He stained the wood dark brown. Ён прамарыў драўніну карычневай фарбай.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Пла́шыць ’пляскаць (далонню аб далонь)’ (мазыр., Мар. Том.). Няясна; магчыма, балтызм. Параўн. літ.plekšėti ’пляскаць’, ’плёскаць’, plekšnoti ’апладзіраваць’.
Плашы́ць1 ’ганьбіць’ (карэліц., Сцяшк. Сл.), ’ганіць’ (Жд. 1). Да плахі ’благі’, гл. плах. Параўн. плашэй ’горш’ (Юрч. СНЛ). Сюды ж плашэць ’слабець здароўем’ (Юрч. Вытв.), плашаць і плашэць ’пагаршацца’ (Нас.). Паводле Цвяткова (Запіскі, 2, 56). апошняе слова выводзіцца з польск. (“э замест а пасля шыпячых гукаў з агульнаславянскага ъ манафтонгавага”), што неабавязкова, параўн. харашэць і пад.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
пага́ніць1, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; незак., што.
Разм.
1. Пэцкаць чым‑н., рабіць брудным. Паганіць хату. Паганіць рукі.
2.Ганьбіць. [Лясніцкі:] — Ваш стараста — здраднік. Суровая рука народа павінна знішчаць такіх мярзотнікаў, каб яны не паганілі нашу зямлю, не атручвалі наша чыстае паветра.Шамякін.
пага́ніць2, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., каго-што.
Разм. Неадабральна, дрэнна адазвацца пра каго‑, што‑н. Раніцою ўстане [муж] і без слова ідзе на ток. Прыйдзе адтуль чорны ад пылу,.. памыецца і без слова садзіцца снедаць. Арыне іншы раз хочацца, каб ён паганіў ці пахваліў снеданне, і яна дапытваецца ў яго пра гэта.Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паску́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; незак.
Разм.груб.
1. Пакідаць пасля сябе бруд; гадзіць. Добрая птушка ў сваё гняздо не паскудзіць.Прыказка.
2.што. Брудзіць, пэцкаць; псаваць. Гусі топчуць і паскудзяць густую, сакаўную траву.Сачанка.— Гэта што? Сцены паскудзіць? Казённае памяшканне псаваць? Ці мала смецця ўсюды, дык яны яшчэ на сцены вешаць...Лынькоў.
3.перан. Рабіць гадасці, шкодзіць. Верыць людзям — закон нашага жыцця. А нелюдзю, ашуканцу не абавязкова верыць. Яго трэба браць за шкірку адразу, як толькі ён пачне паскудзіць.«Вожык».// Няславіць, ганьбіць, чарніць. Паршывая аўца ўвесь статак паскудзіць.Прыказка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
mäkeln (an D) vi
1) прыдзіра́цца, чапля́цца (да чаго-н.); перабіра́ць, капры́зіць
2) (um A) разм. таргава́цца;
an állem ~ прыдзіра́цца да ўсяго́, га́ньбіць усё
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
blemish
[ˈblemɪʃ]1.
n.
1) знак, пля́ма (на це́ле)
2) недахо́п, недагля́д -у m.; хі́ба f.
3) пля́ма f. (мара́льная), га́ньба f.
2.
v.t.
1) пакрыва́ць шна́рамі, пакіда́ць зна́кі
2) псава́ць, пля́міць, га́ньбіць(рэпута́цыю)
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Касці́ць ’смяціць на падлогу’ (Касп.), касьціць ’псаваць без патрэбы’ (З нар. сл., 125), касьціцца ’мучыцца, перабівацца’ (Нар. сл., 114). Парсун. ст.-рус.кастити ’вывяргаць’, рус.кашу ’спаражняюся’ (дыял.), кастить ’лаяць, пэцкаць, брудзіць’, ’лаяць, знеслаўляць, ганьбіць’, ’смяціць’. У Дабр.кастить ’псаваць’. Прасл.*kastiti (sę). Лічыцца дзеясловам, утвораным ад назоўніка *kastь. Апошні засведчаны толькі ў рус. гаворках і з’яўляецца прасл. дыялектызмам. Адносна яго паходжання можна выказаць толькі здагадку: магчыма, гэта вытворнае, з падаўжэннем каранёвага галоснага о → ō (> а), ад слова *kostь («касцявы»«тленны, нячысты»). Параўн. Фасмер, 2, 208; падрабязна Трубачоў, Эт. сл., 9, 156–157.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кашчу́нства ’адзін з відаў злачынства супраць веры ў праваслаўнай царкве і ў заканадаўстве царскай Расіі: знявага рэлігійнай святыні’; ’зневажальныя адносіны да таго, што паважаюць, чым даражаць і інш.’ (ТСБМ, БРС). Параўн. рус.кощу́нство, укр.кощу́нство. Бел. слова, здаецца, не мае даўняй гісторыі, таму можна меркаваць, што яно запазычана з рус. мовы. Параўн. у ст.-рус. мове: кощуна, коштюна, косщуна ’забаронены грэх’ (XII ст.), ’блазенства, кпіны’ (XV ст.), рус.кощу́н ’хто блюзнерыць’ (Даль), укр.кощу́н. Параўн. Фасмер, 2, 362; Трубачоў, Эт. сл., 11, 187. Прасл.*koščunъ, *košcuna з’яўляецца вытворным пры дапамозе суф. ‑junъ ад дзеяслова *kostiti ’лаяць, ганьбіць’.
1.(1і2ас.неўжыв.). Пачаць весціся, адбывацца. Цяпер размовы павяліся Наконт паноў і палявання.Колас.
2.(1і2ас.неўжыв.). Пачаць гадавацца, ладзіцца, размнажацца (пра жывёл, насякомых). Пчолы не павяліся. Павялося добрае племя кароў.
3.безас. Увайсці ў звычай, стаць прывычным. Так і павялося. Браты пачалі жыць кожны сам па сабе, як чужыя.Галавач.[Вера:] — У нас дома так павялося, што падпіскай бацька займаецца.Шыцік.Тут ужо так павялося: даражыць гонарам калектыву — значыць не ганьбіць свайго сумлення.«Звязда».
4.Разм. Зблізіцца, пачаць сябраваць. З кім павядзешся, ад таго і набярэшся.Прыказка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)