1. Аб’яднанне буйных прадпрыемстваў якой-н.галіны прамысловасці, якія захоўваюць камерцыйную і вытворчую самастойнасць, арганізаванае з мэтай рэгулявання вытворчасці, забеспячэння панавання на рынку, кантролю над цэнамі і атрымання манапольных прыбыткаў.
Нафтавы к.
2. Пісьмовы выклік на дуэль (уст.).
|| прым.картэ́льны (да 1 знач.), -ая, -ае.
Картэльнае аб’яднанне.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
КАСЦЮ́ШКІ,
шляхецкі род бел. паходжання герба «Рох III». Першы вядомы прадстаўнік роду Фёдар памёр да 1509. Яго сын Канстанцін (Касцюшка), быў дзякам велікакняжацкай канцылярыі, суддзёй і гараднічым у Камянцы, валодаў маёнткам Сяхновічы (Жабінкаўскі р-н), ад назвы якога род часам называўся К.-Сяхновіцкія. Сыны Канстанціна Іван і Фёдар далі пачатак 2 галінам К.-Сяхновіцкіх: Іванавічаў (старэйшай) і Фёдаравічаў (малодшай). Найб. вядомыя прадстаўнікі галіны Фёдаравічаў:
Амброжы Казімір (1667—1722?), пісар земскі брэсцкі, падчашы оўруцкі, войт кобрынскі і гарадзецкі. Фаўстын Бенядзікт (1672—1755), падстолі, стражнік брэсцкі, харунжы кіеўскі. Людвік Тадэвуш (?—1757), палкоўнік войска ВКЛ, мечнік брэсцкі. Бацька А.Т.Б.Касцюшкі — апошняга прадстаўніка галіны Фёдаравічаў. Ян Непамуцэн (каля 1720 — пасля 1788), харунжы кіеўскі, мечнік оўруцкі (1764), пісар земскі жытомірскі, радца Барскай канфедэрацыі (1769). Юзаф (1743—89), абозны брэсцкі, суддзя Трыбунала ВКЛ (1766, 1771). Найб. вядомыя прадстаўнікі галіны Іванавічаў: Міхал (?—1708), стольнік оўруцкі, войт кобрынскі і гарадзецкі. Павел, пісар гродскі, лоўчы брэсцкі (1699). Інш.галіны К. былі вядомы ў Гродзенскім пав., Навагрудскім, Мінскім, Мсціслаўскім (К.-Валюжынічы), Полацкім ваяв., Інфлянтах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
лоўж, лаўжа, м.
Галлё, скінутае ў кучу; куча галля. Іпатыч і Гіль падбіралі ссечаныя галіны і сцягвалі ў лоўж.Гамолка.Драбналессе было старанна высечана. Яно сохла ў маленькіх лаўжах.Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
матэматыза́цыя
(ад матэматыка)
укараненне матэматычных метадаў і дасягненняў матэматыкі ў іншыя навукі, галіны ведаў і сферы дзейнасці чалавека.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
фармаліза́цыя
(ад лац. formalis = які датычыць формы)
прадстаўленне якой-н.галіны ведаў у выглядзе сістэмы доказаў або вылічэння.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ша́рпаць, -аю, -аеш, -ае; незак. (разм.).
1. Утвараць сухі шум, дакранаючыся да чаго-н. ці ад дотыку чаго-н., шуршэць.
Галіны дрэва шарпалі па даху.
Пад нагамі шарпае ржышча.
2.што. З шумам кратаць, драпаць што-н.
Звер шарпаў гальку.
3.што. Драць.
Ш. адзенне.
|| зак.паша́рпаць, -аю, -аеш, -ае; -аны.
|| наз.ша́рпанне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Пярэ́вітка, пераві́цце, пераві́ткі ’вітка, галіны хмызняку, якімі перавіваюць калкі плота’, ’перавязь, на якую кладуцца жэрдкі’ (ЛА, 4), пераві́ца ’лазовыя прывязкі, якімі замацоўваецца салома на страсе’ (Інстр. 1), пераві́ць ’тс’ (Шушк.). Да пера- і віць2 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ветвьж.
1. галіна́, -ны́ж., мн.галі́ны, -лі́н;
2.(отрасль) галіна́, -ны́ж.;
ветвь нау́ки галіна́ наву́кі;
3.ж.-д. ве́тка, -кі ж.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)