Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
падко́рмка, ‑і, ДМ ‑мцы; Рмн. ‑мак; ж.
1.Дзеяннепаводледзеясл. падкарміць (у 1, 2 знач.).
2. Тое, чым падкормліваюць, дадатковы корм для жывёлы або мінеральнае ўгнаенне для раслін. Мінеральная падкормка. □ І зімой і ўлетку зубрам даецца добрая падкормка.Краўчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пры́смак, ‑у, м.
1.Дадатковы, пабочны смак, які прымешваецца да смаку чаго‑н. Гарэлы прысмак. □ Сцяблінкі жуючы, яна адчула Не водар сена — водарасці пах, І далі той, што зноў іх паглынула, — Чужы, салёны прысмак на губах.Куляшоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лі́сель
(гал. lijzeil)
дадатковы парус на судне, які паднімаецца пры слабым ветры ў дапамогу асноўным парусам.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Біва́к. Рус.бива́к, бивуа́к, укр.біва́к, бівуа́к. Запазычанне з зах.-еўрап. моў. Форма біва́к з ням.Biwack (або франц.bivac < ням.); тып бівуа́к — з франц.bivouac (< н.-ням.bîwakeдадатковы патруль’). Фасмер, 1, 164. Некалькі іначай, але не пераканаўча Шанскі, 1, Б, 116.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ЕПАРХІЯ́ЛЬНЫЯ ВУЧЫ́ЛІШЧЫ,
сярэднія жаночыя навуч. ўстановы ў Рас. імперыі. Засн. паводле Статута 1843 пераважна для дачок праваслаўнага духавенства. Утрымліваліся на сродкі збораў з цэркваў, свечачных з-даў і інш. Падпарадкоўваліся Сіноду. Навучальны курс (6 кл., з 1900 спец.дадатковы 7-ы пед.кл.) набліжаўся да курса жаночых гімназій. Выпускніцы атрымлівалі права хатніх настаўніц і настаўніц пач., пераважна сельскіх, школ (з 1884 — царкоўнапрыходскіх). Пры некаторых Е.в. існавалі пач. школы, у якіх выхаванкі старэйшых класаў праходзілі практыку. У Беларусі існавалі Е.в.: Спаса-Ефрасіннеўскае каля Полацка (з 1844), у Парычах (з 1860), Мінску і Магілёве (1863), Віцебску (1864). Ліквідаваны паводле пастановы СНК ад 24.12.1917.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРАЛЕКСІ́ЧНЫ СЛО́ЎНІК,
тып двухмоўнага слоўніка, які ўключае тоесныя па значэнні і блізкія па гучанні словы дзвюх блізкароднасных моў, што характарызуюцца нерэгулярнымі адрозненнямі ў фанетычнай і марфалагічнай структуры, слова- і формаўтварэнні, націску (т.зв. паралексы, гл. ў арт.Паралексія). Напр., бел. «шэры» — рус. «серый», «далонь» — «ладонь», «гусь» (ж.р.) — «гусь» (м.р.), «клопат» (адз. лік) — «хлопоты» (мн. лік) і інш. У П.с. падаюцца толькі тыя словы, якія могуць абумовіць парушэнне літ. нормы адной з блізкароднасных моў. У бел. лексікаграфіі першы слоўнік такога тыпу — «Беларуска-рускі паралексічны слоўнік-даведнік» (1985), які ўключае толькі паралексы (як дадатковы моўны матэрыял у слоўнік увайшлі міжмоўныя амонімы і паронімы).