пы́хаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Абдаваць гарачынёй; быць вельмі гарачым. Румяная скарынка на іх так зіхацела, нібы пыхала жарам печы, дзе пякліся гэтыя буханкі. Лынькоў. Зыркім, агністым полымем пыхала на .. лісцінах вечаровае сонца. Савіцкі.

2. перан.; чым. Выяўляць якое‑н. моцнае пачуццё, які‑н. стан. Пругкае цела з тонкай эластычнай скурай так і пыхала здароўем. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэагава́ць

(ад рэ- + лац. agere = дзейнічаць)

1) адклікацца, адказваць пэўным чынам на знешнія раздражненні (напр. р. на святло);

2) выяўляць свае адносіны да дзеяння, выказвання каго-н.;

3) уступаць у хімічную рэакцыю (аб рэчывах).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

enthüllen vt

1) здыма́ць по́крыва (з чаго-н.); выяўля́ць;

ein Dnkmal ~ адкрыва́ць по́мнік

2) выкрыва́ць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

bennnen* vt

1) называ́ць, дава́ць імя́ (каму-н., чаму-н.)

2) вылуча́ць (кандыдатуру); выяўля́ць (вінаватага)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

express3 [ɪkˈspres] v.

1. выка́зваць, выяўля́ць, пака́зваць, перадава́ць;

express interest/regret/surprise выка́зваць ціка́васць/шкадава́нне/здзіўле́нне;

This phrase expresses exactly the meaning of the word. Гэты выраз дакладна перадае сэнс слова.

2. выціска́ць (вадкасць, паветра)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

demonstrate

[ˈdemənstreɪt]

1.

v.t.

1) даво́дзіць, дака́зваць

2) ілюстрава́ць; дэманстрава́ць

3) я́ўна выяўля́ць (пачу́цьці)

2.

v.i.

прыма́ць удзе́л у дэманстра́цыі, дэманстрава́ць

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

bring forward

а) выяўля́ць, пака́зваць

б) прыво́дзіць

to bring forward proof — прыве́сьці до́вад

в) Account. перано́сіць су́му на другую бачы́ну

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

устана́вливать несов.

1. (помещать) устана́ўліваць; (ставить) ста́віць;

2. (узаконивать) устана́ўліваць; (определять) вызнача́ць; (налаживать) нала́джваць;

3. (доказывать) устана́ўліваць; (обнаруживать) выяўля́ць;

4. (организовывать, устраивать) устана́ўліваць; см. установи́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Скума́ць ‘разумець, дагадвацца’ (Нас.); параўн. польск. skumać ‘вывучаць’, чэш. zkoumati ‘вывучаць, даследаваць’, славен. skumati ‘ціха, няясна выяўляць свае жаданні’, ‘мець падазрэнні на каго-небудзь’, укр. палес. скума́сни ‘нудны, паганы, страшны’ (Лысенка, ССП). З прасл. *sъkumati < ад і.-е. кораня *kou‑m‑ з s‑mobile (гл. Куркіна, Этимология–1971, 61 і наст.; Трубачоў, Труды, 1, 284). Роднасным лічыцца слав. čuti, čujǫ з зыходным і.-е. коранем *keu̯‑/*skeu̯‑ (гл. Махэк₂, 716; Бернекер, 1, 643). Не выключана сувязь з куме́каць ‘цяміць, кеміць, разбірацца, разумець’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

рэагава́ць

(ад лац. re = нанава + agere = дзейнічаць)

1) адклікацца, адказваць пэўным чынам на знешнія раздражненні (напр. р. на святло);

2) выяўляць свае адносіны да дзеяння, выказвання каго-н. (напр. спакойна р. на заўвагі);

3) уступаць у хімічную рэакцыю (аб рэчывах).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)