТВА СЯБРО́Ў МУ́ЗЫКІ.
Існавала ў 1910-я г. ў Мінску. Засн. ў ліст. 1912 з мэтай аб’яднання муз. дзеячаў Мінска, развіцця муз. мастацтва і муз. адукацыі. У склад праўлення ўваходзілі Г.Бах, І.Гянко, Л. фон Зіберштэйн, І.Патулаў, Н.Рубінштэйн. Т-ва наладжвала сімф. (дырыжор Рубінштэйн) і камерныя канцэрты, муз. вечары, заснавала бібліятэку-чытальню пры Мінскім муз. вучылішчы, выплачвала стыпендыі мінчанам — студэнтам Пецярбургскай кансерваторыі. Гал.дасягненнет-ва — арганізацыя канцэртаў, якія карысталіся вял. поспехам, у т. л. ў рабочых кварталах. Звычайна канцэртам папярэднічалі лекцыі пра творчасць вядомых кампазітараў. Значную ролю ў дзейнасці т-ва адыгрываў смыковы квартэт (1-я скрыпка — Рубінштэйн, 2-я — І.Ягудкін, І.Гапенка, В.Васільеў, альт — М.Фідэльман і А.Магілевіч, віяланчэль — фон Зіберштэйн і Н.Качаровіч), які выконваў творы рус. і зарубежных кампазітараў-класікаў. У час 1-й сусв. вайны наладжваліся выступленні ў вайск. часцях, шпіталях, дзіцячым прытулку. Апошнія звесткі ў друку пра дзейнасць т-ва адносяцца да 1917.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШТУРМ (ад ням. Sturm атака, прыступ),
1) спосаб авалодання ўмацаванымі раёнамі ці пазіцыяй праціўніка; у мінулым — імклівая і рашучая атака пяхоты з выкарыстаннем аблогавай тэхнікі і знішчэнне абаронцаў у рукапашным баі. Са з’яўленнем агнястрэльнай зброі, асабліва аблогавай артылерыі, распрацавана спец. тактыка сумесных дзеянняў пяхоты, артылерыі і інж. войск для Ш. крэпасці ці горада. Ш. прымяняўся пры ўзяцці рас. войскамі ў 1790 г. Ізмаіл, у 1-ю сусв. вайну авалоданні крэпасцямі Льеж, Перамышль (Пшэмысль) і інш. Ш. называлі некат. баявыя дзеянні Чырв. Арміі пры ўзяцці ўмацаваных гарадоў: Познані, Кёнігсберга (Калінінграда), Берліна і інш. у 2-ю сусв. вайну. Асобныя апорныя пункты, доўгатэрміновыя агнявыя збудаванні, умацаваныя будынкі атакуюцца спецыяльна сфарміраванымі падраздзяленнямі розных родаў войск і спец. войск і загадзя натрэніраванымі штурмавымі групамі або атрадамі.
2) У пераносным сэнсе — рашучыя дзеянні, накіраваныя на дасягненне чаго-н. (напр., Ш. космасу, Ш. навукі і г.д.).
Штурм старажытнага горада на Русі. 10 ст. Малюнак В.Ляхора.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
уда́ча, ‑ы, ж.
Жаданне, шчаслівае завяршэнне якой‑н. справы; поспех. Ірына паехала на паравозе, радуючыся ў душы такой нечаканай удачы.Лынькоў.— Вось гэта, Костусь брат, удача! — І дзядзька рады, чуць не скача.Колас.Лёня і Дзіма моцна паціснулі хлопцам рукі па развітанне, пажадалі ўдачы.Новікаў.//Дасягненне ў працы, творчасці. Адмоўныя персанажы ў аповесці [«Пачатак»] — асаблівая ўдача Пестрака.Хромчанка.
•••
Ну і (такая, вось, вот) удача! — такі ўжо ўдаўся, урадзіўся; няўдаліца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
палі́тыка, -і, ДМ -тыцы, ж.
1. Дзейнасць органаў дзяржаўнай улады і дзяржаўнага кіравання, якая адлюстроўвае грамадскі лад і эканамічную структуру краіны, а таксама дзейнасць грамадскіх класаў, партый і інш. класавых арганізацый, грамадскіх груповак, якая вызначаецца іх інтарэсамі і мэтамі.
Міжнародная п.
П. мірнага суіснавання.
2. Падзеі і пытанні грамадскага, дзяржаўнага жыцця.
Цікавіцца палітыкай.
Бягучая п.
3. Характар дзеянняў, накіраваных на дасягненне таго, што вызначае адносіны з людзьмі (разм.).
Хітрая п. ў вас, мы яе навылёт бачым.
|| прым.паліты́чны, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).
Палітычная актыўнасць мас.
П. дзеяч.
Палітычныя навукі.
П. кругагляд.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
dorobek, ~ku
dorob|ek
м.
1. набытак, маёмасць;
2.дасягненне, здабытак; вынік;
~ek wielu lat pracy — вынік шматгадовай працы
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
дыплама́тыя
(фр. diplomatie)
1) дзейнасць урада па ажыццяўленню міжнароднай палітыкі;
2) сукупнасць прыёмаў, якія выкарыстоўваюцца ў зносінах з замежнымі дзяржавамі;
3) перан. тонкі разлік, лоўкасць і спрыт у дзеяннях, накіраваных на дасягненне якой н.-мэты.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
АГНАСТЫЦЫ́ЗМ (ад грэч. agnōstos недаступны пазнанню),
філасофскае вучэнне, паводле якога немагчыма пазнанне аб’ектыўнага свету, яго сутнасці і заканамернасці развіцця, дасягненне абсалютнай ісціны; крайняя форма скептыцызму. Роля навукі абмяжоўваецца толькі пазнаннем з’яў. Тэрмін уведзены ў 1863 англ. прыродазнаўцам Т.Гекслі. Ідэі агнастыцызі прасочваліся яшчэ ў ант. філасофіі (Пратагор, сафісты). Найб. паслядоўна агнастыцызм прадстаўлены ў вучэннях Д.Юма і К.Канта. Юм лічыў, што ўсё пазнанне звязана толькі з вопытам і прынцыпова не выходзіць за яго межы, а таму нельга меркаваць пра адносіны паміж вопытам і рэальнасцю. Кант абгрунтоўваў агнастыцызм увядзеннем і размежаваннем паняццяў «рэч у сабе» (недасягальная для пазнання) і «рэч для нас» (у працэсе пазнання якой утвараецца вобраз гэтай рэчы). Пазнаючы вобраз, розум імкнецца пазнаць і «рэч у сабе», але гэта яму не ўдаецца, паколькі ён валодае магчымасцямі толькі для пазнання вобраза рэчы, таму розум канчаткова заблытваецца ва ўзаемна супярэчлівых выказваннях аб прадмеце (антыноміях), якія дапускаюць пераканаўчае лагічнае абгрунтаванне. Агнастыцызм параджаецца абсалютызацыяй, празмерным адасабленнем і проціпастаўленнем тэорыі і практыкі, пазнання і рэчаіснасці, суб’екта і аб’екта пазнання. Разнавіднасцю агнастыцызму з’яўляецца іерогліфаў тэорыя, неапазітывізм, экзістэнцыялізм і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЛЬРА́С, Вальра (Walras) Мары Эспры Леон (16.12.1834, г. Эўрэ, Францыя — 5.1.1910), швейцарскі эканаміст, заснавальнік і буйнейшы прадстаўнік матэматычнай школы ў паліт. эканоміі. Праф. Лазанскага ун-та (1870—92). Родапачынальнік (з К.Менгерам і У.Джэвансам) гранічнай карыснасці тэорыі. Асн. твор — «Элементы чыстай палітычнай эканоміі» (ч. 1—2, 1883). Вальрас — стваральнік агульнай стат. мадэлі нар. гаспадаркі, вядомай пад назвай «сістэма агульнай эканамічнай раўнавагі», якая ахоплівала сферу вытв-сці, абмену, капіталу і грошай. У рэгуляванні працэсаў вытв-сці і спажывання адводзіў вял. ролю дзяржаве. У 1950—60-я г. мадэль Вальраса была пераўтворана сродкамі лінейнага праграмавання. Рацыянальны элемент яго мадэлі — пастаноўка экстрэмальнай задачы для нар. гаспадаркі (дасягненнемакс. эфекту пры найменшых выдатках) і падыход да цэн як да састаўнога элемента пры адшуканні агульнага оптымуму. Ён лічыў, што «рэдкасць» таксама з’яўляецца элементам вартасці. Паслядоўнікі Вальраса — Г.Касель, А.Афтальён, І.Шумпетэр, В.Парэта.
Тв.:
Théorie mathématique de la richesse sociale. Lausanne, 1883;
Théorie de la monnaie. Paris, 1886;
Etude d’economie sociale, ou Théorie de la réparation de la richesse sociale. Lausanne;
Paris, 1896;
Etudes d’économie politique appliquée. Lausanne, 1896.